
- •Уводзіны
- •Лекцыя 1. Узнікненне Магілёва і паходжанне назвы горада
- •1. Месцараспалажэнне Магілёва
- •2. Археалагічныя помнікі, першыя паселішчы і ўзнікненне Магілёва
- •3. Легенды і навуковыя меркаванні аб паходжанні назвы горада Магілёва
- •4. Помнікі Магілёўскага летапісання - Магілёўская хроніка і яе аўтары.
- •Лекцыя 2. Эканамічнае, грамадска-палітычнае і рэлігійнае жыццё Магілёва ў сярэдневеччы
- •1. Рост горада ў сярэдневеччы. Структура горада, яго выгляд
- •2. Развіццё рамяства, унутранага і знешняга гандлю
- •3. Магілёў часоў Магдэбургскага права
- •4. Рэлігійнае жыццё. Межканфесійныя адносіны
- •1. Архітэктурная спадчына. Магілёўская школа дойлідства
- •3. Магілёўская школа гравюры
- •4. Заняткі, жытло і адзенне магілёўцаў
- •5. Жыццёвыя звычаі гараджан
- •6. Святкаванні ў Магілёве
- •1. Асновы харчавання магілёўцаў
- •2. Кулінарныя традыцыі
- •3. Гатункі напояў
- •4. Магілёўскае піва
- •Лекцыя 5. Магілёў у віхуры ваенных падзей
- •1. Магілёў у час войнаў Расіі і Рэчы Паспалітай
- •2. Магілёўскае паўстанне 1661 года
- •3. Магілёў у час Паўночнай вайны. Вынікі знаходжання ў горадзе Пятра і, а. Меншыкава, Карла хіі
- •4. Айчынная вайна 1812 года ў гісторыі Магілёва
- •5. Вайсковыя адзінкі пад назвай “Магілёўскія”
- •Лекцыя 6. Магілёў у складзе Расійскай імперыі
- •1. Развіццё Магілёва напрыканцы 18 – першай палове 19 стст.
- •2. Па дарозе ў ссылку
- •3. Магілёўскі друк
- •4. Эканамічнае і грамадска-палітычнае жыццё горада ў другой палове 19 – пачатку 20 стст.
- •Лекцыя 7. Магілёў у час першай сусветнай вайны і рэвалюцый
- •1. Знаходжанне ў Магілёве Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Расійскай арміі
- •2. Магілёў падчас рэвалюцый і акупацый
- •3. Падтрымка ідэі стварэння Беларускай народнай рэспублікі
- •4. Укаранаваныя асобы і Магілёў
- •1. Усталяванне савецкай улады ў Магілёве
- •2. Эканамічнае і культурнае жыццё горада ў 1920-я гады
- •3. Сродкі на індустрыялізацыю
- •4. У рытме пяцігодак
- •5. Сталінскія рэпрэсіі. Закрыццё храмаў
- •6. Спробы перайменавання Магілёва
- •7. Напярэдадні вайны. Праект пераносу сталіцы бсср у Магілёў
- •1. Пачатак вайны і гераічная абарона Магілёва
- •2. Акупацыя горада: палітыка генацыду і антыгітлераўскі супраціў
- •3. Эканамічнае і сацыяльна-культурнае жыццё ў Магілёве падчас гітлераўскай акупацыі
- •4. Вызваленне Магілёва. Страты горада ў вайне
- •Лекцыя 10. Магілёў на рубяжы тысячагоддзяў
- •Гісторыя Лупалава-Маскоўскага прадмесця – Кастрычніцкага раёну горада Магілёва.
- •1. Помнікі горадабудаўніцтва ў сучасным Магілёве
- •2. Гісторыя Лупалава – Маскоўскага прадмесця – Кастрычніцкага раёну горада Магілёва
- •3. Эканамічнае і культурнае жыццё сучаснага Магілёва
- •4. Дзейнасць грамадскіх арганізацый нацыянальных супольнасцей Беларусі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці
- •Літаратура
- •Гістарычная і культурная спадчына горада МагілЁва
- •212027, Магiлёў, пр-кт Шмiдта, 3.
1. Усталяванне савецкай улады ў Магілёве
31.10.1918 г. у Магілёве была аднаўлена савецкая ўлада. 23.12.1918 г. распачаў працу Магілёўскі гарадскі савет. Студэнтам неабходна ведаць, што да 1.01.1919 г. горад уваходзіў у склад Заходняй камуны РСФСР, затым БССР, а з 26.04.1919 па 3.03.1924 г. з´яўляўся цэнтрам павету Гомельскай губерніі РСФСР. 7.03.1924 г. Магілёў вернуты ў склад БССР. З´яўляўся цэнтрам акругі і раёну. 15.01.1938 г. была ўтворана Магілёўская вобласць. 1920 – 30-я гады ў гісторыі Магілёва – перыяд стваральнай працы і значных разбурэнняў у горадзе.
26.10(8.11).1917 г. ў памяшканні губернскага земства адбылася надзвычайная нарада грамадзянскіх і палітычных арганізацый Магілёва, у якой удзельнічалі прадстаўнікі Магілёўскага савета, гарадской управы, кадэты, эсэры, меншавікі, бундаўцы. Яны асудзілі дзеянні бальшавікоў у Петраградзе.
Пасля таго як бальшавікі і інтэрнацыяналісты неўзабаве пакінулі гэту нараду, быў створаны цэнтр аб’яднання сіл супраць кастрычніцкага перавароту – “Грамадскі камітэт выратавання рэвалюцыі”. 28.10(10.11).1917 г. на пленуме савета правы эсэр урач Капыцінскі, салдат Бялевіч, старшыня губернскага савета сялянскіх дэпутатаў М.Гольман заявілі, што пераварот у Петраградзе – “ваенная авантура”. У прынятай на ім рэзалюцыі адхілялася палітыка бальшавікоў, рэкамендавалася стварыць “аднародны сацыялістычны ўрад”. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага дзейнічала ў цесным кантакце з Магілёўскім саветам і адмовілася прызнаць Савет Народных Камісараў (СНК).
Выконваючы абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, генерал М.Духонін адмовіўся выканаць распараджэнне савецкага ўрада ад 7(20).11.1917г., дзе яму прадпісвалася неадкладна звярнуцца да германскага камандавання з прапановай спыніць ваенныя дзеянні і пачаць перамовы аб замірэнні. 9(22).11.1917 г. загадам СНК ён быў зняты з гэтай пасады, а замесц яго прызначаны бальшавік, прапаршчык М.Крыленка.
Нягледзячы на зняцце Духоніна, камандаванне Стаўкі спадзявалася сканцэнтраваць у Магілёве свае сілы. 9 лістапада Духонін слаў па ўсіх франтах тэлеграмы: «Буду змагацца супраць гвалту да ўтварэння ўрада, які прапанаваны ўсёй краінай». Урады краін Антанты працягвалі падтрымліваць адносіны з Духоніным, яны патрабавалі ад Стаўкі невыканання распараджэнняў савецкага ўрада.
Для спынення контррэвалюцыйнай дзейнасці Стаўкі СНК накіраваў у Магілёў эшалоны зводнага атрада матросаў, салдат і чырвонагвардзейцаў пад камандаваннем М.В.Крыленкі, а таксама фарміраваныя Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам (ВРК) Заходняга фронту паўночны атрад пад камандаваннем Р.І.Берзіна і паўднёвы атрад, які ўзначаліў член ВРК 2-й арміі Я.І.Лысякоў, баявыя атрады з Віцебска, Гомеля, Мінска, Оршы, Жлобіна, Полацка. У гэтых умовах Духонін загадаў камандуючаму 5-й арміяй генералу Болдыраву затрымаць цягнік Крыленкі на станцыі Дзвінск. Аднак салдаты адмовіліся выконваць загад генерала, а сам Болдыраў быў арыштаваны. Не ўдалося затрымаць і эшалоны рэвалюцыйных сіл у Віцебску, Оршы, Шклове. 17 лістапада ў Магілёве агульнаармейскі камітэт тэрмінова склікаў нараду франтавых камітэтаў, якія спрабавалі захаваць ваенную ўладу ў руках Стаўкі. Было вырашана эвакуіраваць Стаўку ў Кіеў, новага “глаўкаверха” не прызнаваць, а яго эшалоны адправіць назад у Петраград. Але рэальнай сілы, каб процістаяць рэвалюцыйным войскам, у Стаўкі не было. Адначасова была атрымана тэлеграма ад камандуючага Заходнім фронтам бальшавіка Каменшчыкава, якая заклікала магілёўскі гарнізон да разгрому Стаўкі і арышту Духоніна. Эвакуацыя Стаўкі ў Кіеў была спынена.
Бальшавікі актывізавалі работу сярод жыхароў горада і салдат гарнізона. Вечарам 18.11(1.12).1917 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Магілёўскага савета, які прыняў рашэнне аб прызнанні СНК і пераходзе ўсёй улады ў рукі Магілёўскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Як піша ў кнізе “Памяць” даследчык М.Лысенка, старшынёй выканкама стаў левы эсэр Тураў. Новы выканкам павінен быў забяспечыць перавыбары савета. Да перавыбараў савета ўся ўлада перадавалася ВРК. У склад ВРК увайшлі прадстаўнікі выканкама савета, часцей Магілёўскага гарнізона і 111-й арміі. Старшынёй выбраны эсэр-максімаліст Усанаў, таварышы старшыні – бальшавік Феерабенд і левы эсэр Пятроў, сакратар – сацыял-дэмакрат-інтэрнацыяналіст Гонікман (абодва дэлегаты II Усерасійскага з’езда Саветаў). Члены ВРК – бальшавікі Брыльён, Забкоў, Хахлоў, Якаўлеў. 19.11(2.12).1917 г. ВРК заявіў пра ўзяцце ўлады ў Магілёве і губерні, прызнаў Вярхоўным галоўнакамандуючым прапаршчыка бальшавіка Крыленку. Прадстаўнікі Часовага ўрада Духонін, Станкевіч, Вырубаў былі ўзяты пад хатні арышт. Агульнаармейскі камітэт, які быў варожа настроены да савецкай улады, быў распушчаны, яго функцыі ўзяў на сябе Магілёўскі ВРК як орган улады агульнафрантавога значэння. Для ажыццяўлення гэтых функцый, а таксама для кантролю над Стаўкай Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве былі вылучаны камісары. 21.11(4.12).1917 г. для палітычнага і арганізацыйнага кіраўніцтва франтамі 1-й сусветнай вайны створаны часовы рэвалюцыйны орган – ВРК пры Стаўцы.
19.11(2.12).1917 г. у Магілёў прыбыў Крыленка са штабам новай Стаўкі. 20.11(3.12).1917 г. Стаўку занялі рэвалюцыйныя войскі. У той жа дзень раз’юшаны натоўп салдат і матросаў выцягнуў са штабнога вагона генерала М.Духоніна і забіў яго – распяўшы на дзвярах чыгуначнага вагона. Стаўка была рэарганізавана, начальнікам штаба прызначаны генерал М.Дз.Бонч-Бруевіч. 23.11(6.12).1917 г. пры рэвалюцыйнай Стаўцы створаны ВРК, які фарміраваў баявыя атрады супраць атамана Каледзіна, Украінскай рады і інш. Узначаліў ВРК У.Антонаў-Аўсеенка. 16(29).12.1917 г. ў Магілёве адбыўся агульнаармейскі з’езд, на якім ВРК рэарганізаваны ў Цэнтральны Камітэт дзеючай арміі і флоту, узначаліў яго М.Рагадзінскі. На гэтым жа з’ездзе М.Крыленка стаў Вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі савецкай Расіі. У Магілёве з 26.11(9.12).1917 г. пачала выходзіць газета «Рэвалюцыйная Стаўка».
28.11(11.12).1917 г. Магілёўскі ВРК выдаў загад пра ўзяцце на ўлік і перадачу зямельным камітэтам памешчыцкіх маёнткаў. Усе зямельныя камітэты губерні былі абавязаны апісаць і ўзяць на ўлік маёмасць, скласці спісы асоб, якія вінаваты ў парушэнні пастановы пра яе захаванасць. Былі праведзены мерапрыемствы па абмежаванню правоў буржуазіі, пачата работа па ліквідацыі ўстаноў Часовага ўрада.
У 2-й палавіне снежня 1917 г. адбылося размежаванне бальшавікоў Магілёва з меншавікамі-інтэрнацыяналістамі. 20.12.1917 г. (2.1.1918 г.) быў створаны гарадскі камітэт Магілёўскай арганізацыі РСДРП(б) з 6 чалавек (старшыня М.Т.Максімаў).
У лістападзе – снежні 1917 г. склад Магілёўскага савета папоўніўся дэпутатамі-бальшавікамі, прадстаўнікамі рэвалюцыйных вайсковых часцей. Выканком савета пачаў праводзіць у жыццё дэкрэты СНК. Бальшавіцкая фракцыя ў савеце была самая моцная, 2-е месца па колькасным складзе займала фракцыя Бунда. У савет уваходзілі левыя эсэры, польскія сацыялісты (левіца), інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі прафсаюзаў, вайсковых часцей.
Пагроза акупацыі Магілёва атрадамі Доўбар-Мусніцкага і нямецкімі войскамі выклікала паніку сярод членаў Магілёўскага савета. Прыхапіўшы грошы яны ў паніцы, не арганізаваў абароны Магілёва, нават болей – раззброілі рабочую дружыну чыгуначнікаў, збеглі з горада. У часе акупацыі Магілёўскія савецкія органы ўлады дзейнічалі ў Мсціслаўлі.
31.10.1918 г. пасля адыходу нямецкіх войск Магілёў занялі часткі Чырвонай Арміі. Уся ўлада ў горадзе перайшла да губернскага рэвалюцыйнага камітэта, які адразу прыступіў да аднаўлення савецкіх органаў і навядзення рэвалюцыйнага парадку: была распушчана гарадская дума, забаронены апазіцыйныя газеты. Адначасова ўзмацнілася агітацыйна-прапагандысцкая работа. Губком РКП(б) стварыў агітацыйна-асветніцкія саветы, якія арганізоўвалі камуністычныя ячэйкі, розныя гурткі, хаты-чытальні, клубы, распаўсюджвалі палітычную літаратуру. Апрача барацьбы з ідэйна-палітычнымі праціўнікамі ўлады вялі рашучую барацьбу з бандытызмам, самагонаварэннем, спекуляцыяй хлебам. Насельніцтва забяспечвалася прадуктамі харчавання, рабіліся першыя крокі па наладжванні прамысловасці.
У снежні 1918 г. былі праведзены выбары ў гарадскі Савет, які пачаў працаваць 23 снежня. Большасць у Савеце належала бальшавікам і іх прыхільнікам. У выканкам, што быў выбраны праз два дні, увайшлі выключна бальшавікі. 3 завяршэннем работ па аднаўленні савецкай улады на вызваленай тэрыторыі Магілёўшчыны губернскі ВРК быў скасаваны. Пасля спынення яго дзейнасці перастала выходзіць і газета “Известия Могилевского губернского революционного комитета”. Апошні яе нумар выйшаў 31.12.1918 г. У далейшым газета друкавалася пад назвай “Соха и молот” як орган павятовых камітэта РКП(б), выканкама савета і бюро прафсаюзаў.
Калі тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад акупацыйных кайзераўскіх войск, паўстала пытанне аб нацыянальна-дзяржаўным ладзе Беларусі. 25.3.1918 г. ў Мінску Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда абвясціў аб утварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. 30.12.1918 г. 4-я Паўночна-заходняя канферэнцыя РКП(б) у Смаленску аб’явіла сябе I з’ездам КП(6)Б, а 1.1.1919 г. ў гэтым горадзе быў абвешчаны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі аб утварэнні БССР, куды ўвайшла і Магілёўская губерня. Аднак праз месяц на I Усебеларускім з’ездзе Саветаў, які адбыўся ў Мінску 2–3.2.1919 г. была прынята дэкларацыя пра аб’яднанне савецкіх сацыялістычных рэспублік Літвы і Беларусі. Літоўска-Беларуская ССР (ЛітБел). Магілёўская губерня ў склад новага ўтварэння не ўвайшла, у красавіку скасавана наогул, а Магілёў стаў павятовым горадам Гомельскай губерні РСФСР.
Складанае становішча на франтах грамадзянскай вайны вымушала савецкае кіраўніцтва праводзіць масавыя мабілізацыі, у першую чаргу камуністаў і камсамольцаў. Вясной і летам 1919 г. на Усходні фронт працоўныя Магілёва праводзілі 3 маршавыя роты. Асабліва значнымі былі мабілізацыі на Заходні фронт. Для правядзення агітацыйна-прапагандысцкай і арганізацыйнай работы ў Магілёў у ліпені 1919 г. прыбыў з агітцягніком “Кастрычніцкая рэвалюцыя” М.I.Калінін. Як член Рэўваенсавета 16-й арміі, штаб якой размяшчаўся ў Магілёве, летам таго ж года ў горадзе больш месяца працаваў Р.Арджанікідзе. У пачатку савецка-польскай вайны Магілёў стаў прыфрантавым горадам. На барацьбу з польскімі інтэрвентамі было накіравана каля 20% камсамольцаў Магілёва. Паводле закліку прафсаюзаў праводзілася мабілізацыя рабочых горада, а ў Магілёве ўведзена ваеннае становішча. У ліпені 1920 г., калі пасля наступлення польскіх войск склалася напружанае становішча на Заходнім фронце, у Магілёве была аб’яўлена чарговая мабілізацыя камуністаў і камсамольцаў. 3 іх ліку быў створаны батальён асобага прызначэння, некалькі партызанскіх атрадаў. У барацьбе з акупантамі многія магілёўцы праявілі самаадданасць і гераізм. Нямала іх загінула.