Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси.Тэсты для акрэдытацыі 2012.docx
Скачиваний:
14
Добавлен:
11.11.2019
Размер:
68.5 Кб
Скачать

Беларусь у пасляваенны перыяд (1945-1985)

1.БССР падпісала статут ААН у:

o 1944г.;

• 1945г.;

o 1948г.;

o 1955г.

2.Савет эканамічнай узаемадапамогі зацверджан у:

o 1947г.;

• 1949г.;

o 1951г.;

o 1953г.

3.“План Маршала” – гэта:

o праграма мірнага суіснавання паміж дзяржавамі;

• праграма аднаўлення развіцця Еўропы;

o праграма разбраення;

o праграма нарошчвання ваеннага патэнцыялу.

4. У сувязі з велізарнымі разбурэннямі Мінска ў Вялікай Айчыннай вайне паўстала пытанне аб пераносе сталіцы БССР у горад:

1) Полацк

2) Віцебск

3) Магілёў

4) Гомель

5.Аперажальнымі тэмпамі ў БССР у пасляваенны час расла:

o лёгкая прамысловасць;

• цяжкая прамысловасць;

o сельскагаспадарчая вытворчасць;

o вытворчасць тавараў народнага спажывання.

6.Галіны прамысловасці, якія пачалі развівацца ў БССР у першыя пасляваенныя гады:

o хімічная і нафтахімічная;

• аўтамабіле- і трактарабудаванне;

o электратэхнічная;

o лесаперапрацоўчая і гарбарная.

7. У 1947 г. прамысловасцю БССР быў выпушчаны першы:

1) трактар “Беларус”

2) аўтамабіль-самазвал МАЗ-205

3) кар’ерны самазвал БелАЗ

4) халадзільнік

8. У 1950 г. прамысловасць БССР пачала серыйны выпуск:

1) радыёпрыёмнікаў

2) аўтамабіляў

3) халадількікаў

4) трактароў

9. За гады чацвёртай пяцігодкі (1946–1950 гг.) ўпершыню ў БССР быў асвоены выпуск:

1) будаўнічых матэрыялаў

2) абутку

3) веласіпедаў

4) сельскагаспадарчых машын

10. У гады пятай пяцігодкі (1951–1955 гг.) прамысловасць Беларусі пачала вытворчасць:

1) такарных станкоў

2) 25-тонных самазвалаў

3) сельскагаспадарчых машын

4) штучнага валакна

11. Першым сакратаром ЦК КП(б)Б і старшынёй СНК БССР, фактычным кіраўніком рэспублікі, у першыя пасляваенныя гады быў:

1) П.К. Панамарэнка

2) М.І. Гусараў

3) М.С. Патолічаў

4) К.Т. Мазураў

12. Старшынёй Прэзідыўма Вярхоўнага Савета БССР, вышэйшага заканадаўчага органа дзяржаўнай улады, на працягу амаль 20 пасляваенных гадоў з’яўляўся:

1) П.К. Панамарэнка

2) В.І. Казлоў

3) С.В. Прытыцкі

4) П.М. Машэраў

13. Кіраўніком Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі з 1947 па 1954 г. з’яўляўся:

1) К.Т. Мазураў

2) М.С. Патолічаў

3) С.В. Прытыцкі

4) П.М. Машэраў

14. Найбольш поўна падзеі Вялікай Айчыннай вайны выяўлены ў рамане-эпапеі, дзе адзін з галоўных герояў Канстанцін Заслонаў паўстае і як рэальная асоба, і як легендарны герой – гэта:

1) “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага

2) “Векапомныя дні” Міхася Лынькова

3) “Глыбокая плынь” Івана Шамякіна

4) “Мінскі напрамак” Івана Мележа

15. Першым беларускім “партызанскім”раманам, які стаў значнай з’явай у літаратуры першага пасляваеннага дзесяцігоддзя, стаў твор:

1) “Млечны шлях” Кузьмы Чорнага

2) “Векапомныя дні” Міхася Лынькова

3) “Глыбокая плынь” Івана Шамякіна

4) “Мінскі напрамак” Івана Мележа

16.Адзіная форма гаспадарання на зямлі, якая існавала ў БССР у пасляваенны час:

o сельская абшчына;

o хутарская гаспадарка;

• калгасная сістэма;

o фермерская гаспадарка.

17.Прыняцце БССР у лік краін-заснавальніц ААН перш за ўсё засведчыла прызнанне:

o БССР як рэспублікі ў складзе СССР;

o БССР як суверэннай, незалежнай дзяржавы;

• вялікага ўкладу БССР у разгром фашызму, панесеных людскіх ахвяр і матэрыяльных страт;

o перадачы Польшчы шэрагу раёнаў Беласточчыны.

18.Інтэнсіўны шлях развіцця гаспадаркі звязаны з:

• ростам вытворчасці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў;

o павелічэннем колькасных паказчыкаў вытворчасці;

o памяншэннем прадукцыйнасці працы;

o захаваннем энергазатрат на адзінку вытворчасці.

19. Згодна з рэформай 1957 г. была ўведзена новая сістэма кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам на аснове:

1) галіновага прынцыпу

2) выкарыстання метадаў эканамічнага стымулявання

3) тэрытарыяльнага прынцыпу

4) поўнай самастойнасці суб’ектаў гаспадарання

20.Будаўніцтва Салігорска, Наваполацка, Светлагорска сведчыла аб працэсе:

o інтэнсіфікацыі;

o спецыялізацыі;

o экстэнсіфікацыі;

• урбанізацыі.

21. Галоўным паказчыкам работы прадпрыемстваў, ўведзеным эканамічнай рэформай 1965 г., стаў паказчык аб’ёму:

1) валавай прадукцыі

2) рэалізаванай прадукцыі

3) выплачанай заработнай платы

4) прыбытку

22. На працягу 1970-х – першай паловы 1980-х гг. у БССР узніклі новыя галіны прамысловай вытворчасці, сярод іх:

1) радыётэхнічная

2) машынабудаванне

3) чорная металургія

4) нафтахімічная

23. Асаблівасцю народнай гаспадаркі БССР у другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг. было пераважнае развіццё:

1) хімічнай прамысловасці

2) галін, якія выкарыстоўвалі мясцовую сыравіну

3) цяжкай і абароннай прамысловасці

4) сельскай гаспадаркі

24. Новай галіной прамысловасці БССР у 1970-я гг. стала:

1) вытворчасць хімічных валокнаў

2) радыётэхнічная прамысловасць

3) цэлюлозна-папяровая вытворчасць

4) парашковая металургія

25.Пасаду першага сакратара ЦК КПБ з 1956г. займаў:

• К.Мазураў;

o М. Патолічаў;

o Ц.Кісялёў;

o П.Машэраў.

26. У другой палове 1950-х гг. камсамол Беларусі прыняў актыўны ўдзел у вырашэнні адной з важных на той час народнагаспадарчых задач Савецкага Саюза:

1) будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі

2) будаўніцтве Днепрагэса

3) будаўніцтве Магніткі

4) асваенні цалінных і абложных зямель Казахстана

27. У 1965 – 1980 гг. першым сакратаром ЦК КПБ, фактычным кіраўніком рэспублікі з’яўляўся адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху Беларусі:

1) П.К. Панамарэнка

2) М.І. Гусараў

3) К.Т. Мазураў

4) П.М. Машэраў

28. У гады “застою” спробу навядзення парадку і дысцыпліны, барацьбы супраць карупцыі ў Савецкай краіне ажыццявіў:

1) М.С. Хрушчоў

2) Л.І. Брэжнеў

3) Ю.У. Андропаў

4) К.У. Чарненка

29. У мірны пасляваенны час каля 30 тыс. беларусаў прайшлі выпрабаванне вайной у час службы ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у:

1) Іране

2) Афганістане

3) Пакістане

4) Іраку

30. Кіраўніком савецкай дэлегацыі на канферэнцыях па стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і прыняцці яе Статута з’яўляўся ўраджэнец Гомельшчыны:

1) В.М. Молатаў

2) А.А. Грамыка

3) К.В. Кісялёў

4) М.М. Літвінаў

31. Дэлегацыя БССР прыняла ўдзел у заснаванні ААН на міжнароднай канферэнцыі ў:

1) Сан-Францыска

2) Нью-Йорку

3) Патсдаме

4) Ялце

32.Кінарэжысёр, які экранізаваў раманы “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”:

• Б.Сцяпанаў;

o Ю.Тарыч;

o У.Корш-Саблін;

o В.Тураў.

33.Скульптар, адзін з аўтараў помніка Якубу Коласу на аднайменнай плошчы ў Мінску:

o А.Глебаў;

• А.Анікейчык;

o З.Азгур;

o С.Селіханаў.

34.Аповесць У.Караткевіча:

• “Дзікае паляванне караля Стаха”;

o “Кар’ер”

o “Сэрца на далоні”;

o “Глыбокая плынь”.

35.Навучальныя установы, навучанне ў якіх было арыентавана на падрыхтоўку рабочых:

o тэхнікумы;

o інстытуты;

• прафесійна-тэхнічныя вучылішчы;

o ліцэі.

36.Метад сацыялістычнага рэалізму ў першую чаргу патрабаваў:

o паказу пачуццяў чалавека, звязаных з яго асабістым жыццём;

o усебаковага адлюстравання асаблівасцей нацыянальна-культурнага жыцця;

• асэнсавання рэалій жыцця, звязаных з сацыялістычным будаўніцтвам;

o асвятлення ўсёй праўды аб мінулай вайне.

37.Прыняцце рэспубліканскай праграмы “Інтэнсіфікацыя” азначала магчымасць дасягнення росту вытворчасці за кошт:

o павелічэння колькасці працоўных, прадпрыемстваў, фінансавых сродкаў;

• павелічэння прадукцыйнасці працы і паляпшэння якасці прадукцыі;

o поўнай адмовы ад дзярэжаўнага фінансавання;

o раздзяржаўлення эканомікі.

38.Прыватызацыя – гэта:

o метад планавага цэнтралізаванага вядзення гаспадаркі;

• перадача ці продаж у прыватную ўласнасць часткі дзяржаўнай маёмасці;

o узмацненне кантролю з боку дзяржавы за якасцю выпускаемай прадукцыі;

o пераход прадпрыемстваў да самафінансавання.

39.“Курс XX з’езда” пачаў ажыццяўляцца з:

o 1953г.;

• 1956г.;

o 1961г.;

o 1965г.

40.Праявай палітычнага валюнтарызму з’яўляецца:

o улік важнейшых заканамернасцей у грамадска-палітычным жыцці;

o пераадоленне і крытыка культу асобы;

• ігнараванне аб’ектыўных законаў грамадскага развіцця і ператварэнне ролі кіруючай асобы ў вызваленчую;

o выкананне прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму.

41.Тэрмін, які сведчыць аб працэсе адноснай дэмакратызацыі грамадства:

o культ асобы;

o рэпрэсіі;

• рэабілетацыя;

o таталітарны палітычны рэжым.

42.“Адліга” у палітычным жыцці БССР наступіла ў:

o 1952г.;

• 1953г.;

o 1954г.;

o 1955г.

43.Пераход да ўсеагульнай адукацыі зроблен у:

o 1964г.;

o 1965г.;

• 1966г.;

o 1963г.

44.Рэарганізацыя кіравання прамаслывасцю (пераход да саўнаргасаў) адбылася ў:

o 1954г.;

o 1956г.;

• 1957г.;

o 1958г.

45.Рэарганізацыя сістэмы кіравання народна-гаспадарчым комплексам у 1957 г. заключалася ў пераходзе да:

o галіновага прынцыпу;

• тэрытарыяльнага прынцыпу;

o абласнога прынцыпу;

o аўтаномнага прынцыпу.

46.Галоўным напрамкам рэформы 1965г. было:

o падбор і растаноўка кіруючых кадраў;

o паляпшэнне работы ВНУ;

• узмацненне эканамічных метадаў кіравання;

o умацаванне матэрыяльнай базы культурных устаноў.

47.На XXІІ з’ездзе КПСС была прынята праграма:

o калектывізацыі;

o індустрыялізацыі;

o сацыялізму;

• будаўніцтва камунізму.

48.М.У.Гусараў, М.С.Патолічаў, К.Т.Мазураў – гэта:

o кіраўнікі Міністэрстваў і ведамстваў;

o дэпутаты мясцовых Саветаў народных дэпутатаў;

• першыя сакратары ЦК КПБ;

o прадстаўнікі ААН.

49.Гаспадарчая рэформа А.Касыгіна пачалася ў:

o 1963г.;

• 1965г.;

o 1966г.;

o 1967г.

50.Званне “Горад-герой” Мінск атрымаў у:

o 1968г.;

• 1974г.;

o 1978г.;

o 1980г.

51.Палітыка перабудовы бярэ пачатак ў:

o 1981г.;

o 1984г.;

• 1985г.;

o 1986г.

52.Ініцыятарам палітыкі перабудовы стаў генеральны сакратар ЦК КПСС:

o М.С. Хрушчоў;

o Л.і. Брэжнеў;

o Ю.У. Андропаў;

• М.С.Гарбачоў.

53.З 1965г. па 1980г. Кампартыю Беларусі ўзначальваў:

• П.М.Машэраў;

o К.Т.Мазураў;

o П.К. Панамарэнка;

o В.Ф.Купрэвіч.

54.Аднаўленне добрага імя і правоў рэпрэсаваных – гэта:

o рэпатрыяцыя;

• рэабілітацыя;

o ратыфікацыя;

o рэпарацыя.

55.Аўтарам раманаў “Каласы пад сярпом тваім”, “Чорны замак Альшанскі” з’яўляецца:

o Я.Брыль;

o І.Шамякін;

o А.Маўзон;

• У.Караткевіч.

56.Вядучым відам транспарту ў БССР у 70-80-х гг. з’яўляўся:

o аўтамабільны;

• чыгуначны;

o паветраны;

o трубаправодны.

57.Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС адбылася 26 красавіка:

o 1980г.;

o 1982г.;

• 1986г.;

o 1988г.

58. Вялікі ўклад у асваенне космасу ўнёс лётчык-касманаўт, беларус:

1) Г.М. Грэчка

2) П.І. Клімук

3) П.Р. Паповіч

4) А.А. Лявонаў

59. Васіль Быкаў звярнуўся да тэмы партызанскай барацьбы беларускага народа ў аповесці:

1) “Абеліск”

2) “Дажыць да світання”

3) “Мёртвым не баліць”

4) “Здрада”

60. У дэтэктыўным жанры была адлюстравана непарыўная сувязь гістарычнага мінулага і сучаснага ў творы У. Караткевіча, за які ён атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР, – гэта:

1) “Дзікае паляванне караля Стаха”

2) “Зямля пад белымі крыламі”

3) “Нельга забыць”

4) “Чорны замак Альшанскі”

61. Лёс беларускага сялянства ў 1920 – 1930-я гг. адлюстраваны ў:

1) рамане Я. Брыля “Птушкі і гнёзды”

2) рамане У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”

3) трылогіі І. Мележа “Палеская хроніка”

4) рамане-эпапеі М. Лынькова “Векапомныя дні”

62. Аўтарам дылогіі “Партызаны” і “Хатынская аповесць”, а таксама адным з аўтараўдакументальнай кнігі “Я з вогненай вёскі…” з’яўляецца:

1) А. Адамовіч

2) В. Быкаў

3) А. Дудараў

4) І. Шамякін

63. Гісторыка-рэвалюцыйным падзеям прысвечаны аповесць Браняпоезд “Таварыш Ленін” і раман “Петраград – Брэст”, якія напісаў:

1) А. Адамовіч

2) І. Навуменка

3) І. Мележ

4) І. Шамякін

64. Першай беларускай аперэтай, пастаўленай у толькі што адкрытым Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі, стала:

1) “Надзея Дурава” А.Багатырова

2) “Паўлінка” Ю. Семенякі

3) “Яснае світанне” А. Туранкова

4) “Зорка Венера” Ю. Семенякі

65. Жахі фашысцкай няволі адлюстраваны ў славутым цыкле карцін “Лічбы на сэрцы” беларускім мастаком:

1) І. Ахрэмчыкам

2) В. Волкавым

3) Я. Зайцавым

4) М. Савіцкім

66. Мастацкая кінастужка рэжысёра М. Фігуроўскага “Гадзіннік спыніўся апоўначы” расказвае пра:

1) аперацыю падпольшчыкаў па ліквідацыі гаўляйтера В. Кубэ

2) подзвіг юнага партызанскага разведчыка М. Казея

3) гераічную дзейнасць падпольшчыцы В. Харужай

4) самую буйную дыверсію Другой сусветнай вайны на чыгуначнай станцыі Асіповічы

67. Кінастужку “Праз могілкі”, знятую ў 1964 г. і аднесеную па рашэнні ЮНЕСКА да 100 лепшых фільмаў свету, стварыў беларускі кінарэжысёр:

1) І. Дабралюбаў

2) В. Тураў

3) У. Корш-Саблін

4) Л. Голуб

68. Аўтарам мемарыяльнага комплексу “Прарыў” ва Ушацкім раёне і скульптурнага комплексу “Праклён фашызму” на месцы спаленай вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна з’яўляецца беларускі скульптар:

1) З. Азгур

2) А. Бембель

3) В. Анікейчык

4) С. Селіханаў

69. Вядомы беларускі скульптар С. Селіханаў сумесна з групай архітэктараў стварылі мемарыяльны архітэктурна-скульптурны ансамбль:

1) “Прарыў”

2) “Хатынь”

3) “Праклён фашызму”

4) “Брэсцкая крэпасць-герой”

70. Манумент ў гонар маці-патрыёткі Настассі Фамінічны Купрыянавай і яе пяці сыноў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны, створаны скульптарамі А.Заспіцкім, І.Міско, М.Рыжанковым, быў устаноўлены ў 1975 г. у горадзе:

1) Мінску;

2) Барысаве;

3) Жодзіна;

4) Оршы.