
- •Акадэмiя кіравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
- •Курс лекцый Частка і
- •Прадмет гісторыі Беларусі
- •Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
- •Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі
- •Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы навукі “Гісторыя Беларусі”
- •Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя”
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №1
- •Палеаліт (100-9 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Мезаліт (9-5 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Неаліт (5-3 тыс. Г. Да н.Э.)
- •Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. Да н.Э.)
- •Жалезны век (7-6 ст. Да н.Э. – 6-7 ст. Н.Э.)
- •Паходжанне беларусаў
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №2
- •Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X – XIII стст.
- •Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.
- •Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №3
- •Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст.
- •Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст.
- •Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
- •Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
- •Цэнтральныя органы ўлады
- •Вышэйшыя асобы
- •Органы мясцовага кіравання
- •Гарадское самакіраванне
- •Эвалюцыя судовай сістэмы
- •Мясцовыя суды
- •Вайсковая справа
- •Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель ў XIV – першай палове XVI стст. Сельскагаспадарчая вытворчасць
- •Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
- •Катэгорыі сялян
- •Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
- •Панская гаспадарка
- •Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады
- •Гандаль
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №4
- •Тэма 5. Культура беларусі ў IX – першай палове XVII сТст. Лекцыя 5. Культура Беларусі ў іх – першай палове XVII стагоддзяў
- •Культура Беларусі X – XIII стст.
- •Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія Культура Беларусі
- •Архітэктура і будаўніцтва
- •Царква і рэлігія
- •Берасцейская царкоўная ўнія
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №5
- •Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст.
- •Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.
- •Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIII стст.
- •Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №6
- •Тэма 7. Развіццё культуры беларусі ў другой палове XVII – XVIII сТст Лекцыя 7. Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў
- •Літаратура
- •Жывапіс
- •Скульптура
- •Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
- •Кантрольныя пытанні да тэмы№7
- •Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.)
- •Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”
- •Беларусь і вайна 1812 года
- •Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
- •Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.
- •Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •Кантрольныя пытанні да тэмы №8
- •Экзаменацыйныя пытанні
- •Літаратура
- •Гiсторыя Беларусi
- •220007, Г. Мiнск, вул. Маскоўская, 17.
Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі
Сутнасць метадалогіі гісторыі – гэта вырашэнне пытання аб прыродзе гістарычнага тлумачэння. Метадалогія раскрывае асноўныя паняцці навукі і паказвае іх ролю ў працэсе пазнання. Адна з задач метадалогіі – удасканаленне паняційнага апарату. Да яе асноўных паняццяў адносяцца катэгорыі і прынцыпы.
Катэгорыі – гэта найбольш агульныя паняцці, якія канцэнтруюць веды аб важнейшых адносінах, уласцівасцях і сувязях навакольнага свету (гістарычны час, гістарычны факт, гістарычнае месца і інш.).
Прынцыпы – зыходныя паняцці навукі, што вызначаюць асноўныя спосабы вырашэння навуковай праблемы. Прынцып гістарызму патрабуе ад даследчыка ўлічваць зменлівасць і развіццё рэчаіснасці ў часе. Прынцып аб’ектыўнасці патрабуе ад даследвання ўсебаковыга ахопу вывучаемай з’явы, апоры на дасягнуты ўзровень навуковых ведаў з улікам усіх поглядаў на дадзенную праблему, выкарыстоўвання ўсёй сукупнасці метадаў даследавання. Прынцып каштоўнаснага падыходу патрабуе выяўлення і ацэнкі індывідуальна значнага для канкрэтнай асобы ў вывучаемым аб’екце, але пры захаванні прынцыпаў гістарызму і аб’ектыўнасці.
Сродкам пазнавальнай дзейнасці з’яўляюцца метады.
Метад – гэта сукупнасць прыёмаў і аперацый, што рэгулююць дзейнасць даследчыка і забяспечваюць вырашэнне даследчыцкай задачы. Да больш важкіх, арганічна звязаных з курсам гісторыі можна аднесці наступныя групы метадаў даследавання:
метады агульнанавуковыя (гістарычны, лагічны і метад класіфікацыі і інш.) – лагічная аснова ўсялякага даследавання. Так, гістарычны метад дазваляе ўстанавіць гістарычную паслядоўнасць працэсу генезісу вывучаемай з’явы, яе генетычныя вытокі;
спецыяльна-гістарычныя метады, у тым ліку:
метад класавага падыходу трактуе гістарычны працэс праз прызму наяўнасці розных класаў. Як развіццё класавага метаду – марксісцкі падыход, які прапагандаваў наяўнасць класавай барацбы;
гісторыка-генетычны метад дазваляе вывучаць з’явы ў працэсе іх развіцця, ад зараджэння да гібелі ці сучаснага стану;
гісторыка-параўнальны ці кампаратыўны метад дазваляе параўноўваць гістарычныя аб’екты ў прасторы і часе, выяўляць падабенствы і адрозненні паміж імі;
гісторыка-тыпалагічны дазваляе выяўляць агульныя рысы ў прасторавых групах гістарычных падзей і з’яў і вылучаць аднародныя стадыі ў іх развіцці;
гісторыка-сістэмны метад дазваляе праводзіць паглыблены аналіз сацыяльна-гістарычных сістэм і раскрываць ўнутраныя механізмы іх функцыянавання;
дыяхранічны метад дазваляе даследчыку будаваць у часе разнастайныя па прыродзе гістарычныя працэсы;
рэтраспектыўны метад дазваляе праводзіць паслядоўнае пранікненне ў гістарычнае мінулае з мэтай выяўлення прычыны дадзенай падзеі.
Існуюць і іншыя метады – храналагічны або метад перыядызацыі, параўнальна-гістарычны або метад гістарычных паралеляў, метад гістарычнага мадэлявання і г.д.;
метады сумежных навук – матэматычнай статыстыкі, сацыяльных канкрэтных даследаванняў, сацыяльнай псіхалогіі і г.д.
Сярод іх можна адзначыць колькасныя метады ў т.л. інфармацыйныя. Гэта колькасны аналіз, контэнт-аналіз, мадэляванне, метад сінергетыкі (тэорыі самаарганізаваных грамадскіх сістэм) і інш.;
метады прыродазнаўчых навук (фізічных, хімічных, біялагічных, геалагічных, тэхнічных і г.д.).
Для гісторыі найбольш важныя радыевугляродны, дэндралагічны, археаманітычны, металаграфічны, петраграфічны, геафізічны метады. З іх дапамогай можна вызначыць «узрост» рэшткаў дрэва, вугалю, касцей, керамікі, зерневых і збожжавых культур з сярэднестатыстычнай памылкай усяго ў 1-2%; ўстанавіць агульныя заканамернасці ў развіцці тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў і г.д.