
- •Уводзіны
- •Лекцыя 1. Узнікненне Магілёва і паходжанне назвы горада
- •1. Месцараспалажэнне Магілёва
- •2. Археалагічныя помнікі, першыя паселішчы і ўзнікненне Магілёва
- •3. Легенды і навуковыя меркаванні аб паходжанні назвы горада Магілёва
- •4. Помнікі Магілёўскага летапісання - Магілёўская хроніка і яе аўтары.
- •Лекцыя 2. Эканамічнае, грамадска-палітычнае і рэлігійнае жыццё Магілёва ў сярэдневеччы
- •1. Рост горада ў сярэдневеччы. Структура горада, яго выгляд
- •2. Развіццё рамяства, унутранага і знешняга гандлю
- •3. Магілёў часоў Магдэбургскага права
- •4. Рэлігійнае жыццё. Межканфесійныя адносіны
- •1. Архітэктурная спадчына. Магілёўская школа дойлідства
- •3. Магілёўская школа гравюры
- •4. Заняткі, жытло і адзенне магілёўцаў
- •5. Жыццёвыя звычаі гараджан
- •6. Святкаванні ў Магілёве
- •1. Асновы харчавання магілёўцаў
- •2. Кулінарныя традыцыі
- •3. Гатункі напояў
- •4. Магілёўскае піва
- •Лекцыя 5. Магілёў у віхуры ваенных падзей
- •1. Магілёў у час войнаў Расіі і Рэчы Паспалітай
- •2. Магілёўскае паўстанне 1661 года
- •3. Магілёў у час Паўночнай вайны. Вынікі знаходжання ў горадзе Пятра і, а. Меншыкава, Карла хіі
- •4. Айчынная вайна 1812 года ў гісторыі Магілёва
- •5. Вайсковыя адзінкі пад назвай “Магілёўскія”
- •Лекцыя 6. Магілёў у складзе Расійскай імперыі
- •1. Развіццё Магілёва напрыканцы 18 – першай палове 19 стст.
- •2. Па дарозе ў ссылку
- •3. Магілёўскі друк
- •4. Эканамічнае і грамадска-палітычнае жыццё горада ў другой палове 19 – пачатку 20 стст.
- •Лекцыя 7. Магілёў у час першай сусветнай вайны і рэвалюцый
- •1. Знаходжанне ў Магілёве Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Расійскай арміі
- •2. Магілёў падчас рэвалюцый і акупацый
- •3. Падтрымка ідэі стварэння Беларускай народнай рэспублікі
- •4. Укаранаваныя асобы і Магілёў
- •1. Усталяванне савецкай улады ў Магілёве
- •2. Эканамічнае і культурнае жыццё горада ў 1920-я гады
- •3. Сродкі на індустрыялізацыю
- •4. У рытме пяцігодак
- •5. Сталінскія рэпрэсіі. Закрыццё храмаў
- •6. Спробы перайменавання Магілёва
- •7. Напярэдадні вайны. Праект пераносу сталіцы бсср у Магілёў
- •1. Пачатак вайны і гераічная абарона Магілёва
- •2. Акупацыя горада: палітыка генацыду і антыгітлераўскі супраціў
- •3. Эканамічнае і сацыяльна-культурнае жыццё ў Магілёве падчас гітлераўскай акупацыі
- •4. Вызваленне Магілёва. Страты горада ў вайне
- •Лекцыя 10. Магілёў на рубяжы тысячагоддзяў
- •Гісторыя Лупалава-Маскоўскага прадмесця – Кастрычніцкага раёну горада Магілёва.
- •1. Помнікі горадабудаўніцтва ў сучасным Магілёве
- •2. Гісторыя Лупалава – Маскоўскага прадмесця – Кастрычніцкага раёну горада Магілёва
- •3. Эканамічнае і культурнае жыццё сучаснага Магілёва
- •4. Дзейнасць грамадскіх арганізацый нацыянальных супольнасцей Беларусі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці
- •Літаратура
- •Гістарычная і культурная спадчына горада МагілЁва
- •212027, Магiлёў, пр-кт Шмiдта, 3.
4. Вызваленне Магілёва. Страты горада ў вайне
26 верасня 1943 г. войскі Бранскага фронту вызвалілі адным з першых раённых цэнтраў Беларусі Хоцімск, а праз 8 месяцаў (на столькі часу затрымаўся фронт на р.Проня) пачалося вызваленне большай часткі Магілёўшчыны. Гітлераўцы рыхтавалі горад да абароны. Быў утвораны укрэпраён пад назвай “Мядзведзь”. Магілёў планавалі цалкам знішчыць. Горад быў вызвалены 28.06.1944г. у выніку Магілёўскай аперацыі. Больш 21 вайсковай частцы, якія вызначыліся пры вызваленні горада, было прысвоена званне “Магілёўскіх”, а 28 воінам званне Героя Савецкага Саюза.
29 чэрвеня 1944 г. Магілёўская вобласць была поўнасцю вызвалена ад акупантаў. Здзейснілі гэта войскі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў (камандуючыя генерал арміі К.Ракасоўскі і генерал-палкоўнік Г.Захараў), прычым у выніку Бабруйскай аперацыі, праведзенай 3-й (генерал-палкоўнік А.Гарбатаў), 28-й (генерал-лейтэнант А.Лучынскі), 48-й (генерал-лейтэнант П.Раманенка), 65-й (генерал-лейтэнант П.Батаў), 16-й паветранай (генерал-палкоўнік авіяцыі С.Рудэнка) арміямі, конна-механізаванай групай (генерал-лейтэнант І.Пліеў) і Дняпроўскай ваеннай флатыліяй (капітан 1 ранга В.Грыгор’еў), быў утвораны бабруйскі «кацёл», у які трапілі 6 дывізій 9-й нямецкай арміі (40 тыс. чал.).
Пад час вайны 19 ураджэнцаў вобласці сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, 103 Героямі Савецкага Саюза, а тры з іх двойчы Героямі: І.Гусакоўскі, С.Шутаў, І.Якубоўскі (усе камандзіры-танкісты).
Магілёў быў значна пашкоджаны і разбураны пры абароне горада ў 1941 г., вясновай павадкай 1942 г., масавай бамбардзіроўкай савецкай авіацыі ў 1943 г., падчас акупацыі і вызвалення. З 6653 будынкаў ацалела 3220. Былі разбураны амаль усе прадпрыемствы, акупанты вывезлі абсталяванне педінстытута, спалілі абласную і гарадскую бібліятэкі, архіў і г.д. Матэрыяльныя страты склалі 488 млн руб. (у коштах 1941 г.).
Такім чынам, падзеі вайны 1941-1945 гг. падцвердзілі праўду тых, хто аб´ектыўна і суб´ектыўна бачыў у Магілёве сталіцу. Менавіта наш горад абаранялі так, як бароняць сталіцы. Абарона Магілёва была правобразам абароны Масквы. Баранілі горад байцы 172-й стралковай дывізіі на чале з генералам М.Раманавым, асобныя часткі і народнае апалчэнне, упершыню ў Вялікай Айчыннай вайне створанае менавіта ў нашым горадзе. Асабліва вызначыліся байцы 388-га палка пад камандаваннем С.Куцепава на Буйніцкім полі, дзе 12-13 ліпеня былі знішчаны 39 гітлераўскіх танкаў.
Адразу пасля акупацыі Магілёў не скарыўся – у горадзе пачынаюць дзейнічаць антыгітлераўскія падпольныя групы: настаўнікаў, на хлебазаводзе, некалькі груп на чыгунцы, аўтарэмзаводзе, шоўкавай фабрыцы і г.д. Гітлераўцы разгарнулі жорсткі тэрор. У Магілёве вядомы больш 10 месц масавага знішчэння гаражан і ваеннапалонных. Магілёў значна пацярпеў у гады вайны. Пасля вызвалення ў ім было ўсяго каля 10 тыс. чалавек.
Лекцыя 10. Магілёў на рубяжы тысячагоддзяў
Помнікі горадабудаўніцтва ў сучасным Магілёве.
Гісторыя Лупалава-Маскоўскага прадмесця – Кастрычніцкага раёну горада Магілёва.
Эканамічнае і культурнае жыццё сучаснага Магілёва.
Дзейнасць грамадскіх арганізацый нацыянальных супольнасцей Беларусі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.