Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праневіч. Гісторыя старажытнай беларускай літар...doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
190.46 Кб
Скачать

Іі. Літаратура перыяду узнікнення і росквіту вялікага княства літоўскага

  1. Хто такі Рыгор Цамблак? Чым вызначыўся ён у гісторыі беларускага пісьменства?

  2. Якія перакладныя творы былі папулярныя на беларускіх землях у эпоху станаўлення Вялікага княства Літоўскага?

  3. Назавіце чатыры асноўныя тыпы беларуска-літоўскіх летапісаў?

  4. Што звязвае беларуска-літоўскае летапісанне з старажытнарускім і чым яно ад яго прынцыпова адрозніваецца?

  5. Якія канструктыўныя мастацкія прынцыпы ляжаць у аснове беларуска-літоўскага летапісання?

  6. З якіх кампазіцыйных частак складаецца "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх"? Як, паводле зместу першай аповесці "Летапісца", склаўся лёс супернікаў князя Ягайлы -- князёў Кейстута і Вітаўта?

  7. З якой нагоды была напісана “Пахвала Вітаўту”? У які летапіс яна ўваходзіць? У якім творы літаратуры Рэнесансу мы сустракаем падобную гіпербалічную характарыстыку гэтага князя?

  8. Ад каго, паводле “Хронікі вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”, вядуць свой радавод літоўскія князі? Ці адпавядае гэтая легенда сапраўднасці?

  9. У які летапісны твор уваходзіць знакаміты сон Гедыміна аб “жалезным ваўку”? Якую падзею ён прарочыў?

  10. Хто такі Андрэй Саковіч? Героем якой летапіснай аповесці ён з'яўляецца? Як ставіцца да гэтай асобы летапісец?

  11. У якіх беларускіх летапісах і творах лацінамоўнай літаратуры адлюстраваліся падзеі Грунвальдскай бітвы 1410 года?

  12. Якія гістарычныя асобы і падзеі, прапушчаныя ў папярэдніх беларуска-літоўскіх летапісах, былі ўзноўленыя ў “Хроніцы Быхаўца”?

Ііі. Літаратура эпохі рэнесансу

  1. Для якой літаратурнай эпохі характэрны інтэнсіўны зварот да традыцый антычнасці? Назавіце найбольш яркіх прадстаўнікоў гэтай эпохі ў беларускай літаратуры.

  2. Якія сацыяльна-палітычныя, юрыдычныя і духоўна-культурныя перадумовы ляжаць у аснове беларускага Рэнесансу?

  3. Вызначце найбольш спецыфічныя рысы, якія адрозніваюць беларускі Рэнесанс ад заходнееўрапейскага.

  4. Чаму Масковія ў адрозненне ад Вялікага княства Літоўскага не здолела ўспрыняць і засвоіць ідэі Рэнесансу?

  5. Напішыце формулу Рэнесансу. Размяжуйце паняцці Рэнесансу і гуманізму.

  6. Які эстэтычны ідэал характэрны для Рэнесансу? Што разумеецца як прыгожае ў гэтую эпоху?

  7. Калі паняцце прыгожага ў эпоху Сярэднявечча ў цэлым характарызуе стыль манументальнага гістарызму, дык што разумеецца як прыгожае ў эпоху Рэнесансу?

  8. Калі ў літаратуры эпохі Сярэднявечча дамінуе алегорыка-сімвалічны прынцып адлюстравання рэчаіснасці, дык які прынцып з’яўляецца вядучым ў літаратуры эпохі Рэнесансу? Абгрунтуйце свой адказ прыкладамі з “Песні пра зубра” М.Гусоўскага.

  9. Які асноўны мастацкі прынцып адлюстравання рэчаіснасці характэрны для эпохі Рэнесансу? Якое вызначэнне мастацтву гэтай эпохі даваў знакаміты Леанарда да Вінчы?

  10. Назавіце класічныя, альбо так званыя “святыя” мовы, на якіх існавала Біблія ў дарэнесансавую эпоху?

  11. Назавіце імя немца, вынаходніка друкарскага станка.

  12. Хто з беларускіх друкароў, выхадцаў з ВКЛ, з’явіўся адным з заснавальнікам кнігадрукавання на Брытанскіх астравах?

  13. Назавіце імя немца-друкара, які выдаў ў Кракаве першыя друкаваныя кнігі на славянскай мове

  14. Кім быў зроблены першы пераклад Бібліі на нямецкую мову? Што вы ведаеце пра гэтага чалавека, а таксама пра ягоныя ўзаемадачыненні з Ф.Скарынам?

  15. Калі і дзе з’явілася першая надрукаваная Ф.Скарынам кніга? Як яна называлася?

  16. Што новага ўнёс Ф.Скарына ў кнігадрукаванне?Якія з выдадзеных ім кніг былі надрукаваны царкоўнаславянскаю моваю?

  17. У якой з надрукаваных Ф.Скарынам кніг быў змешчаны каляндар сонечных і месячных зацьменнняў? Калі і на якой мове яна была надрукавана?

  18. Якія віды закона і права вылучаў Ф.Скарына ў сваіх прадмовах і пасляслоўях да кніг “Бібліі рускай”?

  19. Які ідэал дзяржавы і дзяржаўнага кіравання быў блізкі Ф.Скарыну? Хто з біблійных цароў з'яўляся для асветніка прыкладам і ўзорам дзяржаўнага мужа?

  20. Якой патрыятычнай прытчай адгукнуўся Ф.Скарына на подзвіг біблійнай Юдзіты? Пастарайцеся, як мага дакладней, ўзнавіць па памяці словы славутага беларускага гуманіста.

  21. Якія віды законаў і права вылучаў ў сваіх прадмовах Ф.Скарына?

  22. Як Ф.Скарына фармуляваў асноўны маральна-этычны закон чалавечага сужыцця, выкананне якога павінна было забяспечыць мір, спакой і згоду паміж людзьмі?

  23. Дзе, калі і на якой мове была напісана знакамітая паэма М.Гусоўскага “Песня пра зубра”?

  24. Якую дыпламатычную задачу выконвала пасольства Э.Цёлкі ў Рыме? Патлумачце, чаму, нягледзячы на тое, што польскі кароль Жыгімонт Стары адклікаў пасольства, яно працягвала выкананне раней ускладзенай на яго місіі?

  25. Якія аргументы на карысць беларускага альбо ўсходнеславянскага паходжання аўтара “Песні пра зубра” вы можаце прывесці з тэкста самога твора?

  26. З якімі падзеямі і героямі айчыннай гісторыі, адлюстраванымі ў летапісах, Вы маглі б суаднесці апісаныя ў "Песні пра зубра" паядынкі зуброў за права стаць важаком зубрынага статку?

  27. Дакажыце на прыкладах з тэксту, што апісваючы зубра і зубрыны статак, М.Гусоўскі адступаў ад дэклараванага ім прынцыпа “пець толькі праўду” і надаваў свайму апісанню алегорыка-сімвалічны сэнс.

  28. Якія сімвалічныя алегорыі стаяць за апісаннямі зубра і зубрынай чарады ў "Песні пра зубра" М.Гусоўскага.

  29. На прыкладзе вобраза зубра і жыцця зубрынай чарады раскрыйце важнейшыя сямейныя, грамадскія і дзяржаўна-палітычныя ідэалы М.Гусоўскага.

  30. Патлумачце, чаму за ўзор і прыклад ідэальнага ўладара аўтар “Песні пра зубра” бярэ менавіта Вітаўта?

  31. Якія дзве вызначальныя для лёсу беларускага народа гістарычныя падзеі адлюстраваны ў “Прускай вайне” Я.Вісліцкага?