
- •Уводзіны
- •Лекцыя 1. Узнікненне Магілёва і паходжанне назвы горада
- •1. Месцараспалажэнне Магілёва
- •2. Археалагічныя помнікі, першыя паселішчы і ўзнікненне Магілёва
- •3. Легенды і навуковыя меркаванні аб паходжанні назвы горада Магілёва
- •4. Помнікі Магілёўскага летапісання - Магілёўская хроніка і яе аўтары.
- •Лекцыя 2. Эканамічнае, грамадска-палітычнае і рэлігійнае жыццё Магілёва ў сярэдневеччы
- •1. Рост горада ў сярэдневеччы. Структура горада, яго выгляд
- •2. Развіццё рамяства, унутранага і знешняга гандлю
- •3. Магілёў часоў Магдэбургскага права
- •4. Рэлігійнае жыццё. Межканфесійныя адносіны
- •1. Архітэктурная спадчына. Магілёўская школа дойлідства
- •3. Магілёўская школа гравюры
- •4. Заняткі, жытло і адзенне магілёўцаў
- •5. Жыццёвыя звычаі гараджан
- •6. Святкаванні ў Магілёве
- •1. Асновы харчавання магілёўцаў
- •2. Кулінарныя традыцыі
- •3. Гатункі напояў
- •4. Магілёўскае піва
- •Лекцыя 5. Магілёў у віхуры ваенных падзей
- •1. Магілёў у час войнаў Расіі і Рэчы Паспалітай
- •2. Магілёўскае паўстанне 1661 года
- •3. Магілёў у час Паўночнай вайны. Вынікі знаходжання ў горадзе Пятра і, а. Меншыкава, Карла хіі
- •4. Айчынная вайна 1812 года ў гісторыі Магілёва
- •5. Вайсковыя адзінкі пад назвай “Магілёўскія”
- •Лекцыя 6. Магілёў у складзе Расійскай імперыі
- •1. Развіццё Магілёва напрыканцы 18 – першай палове 19 стст.
- •2. Па дарозе ў ссылку
- •3. Магілёўскі друк
- •4. Эканамічнае і грамадска-палітычнае жыццё горада ў другой палове 19 – пачатку 20 стст.
- •Лекцыя 7. Магілёў у час першай сусветнай вайны і рэвалюцый
- •1. Знаходжанне ў Магілёве Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Расійскай арміі
- •2. Магілёў падчас рэвалюцый і акупацый
- •3. Падтрымка ідэі стварэння Беларускай народнай рэспублікі
- •4. Укаранаваныя асобы і Магілёў
- •1. Усталяванне савецкай улады ў Магілёве
- •2. Эканамічнае і культурнае жыццё горада ў 1920-я гады
- •3. Сродкі на індустрыялізацыю
- •4. У рытме пяцігодак
- •5. Сталінскія рэпрэсіі. Закрыццё храмаў
- •6. Спробы перайменавання Магілёва
- •7. Напярэдадні вайны. Праект пераносу сталіцы бсср у Магілёў
- •1. Пачатак вайны і гераічная абарона Магілёва
- •2. Акупацыя горада: палітыка генацыду і антыгітлераўскі супраціў
- •3. Эканамічнае і сацыяльна-культурнае жыццё ў Магілёве падчас гітлераўскай акупацыі
- •4. Вызваленне Магілёва. Страты горада ў вайне
- •Лекцыя 10. Магілёў на рубяжы тысячагоддзяў
- •Гісторыя Лупалава-Маскоўскага прадмесця – Кастрычніцкага раёну горада Магілёва.
- •1. Помнікі горадабудаўніцтва ў сучасным Магілёве
- •2. Гісторыя Лупалава – Маскоўскага прадмесця – Кастрычніцкага раёну горада Магілёва
- •3. Эканамічнае і культурнае жыццё сучаснага Магілёва
- •4. Дзейнасць грамадскіх арганізацый нацыянальных супольнасцей Беларусі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці
- •Літаратура
- •Гістарычная і культурная спадчына горада МагілЁва
- •212027, Магiлёў, пр-кт Шмiдта, 3.
3. Магілёўская школа гравюры
У асяроддзі мастацтвазнаўства даўно ведаюць аб існаванні Магілёўскай школы гравюры канца 17 – 1-й палавіны 18 стст. Мастакі гэтай школы працавалі ў друкарні Магілёўскага богаяўленскага брацтва, дзе выдаваліся літургічныя і свецкія кнігі на беларускай, польскай, грэчаскай і лацінскай мовах. Усе выданні гэтай друкарні, як правіла, мелі тытульныя лісты, а тэксты кніг багата ўпрыгожваліся ілюстрацыямі, застаўкамі, канцоўкамі. У аснове мастацкіх прынцыпаў майстроў гравюры Магілёўскай школы былі традыцыі беларускага народнага мастацтва, асабістыя назіранні за навакольным жыццём, смелае ўнясенне ў кампазіцыі рэлігійнага зместу характэрных тыпажоў магілёўскіх жыхароў, іх адзення і прадметаў хатняга побыту. Гэта рабіла іх творы рэалістычнымі, жыццёва-пераканаўчымі, надавала ім свецкі характар. Галоўную ролю ў фарміраванні прынцыпаў школы гравюры адыгралі жыхары Магілёва Максім Вашчанка і яго сын Васіль. Максім Вашчанка нарадзіўся ў 2-й палавіне 17ст., адукацыю атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі, куды паступіў у 1660-х гадах. 21 лістапада 1672 г. ён здаў экзамен на бакалаўра свабодных мастацтваў, а 14 ліпеня наступнага года атрымаў званне магістра філасофскіх навук. Відаць, у Віленскай акадэміі Вашчанка цудоўна асвоіў справу мастака-гравёра і праз некалькі гадоў у родным Магілёве наладзіў работу па ілюстраванні і выданні кніг. Першай кнігай, дзе з’явіліся гравюры Максіма Вашчанкі, быў зборнік «Манархія Турэцкая», выдадзены ў 1678 г. Слуцкай друкарняй.
Ілюстрацыі да «Манархіі Турэцкай» сталі прыкметнай з’явай у беларускім кніжным мастацтве. Гэта быў свецкі цыкл графічных работ з незвычайнай для таго часу рэалістычнай перакананасцю. У адных гравюрах мастак дакладна ішоў за тэкстам, іншыя ствараў незалежна ад канвы апавядання.
У ілюстрацыях, якія адносяцца непасрэдна да тэксту кнігі, найбольш поўна праявілася творчая фантазія мастака, яго асабістыя назіранні за жыццём сваіх землякоў-беларусаў з горада Магілёва. Высокіх і зграбных турэцкіх наложніц, як адзначаў у свой час публіцыст А.Сайкоўскі, Вашчанка ператвараў нярэдка ў магілёўскіх маладзіц.
3 яго імем звязана з’яўленне гравюр у беларускім кнігадрукаванні, якія выкананы разцом на медных пласцінках. Праўда, спроба вырабу такіх гравюр была зроблена раней магілёўцам Спірыдонам Собалем. Да 1690-х гадоў у друкарнях Беларусі ні адна кніга кірылічнага шрыфту не была праілюстравана гравюрамі-медзярытамі.
У 1693 г. Магілёўская брацкая друкарня выдала кнігу «Акафісты і каноны», дзе было больш за 3 дзесяткі ілюстрацый-медзярытаў Вашчанкі. Гэта кніга – лепшае беларускае выданне тых часоў і па мастацкім афармленні, і па паліграфічным выкананні. Усе ілюстрацыі склалі самы багаты новазапаветны цыкл гравюр аб жыцці Ісуса Хрыста. 3 зайздроснай творчай фантазіяй магілёўскі мастак выканаў шматфігурныя кампазіцыі ў выглядзе звычайных сцэн жыцця сваіх землякоў-магілёўцаў. Усе ілюстрацыі да «Акафістаў і канонаў» носяць ярка выражаны жанравы характар, насычаны беларускім нацыянальным каларытам. Гэтыя медныя пласціны з гравюрамі праз 35 гадоў былі выкарыстаны пры перавыданні кнігі ў 1728 г. Памёр М.Вашчанка ў 1708 г.
Традыцыі мастака прадаўжаў яго сын Васіль Максімавіч Вашчанка, які стаў адным з самых вядомых майстроў Магілёўскай школы гравюры. Па кнігах, што ён ілюстраваў, можна меркаваць, як працаваў ён у друкарні Магілёўскага богаяўленскага брацтва ў 1694– 1730 гг. Сярод творчай спадчыны В.М.Вашчанкі ёсць работы з аўтографам і без аўтографа мастака. Выканаў загалоўныя лісты ў кнігах «Дыоптра» (1698), «Неба новае», «Перла мнагацэннае» (абодва 1699), «Кніга жыцій святых» (1702), а таксама гравюры «Іаан Дамаскін», «Нараджэнне Хрыста» для кнігі «Асмагласнік» (1730) і інш. Гэта тонкая разьба, вельмі дакладная штрыхоўка, з дапамогай якой мастак мадэліруе фігуры персанажаў, настолькі дасканалыя, што амаль усе гэтыя работы – шэдэўры графічнага мастацтва пачатку 18 ст.
Да лепшых твораў Вашчанкі належыць тытульны ліст «Кнігі жыцій святых». Фігуры дзеючых асоб і анёлаў выгравіраваны тут з вялікім майстэрствам. Гранічна адточана іх пластыка, прыдумана кампазіцыя кожнага ліста. Характэрна, што ўнізе малюнка адлюстраваны куточак сярэдневяковага Магілёва. Гэта, бадай, адзін з самых першых выпадкаў у паліграфіі, калі ў кнізе царкоўнага характару рэалістычна паказаны гарадскі пейзаж. У наступных сваіх гравюрах Вашчанка дасягнуў найвышэйшага мастацкага майстэрства. 3 ранейшай выразнасцю лінейных рытмаў ён абагаціў свае ксілаграфіі святлоценявымі эфектамі. Тыпажы яго работ простанародныя і прыцягваюць гледача выразнасцю і чысціней свайго ўнутранага свету (кнігі «Асмагласнік», «Тайная вячэра»). Пра незвычайную мастацкую каштоўнасць твораў Вашчанкі сведчыць і той факт, што некаторыя яго гравюры выкарыстоўваліся паўторна ў шэрагу кніг. Так, напрыклад, ксілаграфія «Вадахрыст», якая з’явілася першы раз на старонках кнігі «Дыоптра» ў 1698 г., друкавалася пазней у кнігах «Неба новае», «Перла мнагацэннае» і «Кніга жыцій святых».
Сярод прадстаўнікоў Магілёўскай школы гравюры пасля бацькі і сына Вашчанкаў па сваіх мастацкіх каштоўнасцях лічацца работы іх земляка Фёдара Ангілейкі. Як сведчаць яго аўтографы на ксілаграфіях, Ангілейка працаваў у Магілёўскай брацкай друкарні ў 1700–03 гг. За 3 гады выйшлі ў свет 2 кнігі з яго ілюстрацыямі – «Ермолой сиречь Осмогласник» (1700), «Часослов сиречь Последование службы» (1703). Ксілаграфіі з адлюстраваннем цара Давіда, Іаана Прадцечы, Ісуса Хрыста і іншых персанажаў, пра якія вядзецца апавяданне ў гэтых царкоўных кнігах, па манеры графічнага выканання блізкія да работ Васіля Вашчанкі. Гравюрам Ангілейкі характэрны прастата тэхнічных прыёмаў і нескладанасць кампазіцыі, што набліжае іх да твораў народнага мастацтва. У пачатку 18 ст. ў друкарні Магілёўскага Богаяўленскага брацтва акрамя названых мастакоў працавалі Мікіта Антушкевіч, Апанас Вашчанка, Янка Стральбіцкі і Апанас П.
Арнаментальныя матывы магілёўскіх гравюр пазней з’явіліся ў маскоўскіх выданнях. Гэта не дзіўна. Магілёўскія майстры кнігадрукавання даволі часта бывалі ў Кіеве і Маскве, дзе дзяліліся ўласным вопытам.
Кнігі, выдадзеныя Магілёўскай брацкай друкарняй, з’яўляюцца найцікавейшай старонкай гісторыі беларускага кнігавыдання, а прозвішчы першых магілёўскіх кнігадрукароў занялі дастойнае месца сярод славянскіх асветнікаў 17–18 стст.