Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Культура эпохи Адраджэння.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
182.78 Кб
Скачать

Горадабудаўніцтва і архітэктура.

З другой паловы 13-пачатку 14 ст. пачаўся новы этап у развіцці беларускага дойлідства. Яго асаблівасці вызначаліся канкрэтнымі сацыяльна-эканамічнымі, палітычнымі і культурна-рэлігійнымі ўмовамі, у якіх знаходзілася Беларусь у складзе ВКЛ.

Важнейшым і найбольш даступным матэрыялам будаўніцтва па-ранейшаму заставалася дрэва. З яго ўзводзіліся не толькі жылыя пабудовы, але і замкі, палацы, ратушы, храмы, манастыры.

Развіццю драўлянага дойлідства садзейнічалі рост гарадоў і мястэчак, рэканструкцыя сельскіх паселішчаў, дыферэнцыяцыя раёмстваў і ўтварэнне цэхавай арганізацыі вытворчасці. У гарадах у 16-17 стст. з’явіліся прафесійныя будаўнікі – “замкавыя дойліды”, якія знаходзіліся на дзяржаўнай пасадзе або на ўтрыманні ўладара праватнаўласніцкага горада.

Разам з прафесійнымі майстрамі ў будаўнічых работах удзельнічалі сяляне і рамеснікі. Насельніцтва гарадоў і валасцей выконвала “замкавую павіннасць” – будавала замкавыя сцены і вежы, узводзіла валы і інш.

У беларускім драўляным дойлідстве арганічна спалучаліся канструкцыйна-функцыянальны і мастацкі бакі архітэктуры пры стрыманасці аздаблення. Шырока выкарыстоўваліся такія сродкі арганізацыі формы, як сіметрыя і асіметрыя, спалучэнне якіх надавала кампазіцыі дынамічнасць; кантрастнае супрацьпастаўленне сцен і даху. Вялікае значэнне мелі дэкаратыўныя завяршэнні (вярхі, вежкі, купалы культавых будынкаў), ганкі, галерэі, аркады, асобныя элементы аздобы. Актыўна выкарыстоўваліся святлоценевыя кантрасты, якія ствараліся ў месцах стыкоўкі зрубаў, пад дахам, слуповым ганкам. Малюнак святлаценю ўзбагачаўся фігурнымі краямі гонты і зубчастымі падзорамі.

У 14-16 стст. пашыралася раўнаслойная цагляная муроўка. У абарончым дойлідстве атрымала распаўсюджанне трохслойная канструкцыя сцен, пры якой знешнія і ўнутраныя грані сцен выкладваліся з цэглы, а сярэдні слой уяўляў сабой забутоўку з камянёў, якія замацоўваліся вапнавым растворам. У некаторых выпадках пры ўзвядзенні замкавых сцен (Мірскі замак) рады камянёў чаргаваліся з радамі цэглы.

Беларускае дойлідства 14-16 стст. спалучала традыцыі дойлідства заходніх зямель Русі і новыя рысы, звязаныя з уздзеяннем стыляў готыкі, рэнесансу і барока, якія пранікалі на беларускія землі з Заходняй Еўропы праз Польшчу і Літву. У 14-16 стст. склалася цікавая сістэма колеравага рашэння фасадаў, калі неатынкаваныя сцены з чырвонай цэглы дэкарыраваліся разнастайнымі па малюнку нішамі, выбеленымі вапнай. Дзякуючы гэтаму стваралася прыгожая двухколерная бела-чырвоная гама фасадаў. Трэба адзначыць, што карані двухколернай паліхроміі паглыбляюцца ў далёкую старажытнасць і звязаны з традыцыямі полацкай школы 12 ст.

Горадабудаўніцтва і манументальнае дойлідства гэтага часу атрымалі выразныя абарончыя рысы, што было звязана з неабходнасцю абароны ад знешняй агрэсіі, феадальных міжусобіц, народных хваляванняў і г.д. Планіровачным цэнрам горада становіцца ўмацаваны замак (дзядзінец), каля якога забудоўваліся гандлёва-рамесніцкія пасады. На тэрыторыі замкаў знаходзіліся жылыя, гаспадарчыя, абарончыя і культавыя збудаванні. Дзякуючы гэтаму жыхары замка маглі доўгі час жыць ізалявана ад наваколля і абараняцца ад ворага. Замкі абарончага прызначэння на тэрыторыі Беларусі будаваліся пераважна з дрэва, у 13 ст. зрэдку ў іх склад уводзіліся мураваныя вежы-данжоны. З 14 ст. пачалося будаўніцтва мураваных замкаў, якія па сваёй кампазіцыі набліжаліся да рыцарскіх замкаў. Адным з першых мураваных замкаў на тэрыторыі Беларусі з’явіўся замак у Лідзе, узведзены ў 20-я гады 14 ст. на штучнай пясчанай выспе, насыпанай на балоцістай нізіне ў сутоцы рэк Лідзея і Каменка. К канцу 14 ст. на поўнач ад замка ўзнікла невялікае гандлёва-рамесніцкае пасяленне, а ў 15 ст. планіровачная структура Ліды развівалася на тэрыторыі паміж рэкамі. Лідскі замак не аднойчы разбураўся, асабліва моцна ў 1659 і 1702 гг., падчас руска-польскай і Паўночнай войнаў. У 18 ст. ад яго ўжо засталіся толькі руіны. Архітэктурна-мастацкія прыёмы, якія былі выкарыстаны пры будаўніцтве Лідскага замка, атрымалі далейшае развіццё ў замку ў Крэве (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.). Замкі ў Лідзе, Крэве і Медніках (цяпер Медзінінкай Літвы) адносяцца да помнікаў, узведзеных на нізкім рэльефе. Для іх характэрна выразная архітэктурная форма, дасканалая кампазіцыя, прыземістыя масіўныя прапорцыі, некаторая аморфнасць малюнка, надзвычай сціплы дэкор. Іх значэнне ў гісторыі беларускай архітэктуры вельмі важнае, бо яны заклалі аснову развіцця замкавай і замкава-палацавай архітэктуры Беларусі наступных стагоддзяў.

Другую групу помнікаў абарончага дойлідства складаюць замкі на ўзвышшах, дзе прыродныя ўмацаванні адыгрывалі важную ролю. Такі замак у Навагрудку – комплекс абарончых пабудоў, які прайшоў складаны шлях развіцця ад простага вастракола да шматвежнага мураванага замка, узведзенага на высокім (да 20 м) узгорку і абкружаны ровам і валам. Замак ахоўваў вакольны горад і пасад. Цэнтрам горада з’яўлялася гандлёвая плошча каля Замкавай гары. Да яе сыходзіліся радыяльныя вуліцы-дарогі: на Мінск і Гродна.

Гродна адносіцца да ліку пасяленняў, якія не мелі іншых абарончых умацаванняў, акрамя замкавых. У яго структуры рою кампазіцыйных цэнтраў, архітэктурных дамінант і стратэгічных абарончых пунктаў адыгрывалі культувыя збудаванні (спачатку абарончыя храмы, а з канца 16 ст. – касцёлы і каталіцкія манастыры).

Развітую структуру абарончых збудаванняў меў Полацк – адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі. Ён складаўся з трох самастойных частак, якія звязваліся паміж сабой праезнай вежай-брамай і мастом праз Палату.

Яркім прыкладам замкава-палацавага комплексу з’яўляецца замак у г.п. Мір (Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.) – выдатні помнік беларускага сярэдневяковага дойлідства. Будаўніцтва Мірскага замка падзяляецца на тры этапы. Пачатак адносіцца да першага дзесяцігоддзя 16 ст., калі былі ўзведзены сцены і вежы замка. Мірскі замак адпавядаў уісім патрабаванням ваеннай навукі 16-17 стст. Усе вежы разглядаліся як вузлы абароны. Яны мелі з усіх бакоў байніцы для кругавога абстрэлу. У кожнай вежы было 5 ярусаў з вялікай колькасцю байніц і складаная сістэма пераходаў. У Мірскім замку існавала тры ярусы бою. Важнымі элементамі абароны Мірскага замка былі земляныя валы, якія ў выглядзе чатырохвугольніка акружалі яго з усіх бакоў. Валы акружаў вадзяны роў, узровень вады ў якім рэгуляваўся спецыяльнай плацінкай на р. Міранка.

І шмат іншых… Такім чынам, у 14-16 стст. у развіцці дзяржаўных драўляных замкаў прасочваецца тэндэнцыя да стварэння шматфункцыянальных коплексаў, якія спалучалі жылыя, гаспадарчыя, адміністрацыйныя, культавыя будынкі і абарончыя збудаванні.

Масавае будаўніцтва Беларусі было прадстаўлена жылымі і гаспадарчымі збудаваннямі, большай часткай драўлянымі. На жаль, жыллё 14-16 стст. не захавалася, таму амаль адзінымі крыніцамі яго вывучэння з’яўляюцца інвентары і гравюры 16 ст. Найбольшае распаўсюджанне атрымалі прамавугольныя ў плане дамы з двухсхільнымі дахамі. Асобныя дамы мелі некалькі паверхаў і завяршаліся двух- і чатырохсхільнымі дахамі.

Пачатковую стадыю развіцця жылога дома ўяўляе аднакамернае жыллё – квадратны ці прамавугольны ў плане зруб пад двух- ці чатырохсхільным дахам. Наступны па часу элемент хаты – сенцы, якія прыбудоўваліся да жылога памяшкання або здучалі яго з клеццю, істопкай, варыўнёй. Абодва тыпы жылля былі характэрнымі для беларускага народнага будаўніцтва эпохі феадалізму і захоўваліся да пачатку 20 ст.

Далейшае развіццё планіроўкі і кампазіцыі жылля адбывалася і ў сядзібна-палацавым будаўніцтве. Феадальная сядзіба ўяўляла сабою развіты комплекс жылых, гаспадарчых, вытворчых і гандлёвых пабудоў. Дакументы 16 ст. сведчаць, што традыцыйным тыпам жылля, двара і фальварка з’яўляўся трохкамерны дом з сенцамі ў цэнтры.

Мураванае культавае дойлідства 14-канца 15 ст. на Беларусі захоўвала важнейшыя рысы дойлідства заходніх зямель Русі 11-13 стст. Аднак у новых гістарычных умовах яно атрымала некалькі іншы кірунак развіцця, звязаны з дасягненнямі тэхнікі будаўніцтва і пэўным пераасэнсаваннем форм заходнееўрапейскай архітэктуры – готыкі і рэнесансу, а пачынаючы з канца 16 ст. і барока.

У канцы 15-пачатку 16 ст. на Беларусі ўзнікае арыгінальны тып абарончага храма з чатырма вуглавымі вежамі. Адным з першых абарончых храмаў на Беларусі быў Сафійскі сабор у Полацку, перабудаваны ў 1494-1505 гг. у храм-крэпасць.

Архітэктура Беларусі 14-16 стст. развівалася пад непасрэдным уплывам стылю готыкі, які ў 13-15 стст. панаваў у мастацтве многіх краін Сярэдняй, Заходняй і Паўночнай Еўропы. У 16 ст. разам з готыкай у беларускай архітэктуры распаўсюджваецца рэнесанс, што звязана з пранікненнем ідэй гуманізму і рэфармацыі. Сумяшчэнне элементаў готыкі і рэнесансу стала адметнай з’явай беларускага дойлідства. Выкарытсаўшы заходнееўрапейскія традыцыі, майстры, што працавалі на Беларусі, стварылі яркія ўзоры нацыянальнага мастацтва.