Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гістарычная спадчына.doc
Скачиваний:
38
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.33 Mб
Скачать

5. Сталінскія рэпрэсіі. Закрыццё храмаў

Безумоўна, 1920-я і 30-я гады былі пэўным росквітам у жыцці Магілёва - развівалася эканоміка, асвета, культура, ахова здароўя. Але гэтыя гады былі і вельмі трагічнымі. Сотні лепшых прадстаўнікоў народа сталі ахвярамі беззаконнасці, былі загублены ў ходзе масавых рэпрэсій. Палітыка беларусізацыі, пачатая ў 1920-я гады, завяршылася ў 30-я гады барацьбой з “нацдэмаўшчынай”. У горадзе было арыштавана і засуджана больш за 30 прадстаўнікоў інтэлігенцыі, сярод іх настаўнікі школ, выкладчыкі навучальных устаноў, літаратары, журналісты, работнікі навуковых і культурных устаноў. Былі знішчаны лепшыя прадстаўнікі магілёўскай і беларускай эліты.

Вялося непрыхаванае змаганне з рэлігіяй. Закрываліся храмы, растрэльваліся святары. Пачатак паклала забойства каталіцкага ксяндза Святаполк-Мірскага, затым арышт і высылка Магілёўскага біскупа Балеслава Слоскана. Пакутлівым і ахвярным было жыццё ў нашым горадзе Магілёўскага праваслаўнага архіепіскапа Паўліна (Крашэчкіна). Ён быў безпадстаўна абвінавачваны, арыштаваны, а затым растраляны. Разам з ім ахвярамі рэпрэсій сталі шэраг праваслаўных святароў і магілёўцаў. У 2000 годзе архіепіскап Паўлін пастановаю юбілейнага сабору РПЦ быў далучаны да ліку святых.

У канцы 1990-х гадоў сталі адраджацца калісьці існаваўшыя прыходы веруючых розных канфесій. Ім вяртаюцца раней канфіскаваныя цэрквы, касцёлы, сінагогі, малітоўныя дамы і г. д. Аднаўляецца справядлівасць, маёмасць вяртаецца сапраўдным гаспадарам. Але ўзнікаюць шматлікія пытанні. Напрыклад, як даказаць, што гэты будынак раней належаў веруючым і быў гвалтоўна ад іх адабраны? Хто і калі прымаў рашэнні? Знайсці адказ на гэта стала магчыма толькі ў апошнія гады. Даследчыкі атрымалі права працаваць у архівах з матэрыяламі, да якіх раней доступ быў абмежаваны.

Адказ на гэтыя пытанні мажліва знайсці на пажоўклых старонках пратаколаў камуністычнай арганізацыі прэзідыума гарадскога савета Магілёва, на якіх пазначаны працэс канфіскацыі будынкаў, належачых вернікам розных канфесій у 1929-1930-х гадах.

Патрэбна падкрэсліць, што ўсе храмы на момант прыняцця рашэнняў дзейнічалі і канфіскоўваліся ад груп веруючых існаваўшых прыходаў. Характэрным з’яўляецца тое, што пры прыняцці рашэнняў робяцца спасылкі на агульныя сходы рабочых і служачых горада, на якіх выказваліся запатрабаванні аб канфіскацыі ўсіх малітоўных дамоў, цэркваў і г. д. Але ж мы ведаем, як тады праводзіліся такія сходы і як прымаліся на іх пастановы, і чаго яны вартыя.

3 пратаколаў можна даведацца аб дакладнай даце прыняцця рашэння аб зняцці ўсіх званоў (калакалоў) з цэркваў горада. Гэта было зроблена якраз перад Калядамі (Ражством Хрыстовым) – 3 студзеня 1930 года.

16 красавіка 1929 года: прынялі рашэнне аб канфіскацыі ад групы веруючых Васкрасенскай царквы (раней касцёл езуітаў) і перадачы яе Магпрамсаюзу; сінагогу Кносо-Ізраіль пад культурныя мэты Акрпрафбюро. 22 снежня 1929 года сінагогу “Шыра-Шырым” аднялі ў вернікаў і будынак перадалі 17-й школе. 3 студзеня 1930 года, акрамя зняцця званоў, вырашылі канфіскаваць сінагогу “Гнэсэз-Ізраіль” і перадаць у распараджэнне інваліднай кааперацыі. 24 студзеня 1930 года: Кафедральны Малы і Вялікі саборы былі канфіскаваныя і Вялікі перадалі пад клуб рабочых хлебазавода; Трохсвяціцельскую царкву па Першамайскай вуліцы – пад клуб рабочых чыгункі і завода “Адраджэньне”; сінагогу “Купечаскую” (Паштовая вул, д. 4) пад клуб беспрацоўных; сінагогу “Тылім” (Віленская, д. 2) пад клуб членам жыллёвай кааперацыі; сінагогу “Бэйс-Іосіф” (вул. Ульяна-Крупская, д. 45) пад клуб перанератрада чыгункі; Троіцкую царкву на Лупалава пад культурныя мэты; сінагогу “Шура” пад клуб 16-га сапбата; Васкрасенскую царкву і капліцу ў Пячэрску: першую – пад клуб “Чырвонага механіка”, а капліцу пад клуб рабочых псіхалячэбніцы. 17 лютага 1930 года сінагогу “Сагал” (Быхаўская, д. 6) канфіскавалі і перадалі яе патрэббазе.

Прынцыповыя рашэнні аб закрыцці і канфіскацыі храмаў напачатку прымалі мясцовыя кіраўнічыя органы камуністычнай партыі. Перадавалі будынкі пад культурныя і гаспадарчыя патрэбы розным установам і прадпрыемствам. Прымалі рашэнне і прысутнічалі пры гэтым наступныя асобы: Рубінец, Сільвестраў, Пундзік, Нямірскі, Кіштымаў, Пруднікава, Розенберг, Цыперман, Нісневіч, Крывулін, Файштэйн, Жданко, Смількенсон, Клеонская, Каханавер, Ляшчынскі, Вінаградаў, Дурдолава, Кантар, Хаськін, Эльгесне, Айзінсон, Гофман, Лейзаровіч, Карасін.

Амаль усе згадваемыя будынкі ў наступныя гады былі знішчаны. Гэта тычыцца сінагог, Троіцкай царквы на Лупалава, Іосіфскага сабора (Вялікі кафедральны), Спаскага (Малы кафедральны), Васкрасенскай царквы. Захаваліся толькі будынкі: сінагогі “Купечаскай” – цяпер дом боксу, і Трохсвяціцельскай царквы, дзе быў клуб, а зараз зноўку царква.