Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПАДРУЧНІК 7.rtf
Скачиваний:
19
Добавлен:
12.11.2019
Размер:
2.64 Mб
Скачать

З Прывiлея вялiкага князя лiтоускага I караля польскага Уладзiслава (Ягайлы)

20.02.1387 г.

Да сведчання ўcix, каму патрэбна, жадаем, каб дайшло наступнае. 3 прычыны свайго рэлiгiйнага пачуцця, сумленна ацэньваючы шчырае i свабоднае iмкненне, якое наш Лiтоўскi народ выказвае у прыняццi хрышчэння у правую каталiцкую веру, мы жадаем як найлепш гэтае самае iмкненне павялiчыць гэтым нашым помнiкам векапомных правоў i вольнасцей, дабрачыннасцямi i падарункамi у мэтах пашырэння тае веры i для ўсталявання моцы каталiцкай рэлiгii ўciм наогул лiтоўцам i кожнаму паасобку, рыцарам або баярам, якiя знаходзяцца пад нашай уладай, … якiя ужо ахрышчоны цi жадаюць ахрысцiцца мы даем i уступаем вольнасцi i правы, якiя вызначаны нiжэй, маючыя сiлу на вечныя часы, а iменна:

Кожны рыцар або баярын, якi прыме каталiцкую веру, i яго наступнiкi, законныя нашчадкi, маюць i будуць мець поуную i усякую магчымасць валодаць, трымаць, карыстацца, прадаваць, адчужаць, абменьваць, даваць, дараваць, паводле сваей добрай волi i думкi замкi, воласцi, вecкi i дамы i ўсе, чым уладаў бы па бацькоўскай спадчыне, як уладаюць, карыстаюцца i ўжываюць на падставе аднолькавых правоў нoбiлi ў iншых землях нашага каралеўства Польскага, каб не было рознасцi ў правах, паколькi адзiнства робiць (дае) тое, што яны падданыя адной Кароны.

§ 10. Матэрыяльная і духоўная культура

Архітэктура. У мастацтве беларускіх зямель другой паловы ХІІІ – ХІV ст. знайшлі працяг традыцыі папярэдняга часу. Разам з тым, усё больш актыўна пранікаюць сюды заходнія мастацкія стылі – раманскі і гатычны, што асабліва заўважальна ў архітэктуры. Узрастанне знешняй пагрозы прывяло да маштабнага будаўніцтва ўмацаванняў. У гэты час на землях Беларусі і суседняй Украіны пачынаюць узводзіцца магутныя мураваныя вежы. Першапачаткова яны ўваходзілі ў сістэму драўляных умацаванняў і маглі выконваць старажавыя функцыі, служыць апошнім прытулкам абаронцаў або жыллём. Найбольш вядомай з такіх вежаў з’яўляецца Камянецкая (г. Камянец Брэсцкай вобл.). Такія самыя вежы былі збудаваны ў канцы ХІІІ – ХІV ст. у Тураве, Брэсце, Гродне і інш.

З канца ХІІІ ст. разгарнулася таксама актыўнае будаўніцтва замкаў, якія ўяўлялі сабой умацаваныя рэзідэнцыі князёў. Большасць з іх з’явілася ў ХІV ст., калі вялася напружаная барацьба з крыжакамі. Галоўныя замкі ўзводзіліся з каменю і цэглы. У першай палове ХІV ст. былі ўзведзены магутныя Верхні і Ніжні замкі ў Віцебску. Гэта былі адны з самых моцных замкаў дзяржавы. Агульная даўжыня іх мураваных умацаванняў складала амаль 2 км, а колькасць веж раўнялася 15.

У гэты ж час распаўсюдзіўся запазычаны ў крыжакаў тып чатырохвугольнага замка –кастэль. Кастэлі ўяўлялі сабой чатырохвугольныя ў плане магутныя збудаванні, аснову якіх складалі мураваныя сцены. За імі маглі знайсці прытулак не толькі абаронцы замка, але і насельніцтва навакольных вёсак. Па вуглах такіх замкаў маглі размяшчацца вежы, звычайна адна ці дзве. Вежы служылі галоўнымі вузламі абароны, а часам і жыллём уладальнікаў замка. Такія замкі былі збудаваны ў Крэве і Лідзе. Побач з мураванымі, па-ранейшаму будаваліся і замкі з дрэва. У некаторых з іх асобныя драўляныя канструкцыі паступова замяняліся мураванымі.

У абарончым дойлідстве гэтага часу найбольш праявіўся уплыў заходняга мастацтва. Гэта тлумачыцца тым, што традыцыі ўзвядзення мураваных умацаванняў на Захадзе склаліся раней. Таму заходнія вежы і замкі служылі ўзорамі для пераймання, а заходнія майстры запрашаліся ў ВКЛ для правядзення будаўнічых работ. Што тычыцца культавага будаўніцтва, то тут традыцыі гродзенскай і полацкай архітэктурнай школ захоўваліся даўжэй. Аднак і тут адчуваўся ўплыў заходніх стыляў. Гэта выявілася ва ўжыванні новай тэхнікі будаўніцтва цэркваў і элементаў гатычнага дойлідства.

Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. У канцы ХІІІ – ХІV ст. знайшлі далейшы працяг багатыя традыцыі старажытнарускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пра гэта выразна сведчаць вырабы дробнай пластыкі. Па-ранейшаму шырока выкарыстоўваліся літыя абразкі, нацельныя, а таксама складныя крыжы, у сярэдзіне якіх змяшчаліся мошчы святых. Некаторыя з іх нават адліваліся ў формах, злепленых з больш ранніх вырабаў. Працягвалі бытаваць ранейшыя тыпы ўпрыгожванняў, напрыклад жаночыя скроневыя колцы, бранзалеты і пярсцëнкі традыцыйных форм.

Вельмі жывучымі аказаліся візантыйскія і старажытнарускія каноны ў іканапісе, дзе яны панавалі да пачатку ХVІ ст. У той жа час у выяўленчым мастацтве беларускіх зямель знайшлі сваё адлюстраванне і заходнееўрапейскія стылі, якія цесна перапляталіся з ранейшай візантыйскай і старажытнарускай традыцыяй. Гэта выразна праявілася ў жывапісным аздабленні рукапісных кніг ХІV cт. У гэты час тут панаваў так званы звярыны стыль. Для яго характэрныя прыгожа выкананыя загалоўныя літары – ініцыялы, у якіх элементы у выглядзе пляцення спалучаліся з дзівоснымі жывёльнымі формамі. У кампазіцыю маглі ўваходзіць не толькі выявы фантастычных звяроў і птушак, але таксама і чалавечыя фігуры. Пры гэтым асобныя ініцыялы набывалі жанравы характар.

Багаццем афармлення вылучаецца Мсціжскае Евангелле, створанае, верагодна, у Мінску ў ХІV ст. Яно аздоблена выявамі, у якіх можна сустрэць сілуэт храма, грыфонаў і хімер. Ва ўзоры ініцыялаў ўплецены чалавечыя фігуры. Падобны ж стыль характэрны і для т.зв. “Анежскага” (Мсціслаўскага) псалтыра.

У ХІV ст. у мініяцюрах асобных рукапісных кніг назіраецца пэўнае парушэнне візантыйскіх канонаў, узбагачэнне тэм, ажыўленне вобразаў. Выявы набліжаюцца да жанравых сцэнак з рэальнага жыцця. Найбольш паказальнымі ў гэтым сэнсе з’яўляюцца мініяцюры Лаўрышаўскага Евангелля пачатку ХІV ст.

Побыт насельніцтва. Большасць жыхароў беларускіх зямель пражывала ў сельскай мясцовасці. Гарады ў гэты час з’яўляліся толькі рэдкімі астраўкамі, а гарадское насельніцтва складала нязначную частку. Побыт гарадскога і сельскага насельніцтва адрозніваўся нязначна. І сельская, і гарадская забудова ў падаўляючай большасці складалася з драўляных жытлаў і гаспадарчых будынкаў. Падлога рабілася з дошак, а ў сельскай мясцовасці магла таксама быць земляной ці глінабітнай. Печы таксама былі глінабітнымі і толькі ў дамах феадалаў і заможных гараджан з пачатку ХІV ст. сустракаліся кафляныя печы. У гарадах асобныя будынкі мелі вытворчае прызначэнне і з’яўляліся рамесніцкімі майстэрнямі. Двары жыхароў абносіліся агароджамі. Вуліцы гарадоў масціліся драўлянымі насціламі, у асобных гарадах існавалі вадаадводныя і каналізацыйныя збудаванні.

Харчаванне гарадскога і сельскага люду было даволі сціплым і значна не адрознівалася. Прастату жыхароў ВКЛ у ядзе адзначалі ўсе замежныя аўтары ХІV–ХV стст. Спажывалі мяса ў смажаным і вараным выглядзе, мучныя і крупяныя стравы, садавіну і гародніну, мёд і г.д. Досыць абмежаваным быў асартымент глінянага посуду, які, у асноўным, захаваўся з папярэдніх часоў. Ужываліся гаршчкі, часам з накрыўкамі, міскі, збаны. У ХІV ст. узнік такі від кухоннага начыння, невядомага раней, як макотры, прызначаныя для расцірання і прыгатавання прадуктаў. З металічнага посуду найбольш распаўсюджанымі былі патэльні. Выкарыстоўваўся і драўляны посуд – бочкі, біклагі, чашы, паўміскі, накрыўкі, карцы, берасцяныя кошыкі і г.д. У якасці сталовых прыбораў выкарыстоўваліся нажы і лыжкі. Відэльцы сучаснага тыпу яшчэ не былі вядомыя. Іх функцыю маглі выконваць доўгія шыпы з колцам.

Амаль не мянялася і адзенне, якое магло вырабляцца практычна ў кожнай сялянскай хаце з даматканай тканіны, футра свойскай ці дзікай жывёлы. Абутак рабілі пераважна са скуры. Гэта былі чаравікі, боты, поршні, у вёсках маглі насіць і лапці. Выраб адзення і іншыя хатнія промыслы не толькі забяспечвалі гаспадарку неабходнымі вырабамі, але і вырашалі праблему вольнага ад сельскагаспадарчых заняткаў часу. Больш заможныя жыхары знаходзілі сабе іншыя забавы – паляванне, гульні ў шахматы і шашкі і г.д.

Гэта цікава