Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси.Тэсты для акрэдытацыі 2012.docx
Скачиваний:
14
Добавлен:
11.11.2019
Размер:
68.5 Кб
Скачать

Беларусь паміж дзвюма сусветнымі войнамі (1919-1939)

1.VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б), якая прыняла пастанову аб стварэнні Рабоча-сялянскага ўрада і абвяшчэння ССРБ, адбылася 30-31 снежня 1918г.:

o Маскве;

o Мінску;

• Смаленску;

o Вільні.

2.Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі ўзначаліў:

• З.Ф.Жылуновіч;

o В.Ю. Ластоўскі;

o А.Ф. Мяснікоў;

o К.І. Ландар.

3.ЛітБелССР была ўтворана ў лютым:

o 1918г.;

• 1919г.;

o 1920г.;

o 1921г.

4.У склад ЛітБелССР увайшлі беларускія губерні:

• Мінская і Гродзенская;

o Мінская, Віцебская і Гродзенская;

o Мінская, Магілёўская і Віцебская;

o Мінская і Віцебская.

5.Маніфест аб утварэнні БССР быў абвешчаны:

• 1 студзеня 1919 г.;

o 7 студзеня 1919г.;

o 11 студзеня 1919г.;

o 18 студзеня 1919г.

6.27 лютага 1919г. у якасці буфера на савецка-польскім памежжы была створана:

o ССРБ;

• ЛітБелССР;

o Заходняя вобласць;

o Заходняя камуна.

7.Палітыка надзвычайных мер, якая праводзілася бальшавікамі ў Савецкай Расіі да 1921г.:

• “ваенны камунізм”;

o “НЭП”;

o “камасацыя”;

o “індустрыялізацыя”.

8.Састаўная частка палітыкі “ваеннага камунізму”, адпаведна якой у сялян адбіралі лішкі вытворанай імі прадукцыі:

o харчпадатак;

• харчразвёрстка;

o камасацыя;

o парцэляцыя.

9.Беларускую камуністычную аргнізацыю (БКА) падчас савецка-польскай вайны ўзначальваў:

o А.Чарвякоў;

o В.Кнорын;

• У.Ігнатоўскі;

o В.Ластоўскі.

10.Рыжскі мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны ў:

o 1920г.;

• 1921г.;

o 1922г.;

o 1923г.

11.Дэкларацыя аб абвяшчэнні ССРБ была прынята:

• 31 ліпеня 1920г.;

o 31 ліпеня 1921г.;

o 31 жніўня 1920г.;

o 31 жніўня 1921г.

12.Партызанскі атрад В.Талаша ў час польскай акупацыі дзейнічаў у:

o Бабруйскім павеце;

o Мінскім павеце;

• Мазырскім павеце;

o Рэчыцкім павеце.

13.НЭП пачаўся ў:

o 1920г.;

• 1921г.;

o 1922г.;

o 1923г.

14.НЭП пачаўся з:

o грашовай рэформы;

• замены харчразвёрсткі харчпадаткам;

o стварэння Саўнаргаса;

o ліквідацыі ўраўняльнай зарплаты ў прамысловасці.

15.Наркомам земляробства БССР у 1920-я гг. быў:

o А.Чарвякоў;

o У.Ігнатоўскі;

• Д.Прышчэпаў;

o Ф.Шантыр.

16. Вызначце асаблівасць правядзення НЭП у БССР:

1) дазвол прыватнага гандлю 3) увядзенне харчпадатку

2) правядзенне хутарызацыі 4) з’яўленне бірж працы

17.Сельскагаспадарчы калектыў, удзельнікі якога аб’ядноўвалі толькі асноўныя сродкі вытворчасці – зямлю, рабочую жывёлу, інвентар:

o фальварак;

o ТАЗ;

• арцель;

o хутар.

18.Большасць кіраўніцтва РКП(б) разглядала НЭП як часовае адступленне ў эканоміцы, таму што:

o у выніку правядзенн НЭПа не вельмі эфектыўна аднаўлялася прамысловасць;

• НЭП супярэчыў сацыялістычнай тэорыі пераходу ад капіталізму да сацыялізму;

o НЭП тармазіў развіццё палітыкі беларусізацыі;

o НЭП прывёў да крызісу ў сельскай гаспадарцы Беларусі.

19.Першае і другое ўзбуйненне БССР адбылося ў:

o 1922 і 1924гг.;

o 1924 і 1925гг.;

• 1924 і 1926гг.;

o 1926 і 1928гг.

20.ΙΙ Усебеларуская канферэнцыя, на якой было прынята рашэнне аб самароспуску Рады і ўрада БНР, адбылася ў:

• 1925г.;

o 1926г.;

o 1927г;

o 1928г.

21.Саюз Савецкіх Сацыялістычных рэспублік быў утвораны:

o 30 снежня 1921г.;

• 30 снежня 1922г.;

o 30 снежня 1923г.;

o 30 снежня 1924г.

22.30 снежня 1922г. у Маскве адкрыўся:

o X з’езд РКП(б);

o ΙΙΙ Усерасійскі з’езд Саветаў;

• Ι Усесаюзны з’езд Саветаў;

o Ι з’езд КПСС.

23.Важнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі бальшавікоў на Беларусі ў 20-я гады XX ст.:

• беларусізацыя;

o дэмакратызацыя;

o калектывізацыя;

o індустрыялізацыя.

24.Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка пачалася ў:

• 1924г.;

o 1926г.;

o 1920г.;

o 1922г.

25.У 1926г. выйшаў на экран першы беларускі мастацкі фільм Юрыя Тарыча:

o “Кастусь Каліноўскі”;

o “Ленін і Беларусь”;

• “Лясная быль”;

o “Дрыгва”.

26.Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт быў адкрыт ў:

o 1920г.;

• 1921г.;

o 1922г.;

o 1923г.

27.Вядучай навуковай установай, створанай на Беларусі ў 1922г. быў(ла):

• Інбелкульт;

o Акадэмія навук;

o БДТ;

o БДУ.

28.Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Акадэмію Навук БССР у:

o 1925г.;

o 1927г.;

o 1928г.;

• 1929г.

29. Першым прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук з’яўляўся:

1) З.Жылуновіч

2) У.Ігнатоўскі

3) Я.Купала

4) Я.Колас

30. Беларускі дзяржаўны універсітэт адкрыўся ў:

1) 1920 г.

2) 1921 г.

3) 1922 г.

4) 1923 г.

31.Карэнізацыя – гэта:

• вылучэнне на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага насельніцтва Беларусі;

o аднаўленне сельскай гаспадаркі прадстаўнікамі карэннага насельніцтва Беларусі;

o развіццё мясцовай індустрыі БССР;

o фарміраванне карэннага беларускага пралетарыяту як аплоту камунізма на Беларусі.

32.Палітадзелы пры МТС створаны ў:

o 1915г.;

o 1931г.;

• 1933г.;

o 1936г.

33.Да прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці адносіліся:

o дробныя прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы;

• буйныя і сярэднія прадпрыемствы з механічнымі рухавікамі і без іх;

o усе нацыяналізаваныя прадпрыемствы;

o прадпрыемствы, якія апрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю.

34.БССР увайшла ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у:

1) 1919 г.

2) 1920 г.

3) 1921 г.

4) 1922 г.

35.Падзея, якая адбылася ў адзін год з падпісаннем Рыжскага міру:

o першае ўзбуйненне БССР;

o другое ўзбуйненне БССР;

• увядзенне НЭПа;

o увядзенне чырвонца.

36.Першая электрастанцыя, якая пабудавана ў Беларусі:

o Лукомская ДРЭС;

• БелДРЭС каля Орша;

o Бярозаўская ДРЭС;

o Васілевіцкая ДРЭС.

37.Тэрмін, які сведчыць аб увядзенні НЭПа:

o харчразвёрстка;

o натуральная гаспадарка;

o дзяржаўнае размеркаванне прадуктаў па картачках;

o свабода гандлю.

38.Федэрацыя – гэта:

• форма тэрытарыяльнага ўладкавання, пры якой асобныя дзяржаўныя ўтварэнні аб’ядноўваюцца ў адну саюзную дзяржаву;

o форма дзяржавы, у якой асобныя яе часткі не маюць самастойнасці;

o форма палітычнага аб’яднання дзяржаў пры поўным захаванні іх самастойнасці;

o форма дзяржаўнага ўладкавання.

39.Элемент палітыкі “ваеннага камунізму”:

• харчовая развёрстка;

o савецкі чырвонец;

o сельскагаспадарчая кааперацыя;

o харчпадатак.

40.Дзяржаўнымі мовамі ў БССР у час беларусізацыі былі абвешчаны:

o беларуская;

o беларуская і руская;

o беларуская, руская і яўрэйская;

• беларуская, руская, яўрэйская і польская.

41.Горад, у якім быў адкрыт БДТ-2:

• Віцебск;

o Гродна;

o Магілёў;

o Баранавічы.

42.Прыярытэтная роля на транспарце ў 1920-х – 1930-х гг. належыла:

o гужавому;

o аўтамабільнаму;

o рачному;

• чыгуначнаму.

43.Прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху ў канцы 1920-х – 1930-х гады бальшавікі называлі:

o фашысты;

o сіяністы;

• нацыянал-дэмакраты;

o партакраты.

44.Асноўнае мерапрыемства, якое праводзіла таварыства “Далоў непісьменнасць!”:

o арганізацыя барацьбы з “нацыянал-дэмакратызмам;

• стварэнне пунктаў лікбеза;

o кантроль за мерапрыемствамі ў галіне народнай асветы;

o выданне газет і часопісаў на беларускай мове.

45.Горад, у чкім была створана кінастудыя “Савецкая Беларусь”:

o Масква;

• Ленінград;

o Мінск;

o Віцебск.

46.Першы з’езд пісьменнікаў Беларусі адбываўся ў:

o 1931г.;

• 1934г.;

o 1935г.;

o 1936г.

47.Праўленне Саюза пісьменнікаў пасля яго Ι з’езда ўзначаліў:

• М.Клімковіч;

o С.Астрэйка;

o М.Лужанін;

o Л.Калюга.

48.Аўтарам драмы “Партызаны” з’яўляецца:

o З.Бядуля;

o Э.Самуйленак;

• К.Крапіва;

o П.Глебка.

49.Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета адкрыўся ў:

o 1932г.;

• 1933г.;

o 1935г.;

o 1937г.

50.Справа, якая была сфарміравана органамі ДПУ БССР у адносінах да “нацыянал-дэмакратаў”:

o “Партыя беларускіх сацыялістаў”;

o “Аб’яднаная дэмакратычная партыя”;

o “Яўрэйскі саюз”;

• “Саюз вызвалення Беларусі”.

51.Аўтарам паэм “Новая зямля”, “Сымон-музыка” з’яўляецца:

o К.Крапіва;

• Я.Колас;

o Я.Купала;

o П.Галавач.

52.Вядомым творам Цішкі Гартнага з’яўляецца:

• “Сокі цаліны”;

o “Босыя на вогнішчы”;

o “Безназоўнае”;

o “З сказаў буры і віхораў”.

53.Кіраўніком БДТ-1 з’яўляўся:

o Ю.Тарыч;

• Е.Міровіч;

o В.Волкаў;

o М.Філіповіч.

54.Рэформа беларускага правапісу была праведзена ў:

o 1926г.;

o 1929г.;

• 1933г.;

o 1935г.

55.Роля кіраўніка “антысавецкай арганізацыі” “Саюз вызвалення Беларусі”(СВБ), быццам бы выкрытай органамі ДПК БССР, спачатку адводзілася:

• Янку Купале;

o Якубу Коласу;

o Цішку Гартнаму;

o Антону Баліцкаму.

56.Пазасудовыя органы ў час масавых рэпрэсій:

o Акруговыя суды;

o Пракуратура;

• Асобыя нарады;

o Вярхоўны Суд.

57.Па Канстытуцыі БССР 1937 года вышэйшым органам улады з’яўляўся:

o Усебеларускі з’езд Саветаў;

• Вярхоўны Савет;

o СНК БССР;

o ЦВК БССР.

58.Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР, адпаведна якому ўтвараліся вобласці, было здзейснена ў:

o 1936г.;

• 1938г.;

o 1939г.;

o 1940г.

59.Беларускім вандроўным тэатрам кіраваў:

o Е.Міровіч;

• У.Галубок;

o К.Крапіва;

o Г.Глебаў.

60.Гады першай пяцігодкі развіцця народнай гаспадаркі савецкай краіны:

• 1928-1932гг.;

o 1932-1936гг.;

o 1925-1929гг.;

o 1936-1940гг.

61.Курс на правядзенне калектывізацыі сельскай гаспадаркі быў узяты ў:

• 1927г.;

o 1928г.;

o 1929г.;

o 1930г.

62.Пасланцы рабочага класа, якія дапамагалі мясцовым уладам праводзіць калектывізацыю:

o трыццацітысячнікі;

o дваццацітысячнікі;

• дваццаціпяцітысячнікі;

o трыццаціпяцітысячнікі.

63.Выбары дэпутатаў у Саветы ў канцы 1920-х – 30-х гг. праводзіліся:

o на аснове альтэрнатывы (2 і больш пратэндэнтаў);

• на безальтэрнатыўнай аснове;

o шляхам кааптацыі;

o на аснове самавулучэння.

64.Тэрмін, які сведчыць аб правядзенні калектывізацыі сельскай гаспадаркі:

o перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны;

o кааперацыя;

• раскулачванне;

o стаханаўскі рух.

65.Афіцыйным сведчаннем развіцця дэмакратычных працэсаў у БССР стала:

o прыпыненне палітыкі беларусізацыі;

• прыняцце Канстытуцыі БССР 1937г.;

o цэнтралізацыя кіравання краіны;

o справа “СВБ”.

66.Выраз “выбар без выбару” азначае:

o адсутнасць выбараў увогуле;

o абмежаванне права савецкіх грамадзян на ўдзел у выбарах;

• безальтэрнатыўны парадак выбараў;

o існаванне шматпартыйнасці.

67.Тэрыторыя Заходняй Беларусі знаходзілася ў складзе Польшчы з:

o 1917г.;

• 1921г.;

o 1919г.;

o 1939г.

68.Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) была заснавана ў:

o 1921г.;

• 1923г.;

o 1925г.;

o 1927г.

69.Аб’яднанне камсамольскіх арганізацый Заходняй Беларусі ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) адбылося ў:

o 1922г;

o 1923г.;

• 1924г.;

o 1927г.

70.Дыктатарскі рэжым, устаноўлены ў Польшчы Ю.Пілсудскім ў 1926г., атрымаў назву рэжым:

o пацыфікацыі;

o камасацыі;

o парцэляцыі;

• санацыі.

71.Курс нацыянальнай палітыкі польскага ўрада ў Заходняй Беларусі можа вызначыць як:

• асіміляцыю;

o беларусізацыю;

o карэнізацыю;

o дэмакратызацыю.

72.Заходнебеларускі паэт, аўтар кніг “Журавінавы цвет”, “Пад мачтай”, “На этапах”:

o Я.Драздовіч;

o П.Сергіевіч;

• М.Танк;

o Я.Купала.

73.Заходнебеларускі мастак, які ў другой палове 1920-х гг. стварыў вялікія графічныя серыі старадаўніх помнікаў Беларусі і Літвы – гэта:

• Я.Драздовіч;

o М.Танк;

o П.Пестрак;

o В.Волкаў.

74.Па Канстытуцыі БССР 1927г. вышэйшым органам улады з’яўляўся:

• Усебеларускі з’езд Саветаў;

o ЦВК БССР;

o Вярхоўны Савет;

o СНК БССР.

75.Сітуацыя ў эканоміцы, калі цэны на прамысловыя тавары былі значна вышэйшымі, чым на сельскагаспадарчыя прадукты:

o інфляцыя;

• “нажніцы цэн”

o дэвальвацыя;

o “рэвалюцыя цэн”.

76.Асаблівасцю індустрыялізацыі ў БССР было пераважнае развіццё:

o цяжкай прамысловасці;

• лёгкай прамысловасці;

o здабываючай прамысловасі;

o вытворчасці ваеннай прадукцыі.

77.У гады першай пяцігодкі было пабудавана прадпрыемства:

o Мінскі радыёзавод;

o завод ЭВМ у Мінску;

• фабрыка “КІМ” у Віцебску;

o Завод аўтаматычных ліній ў Баранавічах.

78.Б.Тарашкевіч узначальваў:

o КПЗБ;

o БДХ;

• БСРГ;

o БПС-Р.

79.У Заходняй Беларусі ў 1920г. продаж часткі памешчыцкай зямлі дробнымі ўчасткамі – гэта:

• парцэляцыя;

o хутарызацыя;

o камасацыя;

o санацыя.

80.Накірунак зямельнай рэформы ў 1920-х гг. у Польшчы, ліквідацыя церазпалосіцы і высяленне на хутар – гэта:

o парцэляцыя;

• камасацыя;

o санацыя;

o карэнізацыя.

81.Кіраўнік і актыўны дзеяч ТБШ і БСРГ:

• Б.Тарашкевіч;

o А.Славінскі;

o С.Прытыцкі;

o І.Лагіновіч.

82.Дзеяч, які належыў да рэвалюцыйна-вызваленчага напрамку нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі:

o Б.Тарашкевіч;

• С.Прытыцкі;

o В.Ластоўскі;

o С.Рак-Міхайлоўскі.