Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
НБ-41.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
75.99 Кб
Скачать

VIII семестр

1.Практычныя заняткі: Творчасць Івана Шамякіна

1.Раман “Сэрца на далоні”: тэматыка, праблематыка твора, сэнс назвы.

2.Тэма гарадскога падполля ў рамане.

3.Каханне як каштоўнасць.

4.”Злая зорка” як першы раман пра Чарнобыль у беларускай літаратуры.

2.Практычныя заняткі: Андрэй Макаёнак “Зацюканы апостал

Пытанні і заданні:

1.Асаблівасці жанру.Адметнасць кампазіцыі.

2.Спецыфіка сатыры А. Макаёнка ў творы.

3.Характарыстыка персанажаў: Таты, Мамы, Дзеда.

4.Сімвалічная універсальнасць вобраза Сына.

5.Падбярыце цытаты да характарыстыкі герояў.

Літаратура:

1.Гісторыя беларускай літаратуры XX cтагаддзя: У 4т. Т. 3 597-640.(Нац. Акад. навук Беларусі.Ін—т літаратуры імя Я. Купалы.—Мн.:Беларуская навука.

2.Усікаў, Я. Андрэй Макаёнак: Нарыс жыцця і творчасці. – Мн.,1984.

3.Семяновіч, А. А. Гісторыя беларускай савецкай драматургіі:1917-1955гг. – Мн.,1990.

3.Практычныя заняткі: у. Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”

1.Творчая гісторыя рамана. Сэнс назвы.

2.Гістарычны змест твора.

3.Алесь Загорскі як рамантычны герой.

4.Шляхта і народ у рамане “Каласы пад сярпом тваім”.

4.Семінарскія заняткі: паэзія уладзіміра караткевіча

Пытанні і заданні:

1.Мастацкая непаўторнасць зборнікаў паэзіі “Матчына душа”, “Вячэрнія ветразі”, “Мая Іліяда”.

2.Самабытнасць, навізна паэтычнага слова.

3.Кніжныя традыцыі, філасафічнасць паэзіі.

4.Патрыятычны змест лірыкі У. Караткевіча.

5.Балада ў творчасці У. Караткевіча.

6.Падрыхтуйце шматаспектны аналіз аднаго верша.

7.Вывучыце верш на памяць(на выбар).

Літаратура:

1.Верабей, А. Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творчасці У. Караткевіча.-Мн.,1997.

2.Верабей, А. Уладзімір Караткевіч: Жыццё і творчасць.-2-е выд., дапрац. і выпраўл.-Мн.,2005.

3.Мальдзіс, А. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партр.пісьменніка і чалавека.—Мн.,1990.

4.Русецкі, А. Уладзімір Караткевіч: Праз гісторыю ў сучаснасць.—Мн.,2000.

5.Ішчанка, Г. М.Уладзімір Караткевіч у школе: Дапам. для наст.—Мн.,2002..

5.Семінарскія заняткі: іван навуменка. Жыццё і творчасць

1.Біяграфія пісьменніка.

2.Юнацкі свет у ранніх творах(“Вайна каля Цітавай копанкі”, “Семнаццатай вясной”, “Верасы на выжарынах”).

3.Эпічнасць мыслення ў раманнай трылогіі”Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці” (індывідуальнае заданне).

4.Тэма драматычнага кахання ў аповесці “Развітанне ў Кавальцах”.

Літаратура:

1.Сіненка, Г. Іван Навуменка: Нарыс творчасці.—Мн. ,1981.

2. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя.У 4 т. Т.3. (Нац. акад.навук Беларусі. Ін-т літ. Імя Я. Купалы.--Мн.:Бел. навука,2001.—689-714.

3.Марціновіч, А. З вышыні пражытага: Штрыхі да творчага партрэта Івана Навуменкі.—Роднае слова, №2,2000,4-9 с.

6.Семінарскія заняткі: Творчасць Івана Пташнікава кср

1.Звесткі аб жыцці і творчасці.

2.Раман “Алімпіяда”: вобраз жанчыны-працаўніцы.

3.Аповесць “Тартак”, яе эмацыянальная аснова.

Лекцыя1. Тэма: Творчасць Івана Мележа

План:

1.Жыццёвы і творчы шлях І. Мележа.

2.Тэматыка, мастацкія асаблівасці твораў ваеннага часу. Раман “Мінскі напрамак”.

3.Тэматычнае, праблемнае, жанравае наватарства раманаў “Палескай хронікі”.

Літаратура: