 
        
        Іі. Літаратура перыяду узнікнення і росквіту вялікага княства літоўскага
- Хто такі Рыгор Цамблак? Чым вызначыўся ён у гісторыі беларускага пісьменства? 
- Якія перакладныя творы былі папулярныя на беларускіх землях у эпоху станаўлення Вялікага княства Літоўскага? 
- Назавіце чатыры асноўныя тыпы беларуска-літоўскіх летапісаў? 
- Што звязвае беларуска-літоўскае летапісанне з старажытнарускім і чым яно ад яго прынцыпова адрозніваецца? 
- Якія канструктыўныя мастацкія прынцыпы ляжаць у аснове беларуска-літоўскага летапісання? 
- З якіх кампазіцыйных частак складаецца "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх"? Як, паводле зместу першай аповесці "Летапісца", склаўся лёс супернікаў князя Ягайлы -- князёў Кейстута і Вітаўта? 
- З якой нагоды была напісана “Пахвала Вітаўту”? У які летапіс яна ўваходзіць? У якім творы літаратуры Рэнесансу мы сустракаем падобную гіпербалічную характарыстыку гэтага князя? 
- Ад каго, паводле “Хронікі вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”, вядуць свой радавод літоўскія князі? Ці адпавядае гэтая легенда сапраўднасці? 
- У які летапісны твор уваходзіць знакаміты сон Гедыміна аб “жалезным ваўку”? Якую падзею ён прарочыў? 
- Хто такі Андрэй Саковіч? Героем якой летапіснай аповесці ён з'яўляецца? Як ставіцца да гэтай асобы летапісец? 
- У якіх беларускіх летапісах і творах лацінамоўнай літаратуры адлюстраваліся падзеі Грунвальдскай бітвы 1410 года? 
- Якія гістарычныя асобы і падзеі, прапушчаныя ў папярэдніх беларуска-літоўскіх летапісах, былі ўзноўленыя ў “Хроніцы Быхаўца”? 
Ііі. Літаратура эпохі рэнесансу
- Для якой літаратурнай эпохі характэрны інтэнсіўны зварот да традыцый антычнасці? Назавіце найбольш яркіх прадстаўнікоў гэтай эпохі ў беларускай літаратуры. 
- Якія сацыяльна-палітычныя, юрыдычныя і духоўна-культурныя перадумовы ляжаць у аснове беларускага Рэнесансу? 
- Вызначце найбольш спецыфічныя рысы, якія адрозніваюць беларускі Рэнесанс ад заходнееўрапейскага. 
- Чаму Масковія ў адрозненне ад Вялікага княства Літоўскага не здолела ўспрыняць і засвоіць ідэі Рэнесансу? 
- Напішыце формулу Рэнесансу. Размяжуйце паняцці Рэнесансу і гуманізму. 
- Які эстэтычны ідэал характэрны для Рэнесансу? Што разумеецца як прыгожае ў гэтую эпоху? 
- Калі паняцце прыгожага ў эпоху Сярэднявечча ў цэлым характарызуе стыль манументальнага гістарызму, дык што разумеецца як прыгожае ў эпоху Рэнесансу? 
- Калі ў літаратуры эпохі Сярэднявечча дамінуе алегорыка-сімвалічны прынцып адлюстравання рэчаіснасці, дык які прынцып з’яўляецца вядучым ў літаратуры эпохі Рэнесансу? Абгрунтуйце свой адказ прыкладамі з “Песні пра зубра” М.Гусоўскага. 
- Які асноўны мастацкі прынцып адлюстравання рэчаіснасці характэрны для эпохі Рэнесансу? Якое вызначэнне мастацтву гэтай эпохі даваў знакаміты Леанарда да Вінчы? 
- Назавіце класічныя, альбо так званыя “святыя” мовы, на якіх існавала Біблія ў дарэнесансавую эпоху? 
- Назавіце імя немца, вынаходніка друкарскага станка. 
- Хто з беларускіх друкароў, выхадцаў з ВКЛ, з’явіўся адным з заснавальнікам кнігадрукавання на Брытанскіх астравах? 
- Назавіце імя немца-друкара, які выдаў ў Кракаве першыя друкаваныя кнігі на славянскай мове 
- Кім быў зроблены першы пераклад Бібліі на нямецкую мову? Што вы ведаеце пра гэтага чалавека, а таксама пра ягоныя ўзаемадачыненні з Ф.Скарынам? 
- Калі і дзе з’явілася першая надрукаваная Ф.Скарынам кніга? Як яна называлася? 
- Што новага ўнёс Ф.Скарына ў кнігадрукаванне?Якія з выдадзеных ім кніг былі надрукаваны царкоўнаславянскаю моваю? 
- У якой з надрукаваных Ф.Скарынам кніг быў змешчаны каляндар сонечных і месячных зацьменнняў? Калі і на якой мове яна была надрукавана? 
- Якія віды закона і права вылучаў Ф.Скарына ў сваіх прадмовах і пасляслоўях да кніг “Бібліі рускай”? 
- Які ідэал дзяржавы і дзяржаўнага кіравання быў блізкі Ф.Скарыну? Хто з біблійных цароў з'яўляся для асветніка прыкладам і ўзорам дзяржаўнага мужа? 
- Якой патрыятычнай прытчай адгукнуўся Ф.Скарына на подзвіг біблійнай Юдзіты? Пастарайцеся, як мага дакладней, ўзнавіць па памяці словы славутага беларускага гуманіста. 
- Якія віды законаў і права вылучаў ў сваіх прадмовах Ф.Скарына? 
- Як Ф.Скарына фармуляваў асноўны маральна-этычны закон чалавечага сужыцця, выкананне якога павінна было забяспечыць мір, спакой і згоду паміж людзьмі? 
- Дзе, калі і на якой мове была напісана знакамітая паэма М.Гусоўскага “Песня пра зубра”? 
- Якую дыпламатычную задачу выконвала пасольства Э.Цёлкі ў Рыме? Патлумачце, чаму, нягледзячы на тое, што польскі кароль Жыгімонт Стары адклікаў пасольства, яно працягвала выкананне раней ускладзенай на яго місіі? 
- Якія аргументы на карысць беларускага альбо ўсходнеславянскага паходжання аўтара “Песні пра зубра” вы можаце прывесці з тэкста самога твора? 
- З якімі падзеямі і героямі айчыннай гісторыі, адлюстраванымі ў летапісах, Вы маглі б суаднесці апісаныя ў "Песні пра зубра" паядынкі зуброў за права стаць важаком зубрынага статку? 
- Дакажыце на прыкладах з тэксту, што апісваючы зубра і зубрыны статак, М.Гусоўскі адступаў ад дэклараванага ім прынцыпа “пець толькі праўду” і надаваў свайму апісанню алегорыка-сімвалічны сэнс. 
- Якія сімвалічныя алегорыі стаяць за апісаннямі зубра і зубрынай чарады ў "Песні пра зубра" М.Гусоўскага. 
- На прыкладзе вобраза зубра і жыцця зубрынай чарады раскрыйце важнейшыя сямейныя, грамадскія і дзяржаўна-палітычныя ідэалы М.Гусоўскага. 
- Патлумачце, чаму за ўзор і прыклад ідэальнага ўладара аўтар “Песні пра зубра” бярэ менавіта Вітаўта? 
- Якія дзве вызначальныя для лёсу беларускага народа гістарычныя падзеі адлюстраваны ў “Прускай вайне” Я.Вісліцкага? 
