Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская літаратура 7 клас.docx
Скачиваний:
39
Добавлен:
08.11.2019
Размер:
28.92 Кб
Скачать

Беларуская літаратура

7 клас

(53 гадзіны на год)

Нумар урока і дата правядзення

Тэма урока і асноўныя пытанні

Мэты і задачы ўрока

Матэрыял вучэбнага дапаможніка, дамашняе заданне

1

2

3

4

Літаратура – мастацтва слова (5 гадзін)

1

Уводзіны

Пазнаёміць вучняў з новым вучэбным дапаможнікам па літаратуры і задачамі, якія яны будуць вырашаць на працягу года

Уступны артыкул да вучэбнага дапаможніка і артыкул да першага раздзела

Д/З: Зрабіць малюнак да эпізода любімага твора і падпісаць радкамі з гэтага ж твора

2

Якуб Колас.

“У яго быў свет цікавы…” (урывак з паэмы “Сымон-музыка”)

Працягваць знаёміць вучняў з творамі пра таленавітых людзей, фарміраваць уменне заўважаць мастацкія дэталі

Тэкст урыўка з паэмы Я. Коласа і твор М. Багдановіча “Музыка”

Д/з: навучыцца выразна чытаць урывак, адказы на пытанні да яго

3

Янка Купала.

“Курган”. Уступныя заняткі

Аднавіць і замацаваць звесткі пра жыццё Я. Купалы, абудзіць цікавасць да паэмы “Курган”

Тэкст паэмы “Курган”

Д/з: адказаць на пытанні да паэмы (1-4), падрыхтавацца да выразнага чытання першага раздзела паэмы

4

Янка Купала.

“Курган”. Вобразы гусляра і князя

Працягваць вучняў знаёміць з паэмай, актуалізаваць звесткі аб прыёмах стварэння мастацкага вобраза

Тэкст паэмы “Курган”

Д/з: вывучыць урывак на памяць

5

Янка Купала.

“Курган”. Мастацкія асаблівасці паэтычнага твора

Паглыбіць веды вучняў пра адметнасці будову паэтычнага твора

Тэкст паэмы

Д/з: адказаць на пытанні да паэмы (5-9)

6

Урок развіцця маўлення. Схема пабудовы выказвання-разважання.

Выпрацоўваць навыкі даваць аргументаваныя адказы на праблемныя пытанні

Настаўнік прапаноўвае прыкладныя тэмы для вусных выказванняў

Д/з: падрыхтаваць вуснае выказванне на адну з тэм:

1. Каб крануць на да слёз, сам зарыдай, паэт.

2. Калі музыка плача, то разам з ім плача ўсё чалавецтва, уся прырода

Вершаваныя і празаічныя мастацкія творы (4 гадзіны)

7

Якуб Колас.

“Ручэй”

Параўнаць паказ аднолькавых з’яў прыроды ў паэтычным творы Я. Коласа “Ручэй” і празаічным творы Т. Хадкевіча “Крынічка”

Уступны артыкул, верш Я. Коласа “Ручэй” і празаічны твор Т. Хадкевіча “Крынічка”

Д/з: вывучыць вверш “Ручэй” на памяць

8

Васіль Быкаў.

Незагойная рана”

Узнавіць веды пра В. Быкава, пазнаёміць са зместам апавядання “Незагойная рана”

Тэкст апавядання і верш В. Зуёнка “З вайны сустрэлі мацяркі сыноў…”

Д/з: падрыхтаваць пераказ твора

9

В. Быкаў.

“Незагойная рана”.

Вобраз галоўнай гераіні твора

Раскрыць душэўны стан маці, якая чакае з вайны сына

Тэкст апавядання

Д/з: прадоўжыць апавяданне, развіваючы сюжэт

10

В. Быкаў.

“Незагойная рана”

Майстэрства пісіменніка ў раскрыцці характараў

Пазнаёміць з артыкулам п “Пейзаж”, вызначыць ролю пейзажу ў раскрыцці настрояў, перажыванняў гераіні

Тэкст апавядання і тэкст артыкула “Пейзаж”

Д/з: падрыхтаваць артыкулы да другога раздзела

11

Урок развіцця маўлення.

Схема пабудовы апавядальнага тэксту

Выпрацоўваць навыкі маналагічнага маўлення пры падрыхтоўцы вуснага апавядання на падставе ўласных назіранняў за падзеямі, якія адбываліся з вамі

Д/з: скласці план, па ім падрыхтаваць сваю гісторыю