Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мінск.docx
Скачиваний:
10
Добавлен:
17.11.2019
Размер:
837.07 Кб
Скачать
  1. Наваградка

А) Наваградскі замак

З пачатку 11 стагодзьдзя да сярэдзіны 13 стагодзьдзя на валах старажытнага Наваградку стаялі драўляныя сьцены рознай канструкцыі. У другой палове 13 стагодзьдзя былі ўзьведзеныя моцныя дубовыя зрубы. У той жа час была пабудаваная зь вялікіх склюдаваных камянёў, складзеных на вапне, першая вежа-данжон. Зь цягам часу Наваградзкі замак страціў сваё стратэгічнае значэньне, пачаў разбурацца. Падчас вайны 1654—1667 гадоў маскоўскія войскі двойчы бралі Наваградак. У 1655 годзе яго занялі казакі Івана Залатарэнкі. А ў 1660 годзе часткова ўзноўлены замак быў заняты войскамі князя Івана Хаванскага. Вежы замка Меская, Калодзежная, Малая брама і Пасадзкая, а таксама праслы сьценаў былі разбураныя да падмуркаў. Паўночная вайна канчаткова зьнішчыла мясцовыя ўмацаваньні: у 1706 годзе швэды, якія праходзілі праз горад, узарвалі іх рэшткі. Сваю вэрсію разбурэньня замка швэдамі падае Ян Чачот у сваёй балядзе «Наваградзкі замак».

У 1802 годзе гарадзенскі губэрнатар Бенігсан даў загад разабраць рэшткі замкавых вежаў з мэтай пабрукаваць камянямі вуліцы горада. Але две вежы часткова захаваліся. У канцы 19 стагодзьдзя на тэрыторыю замчышча праз пралом у мурах пачалі звозіць з усяго Наваградка сьмецьце, якое пакрыла двухмэтровым пластам руіны старажытных пабудоў.

Б) Завоссе – Малая радзіма Адама Міцкевіча

Заво́ссе — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Завоссе ўваходзіць у склад Медзяневіцкага сельсавету.

У Завоссі знаходзіўся двор і фальварак, якія належалі сям’і Міцкевічаў. Лічыцца, што ў гэтым двары ў 1798 годзе нарадзіўся беларускі і польскі паэт Адам Міцкевіч [1][2] (адпаведная метрыка не ўтрымлівае дакладнай інфармацыі пра месца нараджэння паэта).

У 1806 годзе вёска перайшла ў рукі Стыпулкоўскіх. У 1831 годзе была канфіскаваная ўрадам Расійскай імперыі за ўдзел Люцыяна Стыпулкоўскага ў лістападаўскім паўстанні 1831 года. У 1927 годзе польскім войскам у Завоссі быў усталяваны абеліск у гонар Адама Міцкевіча.

У 1996 годзе двор і прылеглыя тэрыторыі былі рэканструяваны.

  1. Гродна

А) Стары замак

Стары замак (Гродна), замак Баторыя — адзін з найстаражытных помнікаў архітэктуры ў Беларусі, комплекс абарончых збудаванняў, культавых і свецкіх будынкаў 11—19 стст.

Замак размешчаны на высокім і стромкім узгорку на правым беразе Нёмана пры ўпадзенні ў яго рэчкі Гараднічанкі. Пачаў будавацца ў часы Старажытнарускай дзяржавы. Шматразова руйнаваўся, аднаўляўся і перабудоўваўся. У яго планоўцы і архітэктуры выяўляюцца напластаванні шматлікіх стагоддзяў. Тапаграфія мясцовасці вызначыла абрыс плану замка, блізкага да трохвугольніка. Працягласць замкавых сцен дасягала амаль 300 м пры сярэдняй таўшчыні каля 3 м. Сцены мелі неаднолькавую вышыню і завяршаліся зубцамі. З вонкавага боку яны, як і вежы, падпіраліся контрфорсами. Ад горада замак падзяляўся ярам і глыбокім ровам. Паводле гістарычных дакументаў вядомы не менш як шэсць яго розных варыянтаў.

У пачатку 12 ст. стаў княжацкай рэзідэнныяй Гродзенскага княства. Тут былі ўзведзены Гродзенскі княжацкі церам, Гродзенская Ніжняя царква, Гродзенская Верхняя царква, іншыя жылыя і гаспадарчыя пабудовы.

Да нашых дзён захаваліся палац, фрагменты абарончых сцен, руіны Ніжняй і Верхняй цэркваў, княжыскіх пакояў, мост і замчышча. Самымі вядомымі ўладальнікамі замка былі вялікі князь Вітаўт і кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый.

Цяпер у замку размяшчаеіша Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Традыцыйна комплекс збудаванняў на Замкавай гары захаваў назву Стары замак

Б) Ніжняя царква

Руіны храма адкрыты ў 1932—33 гг. у час раскопак Замкавай гары (кіраўнік Ю. Ядкоўскі). У 1937—39 гг. іх даследаваў 3. Дурчэўскі, з 1949 г. раскопкі прадоўжыў археолаг М.М. Варонін, які датуе будаўніцтва царквы 12 ст. З'яўлялася саборным храмам замка. Іпацьеўскі летапіс паведамляе аб пажары царквы 1183 г., які прывёў яе да разбурэння. У 13—14 ст., да будаўніцтва Верхняй царквы, зруйнаваныя сцены храма служылі агароджай невялікіх могілак. У 14—15 ст. на яе рэштках пабудавана Верхняя царква, якая ў 1807 г. асвячона як Свята-Сафійскі кафедральны сабор. Захаваліся руіны сцен, ніжнія часткі апор, шматлікія фрагменты канструкцый і ўбрання.

В) Новы замак

Новы замак у Гродна - адзін з буйнейшых помнікаў палацава-сядзібнай архітэктуры сярэдзіны ХVIII ст. Размешчаны ў цэнтры Гродна, на правым беразе Нёмана. Пабудаваны як рэзiдэнцыя караля i месца правядзення сеймаў. З'яўлецца па сваёй архітэктуры прататыпам цэлай тыпалагічнай групы палацаў і сядзіб у Беларусі 2-й паловы XVII ст.

Будаўнiцтва пачалося ў 1737 г. па праекце дрэздэнскага архiтэктара Матэвуша Даніэля Пёпельмана. Скончана будаўнiцтва ў 1751 г. Iаганам Фрэдэрыкам Кнобелем. Узводзілі палац мясцовыя муляры. Пазней у рэканструкцыях палаца прымалi ўдзел I.Х. Яўх, Рыбенька, А. Рашкевiч. У 1780-я гг. рэканструкцыю праводзiў Дж. Сака. Разбураны нямецка-фашысцкiмi акупантамi ў 1941–1944 гг., адбудаваны ў 1952 г. па праекце архiтэктара У. Вараксiна ў стылі савецкага неакласіцызму. У ім размяшчаўся абласны камітэт КПСС. Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. Г) Барыса-Глебская (Каложская) царква

Здаецца, адчуваеш сувязь часу менавіта тут — у таямнічай Каложы, самым старажытным з дзеючых храмаў Беларусі. Гэтую царкву, пабудаваную ў 80-я гады ХII стагоддзя, нездарма называюць сэрцам Гродна.

Да Каложскай (Барысаглебскай) царквы як адметнага помніка архітэктуры праваслаўнага дойлідства, візітнай карткі самабытнай гродзенскай архітэктурнай школы, прыкавана ўвага не толькі ў межах краіны. Храм прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Д) Кафедральны касцел Святога Францішка Ксаверыя (былы езуіцкі калегіўм)

Гродзенскі езуіцкі калегіум - адукацыйная ўстанова ордэна езуітаў у Гродне. Установа калегіума ініцыявана каралём Рэчы Паспалітай Стэфанам Баторыем у 1584 Недахоп кадраў у ордэне і хуткая смерць караля адклалі рэальную падставу калегіума да 1622 У 1621 г. Гродзенскай стараста Станіслаў Касабуцкі (Stanisław Kosobudzki), збіраючыся на вайну з туркамі, у завяшчанні на выпадак свайго невяртання запісаў ордэна езуітаў вёску Сухая Баля. У выніку ордэн заснаваў місіянерскую станцыю, пры якой праз год была адкрыта грамматикальная школа.В 1765 Гродзенскае староства ўзначаліў Антоній Тызенгаўз (Antoni Tyzenhauz, 1733-1785) надворны падскарбі літоўскі, які стварыў у Гродна, як казалі сучаснікі, «квітнеючую Галандыю» . Адначасова з ўкараняюцца Тызенгаўзам навінкамі з'явіліся навацыі ў езуіцкім калегіуме. У 1770-73 гг. тут сталі выкладаць матэматыку і сучасныя мовы: нямецкі і французскі. У 1772 г. быў адкрыты шляхецкі конвикт і яго прэфектам быў прызначаны Францішак Ксаверы Богуш (Franciszek Ksawery Bogusz, 1746-1820), які сыграў значную ролю далейшым развіцці сістэмы адукацыі Рэчы Паспалітай. Гэтыя навацыі былі апошнімі. Е) былы кляштар брыгітак

25 лістапада (паводле новага летазлічэння) 1634 года ў Гродне маршалак Вялікага княства Літоўскага Крыштаф Весялоўскі і яго жонка Аляксандра заснавалі кляштар брыгітак, помнік архітэктуры ранняга барока. Да канца XVIII стагоддзя тут жа былі ўзведзеныя каменны касцёл, жылы корпус, агароджа з брамай, гаспадарчыя пабудовы, разбітыя гарод, сад. Асобна стаяла званіца-капэла, якая існавала да пачатку 1960-х гадоў. З агароджы комплексу ў выглядзе глухой каменнай сцяны з невялікімі шасціграннымі вежамі па кутах, захаваліся толькі дзве. У 1950-80-я гг. кляштар не дзейнічаў, а ў 1992 г. касцёл ізноў быў асвечаны. Не кожны жыхар гораду звяртае ўвагу на ляпніны, якой аформлены ўваход — гэта даволі цікавая і рэдкая для Беларусі дэталь. Фрыз вакол усяго будынка ўпрыгожаны паласой дэкаратыўнага жывапісу. У архітэктурных дэталях адзначаецца значнае адхіленне ад канонаў класічных формаў, своеасаблівая трактоўка асобных элементаў, якія толькі аддалена нагадваюць формы заходнееўрапейскага барока. За касцёлам цудам захавалася самы стары драўляны будынак у Беларусі 1630-х гадоў. Збудаваны ён без адзінага цвіка. Яго першае прызначэнне — жытло для манашак-брыгітак. Адносна нядаўна тут было памяшканне бальніцы, дзе вёў прыёмы ўрач-псіхіятр. Зараз памяшканне вызваленае.

Ж) Драматычны тэатр

Утвораны ў верасні 1947 на аснове трупы Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра, які ў той час быў пераведзены ў Гродне. Галоўным рэжысёрам стаў М. Кавязін.

З 1950 мастацкім кіраўніком тэатра быў рэжысёр Ю. Юроўскі, з 1950 па 1951 С. Рахманаў. Рэжысёрамі тэатра таксама былі І. Парамонаў з 1951 па 1952, А. Міронскі з 1953 па 1955, І. Папоў з 1952 па 1953, а затым з 1955 па 1963, А. Струнін з 1963 па 1975 год, У. Караткевіч з 1975 па 1981, А. Шалыгін з 1982 па 1984, І. Пятроўскі з 1985 па 1990, М. Разцоў з 1991 па 1994, Г. Мушперт з 1994 па 1998, С. Палешчанкоў з 2000 па 2001. У 2002-2003 гг. галоўным рэжысёрам быў А. Жугжда, з 2008 В. Мацулевіч. У цяперашні час галоўны рэжысёр тэатра - Генадзь Мушперт.

Галоўныя мастакі тэатра: А. Марыкс, Б. Малкін, М. Гафт, Н. Якунін, К. Чамякоў, Ф. Розаў і Т. Сакалоўская з 2000 г.

Адкрыўся тэатр 20 кастрычніка 1947 года спектаклем А. М. Астроўскага "Праўда добра, а шчасце лепш".

Карціны.

Аўтар:

Аўтар: Іван Хруцкій (1-Сямейны партрэт, 2-Портрет жены ІванаХруцкага, 3- Цветы і плады, 4- Битая дичь, овощи и грибы, 9- Портрет І. Булгакава, 1838 год, 8- Партрэт В. Лісоўскага, 7- Сямейны партрэт, 1854 год, 6- Натюрморт. Цветы , 5- Цветы і фрукты, 1855 год)

Аўтар:

Аўтар:

Аўтар:

Аўтар: Валентин Ванькович (1790—1842) (1- аўтапартрэт ,2- «Портрет Адама Мицкевича», 3- )

Аўтар:

Аўтар:

Аўтар:

Аўтар: