Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
28.09.2019
Размер:
36.73 Кб
Скачать

Абгрунтаванне выбару

Існуе вялікае мноства розных твораў беларускіх аўтараў,якія паказваюць жыццё беларусаў. Але на нашу думку, самымі яскравымі, маляўнічымі з’яўляюцца творы Янкі Купалы. Тэма жыцця селяніна, яго побыту і жыццядзейнасці стала адной з распаўсюджаных яго тэм. Творы Янкі Купалы нібы гавораць вуснамі народа беларускага, яго пачуццямі і светаўспрыманнямі. Многія творы аўтара сталі сапраўдным скарбам для народа. Дзякуючы спектаклям, якія ставяцца ва ўсіх тэатрах Рэспублікі, у гледача ёсць магчымасць пранікнуць у іх атмасферу і глыбіню.

Чытаючы камедыю Янкі Купалы “Прымакі”, мы вырашылі працаваць над ёй, каб у канчатковым выніку дасягнуць майстэрства і паказаць яе на шырокую публіку. Першае,што нас зацікавіла пры чытанні п’есы, гэта непаўторнасць і камічнасць сюжэту і яскравасць вобразаў. Кожны вобраз мае свой характар, непадобны на іншыя. Гэтыя вобразы мы вырашылі перанесці на сябе, каб праз гульню акцёраў , іх касцюмы і мізансцэны данесці іх да гледачоў.

Сюжэт

Прачнуўшыся ў чужой хаце, Максім Кутас спрабуе ўспомніць, як ён тут апынуўся, але пасля доўгіх разважанняў вырашае яшчэ паспаць з надзеяй, што прысніць хто ён і дзе. У гэты час ў хату забягае Кацярынка, яна завіхаецца каля люстэрка, спявае песні, разважае пра каханне да свайго хлопца Мацейкі.

Нечакана ў хату прыходзіць Даміцэля, яна пачынае гатаваць святочнае снеданне, спрабуе разбудзіць Трахіма. Зразумеўшы што гэта не яе муж, яна, схапіўшы мешалку, спрабуе выясніць, як ён тут апынуўся. Між імі узнікае спрэчка. Не знайшоўшы вырашэння Максім Кутас і Даміцэля вырашаюць што пасля такога сораму лепш пайсці ўтапіцца і павесіцца. Іх спыяе Кацярынка, яна прапануе ім спачатку паснедаць, а пасля прымаць рашэнні. Пасля снедання Даміцэля і Максім адпраўляюцца на пошукі Паланеі і Трахіма.

Кацярынка застаецца ў хаце адна, праз некаторы час да яе прыходзіць Мацейка. Яны спяваюць песні, танчаць “Каханачку”.

Нечакана ў хату прыходзяць Трахім і Паланея, дазнаўшыся што не толькі яны “набраліся граху”, Паланея вырашае ісці шукаць Максіма, яе спыняе Трахім, ён запрашае куму да стала, яны выпіваюць па чарцы, танчаць “Кадрылю.” Пасля ў хату вяртаюцца Даміцэля і Максім, між сем’ямі ўзнікае сварка. На гэты гвалт ў хату прыходзяць Ураднік і Соцкі, яны выясняюць хто праў, хто вінават. Сем’і мірацца і згаджаюцца на шлюб дзяцей. Святкуюцца заручыны Кацярынкі і Мацейкі.

Ідэйна – тэматычны аналіз

Тэма: Пра тое, як кумы памяняліся жонкамі, нарабілі гвалту, насмяшылі ўсю вёску, баючыся “страшнага суда” памірыліся, даючы згоду на шлюб дзяцей.

Ідэя: Камічная гісторыя можа задаць урок, пасля якога больш не захочацца шукаць вінаватых, а толькі берагчы мір і згоду ў сваёй сям’і.

Звышзадача: Не гледзячы на ўсе разнагалоссі, спрэчкі і незразуменні, самае галоўнае гэта часова спыніцца, аберагаючы мір і дабрабыт у хаце.

Жанр

Камедыя