Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАДРУЧНІК 7.rtf
Скачиваний:
19
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Храналагічная табліца

1230-я – 1263 гг.

Княжанне Міндоўга

1237–1241 гг.

Нашэсце мангола-татараў на Русь

1264–1267 гг.

Княжанне Войшалка

1293–1316 гг.

Княжанне Віценя

1316–1341 гг.

Княжанне Гедыміна

1345–1377 гг.

Княжанне Альгерда

1362 г.

Бітва каля р. Сінія Воды

1377–1392 гг.

Княжанне Ягайлы

1385 г., 14 жніўня

Крэўская унія

1386 г.

Выбранне вялікага князя Ягайлы польскім каралём

1387 г.

Утварэнне віленскага каталіцкага біскупства

1390 г.

Атрыманне г. Берасце Магдэбургскага права

1392 г., 5 жніўня

Востраўскае пагадненне

1392–1430 гг.

Княжанне Вітаўта

1399 г.

Бітва на р. Ворскла

1401 г.

Віленска-Радамская унія

1409–1411 гг.

“Вялікая вайна”

1410 г., 15 ліпеня

Грунвальдская бітва

1413 г.

Гарадзельская унія

1430–1432 гг.

Княжанне Свідрыгайлы

1432–1436 гг.

Грамадзянская вайна ў ВКЛ

1435 г.

Бітва пад Вількамірам

1436–1440 гг.

Княжанне Жыгімонта Кейстутавіча

1440–1492 гг.

Княжанне Казіміра IV

1468 г.

Судзебнік Казіміра IV

Каля 1470 – каля 1533 г.

Жыццё і дзейнасць М. Гусоўскага

Каля 1490 – каля 1551 г.

Жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны

1492–1506 гг.

Княжанне Аляксандра

1500–1503 гг.

Вайна паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім

1506 г.

Бітва пад Клецкам

1506–1548 гг.

Княжанне Жыгімонта І Старога

1507–1508 гг.

Вайна паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім

1508 г.

Мяцеж М. Глінскага

1512–1522 гг.

Вайна паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім

1514 г., 8 верасня

Бітва пад Оршаю

1529 г.

Зацверджанне І Статута ВКЛ

1530–1593 гг.

Жыццё і дзейнасць С. Буднага

1534–1537 гг.

Вайна паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім

Каля 1540 – каля 1600 г.

Жыццё і дзейнасць В. Цяпінскага

1548–1572 гг.

Княжанне Жыгімонта ІІ Аўгуста

1566 гг.

Зацверджанне ІІ Статута ВКЛ

Гістарычны слоўнік

Вёска – невялікае паселішча, жыхары якога займаліся пераважна сельскай гаспадаркай; асноўны тып паселішча ў ВКЛ. У дакументах ВКЛ вёску часцей за ўсё абазначалі тэрмінам “сяло” ці “весь”.

Воласць – 1) зямельныя ўладанні, якія належалі адной асобе ў ВКЛ; 2) адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ, населеная сялянамі даннікамі.

Вялікі князь, гаспадар – найвышэйшы княжацкі тытул у ВКЛ, кіраўнік дзяржавы. Выбіраўся феадаламі, звычайна з сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя.

Дамен – форма зямельнай уласнасці, пры якой зямля знаходзіцца ў полным і спадчынным валоданні. Уладальніку дамена належала не толькі зямля, але і людзі, што на ёй жылі.

Дым – сялянская гаспадарка ў ВКЛ у XIV–XVIII ст., якая складалася з хаты, гаспадарчых будункаў, розных сельска-гаспадарчых угоддзяў, рабочай і прадукцыйнай жывёлы, гаспадарчага інвентару.

Гетман – галоўны начальнік над узброенымі сіламі дзяржавы ў ВКЛ.

Епархія – хрысціянская царкоўна-адміністратыўная адзінка ў межах пэўнай тэрыторыі (вобласці, зямлі, дзяржавы), падведамная епіскапу.

Кляштар – каталіцкі манастыр. На тэрыторыі Беларусі адзінкавыя кляштары вядомы з сярэдзіны ХІІІ ст. Многія ўзніклі неўзабаве пасля хрышчэння Літвы ў 1387 г.

Магістрат – выбарны адміністрацыйны і судовы орган гарадскога самакіравання ў гарадах, якія атрымалі Магдэбургскае права. У ВКЛ уводзіліся з канца XIV–XV ст.

Мястэчкі – дробныя паселішчы гарадскога тыпу. У ВКЛ узніклі ў XV ст.

Мяшчане – карэнныя жыхары гарадоў, якія не былі залежнымі ад феадалаў.

Надзел – зямля, якая апрацоўвалася сялянамі і была замацавана ў іх карыстанні.

Намеснік – прадстаўнік вялікага князя, які валодаў адміністрацыйна-гаспадарчай, фінансавай і судовай ўладай.

Пагоня – ваенная павіннасць у ВКЛ; ўсеагульнае народнае апалчэнне, якое збіралася для разгрома і пераследавання ворага. Вядома з канца XIV ст.

Паспалітае рушанне – шляхецкае апалчэнне ў ВКЛ, у якое землеўладальнік павінен быў выставіць пэўную колькасць воінаў.

Прывілей – заканадаўчы акт ў ВКЛ, якім вялікія князі давалі або пацвярджалі асаблівыя правы феадалаў ці іншых груп насельніцтва.

Славянізацыя – працэс пераймання балцкім насельніцтвам мовы, культуры і традыцый славян. Славянізацыя балтаў на беларускіх землях адбывалася прыкладна ў канцы V − XIII ст.

Сойм, сейм – саслоўна-прадстаўнічы орган у ВКЛ у XV – першай палове XVI ст., на які першапачаткова запрашалася ўся шляхта.

Соймікі, сеймікі – сход шляхты павета (зямлі, ваяводства) у ВКЛ. Утвораны ў 1564–1566 гг. З’яўляліся органамі мясцовай улады і самакіравання.

Статут Вялікага княства Літоўскага – звод законаў феадальнага права ВКЛ. У Першым Статуце ВКЛ, прынятым ў 1529 г., юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу ВКЛ, прававое становішча розных колаў насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда.

Судзебнік 1468 г. – першы зборнік юрыдычных (судовых) законаў ВКЛ, выдадзены вялікім князем Казімірам на сойме 1468 г.

Унія дзяржаўная – аб’яднанне, саюз дзяржаў.

Унія персанальная – саюз дзяржаў пад уладай аднаго манарха пры захаванні імі пэўнай самастойнасці ва ўнутранай і знешняй палітыцы.

Харугва – 1) назва сцяга ў ВКЛ; 2) асноўная адзінка шляхецкай кавалерыі.