
- •Уводзіны
- •Лекцыя 1. Узнікненне Магілёва і паходжанне назвы горада
- •1. Месцараспалажэнне Магілёва
- •2. Археалагічныя помнікі, першыя паселішчы і ўзнікненне Магілёва
- •3. Легенды і навуковыя меркаванні аб паходжанні назвы горада Магілёва
- •4. Помнікі Магілёўскага летапісання - Магілёўская хроніка і яе аўтары.
- •Лекцыя 2. Эканамічнае, грамадска-палітычнае і рэлігійнае жыццё Магілёва ў сярэдневеччы
- •1. Рост горада ў сярэдневеччы. Структура горада, яго выгляд
- •2. Развіццё рамяства, унутранага і знешняга гандлю
- •3. Магілёў часоў Магдэбургскага права
- •4. Рэлігійнае жыццё. Межканфесійныя адносіны
- •1. Архітэктурная спадчына. Магілёўская школа дойлідства
- •3. Магілёўская школа гравюры
- •4. Заняткі, жытло і адзенне магілёўцаў
- •5. Жыццёвыя звычаі гараджан
- •6. Святкаванні ў Магілёве
- •1. Асновы харчавання магілёўцаў
- •2. Кулінарныя традыцыі
- •3. Гатункі напояў
- •4. Магілёўскае піва
- •Лекцыя 5. Магілёў у віхуры ваенных падзей
- •1. Магілёў у час войнаў Расіі і Рэчы Паспалітай
- •2. Магілёўскае паўстанне 1661 года
- •3. Магілёў у час Паўночнай вайны. Вынікі знаходжання ў горадзе Пятра і, а. Меншыкава, Карла хіі
- •4. Айчынная вайна 1812 года ў гісторыі Магілёва
- •5. Вайсковыя адзінкі пад назвай “Магілёўскія”
- •Лекцыя 6. Магілёў у складзе Расійскай імперыі
- •1. Развіццё Магілёва напрыканцы 18 – першай палове 19 стст.
- •2. Па дарозе ў ссылку
- •3. Магілёўскі друк
- •4. Эканамічнае і грамадска-палітычнае жыццё горада ў другой палове 19 – пачатку 20 стст.
- •Лекцыя 7. Магілёў у час першай сусветнай вайны і рэвалюцый
- •1. Знаходжанне ў Магілёве Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Расійскай арміі
- •2. Магілёў падчас рэвалюцый і акупацый
- •3. Падтрымка ідэі стварэння Беларускай народнай рэспублікі
- •4. Укаранаваныя асобы і Магілёў
- •1. Усталяванне савецкай улады ў Магілёве
- •2. Эканамічнае і культурнае жыццё горада ў 1920-я гады
- •3. Сродкі на індустрыялізацыю
- •4. У рытме пяцігодак
- •5. Сталінскія рэпрэсіі. Закрыццё храмаў
- •6. Спробы перайменавання Магілёва
- •7. Напярэдадні вайны. Праект пераносу сталіцы бсср у Магілёў
- •1. Пачатак вайны і гераічная абарона Магілёва
- •2. Акупацыя горада: палітыка генацыду і антыгітлераўскі супраціў
- •3. Эканамічнае і сацыяльна-культурнае жыццё ў Магілёве падчас гітлераўскай акупацыі
- •4. Вызваленне Магілёва. Страты горада ў вайне
- •Лекцыя 10. Магілёў на рубяжы тысячагоддзяў
- •Гісторыя Лупалава-Маскоўскага прадмесця – Кастрычніцкага раёну горада Магілёва.
- •1. Помнікі горадабудаўніцтва ў сучасным Магілёве
- •2. Гісторыя Лупалава – Маскоўскага прадмесця – Кастрычніцкага раёну горада Магілёва
- •3. Эканамічнае і культурнае жыццё сучаснага Магілёва
- •4. Дзейнасць грамадскіх арганізацый нацыянальных супольнасцей Беларусі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці
- •Літаратура
- •Гістарычная і культурная спадчына горада МагілЁва
- •212027, Магiлёў, пр-кт Шмiдта, 3.
3. Магілёўскі друк
Вялікі ўклад унесла Магілёўшчына ў станаўленне і развіццё друку на Беларусі. У 1616–1773 гг. (з перапынкамі) існавала Магілёўская брацкая друкарня. Выпусціла звыш 50 кніг розных назваў. Кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV выдаў Магілёўскаму брацтву прывілею на права адкрыцця друкарні і друкавання навучальных і іншых кніг на беларускай, грэчаскай і польскай мовах.
У Магілёўскай брацкай друкарні друкаваў свае кнігі і сын магілёўскага бургамістра, усім вядомы Спірыдон Собаль. Ён адкрыў друкарню ў Кіеве (1628г.), у Куцейне пад Воршай, Буйнічах. У Магілёве выдаў «Буквар языка славеньска» (1636), «Псалтыр» (1636-38 гг.) і інш. Разам з ім вялікую ролю ў развіцці беларускай кнігі адыграў ігумен Магілёўскага Багаяўленскага брацтва ІаільТруцэвіч.
У 1690–1708 гг. друкарню ўзначаліў Максім Вашчанка, які з 1698 г. выдаваў кнігі ад свайго імя. У 1708 г. брацтва мела свае правы на друкарню. У канцы 17 – пачатку 18 стст. друкарня выдала царкоўныя, навучальныя і палемічныя творы: «Псалтыр» і «Акафісты і каноны» (абодва 1693 г.), «Малітваслоў» (1695), «Часаслоў» (1697), «Евангелле вучыцельнае» (1697), «Перла мнагацэннае» (1699), «Дыептра» (1698), «Неба новае» (1699) Іанікія Галятоўскага, «Трыфалапен, або Цветаслоў» (1748) і іншыя, шмат з іх перавыдавалася. У друкарні працавалі мастакі і гравёры Васіль Вашчанка (сын М.Вашчанкі), Федар Ангілейка, Афанасій П., М.Антушкевіч.
Напрыканцы 18 ст. была адкрыта Магілёўская друкарня, заснаваная архіепіскапам С.Богуш-Сестранцэвічам і якая паклала пачатак грамадзянскаму друкаванню не тодькі на Магілёўшчыне, а нават і на Беларусі. Яна працавала ў 1774–1844 гг. З 1776 г. друкаванне вялося на рускай мове грамадзянскім шрыфтам, распрацаваным беларусам Ільёй Капіевічам. Менавіта ў гэтай друкарні ў 1777 годзе і была выдадзена першая на тэрыторыі Беларусі кніга на рускай (расійскай) мове “Учреждения для управления губерний”. Паводле ўказа Кацярыны II друкарня павінна была друкаваць афіцыйныя матэрыялы, выконваючы функцыі губернскай. Вядома 60 назваў выдадзеных кніг, у тым ліку 43 на польскай, 12 на лацінскай, 8 на рускай, па адной на французскай і нямецкай мовах. Сярод іх падручнікі «Кароткая французская граматыка» (1784, 1796), вучэбныя праграмы, даведачная літаратура – «Каляндар беларускіх намесніцтваў на 1783 г.» (1782), «Беларускія календары» (1784–95), «Дырэкторыумы» (царкоўныя календары са спісамі парафій і службовых асоб Магілёўскай епархіі; святочныя малітвы, традыцыйныя астранамічныя звесткі, 1807–44), «Каталогі» (спісы каталіцкага духавенства Расіі, 1784–1802), афіцыйныя выданні – «Трактат вечнага міру і дружбы» (1792), «Установы для кіравання губерняў» (1774, 1777, 1795), навуковыя працы – «Кароткія нататкі пра некаторыя азіяцкія дзяржавы» (1791) В.Галынскага, «Пра Заходнюю Русь» (1793) і «Пра паходжанне сарматаў і славян» (1810) Богуша-Сестранцэвіча, трактат «Тры кнігі пра паэтычнае майстэрства» (1786) Ф.Пракаповіча і інш., мастацкія творы – трагедыя «Гіцыя ў Таўрыдзе» (1783), пропаведзі, прамовы і панегерычныя вершы Богуша-Сестранцэвіча, пераклад на польскую мову А.Голанда «Гісторыі Сіндбада-Марахода» і інш. У Магілёўскай друкарні быў выкарыстаны грамадзянскі шрыфт, які паклаў пачатак грамадзянскаму кнігадрукаванню на Беларусі.
У 18 ст. таксама эпізадычна займалася кнігадрукам і ваеннапаходная друкарня Галоўнага штаба 1-й расійскай арміі. У ёй была надрукавана манаграфія славутага магілёўца і вядомага ў Еўропе лекара, доктара медыцыны і хірургіі К.І.Грум-Гржымайла “О колтуне (рlіса)” (1828 г.).
Трэцюю частку ўсяго друку ў другой палове 19 – пач. 20 стст. выпускала Магілёўская губернская друкарня (1833-1917 гг.).
Патрэбна адзначыць такія выданні, як «Памятныя кніжкі Магілёўскай губерніі» (1861-1916), «Агляды Магілёўскай губерніі» (1879-1915), «Вопыт апісання Магілёўскай губерніі» пад рэдакцыяй А.С.Дамбавецкага (кн.1-3, 1882-1884) і іншыя. Аднак побач з ёй у другой палове 19 ст. у Магілёве з’явіліся прыватныя друкарні: Х.Эліяшберга, Фрыдланда, Я.Падземскага і інш. У 1910 г. было 7 прыватных друкарняў. Яны актыўна і шмат працавалі.
Наогул у пачатку 20 ст. Магілёў стаў буйным цэнтрам друку Беларусі (на другім месцы апасля Мінску). У горадзе за 1801 -1917 гг. надрукавана было каля 800 выданняў (больш за 1300 тамоў). Пры чым у 1908 г. выходзіла 15 кніг у год, у 1911 - 51. Нават і блізка нельга праводзіць параўнанні з сённяшнім днём. Да таго ж, у той час было адчынена 10 паліграфічных прадпрыемстваў: А.Шнэйдэра (1901-12 гг, надрукавана 6 назваў кніг), А.Сыркіна (1904,1), І.Клаза і М.Кагана (1910-17,16), Іофе (1920,1), А.Шнэйдэра і Ш.Шэйна (1911,1), І.Клаза (1913-1917,22) і г.д. У дзяржаўнай і прыватных друкарнях выдавалася літаратура на расійскай мове, а таксама на сумесных пачатках з выдаўцамі іншых гарадоў па-польску, у прыватнасці творы Ю.Крашэўскага, У.Сыракомлі, Ю.Кажанеўскага і інш.
Акрамя кніг, у Магілёве выходзілі выданні перыядычныя (газеты, часопісы, розныя зборнікі). Першая газета ў горадзе – “Магілёўскія губернскія ведамасці” – друкавалася у 1838-1917 гг. у губернскай друкарні. Яе традыцыі працягвае сёння буйнейшая газета вобласці «Магілёўскія ведамасці». У 1883-1917 гг. выходзілі – “Магілёўскія епархіяльныя ведамасці” з дадаткам - рэлігійна-маральным часопісам “Воскресенье”. Выданне епархіяльных ведамасцей адноўлена ў 1990-я гады уладыкам Максімам. Папярэднікам розных сучасных рэкламных газет былі два нумары “Магілёўскага лістка аб’яў” (рэдактар - выдавец А.Сыркін), выйшаўшыя ў 1901 годзе. “Губернскія ведамасці” ў 1901, 1902-05 гг. выдавалі дадаткі “Сельскагаспадарчы лісток” і “Магілёўскі лісток сельскай гаспадаркі і палявання”. Выходзіў у 1906-1917 гг. “Магілёўскі веснік”. Гэта была штодзённая грамадска-палітычная газета. Было шмат іншых перыядычных выданняў. Асабліва на рубяжы 1917-1918 гг. Але, як і выданні першых гадоў савецкай улады, яны былі недаўгачаснымі.
Са студзеня 1919 г. па май 1925 г. выходзіла ў Магілёве грамадска-палітычная і літаратурная газета “Саха і молат”, з кастрычніка 1924 па лістапад 1929 г. на рускай і беларускай мовах газета “Магілёўскі селянін”, у 1929-1941 гг. “Камунар Магілёўшчыны”. Пасля вызвалення Магілёва ад гітлераўскіх захопнікаў выдавалася газета “За Радзіму”, якая з 1956 г. выходзіць пад назвай “Магілёўская праўда”.
Увесь доўгі час “росквіту сацыялізма”, абмежаваную інфармацыю несла гараджанам толькі адна газета (не лічачы раённых і вузка прафесійных шматціражак). Але ж працэс развіцця дэмакратыі і галоснасці, грамадска-палітычнай актыўнасці людзей прывёў да аднаўлення даўніх традыцый у друку перыядычных выданняў на Магілёўшчыне. Аднымі з першых былі газеты: “Ратуша”, “Магілёў таймс”, “Метрапалітэн” і інш.
Варта ўзгадаць, што ў 1818 годзе Ф.Ф.Орля-Ашмянец у Магілёве выдаў часопіс ”Отечественный памятник” (трэці выпуск, друкаваўся ў друкарні Маскоўскага універсітэта), які з’яўляецца першым рускамоўным часопісам у Беларусі. У наш час гэтыя традыцыі працягваюць: магілёўскі рэгіянальны часопіс “Магілёўская даўніна”, “Магілёўскі мерыдыян”, “Веснік МДУ імя А.Куляшова” і інш.