Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторы Беларусі-2010.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
551.42 Кб
Скачать

5. Утварэнне вкл (сяр. XIII - канец XIII ст.).

У XIII ст. усходнеслав. абшары былі яшчэ пакрыты мноствам дробных феадальных удзельных кн-ваў. Прынамсі, на бел. землях такіх кн-ваў налічвалася каля 20. На балцкіх землях у гэты час сталай дзяржаўнасці яшчэ не было. Тут узнікаюць племянныя саюзы, вылучаюцца “старшыя” князі (кунігасы), якія ўмацоўваюць сваю ўладу. Такі пераддзяржаўны стан мог праіснаваць даволі працяглы час, але тут навісла знешняя пагроза з боку крыжацкага ордэна, асабліва калі ў 1237 г. мечаносцы аб'ядналіся ў адзін ордэн з тэўтонамі. Не меншая пагроза навісла для нашых продкаў у сяр. XIII ст. з паўд. усходу, з боку мангола-татар. У такой сітуацыі дзеля абароны сваёй незалежнасці, нас-ва балта-усходнеслав-га памежжа пав. было аб'яднаць свае намаганні. Але спраўдзіць ідэю кансалідацыі было не так проста, бо на лідэрства ў гэтым рэгіёне прэтэндавалі 3 цэнтры: Наваградак, літоўска-жмудскі асяродак і Полацк. Полаччына ў XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стст. Таму ў сяр. XIII ст. цэнтр паліт. жыцця на бел. землях пераходзіць у Наваградак. Узвышэнне Наваградка вынікае з яго геапаліт. становішча на гэты час. Грошы і багацце пацяклі менавіта сюды, бо на той момант гэта было самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае як ад крыжакоў, так і ад мангола-татар. Менавіта ў Верх. Панямонні разгортваліся асн. падзеі, якія паклалі пачатак Літоўскай дзяржаве. Прычыны: 1)узмацн. працэсаў кансалідацыі княстваў-зямель як заканам. этап пасля п-ду феад. раздробленасці; 2)сац-эканам. (пераход да рынку); 3)паліт.працэсы (знешняя пагроза: татара-манголы і крыжакі); 4)працэсы, звяз. з завяршэннем фармірав. бел. народнасці (этнічная кансалідацыя). Першым князем – прэтэндэнтам на ролю стваральніка Літ.дзяржавы выступіў літоўскі князь Міндоўг. Да з'яўлення ў Наваградку Міндоўг у летапісах упамінаецца сярод іншых князёў-кунігасаў на балцкіх тэр-рыях. у летапісе ўперш. у 1219г. (заключаны літ-валынскі мірны дагавор). У Наваградку Міндоўг упам-ца ў 1246 г. З дапамогай сілы ў 40-50 гг. XIII ст. адваёўвае да сябе Літву, далучыўшы яе да Наваградка. Пасля гэтага ён пачынае шукаць падтрымку на захадзе. Ён прымае кат-ва і ў 1253 г. карануецца ў Наваградку з бласлаўлення папы рымскага Інакенція XIV. Аднак, нягледзячы на гэта, над маладой дзяржавай па-ранейшаму вісела пагроза з боку крыжакоў і галіцка-валынскіх князёў. Няўдачы, што праследавалі Міндоўга, выклікалі незадаволенасць ім у баярскім асяродку наваградчан. Міндоўг адмаўляецца ад Наваградка у карысць свайго сына Войшалка. Але ён адмаўляецца ад княства у карысць гал-валынск.князя-Рамана, а сам ідзе у манастыр у Наваградак. У 1258 кідае манастыр, забівае Рамана і аднаўляе ўладу. 1258-1263-у Навагрудку Войшалк, у Літве-Міндоўг. У 1263 забойства Транятам Міндоўга. Войшалк можа быць наступным і збягае у Пінск (1263). Войшалк забівае Транята і вяртаецца у Навагрудак, потым ідзе у Літву і аб’ядноўвае Навагруд.і Літ.землі у адно. Войшалк (1263-67) знішчаў сваіх сапернікаў. У 1267 адмаўляецца ад прастолу у карысць гал-вал.князя Шварна, а сам едзе у госці, дзе быў забіты на пірушцы братам Львом. 1267-1270-Шварн. 1270-1282-Трайдзень. Ён энергічна, з дапамогай сілы і подкупаў праводзіў палітыку кансалідацыі зямель. Гэта дазволіла адвадзіць на пэўны час ворагаў ад прэтэнзій на незалежнасць Літвы. Пасля смерці Тройдзеня ў 1280 г. Літоўская дзяржава атрымала мажлівасць для далейшага развіцця, што і знайшло сваё увасабленне ў дзейнасці наступных уладароў. З 1282-1293-невядома. Магчыма, нейкія браты Будзікід і Будзівід.Віцень(1293-1316)-цэнтралізатарскія памкненні. за часы панавання ў склад Літ. дзяржавы ўвайшлі амаль усе бел. землі, якія не прымалі ўдзелу ў яе заснаванні. Віцень(1293-1316). Правіў у Наваградку. 1296-прыняцце вялікакняжаскага герба “Пагоня”. Змагаўся за ўнутран. ўмацаванне дз-вы, дабіўся паліт. адзінства. У гэты час далучаюцца Полацк (1307), Берасцейская зямля (1315). 1316 год можна ўмоўна прыняць за за дату завяршэн. стварэн. дз-вы.