Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
УМК 2012.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
910.85 Кб
Скачать

71

Прыватная ўстанова адукацыi

“Iнстытут прадпрымальнiцкай дзейнасцi”

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС

ПА ДЫСЦЫПЛIНЕ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА”

(ПРАФЕСЙНАЯ ЛЕКСIКА)

Для студэнтаў дзённай формы

атрымання адукацыi

Складальнік: старшы выкладчык Разладава М.У.

Мінск 2012

ПАЗНАВАЛЬНЫ МОДУЛЬ

Мэты i задачы дысцыплiны

1. 1. Асноўныя мэты выкладання дысцыплiны:

выпрацаваць i замацаваць практычныя ўменнi i навыкi граматнага карыстання вуснай i пiсьмовай мовай; развiць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцiнёй i правiльнасцю мовы; пашыраць i ўзбагачаць прафесiйны лексiчны запас будучых спецыялiстаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрмiналогiяй i прафесiйнай лексiкай па абранай спецыяльнасцi; фармiраваць устаноўкi на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамi ведаў у iх прафесiйнай дзейнасцi i iншых сферах сацыяльнай актыўнасцi; выхоўваць любоў i павагу да мастацкага слова, духоўнай i iнтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагi i самаiдэнтыфiкацыi, iмкненне да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

1. 2. Асноўныя задачы.

У вынiку вывучэння дысцыплiны студэнт павiнен:

ведаць:

- ролю мовы i маўлення ў працэсе сацыяльных зносiн:

- функцыi беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

- месца i ролю беларускай мовы ў славянскай i еўрапейскай супольнасцi народаў i моў;

- сiстэму лексiчных, граматычных i стылiстычных сродкаў беларускай мовы;

- поўны набор прафесiйнай лексiкi;

- тэрмiналагiчныя слоўнiкi i даведнiкi па адпаведных сферах навукова-прафесiйнай дзейнасцi;

умець:

- граматна карыстацца вуснай i пiсьмовай мовай;

- адэкватна ўспрымаць прафесiйныя тэксты i навуковую галiновую iнфармацыю;

- перакладаць, анатаваць i рэферыраваць прафесiйна арыентаваныя тэксты;

- складаць i весцi на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя i публiчныя выступленнi;

- выконваць тэсты i тэставыя заданнi, якiя садзейнiчаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.

Назвы раздзелаў i тэм, iх змест

Уводзiны ў дысцыплiну “Беларуская мова” (прафесiйная лексiка)” .

1. Прадмет i задачы курса. Месца курса ў сiстэме гуманiтарных навук. Мова i грамадства.

Асноўныя тэрмiны: мовазнаўства, мова, родная мова (этнамова), мова мiжнацыянальных зносiн, фармалiзаваная мова, другасная мадэлюючая сiстэма.

Тэма 1. Беларуская мова i яе месца ў сiстэме агульначалавечых i нацыянальных каштоўнасцей.

1. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў. Паходжанне беларускай мовы i асноўныя этапы яе развiцця.

Старабеларуская лiтаратурная мова XIV – XVI стст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ. Нацыянальна-моўная палiтыка Рэчы Паспалiтай i яе вынiкi. Фармiраванне сучаснай беларускай мовы ў XIX – пачатку ХХ стст. Беларуская лiтаратурная мова ў часы Расiйскай iмперыi. Развiццё i функцыянаванне беларускай лiтаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI стст.

Асноўныя тэрмiны: група моў, сям’я моў, старажытнаруская (агульнаўсходнеславянская) мова, старабеларуская мова, нацыянальна-моўная палiтыка, сучасная беларуская лiтаратурная мова.

Тэма 2. Лексiчная сiстэма беларускай лiтаратурнай мовы.

1.Лексiка беларускай мовы паводле паходжання i сферы ўжывання.

Спрадвечна беларуская i запазычаная лексiка. Актыўная i пасiўная лексiка. Агульнаўжывальная лексiка i лексiка абмежаванага выкарыстання. Спецыяльная лексiка. Адрозненне тэрмiналагiчнай i прафесiйнай лексiкi.

Асноўныя тэрмiны: лексiка, лексiкалогiя, слова, прамое значэнне слова, пераноснае значэнне слова, сiнанiмiя, аманiмiя, антанiмiя, паранiмiя, спрадвечна беларускае слова, запазычанае слова, актыўная лексiка, пасiўная лексiка, гiстарызм, архаiзм, неалагiзм.

2. Паняццi “тэрмiн”, “тэрмiналогiя”, “тэрмiналагiчная сiстэма”.

Паняцце тэрмiна. Слова i словазлучэнне ў ролi тэрмiна. Тэрмiналогiя. Галiновыя тэрмiнасiстэмы. Узаемасувязь тэрмiналагiчнай i агульнаўжывальнай лексiкi (тэрмiналагiзацыя i дэтэрмiналагiзацыя). Асаблiвасцi словаўтварэння беларускай тэрмiналогii (прадуктыўныя спосабы i сродкi). Тэрмiны, запазычаныя з iншых моў, iх асваенне беларускай мовай.

Асноўныя тэрмiны: тэрмiн, тэрмiналогiя, тэрмiналагiчная сiстэма, наменклатура, сiнанiмiя тэрмiнаў, антанiмiя тэрмiнаў, мiжнавуковая (мiждысцыплiнарная) аманiмiя.

3. З гiсторыi беларускай навуковай тэрмiналогii.

Роля жывой народнай мовы ў станаўленнi i развiццi беларускай тэрмiналагiчнай лексiкi. Беларуская навуковая тэрмiналогiя на сучасным этапе. Гiсторыя беларускай тэрмiналагiчнай лексiкаграфii.

Асноўныя тэрмiны: тэрмiн, тэрмiналогiя, тэрмiналагiчная сiстэма, наменклатура, сiнанiмiя тэрмiнаў, антанiмiя тэрмiнаў, мiжнавуковая (мiждысцыплiнарная) аманiмiя.

Тэма 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах бiлiнгвiзму.

1. Паняцце бiлiнгвiзму. Арфаэпiчныя нормы беларускай лiтаратурнай мовы i прычыны iх парушэння.

Моўная iнтэрферэнцыя як вынiк бiлiнгвiзму. Вiды iнтэрферэнцыi. Паняцце моўнай нормы. Асаблiвасцi беларускага лiтаратурнага вымаўлення ў параўнаннi з рускiм.

Асноўныя тэрмiны: бiлiнгвiзм, iнтэрферэнцыя, арфаэпiчныя нормы, галосныя гукi, зычныя гукi, цвёрдыя i мяккiя зычныя, звонкiя i глухiя зычныя, шыпячыя i свiсцячыя зычныя; нацiскныя i ненацiскныя галосныя.

2. Граматычныя нормы беларускай лiтаратурнай мовы.

Назоўнiк (несупадзенне ў родзе, лiку, склоне; скланенне прозвiшчаў i геаграфiчных назваў). Прыметнiк (формы ступеней параўнання; прыналежныя прыметнiкi).Лiчэбнiк (скланенне; асаблiвасцi ўжывання з назоўнiкамi). Займеннiк (ужыванне асабовых, азначальных, адмоўных i няпэўных займеннiкаў). Дзеяслоў (спецыфiка спражэння; ужыванне суфiксаў дзеясловаў; асаблiвасцi ўтварэння i ўжывання дзеепрыметнiкаў i дзеепрыслоўяў). Прыслоўе (формы ступеней параўнання). Адрозненнi ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай i рускай мовах.

Асноўныя тэрмiны: бiлiнгвiзм, iнтэрферэнцыя, граматычныя нормы, марфалагiчныя нормы, сiнтаксiчныя нормы, род назоўнiкаў, лiк назоўнiкаў, склон назоўнiкаў, кiраванне.

Тэма 4. Функцыянальныя стылi маўлення.

1. Паняцце функцыянальнага стылю. Класiфiкацыя функцыянальных стыляў.

Навуковы стыль, яго падстылi (акадэмiчны, навукова-папулярны, вучэбна-навуковы), функцыi i асаблiвасцi. Афiцыйна-справавы стыль, яго падстылi (канцылярскi, юрыдычны, дыпламатычны), функцыi i асаблiвасцi. Публiцыстычны стыль i яго асаблiвасцi. Узаемапранiкненне стыляў.

Асноўныя тэрмiны: стыль, функцыянальны стыль, афiцыйна-дзелавы стыль, навуковы стыль, мастацкi стыль, публiцыстычны стыль, гутарковы стыль.

Тэма 5. Навуковы стыль.

1. Навуковы стыль, яго асноўныя рысы i моўныя сродкi.

Асноўныя рысы навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна пiсьмовая форма ў выглядзе маналога, лагiчная паслядоўнасць выказвання, сцiсласць пры iнфармацыйнай насычанасцi зместу).

Моўныя сродкi навуковага стылю (насычанасць тэрмiнамi, перавага абстрактнай лексiкi, пераважнае ўжыванне назоўнiкаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблiвая функцыя займеннiка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрыметнiкаў i дзеепрыслоўяў, пашыранасць ускладненых сказаў, сродкi лагiчнай сувязi памiж сказамi).

Асноўныя тэрмiны: стыль i падстыль, уласна навуковы падстыль, навукова-вучэбны падстыль, навукова-папулярны падстыль, навукова-тэхнiчны падстыль.

2. Паняцце аб падмове навук: матэматыкi, хiмii, эканомiкi, права i г. д. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю.

Рэальны слоўнiк кожнай падмовы. Выкарыстанне невербальных сродкаў (таблiцы, графiкi, схемы). Жанры навуковай лiтаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме). Агульныя патрабаваннi да напiсання i афармлення.

Асноўныя тэрмiны: стыль i падстыль, уласна навуковы падстыль, навукова-вучэбны падстыль, навукова-папулярны падстыль, навукова-тэхнiчны падстыль; водгук, рэцэнзiя, рэферат, рэзюмэ, тэзiсы.

3. Кампазiцыя навуковага тэксту, яго афармленне.

Рубрыкацыя навуковага тэксту. Абзац як структурная адзiнка тэксту. Цытаты i спасылкi, iх афармленне. Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.

Асноўныя тэрмiны: тэкст-апавяданне, тэкст-азначэнне, тэкст-класiфiкацыя, тэкст-разважанне, тэкст-доказ; абзац, цытата

Тэма 6. Афiцыйна-справавы стыль.

1. Афiцыйна-справавы стыль, яго асноўныя рысы i моўныя сродкi.

Асноўныя рысы афiцыйна-справавога стылю (пераважна пiсьмовая форма функцыянавання, унiфiкаванасць i стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагiчнасць маўлення, экспрэсiўная нейтральнасць, монасемiчнасць лексiкi). Моўныя сродкi афiцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнiкаў, у тым лiку з прэфiксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становiшча i сферы дзейнасцi ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннiкаў, пашыранасць iнфiнiтыва, спецыфiка дзеяслоўнага кiравання, канструкцыi са складанымi злучнiкамi i адыменнымi прыназоўнiкамi)

Асноўныя тэрмiны: дыпламатычны падстыль, афiцыйна-канцылярскi падстыль, уласна заканадаўчы падстыль.

2. Вiды афiцыйна-справавых тэкстаў.

Вiды афiцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабiяграфiя, дакладная запiска, тлумачальная запiска, кантракт, справавыя лiсты), правiлы iх напiсання i афармлення.

Асноўныя тэрмiны: распарадчы дакумент, арганiзацыйны дакумент, арганiзацыйна-распарадчы дакумент, iнфармацыйна-даведачны дакумент, агульны дакумент, стандартны дакумент, тыпавы дакумент; пастанова, распараджэнне, рашэнне, статут, палажэнне, iнструкцыя, пратакол, даведка, дакладная i тлумачальная запiска, акт, лiст, тэлеграма, тэлефанаграма.

3. Кампазiцыя афiцыйна-справавых тэкстаў.

Загаловак i iншыя рэквiзiты як элементы тэксту службовага дакумента. Роля клiшыраваных выразаў у арганiзацыi тэксту службовых дакументаў. Пераклад на беларускую мову афiцыйна-справавых тэкстаў.

Асноўныя тэрмiны: аб’ява, заява, акт, распiска, даверанасць, справаздача, пратакол.

Тэма 7. Культура прафесiйнага маўлення.

1. Мова i маўленне.

Прафесiйна арыентаванае маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека.

Асноўныя тэрмiны: мова, маўленне, маўленчая дзейнасць, мысленне.

2. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунiкатыўныя якасцi маўлення.

Правiльнасць, дакладнасць, лагiчнасць, чысцiня, багацце, дарэчнасць, вобразнасць.Правiльнасць маўлення i моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкi, iх прычыны, спосабы выпраўлення. Тэхнiка i выразнасць маўлення. Узаемадзеянне вербальных i невербальных сродкаў маўленчай дзейнасцi.

Асноўныя тэрмiны: культура маўлення, камунiкатыўныя якасцi маўлення, правiльнасць маўлення, дакладнасць маўлення, лагiчнасць маўлення, чысцiня маўлення, багацце (разнастайнасць) маўлення, дарэчнасць маўлення, выразнасць маўлення.

3. Падрыхтоўка да публiчнага выступлення. Маўленчы этыкет i культура зносiн.

Асноўныя якасцi – паказчыкi паспяховага выступлення.

Асноўныя тэрмiны: публiчнае выступленне, маўленчы этыкет, моўная формула.

Асноўная i дадатковая лiтаратура

Асноўная

1. Лепешаў I.Я., Малажай Г.М., Панюцiч К.М. Практыкум па беларускай мове. Мiнск, 2001; 2005.

2. Ляшчынская В.А. Беларуская мова: Тэрмiналагiчная лексiка. Мiнск, 2001.

3. Ляшчынская В.А. Студэнту аб мове: Прафесiйная лексiка. Мiнск, 2003.

4. Зразiкава В.А., Губкiна А.В. Беларуская мова: Эканамiчная лексiка. Мiнск, 2010.

5. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Мiнск, 1994.

6. Плотнiкаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова: Лiнгвiстычны кампендыум. Мiнск, 2003.

7. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов. М., 1997.

8. Руденко Е.Н., Кожинова А.А., Задворная Е.Г. Белорусский язык: Профессиональная лексика. Минск, 2005.

9. Сямешка Л.I., Шкраба I.Р., Бадзевiч З.I. Курс беларускай мовы. Мiнск, 1996.

Дадатковая

1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мiнск, 1994.

2. Булыка А. М. Слоўнiк iншамоўных слоў. У 2 т. Мiнск, 2000.

3. Культура устной и письменной речи делового человека. Справочник-практикум. М., 1997.

4. Русско-белорусский словарь. В 3 т. Минск, 1993 и посл.

5. Сучасная беларуская мова: Дапам. для студ. ВНУ. У 2 ч. / Пад рэд. Л.М.Грыгор’евай. Мiнск, 2001.

6. Тлумачальны слоўнiк беларускай лiтаратурнай мовы. Мiнск: БелЭн, 1996.

ПЫТАННI ДА ЗАЛIКУ

1. Прадмет i задачы курса. Месца курса ў сiстэме гуманiтарных навук.

2. Мова i грамадства.

3. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

4. Старабеларуская лiтаратурная мова XIV – XVI стст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ.

5. Нацыянальна-моўная палiтыка Рэчы Паспалiтай i яе вынiкi.

6. Фармiраванне сучаснай беларускай мовы ў XIX – пачатку ХХ стст. Умовы развiцця беларускай лiтаратурнай мовы ў часы Расiйскай iмперыi.

7. Развiццё i функцыянаванне беларускай лiтаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI стст.

8. Спрадвечна беларуская i запазычаная лексiка.

9. Агульнаўжывальная лексiка i лексiка абмежаванага выкарыстання. Актыўная i пасiўная лексiка.

10. Спецыяльная лексiка. Адрозненне тэрмiналагiчнай i прафесiйнай лексiкi.

11. Паняццi “тэрмiн”, “тэрмiналогiя”, “тэрмiналагiчная сiстэма”.

12. Узаемасувязь тэрмiналагiчнай i агульнаўжывальнай лексiкi (тэрмiналагiзацыя i дэтэрмiналагiзацыя).

13.Асаблiвасцi словаўтварэння беларускай тэрмiналогii (прадуктыўныя спосабы i сродкi).

14. Тэрмiны, запазычаныя з iншых моў, iх асваенне беларускай мовай.

15. Граматычная характарыстыка тэрмiнаў.

16. З гiсторыi беларускай навуковай тэрмiналогii.

17. Роля жывой народнай мовы ў станаўленнi i развiццi беларускай тэрмiналагiчнай лексiкi.

18. Беларуская навуковая тэрмiналогiя на сучасным этапе.

19. Гiсторыя беларускай тэрмiналагiчнай лексiкаграфii.

20. Паняцце бiлiнгвiзму. Моўная iнтэрферэнцыя як вынiк бiлiнгвiзму. Вiды iнтэрферэнцыi.

21.Паняцце моўнай нормы.

22. Арфаэпiчныя нормы беларускай лiтаратурнай мовы i прычыны iх парушэння.

23. Асаблiвасцi беларускага лiтаратурнага вымаўлення ў параўнаннi з рускiм.

24. Граматычныя нормы беларускай лiтаратурнай мовы.

25. Назоўнiк (несупадзенне ў родзе, лiку, склоне; скланенне прозвiшчаў i геаграфiчных назваў).

26. Прыметнiк (формы ступеней параўнання; прыналежныя прыметнiкi).

27. Лiчэбнiк (скланенне; асаблiвасцi ўжывання з назоўнiкамi).

28. Займеннiк (ужыванне асабовых, азначальных, адмоўных i няпэўных займеннiкаў).

29. Дзеяслоў (спецыфiка спражэння; ужыванне суфiксаў дзеясловаў).

30. Асаблiвасцi ўтварэння i ўжывання дзеепрыметнiкаў i дзеепрыслоўяў.

31. Прыслоўе (формы ступеней параўнання).

32. Адрозненнi ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай i рускай мовах.

33. Паняцце функцыянальнага стылю. Класiфiкацыя функцыянальных стыляў. Узаемапранiкненне стыляў.

34. Публiцыстычны стыль, яго функцыi, асаблiвасцi.

35. Навуковы стыль, яго падстылi i функцыi.

36. Асноўныя рысы, моўныя сродкi навуковага стылю.

37. Паняцце аб падмове навук: матэматыкi, хiмii, эканомiкi, права i г. д. Рэальны слоўнiк кожнай падмовы. Выкарыстанне невербальных сродкаў (таблiцы, графiкi, схемы).

38. Жанры навуковай лiтаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме). Агульныя патрабаваннi да напiсання i афармлення.

39. Кампазiцыя навуковага тэксту, яго афармленне. Рубрыкацыя. Абзац як структурная адзiнка тэксту. Цытаты i спасылкi, iх афармленне.

40. Афiцыйна-справавы стыль, яго падстылi i функцыi.

41. Асноўныя рысы i моўныя сродкi афiцыйна-справавога стылю.

42. Вiды афiцыйна-справавых тэкстаў, правiлы iх напiсання i афармлення.

43. Кампазiцыя афiцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак i iншыя рэквiзiты як элементы тэксту службовага дакумента. Роля клiшыраваных выразаў у арганiзацыi тэксту службовых дакументаў.

44. Мова i маўленне. Прафесiйна арыентаванае маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека.

45. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунiкатыўныя якасцi маўлення.

46. Дакладнасць, лагiчнасць маўлення.

47. Чысцiня, дарэчнасць маўлення.

48. Багацце (разнастайнасць), вобразнасць маўлення.

49. Правiльнасць маўлення i моўныя нормы. Тыповыя маўленчыя памылкi, iх прычыны, спосабы выпраўлення.

50. Тэхнiка i выразнасць маўлення. Узаемадзеянне вербальных i невербальных сродкаў маўленчай дзейнасцi.

51. Падрыхтоўка да публiчнага выступлення. Асноўныя якасцi – паказчыкi паспяховага выступлення.

52. Маўленчы этыкет i культура зносiн.

КАНТРОЛЬНЫ МОДУЛЬ

ПЛАНЫ ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ

Уводзiны ў дысцыплiну “Беларуская мова” (прафесiйная лексiка)”

Заняткi 1. ПРАДМЕТ I ЗАДАЧЫ КУРСА. СУВЯЗЬ КУРСА З IНШЫМI ГУМАНIТАРНЫМI ДЫСЦЫПЛIНАМI. МОВА I ГРАМАДСТВА

Мэты:

сфармiраваць уяўленне пра мовазнаўства як навуковую галiну i навучальную дысцыплiну, яе сувязi з iншымi гуманiтарнымi дысцыплiнамi, пра функцыi мовы, раскрыць сутнасць асноўных моўных патрэб чалавека;

сфармiраваць навыкi лiнгвiстычнага i лагiчнага мыслення, перакладу;

выхоўваць культуру маўлення i мыслення, патрыятычную свядомасць.

Асноўныя тэрмiны: мовазнаўства, мова, родная мова (этнамова), мова мiжнацыянальных зносiн, фармалiзаваная мова, другасная мадэлюючая сiстэма.

Прадметам вывучэння курса “Беларуская мова” (прафесiйная лексiка) з’яўляецца сучасная беларуская лiтаратурная мова – нацыянальна адметная сiстэма, якая рэалiзуецца ў вуснай i пiсьмовай форме, служыць сродкам зносiн памiж людзьмi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з асноўных узаемазвязаных узроўняў (падсiстэм): фанетычнага, лексiка-фразеалагiчнага i граматычнага; у межах лексiка-фразеалагiчнага ўзроўню вылучаецца спецыяльная лексiка (тэрмiналогiя, прафесiяналiзмы i наменклатура). У межах курса вывучаюцца таксама функцыянальныя стылi маўлення, правiлы ўжывання моўных адзiнак у тым цi iншым стылi, а таксама асноўныя камунiкатыўныя якасцi маўлення.

Задачы курса. У вынiку вывучэння дысцыплiны будучы адукаваны спецыялiст павiнен:

ведаць

умець

1) ролю мовы i маўлення ў працэсе сацыяльных зносiн:

2) функцыi беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

3) месца i ролю беларускай мовы ў славянскай i еўрапейскай супольнасцi народаў i моў;

4) сiстэму лексiчных, граматычных i стылiстычных сродкаў беларускай мовы;

5) поўны набор прафесiйнай лексiкi, звязаны з абранай спецыяльнасцю;

6) тэрмiналагiчныя слоўнiкi i даведнiкi па адпаведных сферах навукова-прафесiйнай дзейнасцi

1)граматна карыстацца вуснай i пiсьмовай мовай;

2)адэкватна ўспрымаць прафесiйныя тэксты i навуковую галiновую iнфармацыю;

3)перакладаць, анатаваць i рэферыраваць прафесiйна арыентаваныя тэксты;

4) складаць i весцi на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя i публiчныя выступленнi;

5) выконваць тэсты i тэставыя заданнi, якiя садзейнiчаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу

Сувязь мовазнаўства з iншымi гуманiтарнымi дысцыплiнамi.

Назва дысцыплiны

У чым праяўляецца сувязь

фiласофiя

У Старажытнай Грэцыi мовазнаўства зарадзiлася ў нетрах фiласофii. Платон, Арыстоцель, Сакрат распрацоўвалi тэарэтычныя пытаннi мовы, у прыватнасцi, праблему суадносiн мовы i прадмета. Мовазнаўства выкарыстоўвае фiласофскiя асэнсаваннi, канцэпцыi, а мова для фiлосафа – iнструмент мыслення.

логiка

Арыстоцель сфармуляваў асаблiвасцi лагiчнага падыходу да мовы, якi аформiўся ў лагiчны напрамак у мовазнаўстве. Гэты напрамак даследуе суадносiны лагiчных форм мыслення з моўнымi формамi iх выражэння. Логiка мыслення унiверсальная, яна не залежыць ад мовы. Моўныя ж з’явы выходзяць за межы логiкi.

псiхалогiя

Аб’ектам навукi псiхалiнгвiстыкi з’яўляецца сувязь мовы i мыслення. Мова – з’ява псiхiчная, з яе дапамогай манiфестуецца ўнутраны духоўны i псiхiчны свет чалавека, яго эмацыянальная i разумовая дзейнасць, у тым лiку ўспрыняцце i параджэнне маўлення.

сацыялогiя

Аб’ектам з’яўляюцца суадносiны мовы i грамадства (сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы, моўная палiтыка, суадносiны мовы i нацыi, двухмоўе i шматмоўе)

этыка

У межах этыкi вывучаецца маўленчы этыкет – правiлы ўжывання тых цi iншых адзiнак мовы ў залежнасцi ад акта дзелавых зносiн (прывiтанне, просьба, загад, развiтанне i iнш.)

эстэтыка

Мова здольная развiваць пачуццё прыгажосцi. Яна выконвае эстэтычную функцыю (радасцi, задавальнення), што асаблiва яскрава праяўляецца ў мастацкiх (найперш паэтычных) творах.

гiсторыя

Летапiсы i iншыя гiстарычныя помнiкi даюць нам уяўленне пра розныя гiстарычныя падзеi, асаблiвасцi жыцця розных народаў. Вывучэнне мовы пiсьмовых помнiкаў дазваляе меркаваць пра роднасць моў i як вынiк – пра агульнасць лёсаў розных народаў. Лёс асобных слоў i выразаў, фармiраванне мовы ў цэлым немагчыма зразумець без улiку гiстарычных фактараў. Iснуюць навукi: гiсторыя лiтаратурнай мовы, гiстарычная фанетыка i граматыка, гiстарычная лексiкалогiя.

Грамадская сутнасць мовы.

Мова – асноўны сродак зносiн памiж людзьмi. Зносiны – найважнейшая ўмова i iстотны кампанент працы, пазнання навакольнага свету i арыентацыi чалавека ў iм. Дапаможны сродак зносiн – любы элемент рэчаiснасцi (выпадковы рух цела, камунiкацыйна значны жэст), але толькi тады, калi ён узаемадзейнiчае з мовай (кiвок галавы ў адказ на пытанне – знак сцвярджэння).

Грамадскае прызначэнне мовы раскрываецца праз яе сацыяльныя функцыi. Сучаснае грамадства дазваляе чалавеку ўключацца ў розныя вiды зносiн, якiя патрабуюць адпаведнай колькасцi моў. Знешнiя зносiны нацыi вымагаюць не адной, а некалькiх (у тым лiку замежных) моў; не абмяжоўваюцца адной мовай i зносiны ўнутрынацыянальныя: акрамя вербальнай (вуснай i пiсьмовай), гэта мова музыкi, кiно, жывапiсу, жэстаў i iнш.) прычым гэта не проста сукупнасць розных сродкаў камунiкацыi, а цэлая сiстэма. Сiстэма моў, патрэбных чалавеку, пастаянна змяняецца ў залежнасцi ад развiтасцi ўнутраных i знешнiх сувязей сям’i, нацыi, дзяржавы.

Якiмi мовамi павiнна валодаць развiтая ў моўных адносiнах асоба?

Моўная патрэба

Вытлумачэнне моўнай патрэбы

1. Чалавечая мова

Сродак пераўтварэння бiялагiчнай iстоты чалавека ў iстоту сацыяльную. Мова мацi, сям’i, першаснага асяроддзя, незалежна ад этнiчнай або сацыяльнай прыналежнасцi ўвасабляюць другую сiгнальную сiстэму i даюць магчымасць дзiцяцi стаць асобай. З чалавечай мовай звязана iнтэлектуальнае развiццё асобы.

2. Этнамова (родная, нацыянальная мова)

Чалавечая мова толькi i можа развiвацца ў форме этнамовы.

3. Мова (мовы) мiжнацыянальных зносiн

Моўная патрэба рэалiзуецца ў шматнацыянальным грамадстве

4. Сацыяльныя дыялекты ў межах нацыянальных моў (прафесiйныя мовы, мовы навукi, спецыфiчныя “падмовы” культуры, у т. л. фальклор, узроставыя i прафесiйныя жаргоны)

Моўная патрэба рэалiзуецца (можа рэалiзавацца) у пэўным сацыяльным, прафесiйным асяроддзi

5. Замежныя мовы

Забяспечваюць разнастайныя iнтэрнацыя-нальныя зносiны, азнаямленне з вопытам iншых народаў i дасягненнямi iх культуры, пашырае кругагляд асобы

6. Фармалiзаваныя мовы

Забяспечваюць чалавеку доступ да ЭВМ i iншай складанай тэхнiкi, а значыць, да актыўнага, свядомага выкарыстання iнфармацыi ў сферах сучаснай вытворчасцi, навуковых даследаванняў, навучання, адукацыi. кiраўнiцкай дзейнасцi, прагназавання сацыяльных падзей

7. Другасныя мадэлюючыя сiстэмы (мовы музыкi, кiно, жывапiсу, архiтэктуры) – знакавыя сiстэмы, вынайдзеныя людзьмi

Забяспечваюць удзел асобы ў духоўна-культурным жыццi грамадства, яго маральнай i мастацкай эвалюцыi

8. Агульналiнгвiстычная адукацыя (асновы тэорыi мовазнаўства)

Фактар выпрацоўкi навуковага светапогляду

Заданне.

Прачытайце выказванне пра мову на рускай мове, перакладзiце на беларускую. Задайце 1 – 2 пытаннi да тэксту.

Наш язык – это важнейшая часть нашего общего поведения в жизни. И по тому, как человек говорит, мы сразу и легко можем судить о том, с кем имеем дело: мы можем определить степень интеллигентности человека, степень его психологической уравновешенности… Учиться хорошей, спокойной, интеллигентной речи надо долго и внимательно – прислушиваясь, запоминая, замечая и изучая. Но хоть и трудно – это надо, надо. Наша речь – важнейшая часть не только нашего поведения, но и нашей личности, нашей души, ума (Д.Лихачев).

Лiтаратура:

Зразiкава, Губкiна 2010, с. 8 – 10; Ляшчынская 2003, с. 8 – 15.

Пытаннi па тэме «Уводзiны ў дысцыплiну “Беларуская мова (прафесiйная лексiка)”» .

1. Што з’яўляецца прадметам вывучэння дысцыплiны “Беларуская мова (прафесiйная лексiка)”?

2. Якiмi ведамi павiнен валодаць студэнт у вынiку вывучэння дысцыплiны “Беларуская мова (прафесiйная лексiка)”?

3. Якiмi ўменнямi павiнен валодаць студэнт у вынiку вывучэння дысцыплiны “Беларуская мова (прафесiйная лексiка)”?

4. Ахарактарызуйце ўзроўнi i вiды маўленчай дзейнасцi чалавека (на прыкладзе маўленчай дзейнасцi студэнта).

5. Як звязана мовазнаўства з фiласофiяй, гiсторыяй?

6. Як звязана мовазнаўства з логiкай, псiхалогiяй, сацыялогiяй?

7. Як звязана мовазнаўства з этыкай, эстэтыкай?

8. У чым заключаецца грамадская сутнасць мовы?

9. Якiмi камунiкатыўнымi сiстэмамi павiнна валодаць развiтая ў моўных адносiнах асоба?

10. Чаму патрэба ў чалавечай мове з’яўляецца найбольш iстотнай?

11. У якой сацыяльнай сiтуацыi рэалiзуецца патрэба ў мовах мiжнацыянальных зносiн, замежных мовах, сацыяльных дыялектах?

12. Для чаго чалавеку патрэбна веданне фармалiзаваных моў, другасных мадэлюючых сiстэм? Якое значэнне для развiцця асобы мае агульналiнгвiстычная адукацыя?

13. Назавiце асноўныя функцыi мовы i раскрыйце iх сутнасць.

Тэма 1. Беларуская мова i яе месца ў сiстэме агульначалавечых i нацыянальных каштоўнасцей

Заняткi 2. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў. Паходжанне беларускай мовы i асноўныя этапы яе развiцця

Мэты:

сфармiраваць уяўленне пра беларускую мову як форму нацыянальнай культуры беларусаў, акрэслiць яе месца ў сiстэме славянскiх i iндаеўрапейскiх моў, найважнейшыя перыяды яе фармiравання i развiцця;

сфармiраваць навыкi лiнгвiстычнага i лагiчнага мыслення, моўнага аналiзу тэкстаў, мiжмоўнага (руска-беларускага) супастаўлення, перакладу;

выхоўваць культуру маўлення i мыслення, патрыятычную свядомасць.

Асноўныя тэрмiны: група моў, сям’я моў, старажытнаруская (агульнаўсходнеславянская) мова, старабеларуская мова, нацыянальна-моўная палiтыка, сучасная беларуская лiтаратурная мова.

У залежнасцi ад паходжання i наяўнасцi цi адсутнасцi агульных рыс усе мовы падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя. Роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў групы, а групы - у сем’i моў.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА СЯРОД СЛАВЯНСКIХ I IНДАЕЎРАПЕЙСКIХ МОЎ

I Н Д А Е Ў Р А П Е Й С К А Я С Я М ‘ Я

CСЛАВЯНСКАЯ ГРУПА

усход.

Руская

один

Украiнская

один

Беларуская

адзiн

заход.

Польская

jeden

Чэшская

jeden

Славацкая

jeden

паўдн.

Балгарская

еден

Сербскахарвацкая

jедан

Славенская

jeden

Македонская

jеден

БАЛТЫЙ-СКАЯ

ГРУПА

Лiтоўская

vienas

Латышская

viens

ГЕРМАН-СКАЯ

ГРУПА

Англiйская

one

Нямецкая

ein

РАМАН-СКАЯ

ГРУПА

Французская

un

Iтальянская

uno

У таблiцы дадзены пералiк славянскiх i некаторых найбольш распаўсюджаных моў iншых груп iндаеўрапейскай сям’i. (У якую сям’ю, групу, падгрупу ўваходзiць беларуская мова?)

ЭТАПЫ РАЗВIЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛIТАРАТУРНАЙ МОВЫ

Этапы

развiцця

беларускай

мовы

Даты

Дзяржава

Старажытнаруская (агульнаўcходнеславян-ская) мова

IX – ХIII стст.

Кiеўская Русь

Створаны помнiкi старажытнай усходнеславянскай лiтаратуры “Аповесць мiнулых часоў”, “Слова пра паход Iгараў”. Пасля распаду Кiеўскай Русi развiццё адзiнай мовы ўсходнiх славян спынена.

Старабеларуская мова

XIII ст. – 1569 г.

Вялiкае княства Лiтоўскае

За XIV – XVI cтст. утвораны тры народнасцi (беларуская, руская i ўкраiнская),

Тэрытарыяльныя дыялекты перараслi ў самастойныя мовы гэтых народнасцей – старарускую, старабеларускую i стараўкраiнскую. У гэты перыяд (калi землi сучаснай Беларусi знаходзiлiся ў складзе ВКЛ) беларуская мова мела статус дзяржаўнай, што было замацавана ў Статуце ВКЛ. На беларускай мове з’явiлiся ў гэты час друкаваныя кнiгi. Сярод высокаадукаваных асветнiкаў – Францыск Скарына (аўтар першых друкаваных кнiг для ўсходнiх славян), Сымон Будны, Васiль Цяпiнскi. Статут ВКЛ стаў асновай для ўпарадкавання заканадаўства многiх дзяр-жаў (Прусii, Расii, Польшчы). Таму названы перыяд – “залаты век” у гiсторыi беларускай культуры

1569 – 1696 гг.

Рэч Паспалiтая

Пасля Люблiнскай унii беларуская мова пачала выцясняцца польскай. У 1696 г. Варшаўскi сейм пастанавiў афiцыйна-дзелавыя паперы пiсаць толькi на польскай мове. Такiм чынам, традыцыi старабеларускай пiсьмовай мовы перарываюцца.

Сучасная беларуская лiтаратурная мова

1696 – 1905 гг.

Рэч Паспалiтая, Расiйская iмперыя

У канцы XVIII ст. беларускiя землi ўваходзяць у Расiйскую iмперыю. У 1840 г. Мiкалай I выдае загад аб увядзеннi рускага заканадаўства i рускай мовы ва ўстановах. Беларус-кая мова захоўваецца толькi ў вуснай форме, i на аснове жывых народных гаворак пачала фармiравацца новая беларуская лiтаратурная мова. Гэтаму спрыяла асветнiцкая дзейнасць Я.Чачота, В.Дунiна-Марцiнкевiча, К. Калiноў-скага (выдаў першую нелегальную газету на беларускай мове “Мужыцкая праўда”), Ф.Багушэвiча.

1905 – 1917 гг.

Расiйская iмперыя

Забарона друкавання кнiг на беларускай мове адменена пасля рэвалюцыi 1905 г. Першыя легальныя беларускамоўныя газеты – “Наша доля” i “Наша нiва”. Сярод асветнiкаў – Цётка (А.Пашкевiч), М.Багдановiч.

Заснавальнiкi сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы – Я.Купала i Я.Колас. Наватарства iх заключалася ў тым, што яны не абмяжоўвалiся моўным матэрыялам сваiх родных гаворак (цяперашнi Маладзечанскi i Стаўбцоўскi раёны), а творча выкарыстоўвалi лексiку i граматыку iншых гаворак

1917. – 1991 гг.

СССР

Створаны спрыяльныя ўмовы для развiцця беларускай мовы. У 1920 - 1930-я гг. на ёй працаваў Iнстытут беларускай культуры (цяпер Нацыянальная акадэмiя навук Рэспублiкi Беларусь), вялося выкладанне не толькi ў сярэдняй, але i ў вышэйшай школе. Выдавалася мастацкая лiтаратура, вы-ходзiлi навуковыя, перыя-дычныя i энцыклапедычныя выданнi. У 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў “Закон аб мовах у Беларускай ССР”, паводле якога беларуская мова набыла статус адзiнай дзяржаўнай.

1991 г. – да нашых дзён

Рэспублiка Беларусь

У 1995 г. у вынiку агульнанароднага рэферэндуму руская i беларуская мовы аб’яўлены раўнапраўнымi дзяржаўнымi.

Заданнi.

1. Прачытайце выказванне пра мову на рускай мове, перакладзiце на беларускую. Задайце 1 – 2 пытаннi да тэксту.

По отношению каждого человека к своему языку можно совершенно точно судить не только о его культурном уровне, но и о его гражданской ценности.

Истинная любовь к своей стране немыслима без любви к своему языку. Человек, равнодушный к родному языку, - дикарь. Он вредоносен по самой своей сути потому, что его безразличие к языку объясняется полнейшим безразличием к прошлому, настоящему и будущему своего народа (К.Паустовский).

2. Прачытайце выказванне Ф.Скарыны (з прадмовы да кнiгi “Юдзiф” ). Да якога перыяду ў гiсторыi беларускай лiтаратурнай мовы адносiцца гэта выказванне? Паспрабуйце перакласцi яго на сучасную беларускую мову.

Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым подобная боронять ульев своих, - тако ж и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають.

3. Прачытайце сказ-выказванне на беларускай i рускай мовах. Якiя словы аднолькавыя i блiзкiя, зразумелыя для носьбiтаў абедзвюх моў?

Я не забыўся любiць хараство, як калiсьцi любiў, упершыню пазнаючы яго ў дробязях: праз пажаўцелы лiст, што ападаў з галля на галаву, i ў неабсяжнай, загадкавай велiчы неба, якiм захапляўся каля вогнiшча першых начлегаў на пашы (Я.Брыль).

Я не разучился любить красоту, как когда-то любил, впервые познавая ее в мелочах: в пожелтевшем листке, падавшем с ветвей на голову, и в неохватном загадочном величии неба, которым пленялся у костра первых ночлегов на пастбище.

4. Гл.: Зразiкава, Губкiна 2010, с. 31 – 33 (№ 1 - 7)

Лiтаратура:

Зразiкава, Губкiна 2010, с. 11 – 17; Ляшчынская 2001, с. 24 – 26; Ляшчынская 2003, с. 22 - 24; Cямешка 1996, с. 9 - 16; Плотнiкаў, Антанюк 2003, с. 51 - 79; Беларуская мова 1994, с. 147 – 156.

Пытаннi па тэме 1 «Беларуская мова i яе месца ў сiстэме агульначалавечых i нацыянальных каштоўнасцей» .

1. Пералiчыце асноўныя этапы развiцця беларускай лiтаратурнай мовы (назва мовы, час функцыянавання, дзяржава).

2. У якi час i ў якой дзяржаве функцыянавала агульнаўсходнеславянская лiтаратурная мова? Якая яе другая назва? Якiя найбольш вядомыя помнiкi былi на ёй створаны? Як паўплываў на лёс гэтай мовы распад Кiеўскай Русi?

3. Калi i на аснове чаго пачала фармiравацца старабеларуская лiтаратурная мова?

4. Чаму перыяд функцыянавання старабеларускай пiсьмовай мовы называюць “залатым векам” у гiсторыi беларускай культуры?

5. Калi сфера ўжывання старабеларускай лiтаратурнай мовы пачала звужацца, што было прычынай гэтага?

6. Якую дату лiчаць канцом гiсторыi старабеларускай пiсьмовай мовы i чаму?

7. Якi “моўны” закон быў прыняты Мiкалаем I i калi?

8. На якой аснове пачала фармiравацца новая беларуская лiтаратурная мова? Назавiце прозвiшчы выдатных асветнiкаў, дзейнасць якiх гэтаму паспрыяла.

9.Як называлася першая беларуская нелегальная газета i хто быў яе выдаўцом?

10. Калi была адменена забарона на друкаванне беларускамоўных выданняў? Назавiце першыя легальныя беларускiя газеты.

11. Назавiце найбольш яркiх дзеячаў беларускай лiтаратуры пачатку ХХ ст. Каго лiчаць заснавальнiкамi сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, у чым заключаецца iх наватарства?

12. Як развiвалася беларуская мова ў савецкi час? У чым асаблiвасцi яе функцыянавання ў 1920-я гг.?

13. Калi i кiм быў прыняты Закон Беларускай ССР “Аб мовах у Беларускай ССР”? Якi афiцыйны статус набыла беларуская мова? Якое рашэнне было прынята на рэферэндуме 1995 г.?

Тэма 2. Лексiчная сiстэма беларускай лiтаратурнай мовы

Заняткi 3. Лексiка беларускай мовы паводле паходжання i сферы ўжывання

Мэты:

сфармiраваць уяўленне пра лексiку беларускай мовы як аб’ект вывучэння лiнгвiстыкi, пра тыпы адносiн памiж словамi ў лексiчнай сiстэме мовы; пра асноўныя аспекты класiфiкацыi лексiкi (паводле паходжання i паводле выкарыстання);

сфармiраваць навыкi правiльнага словаўжывання, дакладнага тлумачэння значэнняў слоў, перакладу;

выхоўваць культуру маўлення i мыслення, патрыятычную свядомасць.

Асноўныя тэрмiны: лексiка, лексiкалогiя, слова, прамое значэнне слова, пераноснае значэнне слова, сiнанiмiя, аманiмiя, антанiмiя, паранiмiя, спрадвечна беларускае слова, запазычанае слова, актыўная лексiка, пасiўная лексiка, гiстарызм, архаiзм, неалагiзм.

Лексiка беларускай мовы паводле паходжання

Спрадвечна беларуская

Запазычаная

Iндаеўрапейскiя словы iснавалi ў часы iндаеўрапейскай агульнасцi (да IV тысячагоддзя да н.э.)

Мацi, сын, сястра, брат, сонца, снег, ноч, дзень, два, тры, чатыры

З блiзкароднасных моў:

рускай: звяно, подзвiг, паражэнне, буквар, падзвiжнiк, савет, вобыск, дагавор; украiнскай: боршч, чупрына, журыцца, лунаць;

польскай: рыдлёўка, здрада, сукенка, моцны, цудоўны, вандраваць;

cа стараславянскай мовы:

дрэва, улада, храм, храбры;

з iншых моў:

старажытнагрэчаскай: дэмакратыя, палiтыка, арыфметыка, тэарэма, сiнтаксiс, бактэрыя, сiнонiм, дыягназ; лацiнскай: адукацыя, аматар, лiтара, агiтацыя, дэпутат, студэнт, рэпетыцыя; французскай: ансамбль, раяль, адэкалон, ваза, мiзансцэна, жакет, аванс, кашнэ; нямецкай: грунт, дах, кошт, гальштук, цукар, фарба, варта, штука; англiйскай: бокс, футбол, хакей, мiтынг, бiзнес, тралейбус, трамвай, джаз

Агульнаславянскiя словы прыйшлi з часоў славянскага адзiнства, калi славяне вылучылiся з iндаеўрапейскай супольнасцi, але яшчэ не падзялiлiся на асобныя 16руппы (IV тысячагоддзе да н.э. – VI ст. да н.э.)

Рука, нага, вока, зуб, сэрца, неба, лес, дождж, алень, зiма, бяроза, iсцi, пiць, добры, цёплы, лю-боў

Усходнеславянскiя словы захавалiся з часоў падзелу сла-вян на ўсходнюю, заходнюю, паўднё-вую групы (VI – XIII стст.) i ўжываюцца ў рускай, беларускай i ўкраiнскай мовах

Дзядзька, пляменнiк, сям’я, куст, вяроўка, снягiр, жаваранак, ластаўка, сорак, дзевяноста, журчаць, гуляць, харошы, карычневы

Уласнабеларускiя словы ўзнiклi тады, калi беларуская мова iснавала як самастойная (з XIV ст.)

Адвячорак, асiлак, дрыгва, сумёт, калiва, ветразь, вусень, змрок, жаданне, касавiца, золак, мiлагучны

Лексiка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання

агульнаўжывальная

Лексiка абмежаванага ўжывання

дыялектная

Спецыяльная

Жаргонная

Ужываецца ўсiмi носьбiтамi беларускай мовы незалежна ад месца жыхарства, адука-цыi, прафесii

Абмежавана ва ўжытку канкрэтнай тэрыторыi (вёска, раён)

Выкарыстоўваецца колам людзей пэўнай спецыяльнасцi. Падзяляецца на пра-фесiяналiзмы i тэрмiны

Ужываецца асобны-мi групамi людзей, аб’яднаных агуль-нымi iнтарэсамi, прывычкамi, харак-тарам дзейнасцi. Служыць сродкам выражэння ары-гiнальнасцi, неафi-цыйнасцi зносiн, але злоўжыванне ёю вя-дзе да знiжэння культуры маўлення

мацi, бацька, сад, агарод, дом, дрэва, пiсаць, чытаць, хадзiць, прыгожы, дрэнны, холадна, выдатна

гулы (рэха), мачула (сажалка), гратка (палiчка для кухоннага посуду), вятроўкi (басаножкi), саган (чыгун)

Зубрылка, пара, засыпацца, хвост, фiзра, чыталка, шпора (з маўлення школьнiкаў)

Спецыяльная лексiка

Прафесiяналiзмы сустракаюцца ў маўленнi прадстаўнiкоў розных прафесiй

Тэрмiны – словы, што служаць для дакладнага абазначэння паняццяў у розных галiнах навукi i тэхнiкi

Гарбач, зензубель, калёўка, дарожнiк, фуганак – назвы вiдаў рубанкаў у маўленнi сталяроў; арала, бусак, шырыга, прыс, норт – назвы шастоў у мове плытагонаў

Песцiк, тычынка, пялёстак, грыбнiца, лiст, касцянка – батанiчныя тэрмiны; ciнусоiда, лагарыфм, катэт, бiсектрыса – матэматычныя тэрмiны

Устарэлая i новая лексiка

Устарэлыя словы – словы, што выйшлi з жывога ўжытку i ўспрымаюцца цяпер як перажытак больш ранняга перыяду ў развiццi мовы.

Неалагiзмы

Гiстарызмы

Архаiзмы

словы, што выйшлi з жывога ўжытку i ў сучаснай мове сi-нонiмаў не маюць з прычы-ны знiкнення прадметаў або паняццяў, якiя абазначалiся з дапамогай гэтых слоў

словы, што выйшлi з жывога ўжытку i маюць у сучаснай мове адпаведныя сiнонiмы

словы, што ўзнiкаюць у мо-ве для абазначэння новага прадмета або новага па-няцця

Аканом, генерал-губернатар, кальчуга, лучына, дзясяцкi, соцкi

Лемантар – буквар, атрамант – чарнiла, раць – войска, чало – лоб

ноу-хау, сотавы, вiдэасалон, дысплей, ток-шоу

Заданнi.

1. Якiя асаблiвасцi напiсання i вымаўлення слоў гавораць аб iх iншамоўным паходжаннi? Якiм заканамернасцям беларускай мовы яны не падпарадкаваны?

Акадэмiчны, актуальны, акцыянер, апцыён, аказiянальны, арккосiнус, артэрыяльны, археалогiя, бетон, бюлетэнь, вiртуальны, геапалiтыка, дэбiтор, дэбют, дэпазiт, комiваяжор, легата, опера, ордэн, ордэр, персанаж, тангенсоiда, тэматыка, тэрмiновы, тэхнiчны, фюзеляж, цэнзура, эмiтэнт, эпентэза.

2. Растлумачце значэнне запазычаных частак слова:

а- (грэч.): апалiтычны, алагiчны, амаральны;

анты- (грэч.): антываенны, антыфашысцкi, антыглабалiсцкi;

дэ- (лац.): дэгуманiзацыя, дэвальвацыя, дэгенерацыя, дэградацыя;

-графiя (грэч.): геаграфiя, бiяграфiя, бiблiяграфiя, палеаграфiя;

-логiя (грэч.): астралогiя, антрапалогiя, бiялогiя, псiхалогiя, фiзiялогiя;

-номiя (грэч.): антыномiя, астраномiя, гастраномiя, эканомiя;

рэ- (лац.): рэарганiзацыя, рэабiлiтацыя, рэвальвацыя, рэгенерацыя, рэканструкцыя.

3. Параўнайце словы ў беларускай мове i ў мове-крынiцы, вызначце характар змен, што iх напаткалi (фанетычныя, марфалагiчныя, сiнтаксiчныя).

Вяргiня (ням. Georgine), батлейка (польск. betlejka), каляндар (лац. calendarium – першы дзень месяца), абцугi (польск. obcęgi), венцер (лiт. venteris), вiдэлец (польск. widelcy), бра (франц. bras – рука), варштат (ням. Werkschtatt – майстэрня), бавоўня (польск. bawełna), шкала (лац. scala – лесвiца), нетта (iт. netto – чысты), друшляк (ням. Durchschlag), настурка (лат. nasturtium), абцас (польск. obcas).

4. Да нiжэйпрыведзеных слоў той замежнай мовы, якую вы вывучаеце, запiшыце адпаведнiкi ў беларускiм гукавым афармленнi.

Нямецкiя: Kork, m – …, Pinsel, m – …, Zucker, m – …, Kreide, f – …, Gattung, f – …, Farbe, f – …; французскiя: l’éducation, f – …, potelle, f – …, goût, m – …, couleur, f – …, parfum, m – …, humeur, f – …; англiйскiя: gley – …, sweater – …, dispatcher – …, sniper – …, meeting – …, champion – .

5. Знайдзiце ў вершах Я.Купалы словы, якiя не належаць да лексiкi актыўнага ўжывання. Якi статус яны набылi ў сучаснай мове i чаму?

1. Рук яно чакае новых, гаспадарных, спаборнiкаў стойкiх, брыгадаў ударных. 2. Для рабочых i работнiц выгады, аж мiла! Яслi, лазнi i прачкарня, колькi хочаш мыла. 3. Дык выпрамся ж трошку, ды жыва за сошку, ды ў поле – к вялiкай арбе! 4. Твае трухлявыя калёсы аўто бензiнаю спапелiць. 5. Шмат яшчэ вёрстаў дабрацца дамоў. Грозяць сняжаныя шумы.

6. Замест прапушчаных слоў устаўце адпаведныя па значэннi неалагiзмы.

У … прымалi ўдзел не толькi дыпламанты конкурсу, але i артысты, запрошаныя ў якасцi пачэсных гасцей. 2. Працэс … паступова пашыраецца i на беларускую вёску. 3. Стрыгалёў сумеўся: … бясстрасна адлюстроўваў усе памылкi, дапушчаныя ў разлiках. 4. Цяжка было ўявiць, што гэта жывая жаночая фiгура – усяго толькi прафесiйна выкананая … 5. Пасля сустрэчы многiм прыхiльнiкам творчасцi маладога артыста стала зразумела, што рэпутацыя рызыканта – гэта толькi тэатральны …, далёкi ад жывога характару. 6. Новая мадэль аўтамабiля выканана ў лепшых традыцыях сусветнага …

Для даведак: галаграма, iмiдж, дызайн, урбанiзацыя, гала-канцэрт, дысплей.

7. Калi вядома, што частка многiх складаных слоў – “фон” (ад грэчаскага phone) азначае “гук”, то якiя словы можна ўтварыць, дадаўшы яе да прыведзеных частак:

  1. Патэ (грамафонная фiрма ў Францыi);

  2. Сакс (iмя бельгiйскага майстра);

  3. тэле (ад грэч. telе - далёка);

  4. магнiта (ад грэч. magnetes -- магнетычны);

  5. вiбра (ад лац. vibro – дрыжу, вагаюся).

8. З якога прафесiйнага асяроддзя прыйшлi ў лiтаратурную мову наступныя словы? Якiмi былi iх першапачатковыя значэннi (у дужках падаецца пераноснае)?

Страчыць (хутка, паспешлiва пiсаць), знiтаваць (звязаць, з’яднаць), спудлаваць (зрабiць промах, схiбiць), шлiфаваць (удасканальваць, паляпшаць), загартаваць (зрабiць стойкiм, вынослiвым), прышчапiць (дамагчыся засваення якой-н. думкi, пачуцця, навыкаў i пад.), зацкаваць (замучыць нападкамi, паклёпамi), пасаваць (прызнаваць сябе бяссiльнымi перад кiм, чым-н.).

9. Знайдзiце ў кожнай лексiчнай групе слова-гiстарызм.

Нарог, крышталь, баярын, вястун.

Стэльмах, павятком, цаля, запавет.

Рызыкант, даўнiна, бурштын, саўнаргас.

Пастка, аканом, лiхаманка, патрава.

Мемуары, тэрарыст, пiсьмоўнiк, лiтасць.

Чынш, уласнiк, фурманка, набытак.

Заступнiк, футарал, нэпман, пляцоўка.

10. Знайдзiце архаiзмы, растлумачце iх значэнне. Назавiце адпаведныя сучасныя назвы.

1. Густой пушчай, у марозе ехаў багаты пан – аж разбойнiк пры дарозе затрымаў рыдван (Ф.Багушэвiч) 2. У снежных далiнах, далёкiх, бяскрайнiх, гарыць i палае пад ветрам паходня (У.Дубоўка) 3. Як пiлiгрым, iду я па раллi, i вецер рве лiсты з бярозкi босай (Я.Пушча) 4. Тастаментам гэты свой партрэт паэт завяшчаў самаму любiмаму свайму ўнуку, сыну самай любiмай з усiх дванаццацi дзяцей малодшай дачкi (А.Васiлевiч) 5. Я малiў слязой, крывёй камiсара, камандзiра, каб далi мне вырак твой, выканаць твой смертны вырак (З.Астапенка)

Гл. таксама: Зразiкава, Губкiна 2010, с. 78 – 87.

Лiтаратура:

Зразiкава, Губкiна 2010, с. 64 – 77; Ляшчынская 2001, с. 67 – 80, 169 - 171; Ляшчынская 2003, с. 61 – 72, 171 - 173; Cямешка 1996, с. 178 – 242, 252 - 257; Плотнiкаў, Антанюк 2003, с. 113 – 143, 343 – 350, 441 – 500, 525 – 532, 535 – 541; Беларуская мова 1994, с. 30 – 31, 35 – 36, 202 – 204, 215 – 216, 223 – 224, 293 – 298, 387 – 388, 411 – 412, 424 – 425, 482 – 483, 510 – 511, 568 – 570, 575 - 577; Практыкум 2005, с. 5 – 26, 32 - 43.

Заняткi 4. Паняццi “тэрмiн”, “тэрмiналогiя”, “тэрмiналагiчная сiстэма”

Мэты:

сфармiраваць уяўленне пра тэрмiналогiю як галiну мовазнаўства i тэрмiны як аб’ект яе вывучэння, пра лексiка-семантычную i граматычную адметнасць тэрмiнаў шляхам параўнання i супастаўлення тэрмiналогii з агульнаўжывальнай лексiкай;

сфармiраваць навыкi лiнгвiстычнага аналiзу тэрмiнаў, вылучэнне iх з тэксту;

выхоўваць культуру маўлення i мыслення, патрыятычную свядомасць.

Асноўныя тэрмiны: тэрмiн, тэрмiналогiя, тэрмiналагiчная сiстэма, наменклатура, сiнанiмiя тэрмiнаў, антанiмiя тэрмiнаў, мiжнавуковая (мiждысцыплiнарная) аманiмiя.

Прагрэс навукi непазбежна вядзе да ўзнiкнення спецыяльных (прафесiйных) слоў для абазначэння прадметаў, аб’ектаў, паняццяў, з’яў, што вывучаюцца, даследуюцца. Аднак не кожнае спецыяльнае слова з’яўляецца тэрмiнам. Слова тэрмiн грэчаскага паходжання, ужываецца ў 2 значэннях: 1) спецыяльнае паняцце, якое ўзнiкае ў пэўнай галiне навукi; 2) спецыяльнае слова цi спалучэнне слоў, створанае для дакладнага выражэння навуковага паняцця цi абазначэння спецыяльнага прадмета: дэбiтор – юрыдычная або фiзiчная асоба, што мае запазычанасць якому-н. прадпрыемству або ўстанове. У тэрмiнах максiмальна дакладна выражаны паняццi, з якiмi звязана навуковая дзейнасць чалавека.

Адрозненнi памiж агульнаўжывальнымi словамi i тэрмiнамi заключаюцца ў наступным:

1) агульнаўжывальныя словы тлумачацца ў слоўнiках, а тэрмiну даецца азначэнне (сутнасць тэрмiна павiнна быць вызначана);

2) словы агульнай лексiкi засвойваюцца людзьмi па меры iх авалодання мовай (напрыклад, з малых гадоў), а тэрмiны засвойваюцца ў працэсе адпаведнай падрыхтоўкi ў галiне навукi i тэхнiкi (пад час навучання ў школе або ВНУ). Таму адна з важных задач прафесiйнай падрыхтоўкi спецыялicта – авалоданне тэрмiнамi.

Слова тэрмiналогiя мае два значэннi: 1) сукупнасць усiх тэрмiнаў пэўнай мовы (беларуская, руская, нямецкая тэрмiналогiя); 2) сiстэма тэрмiнаў пэўнай галiны навукi (якая яшчэ называецца тэрмiналагiчнай сicтэмай, або тэрмiнасicтэмай: бiялагiчная, эканамiчная, лiнгвiстычная тэрмiналогiя / тэрмiнасicтэма).

Тэрмiналогiя пэўнай навукi – штучна створаны лексiчны пласт, кожная адзiнка якога мае пэўныя абмежаваннi для ўжывання (спецыялicтамi толькi пэўнай галiны навукi) i аптымальныя ўмовы для iснавання i развiцця ў гэтай галiне. Нягледзячы на адрозненнi (розны лексiчны склад, працэнт запазычаных слоў, ужыванне-неўжыванне лiчбавых абазначэнняў i iнш.), тэрмiнасiстэмы розных галiн навукi i тэхнiкi маюць агульныя рысы: складаюцца з лексiчнага матэрыялу той мовы, на якой гавораць вучоныя (беларускай, рускай, англiйскай i iнш.); усе тэрмiнасiстэмы ўсiх моў свету пабудаваны i ўжываюцца з выкарыстаннем лагiчных заканамернасцей.

Такiм чынам, тэрмiны – адзiнкi мовы, якiм прыпiсваецца пэўнае паняцце i якiя суаднесены з iншымi найменнямi ў пэўнай галiне навукi i тэхнiкi i ўтвараюць тэрмiналагiчную сicтэму.

Паходжанне i лексiка-семантычныя асаблiвасцi тэрмiнаў.

За кожным тэрмiнам стаiць прадмет думкi, але не думкi наогул, а “спецыяльнай”, абмежаванай прадметным полем (галiной навукi). Кожны тэрмiн у складзе тэрмiнасiстэмы мае шэраг сваiх асаблiвасцей.

1. Адназначнасць. Кожны тэрмiн павiнен абазначаць толькi адно паняцце ў галiне навукi, а кожнаму паняццю павiнен адпавядаць толькi адзiн тэрмiн. Мнагазначнасць, цi полiсемiя, рэалiзуецца ў тэрмiналогii спецыфiчна. Так, тэрмiны фiзiка, геаграфiя, фiласофiя ўжываюцца ў наступных значэннях: 1) навука, сiстэма ведаў (геаграфiя – сiстэма ведаў пра прыродныя i эканамiчныя асаблiвасцi той цi iншай краiны, мацерыка, а таксама метады даследавання i вывучэння новых ведаў: вывучаць геаграфiю ў школе); 2) прадмет навукi (самi гэтыя асаблiвасцi: Беларусь мае адметную геаграфiю). Мнагазначнасць асаблiва назiраецца ў дзеясловаў, бо яны найчасцей абазначаюць абстрактныя паняццi. Так, у тэрмiналогii справаводства адтэрмiнаваць: 1) вызначыць тэрмiн на больш познi час; прадоўжыць тэрмiн; выплацiць у бухгалтарскай тэрмiналогii: 1) выдаць зарплату; 2) аддаць доўг. Каб пазбегнуць мнагазначнасцi, часам можна дыферэнцыраваць тэрмiны шляхам далучэння розных суфiксаў да адной i той жа асновы. Тэрмiн дэпанент мае значэннi: 1) укладчык дэпазiту; 2) асоба, якой належыць грашовая сума, не выплачаная ў вызначаны час прадпрыемствам або ўстановай. У 1-м значэннi часам замест дэпанент ужываецца дэпазiтар. Тэрмiны можна адрознiць i шляхам ужывання iх у розных граматычных формах. Тэрмiн штат ‘сталы склад супрацоўнiкаў установы’ звычайна ўжываецца ў адзiночным лiку (працаваць у штаце), а пры абазначэннi паняцця ‘дакумент, што вызначае склад супрацоўнiкаў, iх пасаду, аклад’ гэты тэрмiн ужываюць толькi ў множным лiку (скласцi штаты).

2. Семантычнае ўтварэнне тэрмiнаў ад агульнаўжывальных слоў. Шмат тэрмiнаў утворана ў вынiку пераносу значэнняў агульнаўжывальных слоў па розных асацыяцыях. Стаўшы тэрмiнам, слова не можа мець эмацыянальна-экспрэсiўнай афарбоўкi, губляе сэнсавую сувязь са словам, ад якога ўтворана, i становiцца часткай тэрмiнасiстэмы: у геаграфii нос ‘мыс’, рукаў (ракi), у металургii калена (трубаправода).

3. Сiнанiмiя i антанiмiя. Мiжнавуковая аманiмiя. Элементы пэўнай тэрмiнасiстэмы залежаць адзiн ад аднаго, кожны мае ў ёй сваё месца. Яны могуць уступаць у сiнанiмiчныя адносiны, але ў адрозненне ад агульнаўжывальных слоў тэрмiны-сiнонiмы не характарызуюць розных уласцiвасцей паняцця, не выконваюць стылiстычнай функцыi. Так тэрмiны iндасамент i жыра азначаюць ‘перадатачны надпiс на адвароце каштоўнай паперы’, крокус i шафран –‘травянiстая раслiна з фiялетавымi кветкамi’. У вынiку стыхiйных моўных кантактаў, звязаных з узаемадзеяннем слоў уласных i запазычаных з розных моў, ужываюцца тэрмiны-варыянты: кантралёр – рэвiзор, экспарт – вываз; варыянтамi могуць быць аднаслоўныя i двухслоўныя тэрмiны: перфарацыйная карта – перфакарта, намiнальная цана – намiнал.

Антанiмiчныя пары ў тэрмiналогii ўтвараюцца дзякуючы розным лексiчным i словаўтваральным (часткам слоў) адзiнкам, з дапамогай якiх выражаюцца супраць леглыя паняццi: фортэ – пiяна, пракамунiстычны – антыкамунiстычны, палярны дзень – палярная ноч, жорсткая вада – мяккая вада.

Словы з адным i тым жа гукавым афармленнем часта прысутнiчаюць у розных тэрмiнасicтэмах (перыяд – у матэматыцы, фiзiцы, лiнгвiстыцы, гiсторыi; марфалогiя – у лiнгвiстыцы, бiялогii), вынiкам гэтага з’яўляецца разыходжанне значэнняў, распад мнагазначнасцi – мiжнавуковая аманiмiя.

Лексiка-граматычная характарыстыка тэрмiнаў.

Паводле будовы тэрмiны суадносяцца са словамi цi спалучэннямi cлоў (часцей за ўсё са словазлучэннямi).

Асноўную групу слоў-тэрмiнаў складаюць назоўнiкi, пераважна агульныя (тэрмiны па маркетынгу: антырэклама, камплект, паўфабрыкат; па фiласофii: магчымасць, мадальнасць, мадэляванне). Вельмi часта выкарыстоўваюцца аднаслоўныя ўласныя iмёны, якiя, перайшоўшы ў разрад тэрмiнаў, становяцца агульнымi назоўнiкамi (адзiнкi вымярэння фiзiчных велiчынь, названыя ў гонар iх адкрывальнiкаў: ампер, вольт, генры; назвы хiмiчных элементаў: эйнштэйнiй, нобелiй, курчатавiй, нiльсборый).

Прыметнiк у якасцi асобнага тэрмiна ўжываецца рэдка, часцей – разам з назоўнiкам, утвараючы словазлучэнне. Але i асобна прыметнiкi выкарыстоўваюцца ў многiх галiнах навукi: бюджэтны, валютны, дэпазiтны – у эканомiцы, аб’ектыўны, абсалютны, апрыёрны, рацыянальны – у фiласофii, вонкавае, унутранае – у медыцыне. Няшмат (у параўнаннi з назоўнiкамi) выкарыстоўваецца дзеясловаў; дарэчы, побач з iмi часта ўжываюцца аддзеяслоўныя назоўнiкi (забяспечваць – забеспячэнне, выплачваць – выплата, ацэньваць – ацэнка). Прыслоўi найчасцей выкарыстоўваюцца ў музычнай тэрмiналогii для абазначэння характару выканання (прэста, пiяна, адажыо), у медыцыне (крытычна, унутрымышачна), у тэхнiцы для абазначэння вiдаў заклёпкi (накрыж, употай).

Сярод словазлучэнняў выдзяляюцца свабодныя i несвабодныя. У тэрмiнах са свабодным спалучэннем слоў кожны кампанент па-за тэрмiнам можа ўступаць у сувязь з iншым словам; кожнае асобна ўзятае слова ў такiх выпадках – тэрмiн: рынак пакупнiка (параўн. рынак прадаўца, сегмент рынку). У несвабодных спалучэннях адзiн з кампанентаў можа i не быць тэрмiнам; параўн. бацькоўская фiрма, белы тавар, дзе першыя кампаненты бацькоўская, белы – агульнаўжывальныя словы. Часам асобна выдзяляюць фразеалагiчныя тэрмiны: назвы сузор’яў – Валасы Веранiкi, Малая Мядзведзiца; бiялагiчныя назвы – божая кароўка, воўчае лыка.

У словазлучэннях нярэдкiя выпадкi спалучэння назоўнiк + назоўнiк у родным склоне (агульны або ўласны – прозвiшча вучонага цi адкрывальнiка): маса спакою, стомленасць металаў, ураўненне Мендзялеева – Клапейрона, закон Фарадэя. Сустракаюцца спалучэннi назоўнiкаў з прыназоўнiкамi: задача пра комiваяжора, асiгнаваннi на сродкi рэкламы (у эканомiцы). Надзвычай шырока ў тэрмiналогii прадстаўлены спалучэннi назоўнiкаў з прыметнiкамi: уступны баланс, аксiяматычны метад, броўнаўскi рух, макрыца чырвоная (у назвах раслiн i жывёл прыметнiк – вiдавае паняцце – звычайна стаiць пасля назоўнiка – назвы родавага паняцця). Спецыфiка беларускай тэрмiналогii – у часцейшым выкарыстаннi (у параўнаннi з рускай) аднаслоўных тэрмiнаў (анютины глазки – браткi); разам з тым адметнасцю сучаснай беларускай тэрмiналогii з’яўляецца актыўны працэс утварэння трохслоўных i больш словазлучэнняў. Ужыванне iх дазваляе паўней акрэслiць прыметы паняцця, абазначанага тэрмiнам: асноўная iдэя рэкламнага тэксту; асоба, якая праводзiць апытанне.

Заданнi.

1. Прачытайце тэксты, выдзелiце тэрмiны. На аснове чаго вы iх выдзелiлi?

I. Ацэнка якасцей фiнансавых iнвестыцый грунтуецца на трох асноўных характарыстыках каштоўных папер: цане, вартасцi i даходнасцi. Цана i вартасць – гэта абсалютныя характарыстыкi. Цана каштоўнай паперы – гэта дэклараваны (аб’яўлены) ў кацiроўках кошт, па якiм яе можна набыць на рынку. Вартасць каштоўнай паперы – гэта разлiковы паказчык, якi характарызуе яе ўнутраны цякучы кошт з пункту гледжання iнвестара.

Партфельны iнвестар набывае каштоўныя паперы выключна з мэтай атрымання цякучага даходу або прыросту капiталу ў перспектыве. Ён i не ставiць перад сабой задачу сфармiраваць кантрольны пакет акцый для рэальнага ўдзелу ў кiраваннi той або iншай кампанiяй, таму для яго найважнейшым момантам у ацэнцы любога фiнансавага iнструмента з’яўляецца суаднясенне памiж чаканымi даходамi i рызыкай. У сувязi з гэтым ацэнка эфектыўнасцi асобных фiнансавых iнструментаў iнвесцiравання афыццяўляецца на аснове параўнання, з аднаго боку, аб’ёму iнвестыцыйных выдаткаў, а з другога – сум зваротнага грашовага патоку па iх (А.Шаўлюкоў).

II.Вядучымi органамi пачуццяў у птушак з’яўляюцца органы слыху i зроку. Слых мае вялiкае бiялагiчнае значэнне (для сустрэчы птушак рознага полу, зносiн памiж птушкамi i г. д.). Сава на слых паспяхова ловiць мыш. Для некаторых птушак (яванскi стрыж салангана, кубiнскi ляляк гуахара) характэрна рэхалакацыя. Акрамя звычайных гукаў, птушкi могуць выдаваць “iнструментальныя” – шчоўкаць дзюбай, стукаць крыламi, вiбрыраваць рулявымi пёрамi, барабанiць па сухой трэсцы i г. д. Галоўным органам арыентацыi ў птушак з’яўляецца зрок. Вочы добра развiты ва ўсiх птушак. Памеры iх большыя ў птушак, якiя вядуць начны або змрочны спосаб жыцця цi заўважаюць здабычу здалёк. Зрок у большасцi птушак монакулярны (поле зроку кожнага вока каля 150°), у асобных (совы) – бiнакулярны (поле зроку – 30 - 50°). Вастрыня зроку дасягае амаль неверагодных паказчыкаў. Сокал-сапсан заўважае здабычу на адлегласцi больш чым на 1 км (А.Дарафееў).

III. З’ява полiсемii характэрна для фразеалагiчных адзiнстваў i фразеалагiчных зрашчэнняў. Фразеалагiчныя злучэннi ў асноўным адназначныя. Гэта тлумачыцца iх рознай семантыкай. У фразеалагiчных адзiнствах i зрашчэннях пераважае функцыянальна-аказiянальны фактар, а ў фразеалагiчных злучэннях – прадметна-лагiчны. Пазбаўлены шматзначнасцi i ўстойлiвыя спалучэннi тэрмiналагiчнага характару, напрыклад: умоўны рэфлекс, закон захавання энергii. Але ў вынiку дэтэрмiналагiзацыi i яны робяцца полiсемантычнымi. Параўн.: удзельная вага, пункт замярзання. Не з’яўляюцца шматзначнымi фразеалагiчныя выразы, пакуль яны канчаткова не страцiлi сувязь з той глебай, на якой утварылiся (А.Аксамiтаў).

2. Да прыведзеных тэрмінаў падбярыце антанімічныя.

Знешні гандаль, дапаможны цэх, ускосныя выдаткі, актыў, вадкае паліва, ласось высакародны, горны рэльеф, пераменны ток, рэнтабельнасць, баланс.

3. Утварыце з прыведзенымі словамі словазлучэнні так, каб у адным выпадку яны былі тэрміналагічнымі, а ў другім – свабоднымі словазлучэннямі.

Узор выканання: Клетка – клетка матрыцы, жалезная клетка; пучок – пучок сфер, пучок саломы.

Аўтамат, база, хваля, выраз, ружа, ланцуг, дроб, зарад, сетка, поле.

4. Вызначце спосаб утварэння тэрмінаў.

Дэцэнтралізацыя, рэнтабельнасць, цэнаўтварэнне, катушка індуктыўнасці, датаваны, пералік, зарплата, узаконіць, кантрольная, высокааплатны.

Гл. таксама: Зразiкава, Губкiна 2010, с. 98 – 114.

Лiтаратура:

Зразiкава, Губкiна 2010, с. 88 – 95; Ляшчынская 2001, с. 169 - 249; Ляшчынская 2003, с. 167 - 238; Плотнiкаў, Антанюк 2003, с. 343 – 440.

Заняткi 5. З гiсторыi беларускай навуковай тэрмiналогii

Мэты:

акрэслiць асноўныя этапы фармiравання i развiцця беларускай тэрмiналогii;

сфармiраваць навыкi лiнгвiстычнага аналiзу тэрмiнаў у розныя перыяды гiсторыi беларускай мовы, вылучэнне iх з тэксту;

выхоўваць культуру маўлення i мыслення, патрыятычную свядомасць.

Асноўныя тэрмiны: тэрмiн, тэрмiналогiя, тэрмiналагiчная сiстэма, наменклатура, сiнанiмiя тэрмiнаў, антанiмiя тэрмiнаў, мiжнавуковая (мiждысцыплiнарная) аманiмiя.

Фармiраванне беларускай тэрмiналогii адбывалася ў працэсе развiцця пэўных галiн навукi i ўласна тэрмiналагiчнай работы (стварэння тэрмiнасicтэм). Берасцяныя граматы 13 – 14 стст., знойдзеныя ў Смаленску, Вiцебску, Мсцiславе, зафiксавалi назвы прадметаў i паняццяў, якiя затым увайшлi ў склад тэрмiналагiчнай лексiкi беларускай мовы: жыта, наяўнасць, купiць, прадаць. У 14 – 16 стст. фармiраванню тэрмiналогii паспрыяла тое, што ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм старабеларуская мова была дзяржаўнай, на ёй выдавалiся помнiкi канцылярска-юрыдычнага пiсьменства, у тым лiку Статут ВКЛ. Вынайдзенае ў першай чвэрцi 16 ст. кнiгадрукаванне садзейнiчала выпрацоўцы норм словаўжывання, замацаванню лексiчных паняццяў у моўнай практыцы. Найбольш развiвалася юрыдычная, грамадска-палiтычная, ваенная, гандлёвая, фiлалагiчная тэрмiналогiя. У 16 – 17 стст. вялiкi ўплыў на развiццё тэрмiналогii зрабiлi праваслаўныя (брацкiя) школы, дзе выкладалася царкоўнаславянская мова i патрэбны былi граматыкi, слоўнiкi для яе вывучэння. Аўтарамi гэтых слоўнiкаў сталi Л.Зiзанiй, М.Сматрыцкi. Памiж радкамi рукапiсу або на палях змяшчалiся “глосы” – тлумачэннi незразумелых царкоўнаславянскiх тэрмiнаў. Аднак звужэнне сферы ўжывання беларускай мовы ў вынiку забароны яе ў афiцыйнай дакументацыi Варшаўскiм сеймам (1696 г.), а затым i ўладамi Расiйскай iмперыi ў 19 ст. негатыўна адлюстравалася i на развiццi беларускай тэрмiналогii. Толькi пасля выдання царскiм урадам закона аб свабодзе друку ў канцы 19 – пачатку 20 ст. публiкавалicя матэрыялы па розных галiнах навукi.

Пасля ўтварэння БССР магчымасцi для развiцця беларускай навуковай тэрмiналогii значна пашырылiся. У 1921 г. пры Наркамаце асветы была створана Навукова-тэрмiналагiчная камiсiя, якая затым працавала пры Iнстытуце беларускай культуры (цяпер Акадэмiя навук). Вынiкам працы камiсii сталi 24 тэрмiналагiчныя зборнiкi па розных галiнах ведаў пад агульнай назвай “Беларуская навуковая тэрмiналогiя”, што выйшлi на працягу 1920-х гг. Асноўныя прынцыпы пры стварэннi тэрмiнаў – выкарыстанне сродкаў беларускай мовы i ў першую чаргу агульнаўжывальнай лексiкi; дыферэнцыравана выкарыстоўвалiся запазычаныя тэрмiны (найменш iх было ў сельскагаспадарчай, батанiчнай i грамадазнаўчай тэрмiналогii). У 1930-х гг. у сувязi з рэпрэсiямi стварэнне нацыянальнай тэрмiналогii было прыпынена. У пасляваенныя гады значную ролю ў нармалiзацыi беларускай тэрмiналогii адыгралi тлумачальныя i руска-беларускiя перакладныя слоўнiкi. Праводзiцца работа па ўпарадкаванню тэрмiналогii, ствараюцца новыя слоўнiкi i даведнiкi.

Заданнi.

1. Прачытайце тэкст берасцяной вiцебскай граматы (XIII ст.), у якой упершыню зафiксаваны тэрмiны на старабеларускай пiсьмовай мове. Паспрабуйце перакласцi яго на сучасную беларускую мову. Выдзелiце тэрмiны.

Отъ Степана къ Нежилови. Оже еси продалъ порты а купи ми жита за 6 гривенъ. А ли цего еси не продалъ а посли ми лицемъ. А ли еси продалъ а добро сътворя у купи ми жита.

2. Прачытайце ўрывак з артыкула, змешчанага ў газеце “Наша нiва” (1912 г.). Выдзелiце тэрмiны ў тэксце. Да якой галiны ведаў (якiх галiн ведаў) яны адносяцца? Наколькi актыўна ўжываюцца яны ў сучаснай беларускай мове?

Цяпер астаецца толькi выбраць адно: або лацiнку, або гражданку. Пакуль на гэта атказаць, прыпомнiм ешчэ раз, што кажуць прыхiльнiкi лацiнкi i гражданкi, i толькi тады падамо голас за той шрыфт, каторы нам можэ прынясьцi больш карысьцi. За лацiнiкай гэткiе аргумэнты:

1) Лацiнскi шрыфт пануе бадай усюды памiж культурнымi народамi, i цяпер нават шмат народаў, што маюць свой уласны шрыфт, пераходзяць на лацiнiку.

2) Лацiнiкай лепш i чысьцей можна аддаць асобеннасьцi беларускай мовы.

За гражданкай гэткiе:

1) Мы бела-русы, а не бела-ляхi, i наш шрыфт родны – рускi.

2) Рускiмi лiтэрамi пiсалi нашы слаўные князi часоў нацiональнай незалежнасьцi, i гэты шрыфт ужываў урад (правiцельство) Вялiкаго Княжства Лiтоўскаго.

3) Пры цяперашнiх школах рускi шрыфт куды больш пашырэны на Беларусi. <…>

4) Беларусаў праваслаўных, што знаюць толькi рускiе лiтэры, у пяць разоў больш, як каталiкоў. <…>

5) Лацiнскiе лiтэры самi па сабе зусiм не прыблiзяць беларусоў да заходняй культуры, бо культуру ня шрыфт шырыць, а iдэi i знаёмства чужых моў.

Гл. таксама: Зразiкава, Губкiна 2010, с. 114 – 121.

Лiтаратура:

Зразiкава, Губкiна 2010, с. 95 – 97; Плотнiкаў, Антанюк 2003, с.350 – 360; Беларуская мова 1994, с. 568 – 570.

Пытаннi па тэме 2 «Лексiчная сiстэма беларускай лiтаратурнай мовы» .

1. Што такое лексiка? Чаму слова – цэнтральная адзiнка мовы?

2. Што вывучае лексiкалогiя? Якiя сумежныя з лексiкалогiяй дысцыплiны вы ведаеце?

3. 3. Чым адрознiваецца прамое значэнне слова ад пераноснага?

4. У якiх слоўнiках фiксуюцца словы i iх значэннi? Якiя спецыялiзаваныя слоўнiкi вы ведаеце?

4. Дайце азначэнне сiнонiмаў. Якiя iх асноўныя разнавiднасцi?

5. Што такое антонiмы?

6. Што такое паронiмы?

7. Дайце азначэнне амонiмаў. Назавiце iх разнавiднасцi.

8. Што такое мiжмоўная аманiмiя? Прывядзiце прыклады беларускiх i рускiх мiжмоўных амонiмаў.

9. Чым адрознiваюцца амонiмы ад мнагазначных слоў?

10. Ахарактарызуйце групы лексiкi беларускай мовы паводле паходжання.

11. Ахарактарызуйце групы лексiкi беларускай мовы паводле сферы выкарыстання.

12. Чым адрознiваюцца гiстарызмы ад архаiзмаў? Што такое неалагiзмы?

13. Дайце азначэнне паняццяў “тэрмiн”, “тэрмiналогiя”, “тэрмiналагiчная сiстэма”.

14. У чым заключаюцца асноўныя адрозненнi тэрмiнаў ад агульнаўжывальных слоў?

15. Чым адрознiваюцца тэрмiны ад прафесiяналiзмаў?

16. Раскрыйце сутнасць адназначнасцi ў тэрмiналогii. Якiм чынам можна пазбегнуць мнагазначнасцi тэрмiна?

17. Як адбываецца тэрмiналагiзацыя агульнаўжывальных слоў?

18. У чым спецыфiчнасць сiнанiмii i антанiмii ў тэрмiналогii?

19. Што такое мiжнавуковая аманiмiя?

20. Назавiце асноўныя спосабы тэрмiнаўтварэння.

21. Да якiх часцiн мовы належыць большасць аднаслоўных тэрмiнаў, да якiх – найменшая колькасць? Якую граматычную структуру могуць мець тэрмiны-словазлучэннi?

22. Як суадносяцца спрадвечна беларускiя i запазычаныя намiнацыi ў беларускай тэрмiналогii? У якiх тэрмiнасiстэмах найбольшы працэнт складаюць спрадвечна беларускiя, а ў якiх – запазычаныя тэрмiны? Чым гэта абумоўлена?

23. Як фармiравалася беларуская тэрмiналогiя ў часы Кiеўскай Русi i Вялiкага княства Лiтоўскага? Якiя тэрмiнасiстэмы развiвалiся найпаўней?

24. Як функцыянавала беларуская тэрмiналогiя ва ўмовах знаходжання беларускiх земляў у складзе Рэчы Паспалiтай i Расiйскай iмперыi?

25. Як развiвалася беларуская тэрмiналогiя ў савецкi час i ў постсавецкi перыяд? У чым прынцыповае адрозненне працэсу фармiравання тэрмiналогii ў ХХ – ХХI стст. ад папярэднiх эпох?

26. Якiя беларускiя тэрмiналагiчныя слоўнiкi вы ведаеце?

Тэма 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах бiлiнгвiзму

Заняткi 6. Паняцце бiлiнгвiзму. Арфаэпiчныя нормы беларускай

лiтаратурнай мовы i прычыны iх парушэння

Мэты:

сфармiраваць уяўленне пра бiлiнгвiзм, яго тыпы, разнавiднасцi змешанага бiлiнгвiзму; пра адметнасцi беларускага лiтаратурнага вымаўлення ў параўнаннi з рускiм; раскрыць прычыны парушэння арфаэпiчных норм;

сфармiраваць навыкi лiнгвiстычнага i лагiчнага мыслення, фанетычнага аналiзу слоў i iх спалучэнняў, мiжмоўнага (руска-беларускага) супастаўлення, перакладу;

выхоўваць культуру маўлення i мыслення, патрыятычную свядомасць.

Асноўныя тэрмiны: бiлiнгвiзм, iнтэрферэнцыя, арфаэпiчныя нормы, галосныя гукi, зычныя гукi, цвёрдыя i мяккiя зычныя, звонкiя i глухiя зычныя, шыпячыя i свiсцячыя зычныя; нацiскныя i ненацiскныя галосныя.

Бiлiнгвiзм (двухмоўе) – папераменнае карыстанне дзвюма мовамi (лацiнскае bi – два, lingua - мова). Вылучаюцца наступныя вiды бiлiнгвiзму:

Бiлiнгвiзм чыстага вiду

Змешаны бiлiнгвiзм

Чалавек валодае i карыстаецца абедзвюма мовамi свабодна. Пры гэтым, гаворачы (пiшучы) на адной мове, ён не выкарыстоўвае элементаў другой

Гаворачы (пiшучы) на адной мове, чалавек выкарыстоўвае элементы (вымаўляе гукi, ужывае граматычныя формы, словы) другой мовы.

Моўная з’ява, калi пры маўленнi на адной мове выкарыстоўваюцца элементы другой мовы, называецца iнтэрферэнцыяй. Узровень iнтэрферэнцыi залежыць ад ступенi валодання другой мовай, ад умення свядома адрознiваць факты розных моў i iнш. У залежнасцi ад гэтага вылучаюць наступныя тыпы змешанага бiлiнгвiзму:

Рэцэптыўны

Двухмоўная асоба разумее другую мову, але не можа на ёй гаварыць (пры вывучэннi замежнай мовы толькi па падручнiках або слоўнiках)

Рэпрадуктыўны

Двухмоўная асоба разумее другую мову i можа аднаўляць уголас або пра сябе прачытаны (пачуты) тэкст. Пры гэтым аднаўленне тэксту не абавязкова адпавядае нормам вымаўлення другой мовы

Прадуктыўны

Двухмоўная асоба не толькi разумее i аднаўляе тэкст на другой мове, але i можа ствараць новыя сказы (тэксты). Стварэнне сказаў (тэкстаў) не абавязкова адпавядае нормам другой мовы.

У Рэспублiцы Беларусь выкарыстоўваюцца беларуска-рускае, руска-беларускае двухмоўе, рускае i беларускае аднамоўе.

Арфаэпiчныя нормы – гэта захаванне патрабаванняў лiтаратурнага вымаўлення носьбiтамi беларускай лiтаратурнай мовы. Сукупнасць правiл узорнага вымаўлення гукаў i iх спалучэнняў у лiтаратурнай мове з’яўляецца прадметам арфаэпii. Адзiныя арфаэпiчныя правiлы дапамагаюць лягчэй успрыняць i зразумець вуснае маўленне, якое пашырана значна больш, чым пiсьмовае. Калi арфаэпiчныя правiлы парушаюцца, то мы звяртаем увагу не на сэнс сказанага, а пачынаем “лiчыць” памылкi i таму горш успрымаем сутнасць выказанай думкi – узаемаразуменне памiж людзьмi парушаецца, працэс чалавечых зносiн ускладняецца.

У беларускай мове

У рускай мове

Для беларускага вымаўлення характэрны запаволены тэмп, агульная ненапружанасць органаў маўлення. Як нацiскныя, так i ненацiскныя галосныя вымаўляюцца выразна: [малакό], [характарстыка]. Не дапускаецца “глытання”, “выкiдвання” гукаў i iх спалучэнняў: [марй’а й’внаўна]

Ненацiскныя галосныя i iншыя спалучэннi гукаў вымаўляюцца намнога менш выразна, часта “выкiдваюцца”: [мълΛкό], [хъръкт’ьр’ст’ькъ], [мΛр’вннъ].

Аканне

Яканне

Поўнае: пасля цвёрдых зычных на месцы нацiскнога [] [] ва ўсiх ненацiскных складах вымаўляецца [а]:

м[]ладзь – м[а]лады, ц[]гла – ц[а]гляны, м[ό]ва – вым[а]вiць, м[]да – м[а]дэль

Няпоўнае: у спрадвечна беларускiх словах пасля мяккiх зычных на месцы нацiскнога [] [] ў першым складзе перад нацiскам вымаўляецца [а](на пiсьме абазначаецца лiтарай я):

[с’]стры – [с’а]стра, с[в’]тла – с[в’а]тлець.

У iншых ненацiскных складах вымаўляецца [э]:

с[в’э]тлаваты, хло[п’э]ц.

У большасцi запазычаных слоў ненацiскное [э] захоўваецца:

д[э]легат, р[э]жысёр, т[э]матычны.

У запазычаных словах ненацiскное [э] (на пiсьме – лiтара е) захоўваецца:

метро [м’э], сезон [с’э], легенда [л’э], герой [г’э].

Замест [э] вымаўляем:

[а] – у словах лiт[а]ральны, лiт[а]ратура, р[а]монт, адр[а]с;

[ы] - у словах бр[ы]зент, iнж[ы]нер, канц[ы]лярыя, р[ы]сора, ц[ы]р[ы]монiя.

Вымаўленне ненацiскнога i на пачатку слова

[i] змяняецца на [й]

[i] змяняецца на [ы]

[i] захоўваецца

нязменна

Калi папярэдняе слова заканчваецца на галосны: сястра [й] брат, прыгожа [й]грае.

Калi папярэдняе слова заканчваецца на зычны:

мы з [ы]ванам, ён [ы]дзе.

Калi папярэдняе слова заканчваецца на г, к, х: Мiнск [i] Гомель, смех [i] грэх.

Вымаўленне г

Г фрыкатыўны

(працяжны)

Г выбухны

У абсалютнай большасцi слоў беларускай мовы (як спрадвечна беларускiх, так i запазычаных):

гром, падыграць, гарантыя, разгерметызаваць i iнш..

У нешматлiкiх запазычаннях:

[г]онта, маз[г]i, [г]аза, шва[г]ер,[г]арнец, [г]узiк, [г]арсэт.

Дапускаецца варыянтнае вымаўленне з фрыкатыўным, працяглым [г].

Перад звонкiмi зычнымi ў сярэдзiне слоў, а таксама на стыку двух слоў (на пiсьме абазначаем лiтарай к):

ва[г]зал, э[г]замен, Вялi[г]дзень, я[г] жа, я[г] бачыш.

Вымаўленне спалучэнняў звонкiх – глухiх

Звонкiя на канцы слоў i перад глухiмi вымаўляюцца як адпаведныя iм глухiя:

агарод - агаро[т], дождж - до[шч], сцежка - сце[ш]ка

Глухiя перад звонкiмi вымаўляюцца як адпаведныя iм звонкiя:

касьба - ка[з’]ба, лiчба - лi[дж]ба.

Вымаўленне шыпячых i свiсцячых

Шыпячыя перад свiсцячымi вымаўляюцца як свiсцячыя:

наблiжаешся - наблiжае[c’с’а], на печцы - на пе[цц]ы, рыжскi – ры[с]кi

Свiсцячыя перад шыпячымi вымаўляюцца як шыпячыя:

сшытак - [шш]ытак, расчараваць – ра[шч]араваць

Вымаўленне свiсцячых перад мяккiмi

Свiсцячыя [з], [с] перад мяккiмi вымаўляюцца мякка:

[с’]мешны, бя[з’]вiнны, [с’]пела[с’]ць.

Свiсцячыя [з], [с] перад [г’], [к’], [х’] не змякчаюцца:

[с]кiнуць, [з’]гiнуць, [с’]пела[с’]ць

Прыставачны з абавязкова змякчаецца пад уплывам наступнага [й’]

(у рускай мове адпаведны зычны цвёрды, пасля яго перад галосным пiшацца раздзяляльны ъ):

з’есцi, раз’ехацца – [з’йэ]сцi, ра[з’йэ]хацца, параўн.руск. съесть - [сйэ]сть

Вымаўленне спалучэнняў з выбухнымi д, т

[дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны [ч]

адчынiць – а[чч]ынiць, клятчасты – кля[чч]асты

[дц], [тц] вымаўляюцца як падоўжаны [ц]

адцiснуць – а[цц’]iснуць, матчын – ма[чч]ын

[дс] вымаўляецца як [ц]

гарадскi – гара[ц]кi

Парушэнне арфаэпiчных норм вядзе да арфаэпiчных памылак. Асноўныя прычыны парушэння:

1) уплыў дыялектнага маўлення. Вымаўляючы пэўныя гукi або iх спалучэннi, часам выхадцы з розных раёнаў Беларусi, якiя ў дзяцiнстве карысталiся дыялектным маўленнем, захоўваюць пэўныя асаблiвасцi, што не супадаюць з фанетычнымi рысамi лiтаратурнай мовы.

Вымаўленне на месцы а перад ў гука о

наст[о]ўнiк, пр[о]ўда, сказ[о]ў замест на-стаўнiк, праўда, сказаў

Вымаўленне на месцы ы перад губнымi б, п, м, в гука у

б[у]к, в[у]капаў, па-м[у]лка замест бык, выкапаў, памылка

Вымаўленне скарочаных або зусiм кароткiх гукаў на месцы падоўжаных зычных

насе[н’]е, збо[ж]а замест насе[нн’]е, збо[жж]а

Адхiленнi ў вымаўленнi ненацiскных галосных, выклiканыя розным характарам акання i якання ў лiтаратурнай мове i дыялектах

в[ы]да, в[i]сна (замест вада, вясна), [н’э]су, [н’э]ма (замест нясу, няма), мор[э], пiш[э] (замест мора, пiша)

Парушэнне правiла аглушэння зычных

гора[д], но[ж], ка[з]ка замест гора[т], но[ш], ка[с]кА

2) уплыў рускай мовы, якой валодае большасць жыхароў Беларусi: недасканалае валоданне беларускай i рускай мовамi, неразмежаванне фанетычных асаблiвасцей дзвюх моў. Парушэннi назiраюцца ў маўленнi людзей, якiя часцей карыстаюцца рускай мовай i пераносяць асобныя яе рысы ў беларускую.

Вымаўленне выбухнога г замест працяглага γ

[г]орад, даро[г]а, пра-[г]рама замест [γ]орад, даро[γ]а, пра[γ]рама

Вымаўленне мяккага ч замест цвёрдага

[ч’]алавек, хлап[ч’]укi за-мест [ч]алавек, хлап[ч]укi

Вымаўленне [л], [в], [ф] на месцы гука [ў]

хадзi[л], пра[в]да, тра-[ф]ка замест хадзi[ў], пра[ў]да, тра[ў]ка

Вымаўленне двух асобных гукаў д i ж замест дж

ура[д][ж]ай, ура[ж]ай замест ура[дж]ай

Вымаўленне цвёрдых [з], [с] перад мяккiмi зычнымi замест [з’], [с’]

[з]мест, [з]вiнець, а[с]ве-тлены замест [з’]мест, [з’]вiнець, а[с’]ветлены

Вымаўленне спалучэння [шш] замест [шч]

[шш]асце, [шш]одры, пу[шш]а замест [шч]ас-це, [шч]одры, пу[шч]а

Вымаўленне [р’] замест [р]

[рэ]чка, [рэ]дкi, ся-[рэ]днi замест [рэ]чка, [рэ]дкi, ся[рэ]днi

3) уплыў арфаграфii (вымаўленне i напiсанне супадаюць не заўсёды).

Вымаўленне [i] без прыстаўнога [й] у пачатку слова

[i]ней, [i]хнi замест [й’i]ней, [й’i]хнi

Вымаўленне [э] у часцiцы не i прыназоўнiка без, калi яны стаяць перад словам з нацiскам на першым складзе

[н’э] бдзе, [б’э]з мты замест [н’а] бдзе, [б’а]з мты

Палiтарнае вымаўленне спалучэнняў зычных [шс’], [чц], [зж], [дц], [жц], [сч]

нагледзi[шс’]я, мама[чц]ы, пя[cч]аны замест нагледзi[с’с’]я, мама[цц]ы, пя[шч]анны

Заданнi.

1. Выпiшыце з тэксту словы з зычнымi гукамi, што складаюць адметнасць беларускай арфаэпii.

Мне здалося, што ты мяне аклiкнула.

Але гэта быў толькi голас ветру.

Не голас ветру – а спуджанай птушкi,

Не спуджанай птушкi – а соннай галiнкi,

Не соннай галiнкi – а кроплi расы,

Не кроплi расы – а далёкага рэха.

Але я ўсё роўна штодзень

Iду мiма вакон тваiх,

Каб яго яшчэ раз пачуць. (М.Танк)

2. Якi гук – [г], [ґ] цi [х] вымаўляецца ў наступных словах?

Госцi, грыб, дыялог, парог, прапаганда, дарога, ганак, гармата, гузiк, плуг, гарсэт, скарга, гвалтоўны, газа, грэчка, готыка, мазгi, газ.

3. Вызначце ''чацвёртае лiшняе". Свой адказ абгрунтуйце.

Падзея, дзверы, падземка, падзвiжнiк.

Падзорны, пэндзаль, падзол, адзываць.

Ураджай, дагледжаны, аджыць, сяджу.

4. Якi гук (зубны мяккi цi зубны цвёрды) вымаўляецца ў наступных словах? У якiх словах магчыма варыянтнае вымаўленне?

Спектр, свiсток, след, схема, смех, сфера, скептык, плесцi, сцюжа, атмасфера, шчасце, схiл, сфiнкс, подзвiг, дзверы, Мацвей, збуцвелы, з'ява, звярынец, здзейснiць, змена, у прызме, збiраць, згiнуць, згiб, злёт, знявага, пяскi, скiфы, спецыфiка.

5. Як у прыведзеных словах вымаўляюцца выдзеленыя спалучэннi?

Грузчык, бесчалавечны, пясчынка, нясвiжскi, смяешся, расшыфроўка, адгрузчык, праходчык, гарадскi, на рэчцы, адцадзiць, латышскi, салдатчына, рыжскi.

6. Прачытайце словазлучэннi i прыказкi. Чаму пры аднолькавым напiсаннi прыназоўнiк з i часцiца не вымаўляюцца па-рознаму?

Зрабiлi з бярозы, выйшлi з двара, сплялi з саломы, лiў з вядра, выехаў з лесу, звесткi з гiсторыi, пашылi з шоўку, з жыцця героя.

1. Адна ластаўка вясны не робiць. 2. З песнi слова не выкiнеш. 3. Рада з людзьмi нiколi не шкодзiць. 4. Навука хлеба не просiць. 5. Розуму на кiрмашы не купiш. 6. Не саромейся пытаць: больш спытаеш – больш пазнаеш. 7. Хто летам позна спiць, той лета не бачыць. 8. Не капай на людзей ямы: сам у яе ўвалiшся.

7. Якi гук вымаўляецца на месцы лiтары i ў наступных словах? Запоўнiце таблiцу.

[i]

[j]

[ji]

[ы]

Педiнстытут, аб'iнець, у выраi, iскра, iншы, контрiгра, краiна, ён iшоў, смех i грэх, з iмi, на лiнii, сёння i заўтра, снег iдзе, мiж iншым, у Iры, па Iвана, мы з Iгнатам, мазаiка, бацька i сын.

8. Прачытайце пары слоў i вызначце, якая рознiца памiж iмi ў залежнасцi ад нацiску.

Адразаць – адрэзаць, брагам – берагм, бртам – братм, всыпаць – высыпць, дгi – дуг, закдаць – закiдць, крдыт – крэдт, кпiць – купць, пазню – пазна, пдаў – падў, рабiць – робiць, ркi – рук, сачыць – сочыць, тушць – тшыць.

9. Пастаўце нацiск у словах:

Абутнiк, адзiнаццаты, атлас (геаграфiчны), атлас (тканiна), Берынгаў пралiў, блукаць, выпадак, гектар, дачыста, дызентэрыя, дыспансэр, дэ-юрэ, жыхар, заўжды, iндустрыя, кабура, катал…г, крыху, ласкавы, мабыць, недарма, нiбы, падпарадкаваць, развiты (сказ), развiты (чалавек), iснуе, сапраўды, статуя, фарф…р, фен…мен, Францыск Скарына, цiкавей.

10. Перакладзiце на беларускую мову i пастаўце нацiск у рускiх i беларускiх словах.

Крапива, волосы, землю, воду, стену, под гору, на ногу, на печи, арест, босой, валенок, верба, вчера, ввезти, глиняный, доска, закованный, изолированный, имя, испеченный, каменный, ласковый, малый, мышление, некоторые, одиннадцать, развитие.

Гл. таксама: Зразiкава, Губкiна 2010, с. 35 – 39.

Лiтаратура:

Зразiкава, Губкiна 2010, с. 19 – 27; Ляшчынская 2001, с. 37 - 55; Ляшчынская 2003, с.34 - 50; Cямешка 1996, с. 103 – 135; Плотнiкаў, Антанюк 2003, с.195 – 197, 198 – 201; Беларуская мова 1994, с. 50 – 53, 174 – 176, 382 – 383; 459 – 460, 577 – 580; Практыкум 2005, с. 46 – 53.

Заняткi 7. Граматычныя нормы беларускай лiтаратурнай мовы

Мэты:

сфармiраваць уяўленне пра бiлiнгвiзм, яго тыпы, разнавiднасцi змешанага бiлiнгвiзму; пра адметнасцi граматычных форм беларускай мовы ў параўнаннi з рускiмi; раскрыць прычыны парушэння граматычных норм;

сфармiраваць навыкi лiнгвiстычнага i лагiчнага мыслення, аналiзу слоў i iх спалучэнняў у марфалагiчным (сiнтаксiчным) аспекце, мiжмоўнага (руска-беларускага) супастаўлення, перакладу;

выхоўваць культуру маўлення i мыслення, патрыятычную свядомасць.

Асноўныя тэрмiны: бiлiнгвiзм, iнтэрферэнцыя, граматычныя нормы, марфалагiчныя нормы, сiнтаксiчныя нормы, род назоўнiкаў, лiк назоўнiкаў, склон назоўнiкаў, кiраванне.

У рускай

мове

У беларускай

мове

Формы давальнага i меснага склону назоўнiкаў 1 скланення з асновай на г, к, х

Книга, дорожка, муха, аптека, библиотека - (по, на, при) книге, дорожке, мухе, аптеке, библиотеке

Кнiга, дарожка, муха, аптэка, бiблiятэка, эканомiка – (па, на, пры) кнiзе, дарожцы, мусе, бiблiятэцы, эканомiцы

Канчаткi форм назоўнага склону множнага лiку

-и, -ы, -а, -я (реки, горы, леса, поля)

-i, -ы (рэкi, горы, лясы, палi)

Ступенi параўнання прыметнiкаў

Зима холоднее лета,

день короче ночи,

сосны выше берез

(залежнае слова ў родным склоне без прыназоўнiка)

Зiма халаднейшая за лета, дзень карацейшы за ноч, сосны вышэйшыя за бярозы

(залежнае слова ў вiнавальным склоне з прыназоўнiкам за)

Ужыванне лiчэбнiкаў з назоўнiкамi

Два, три, четыре + р. адз.

(два стола, четыре дома, три человека)

Два, тры, чатыры + наз. мн.(два сталы, чатыры дамы, два чалавекi)

Ужыванне няпэўных i адмоўных займеннiкаў

Мне некому слова сказать, некого поздравить (отр).

Мне надо кому-то (кому-либо, кому-нибудь) слово сказать, кого-то (кого-либо, кого-нибудь) поздравить (неопр.)

Мне няма каму слова сказаць, няма каго павiншаваць (адм.).

Мне трэба некаму (камусьцi, каму-небудзь) слова сказаць, некага (кагосьцi, каго-небудзь) павiншаваць (няп.).

Кiраванне

Благодарить родителей, извините меня,

смеяться (шутить) над товарищем,

вне конкурса,

идти по полям и лесам, сбегать за хлебом и молоком,

идти за грибами и ягодами (собирать)

Дзякаваць бацькам, прабачце мне,

смяяцца (жартаваць) з таварыша,

па-за конкурсам,

iсцi па палях i лясах, збегаць па хлеб i малако,

iсцi ў грыбы i ягады

  1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.

I. Чай со сливками, приготовить салат из свёклы, поджарить овощи, разложить на тарелке фрукты, выпить чашку чёрного кофе, добавить ложечку душистого кориандра, запастись крупой и макаронами, перемыть всю посуду, сварить борщ из щавеля.

II. Золотая медаль, содатская шинель, серая пыль, древняя рукопись, горькая полынь, широкая степь, пёстрая шаль, полезные фрукты, нестерпимая боль, целая пачка.

2. Раскрыць дужкi, паставiўшы назоўнікі ў патрэбнай склонавай форме.

Да тэхніка-эканамічных фактараў адносіцца узровень развіцця (формы) уласнасці і ўзаемадзеянне паміж імі.

Урад патрабуе ўказваць на (упакоўка) чыстую вагу і інгрэдыенты прадукту.

Інфляцыя – гэта павышэнне агульнага (узровень) цэн.

Сучаснай (эпоха) уласціва спалучэнне глыбокіх (адрозненні) і вострых (супярэчнасці) з узмацненнем цэласнасці і ўзаемазалежнасці (свет).

Ноч густа заткала (цемрадзь) вуліцу.

Як пернік смачны, у (рука) трымаў я хлеб жытні калісьці – спадыспаду не ў (мука), а на кляновым (лісце).

Вечар быў напоўнены ружовай (празрыстасць) і глыбокай (ціш).

Сваім новым (жаданне) Лясніцкі заразіў Славіна.

3. Адзначыць нумары сказаў з граматычнымі памылкамі, запісаць гэтыя сказы ў выпраўленым выглядзе.

1. Віця больш брата дапамагае летам па гаспадарцы. 3. Ніжэй апусцілася сонца. 4. Самаму наймаладзейшаму з нас было дванаццаць гадоў. 5. Абмеркавалі тады пры нашай сустрэчы самую галоўную праблему на той час. 6. Продкі нашы былі, відаць, мудрэй нас.

4. Утварыце ад дадзеных прыметнiкаў формы вышэйшай ступенi параўнання з дапамогай суфiкса –ейш-/–эйш-, -ш-:

Добры, высокi, вялiкi, стары, новы, разумны, цiкавы, вялiкi, сур’ёзны.

5. Раскрыйце дужкi, запiшыце словазлучэннi.

3 (новая кнiга), 24 (таленавiты студэнт), 22 (рэалiзаваны праект), 4 (цiкавы выпадак), 63 (дарожнае здарэнне), 4 (тэарэтычнае палажэнне), 42 (крымiнальная справа), 33 (заслужаны настаўнiк).

6. Выберыце i запiшыце правiльны варыянт ужывання займеннiкаў у беларускiм i рускiм маўленнi. Абгрунтуйце свой выбар.

Мне некаму i некалi гаварыць пра гэта. – Мне няма каму i няма калi гаварыць пра гэта.

Мне некому и некогда говорить об этом. – Мне нет кому и нет когда говорить об этом.

Некага паслаць па бiлет. – Няма каго паслаць па бiлет.

Некого послать за билетом. – Нет кого послать за билетом.

7. Перакладзiце на беларускую мову, адзначце рознiцу ва ўжываннi няпэўных i адмоўных займеннiкаў у рускай i беларускай мовах.

1. После гибели семьи ему не от кого было получать письма и некому больше писать. 2. Теперь мне выехать не на чем, некому лошадей подковать. 3. Мне не на кого пенять – сам виноват. Не с кем было слово перемолвить, не то что душу отвести. 4. А ведь, пожалуй, кое в чем он был прав. 5. Кое-то из дачников вышел за калитку. 6. Кондратьев сообщил кое-какие новости. 7. Майор успел кое с кем подружиться и кое с кем поссориться. 8. Ты еще увидишь: кое-кому мое предложение придется не по вкусу. 9. А я кое-кого из вас, кажется, знаю!

8. Запiшыце словазлучэннi па-беларуску. Звярнiце ўвагу на iх прыназоўнiкавае i склонавае адрозненне ў беларускай i рускай мовах.

По одноименному роману Ивана Мележа, подготовиться к наступлению, вне конкурса, зайти за письмом, впереди охотника, небольшой по размеру, роман в стихах, забыть обо всем, жениться на Ольге, охотиться за лисой, мать ухаживает за больной дочерью, парень ухаживает за девушкой, пишите по адресу, по возвращении на родину, дом в три этажа, сходить за хлебом, смеяться над взяткодателем, беспокоиться о приватизации, знать о финансовом плане, поблагодарить бизнесмена, удивляться цене, видеть своими глазами, написать письмо директору, забыть про денежные фонды, по причине занятости диспетчера, не сделал из-за конкурента.

Гл. таксама: Зразiкава, Губкiна 2010, с. 173 – 179.

Лiтаратура:

Зразiкава, Губкiна 2010, с. 168 – 173; Cямешка 1996, с. 296 - 304, 354 – 383, 480 – 482; Плотнiкаў, Антанюк 2003, с. 41 – 42, 206 – 217, 219 – 223, 549 – 558; Беларуская мова 1994, с. 174 – 176, 212, 308 – 309, 316 – 317, 455 – 456, 459 – 460, 577 – 580; Практыкум 2005, с. 107 – 114, 127 – 131, 139 – 146, 147 – 152, 153 – 170, 205 – 210.

Пытаннi па тэме 3 «Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах бiлiнгвiзму» .

1. Што такое бiлiнгвiзм, якая iншая назва гэтага тэрмiна? Назавiце асноўныя вiды бiлiнгвiзму.

2. Ахарактарызуйце разнавiднасцi змешанага бiлiнгвiзму ў залежнасцi ад ступенi валодання няроднай мовай.

3. Што такое моўная iнтэрферэнцыя?

4. Якiя асаблiвасцi вымаўлення галосных гукаў у беларускай мове ў параўнаннi з рускай?

5. Якiя асаблiвасцi вымаўлення зычных гукаў у беларускай мове ў параўнаннi з рускай?

6. Назавiце агульныя фанетычныя асаблiвасцi беларускага маўлення ў параўнаннi з рускiм.

7. У чым прычыны парушэння беларускага лiтаратурнага вымаўлення?

8. Прывядзiце прыклады несупадзення беларускiх i рускiх назоўнiкаў у родзе, лiку.

9. Прывядзiце прыклады несупадзення ўтварэння склонавых формаў назоўнiкаў у беларускай i рускай мовах.

10. У чым адметнасць скланення беларускiх прозвiшчаў i геаграфiчных назваў (на -оў, -ёў, -аў, -еў, -ын, -iн) у параўнаннi з адпаведнымi рускiмi?

11. Як утвараюцца формы ступеней параўнання прыметнiкаў у рускай i беларускай мовах?

12. Ад чаго залежыць выбар суфiкса пры ўтварэннi прыналежнага прыметнiка ў беларускай i рускай мовах?

13. Якiя адметнасцi ўжывання лiчэбнiкаў два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры з назоўнiкамi ў беларускай i рускай мовах?

14. Якiя лiчэбнiкi ў беларускай мове, у адрозненне ад рускай, не скланяюцца? Як скланяюцца iх рускiя адпаведнiкi?

15. У чым асаблiвасцi ўжывання склонавых форм асабовых займеннiкаў я i ты ў беларускай i рускай мовах?

16. У чым асаблiвасцi ўжывання склонавых форм азначальных займеннiкаў сам i самы ў беларускай i рускай мовах?

17. Назавiце беларускiя адпаведнiкi рускiм займеннiкам некого i нечего, некому i нечему, некем i нечем; рускiя адпаведнiкi беларускiм займеннiкам некага i нечага, некаму i нечаму, некiм i нечым. Да якiх разрадаў па значэннi належаць займеннiкi ў абедзвюх мовах?

18. Назавiце адметныя асабовыя канчаткi беларускiх i рускiх дзеясловаў розных тыпаў спражэння.

19. Наколькi ўжывальныя дзеепрыметнiкi з суфiксамi –уч-/ -юч-, -ач-/-яч-, -ўш-/-ш-, -ем-/-iм- у беларускай i рускай мовах?

20. У чым адметнасць утварэння дзеепрыслоўяў у беларускай i рускай мовах?

21. Прывядзiце прыклады несупадзення форм склону залежных кампанентаў словазлучэнняў у беларускай i рускай мовах.

Тэма 4. Функцыянальныя стылi маўлення

Заняткi 8. Паняцце функцыянальнага стылю.

Класiфiкацыя функцыянальных стыляў

Мэты:

сфармiраваць уяўленне пра стыль як форму грамадскага выкарыстання мовы; пра спецыфiчныя моўныя рысы функцыянальных стыляў беларускай лiтаратурнай мовы, адметнасць выкарыстання тэкстаў у кожным са стыляў;

сфармiраваць навыкi лiнгвiстычнага i лагiчнага мыслення, стылiстычнага аналiзу тэкстаў, дыферэнцыяцыi функцыянальных стыляў; выпраўлення стылiстычных памылак;

выхоўваць культуру маўлення i мыслення, патрыятычную свядомасць.

Асноўныя тэрмiны: стыль, функцыянальны стыль, афiцыйна-дзелавы стыль, навуковы стыль, мастацкi стыль, публiцыстычны стыль, гутарковы стыль.

У аснову выдзялення стыляў пакладзены розныя прынцыпы (сацыяльны, жанравы, эмацыянальна-экспрэсiўны), але найбольш пашыраным i навукова абгрунтаваным з’яўляецца функцыянальны.

Стыль – функцыянальная разнавiднасць мовы, форма яе грамадскага выкарыстання. Кожны са стыляў характарызуецца пэўнай камунiкатыўнай сферай ужывання, (своеасаблiвы адбор i ўжыванне моўных сродкаў), сваёй маўленчай сiстэмнасцю, якiя гiстарычна склалiся, традыцыйна ўсталявалiся i падтрымлiваюцца носьбiтамi мовы.

Стыль

Сфера

выкары-

стання

Мэты

зносiн

Стылявыя

рысы

Моўныя

сродкi

Разна-вiд-насцi

Размоў-ны

Побытавыя, сямейныя i сяброўскiя зносiны

Абмен думкамi, iнфармацыяй з блiзкiмi, знаёмымi людзьмi

Натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагiчнасцi

Агульнаўжываль-ныя словы, бытавая лексiка, фразеала-гiзмы, экспрэсiўна-эма-цыянальная ле-ксiка; няпоўныя, пытальныя, пыталь-на-пабуджальныя, клiчныя сказы, адваротны парадак слоў у сказе (iнверсiя)

Размоў-на-быта-вы; размоў-на-афi-цыйны

Мастац-кi

Духоўная сфера жыцця грамадства

Паведамiць што-небудзь, уздзейнiчаць на думкi i пачуццi чытача, яго эстэтычныя ўяў-леннi

Эмацыянальнасць, экспрэсiўнасць, вобразнасць, стылiстычная незамкнутасць, iндывiдуальнасць аўтара

Агульнаўжываль-ная лексiка, разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкi (метафары, параў-наннi, эпiтэты)

Проза, паэзiя, драма-тургiя

Публi-цыстыч-ны

Палiтыка-iдэа-лагiчныя, гра-мадска-палiтыч-ныя, культур-ныя, спар-тыўныя i iншыя грамадскiя зносiны

Iнфармаваць, уздзейнiчаць, фармiраваць грамадскую думку

Даходлiвасць, эма-цыянальнасць, ацэ-начнасць, агульна-зразумеласць

Агульнаўжываль-ныя словы, ацэначная лексiка, грамадска-палi-тычная лексiка, метафарычнасць тэрмiнаў, загадны лад дзеяслова

Газетна-часопiс-ны,

тэлера-дыёжур-налiсцкi, аратар-скi

Афiцый-на-справавы

Афiцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная i дыпламатычная сферы

Iнфармаваць, пабуджаць, рэгуляваць афiцыйныя зносiны

Паслядоўнасць i дакладнасць выкладу, аб’ек-тыўнасць ацэнак, стандартызаванасц, адсутнасць эмацыянальнасцi

Абстрактная, тэрмiналагiчная лексiка, канцы-лярскiя штампы, ускладненыя, складаныя сказы, прамы парадак слоў

Уласна закана-даўчы, дыплама-тычны, афiцый-на-кан-цыляр-скi

Навуко-вы

Навука i тэхнiка, вучэбны працэс

Паведамiць агульныя цi прыватныя iстотныя прыметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны i пад.

Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, аргументаванасць

Агульнаўжываль-ныя словы, тэрмi-ны; развiтыя апавядальныя сказы, падпарадкавальная злучнiкавая сувязь, прамы парадак слоў

Уласна навуко-вы, навукова-вучэбны, навукова-папуляр-ны, навукова-тэхнiч-

ны

Заданнi.

1.Параўнайце тэксты паводле ўжывання простых сказаў (поўныя i няпоўныя, развiтыя i неразвiтыя), складаных (складаназлучаныя, складаназалежныя i бяззлучнiкавыя).Чым ускладнены простыя сказы? Якая роля кожнага тыпу сказаў у тэксце ў залежнасцi ад стылёвай прыналежнасцi тэкстаў?

I. Культура кожнага народа ўвогуле найлепш вызначаецца тым, як ён ставiцца да сваёй гicторыi, духоўных традыцый папярэднiх пакаленняў.Паважаючы сваё, трэба шанаваць i створанае iншымi народамi, бо чым больш культурных каштоўнасцей знаходзiцца ў iх распараджэннi, тым багацейшы духоўны патэнцыял сусветнай цывiлiзацыi. У лiтаратуры вельмi агiднымi словамi называюць разбуральнiкаў культуры iншых народаў: вандалы, варвары. Шкада, што няма трапнага вызначэння для тых, хто знiшчае ўласную культуру, бо такiх выпадкаў у гiстарычнай практыцы вядома нямала. (Л.Лыч)

II. Як толькi я сябе помню, бацькi мае i старэйшыя людзi-суседзi прывучалi нас, малых, шанаваць усё жывое, што было вакол нас:

– Не тапчы травiцу, хадзi сцежкай. Травiца вырасце. Яе скосяць – будзе сена кароўкам, каню.

– Не чапай, не ламай гэтага дубочка або сасонкi. З iх вырастуць вялiкiя дрэвы, пойдуць на добры спажытак людзям або на шафу.

– Асцярожна рвi яблыкi – не паламай, не адвiхнi галiнку. Дрэва будзе хварэць, на паламаным суку не будзе яблыка.

– Праз жыта нацянькi не хадзi. Калi патопчаш яго, будзе менш хлеба… (У.Дубоўка)

2. Прачытайце тэксты. Якая тэма кожнага з iх? Якiя моўныя сродкi выкарыстаны ў тэксце i з якой мэтай? Да якога стылю можна аднесцi кожны з прапанаваных тэкстаў?

I. Навальнiца – атмасферная з’ява, пры якой у магутных кучава-дажджавых воблаках i памiж воблакамi i зямлёй пры вялiкай напружанасцi атмасфернай электрычнасцi ўзнiкаюць моцныя электрычныя разрады-маланкi. Навальнiца суправаджаецца моцным шквалiстым ветрам, лiўневым дажджом, часта з градам. Бываюць франтальныя навальнiцы, што адбываюцца ў паветраных франтах, i ўнутрымасавыя, што ўзнiкаюць ад канвекцыi (БелСЭ).

II. Наваколле асвятлялася дрыготкiм зарывам, нiбы гэта быў залп соцень гармат, i рэха пракацiлася ад краю да краю зямлi. Яно не паспела змоўкнуць, як грымнула яшчэ раз, – i тут пайшоў дождж. Iмклiва, з шумам i плёскатам абрынуўся ён магутным вадаспадам на зямлю. Маланкi паласавалi ўжо неба i ўздоўж i ўпоперак, яны нагадвалi i белыя шаблi, i блакiтныя стрэлы, i зiгзагi, i дугi (Т.Хадкевiч)

3. Параўнаць два артыкулы на адну i тую ж тэму.

Там, над абрывiстым берагам Нёмана стаяў стары, прысадзiсты, таўсты дуб. Ад доўгiх часаў бераг падламваўся вадою, паволi асоўваўся i агаляў тоўстыя каранi старога дуба. Сам гэты дуб крыху нахiлiўся на бок, як падгуляўшы гаспадар, а аголены i працягнуты яго корань здаваўся нагою, i выходзiла здалёк так, што дуб збiраўся перабрысцi Нёман. Сеўшы на гэтым коранi, Базыль пазiраў, як бегалi дробныя хвалi, як звiвалася ў вадзе доўгая раска; вада то ўздымала яе, то апускала, то раскiдала ва ўсе бакi i гуляла ёю, як вецер дымам (Я.Колас).

ДУБ, род вечназялёных i лiстападных дрэў i кустоў сям. букавых. Вядома каля 600 вiдаў, пашыраных у паўн. паўшар’i i ў гарах трапiчнага пояса. У былым СССР 20 вiдаў, на Беларусi 2 у прыродных умовах i 7 iнтрадукавана.

Дуб у Беларусi – адна з асноўных лесаўтваральных парод. Драўнiна моцная i гнуткая, мае высокiя фiзiка-тэхнiчныя ўласцiвасцi i прыгожую тэкстуру. Выкарыстоўваецца ў розных галiнах прамысловасцi i гаспадаркi. Драўнiна i кара дуба багата на дубiльныя рэчывы (у кары да 12 прац., у тканiне 5 прац. танiдаў). Кара ўжываецца ў медыцыне i ў ветэрынарыi. Жалуды iдуць на прыгатаванне сурагату i на корм жывёле (БелЭн) .

4. Параўнаць два ўрыўкi з газетнага артыкула.

У Карповiчах Вiлейскага раёна не раз кружылi размовы вакол жыцця кантралёра ашчаднай касы Валянцiны Жук.

- Ой, дагуляецца наша Валька, от убачыце дагуляецца, - пляскалi ў далонi жанчыны.

Ды i як было гаманлiвым вяскоўцам не даць волю языку i думцы! Зарплата ў яе не дужа вялiкая – тры мiльёны рублёў. У мужа – столькi ж. А тут, бач ты, вырашылi дом адгрукаць, паявiлася мэбля, дыван, абноўкi, залаты пярсцёнак…

Пытанне аб паляпшэннi работы рэвiзорскай службы ўзнiмалася ў рэспублiканскiм друку не ўпершыню. Розныя прапановы выказвалiся наконт гэтага. У прыватнасцi, гаварылася аб неабходнасцi праводзiць часцей раптоўныя праверкi, укамплектаваць кантрольна-рэвiзорскi апарат высокаквалiфiкаванымi работнiкамi, павышаць iх веды i ўдасканальваць перападрыхтоўку, сiстэму маральнага i матэрыяльнага стымулявання i г.д.

5. Параўнайце два дыялогi, вызначце, да якога стылю яны адносяцца i якую – размоўную цi кнiжную – афарбоўку яны маюць? Ад чаго залежыць выбар сродкаў мовы?

I.

Ц я р э ш к а (устрывожана). А Валодзька дзе?! Дзе сын?

З i н а. Няма яго.

Н а д з е я. Пайшоў.

Ц я р э ш к а. Куды пайшоў?

Г а л я. Не сказаў. Хмуры пайшоў.

Ц я р э ш к а (крычыць). Я сказаў – не пускаць! Я сказаў цi не? Знайсцi! Дагнаць! Вярнуць!

Н а д з е я. Ён па вулiцы пайшоў. Туды, да школы…

Ц я р э ш к а (як вар’ят). Вярнi-i-це-е!!!

П а л i н а (устрывожана). Што з табой? (А.Макаёнак)

II.

Д а б р ы я н. Уладзiмiр Фёдаравiч, вы хацелi нешта сказаць.

А б а д о ў с к i. Гаворачы пра неўмiручасць, вы, Барыс Пятровiч, маеце на ўвазе iндывiдуум i нiчога не гаворыце пра вiд. Калi iндывiдуум будзе жыць вечна, то як будзе абстаяць справа з эвалюцыяй вiду? Як будзе абнаўляцца род чалавечы?

Д а б р ы я н. На гэта пытанне вам i адказваць, Уладзiмiр Фёдаравiч.

А б а д о ў с к i. З аднаго боку, будуць нараджацца новыя пакаленнi, а з другога – не будуць памiраць старыя. Неўмiручасць такая праблема, што мы павiнны думаць у маштабе вечнасцi i за ўсё чалавецтва.

Г е н к а. Давайце ўсё-такi жыць перш за ўсё. А думаць пра вiд… Для гэтага ў нас будзе цэлая вечнасць (К.Крапiва)

6. Да якога стылю належыць тэкст? Вызначце характэрныя рысы названага стылю ў галiне лексiкi, марфалогii, сiнтаксiсу.

I. 1. У вынiку аналiзу паказчыкаў колькасцi асноўных элементаў мiнеральнага жыўлення ў лiсцях (iглiцы) дрэў гарадскiх зялёных насаджэнняў можна зрабiць вывад, што даступнасць элементаў мiнеральнага жыўлення ў гарадскiх умовах намнога вышэй, чым у натуральных. Асноўнай прычынай гэтага з’яўляецца высокая ступень антрапагенных нагрузак у горадзе i ў першую чаргу на магiстральных вулiцах горада, што адмоўна адбiваецца на такiх важных для працэсу засваяльнасцi элементаў мiнеральнага жыўлення ўласцiвасцях глебы, як яе вiльготнасць, тэмпература, рэакцыя асяроддзя i г.д. Даследаваннямi, праведзенымi намi ў гэты ж перыяд, устаноўлена, што вiльготнасць глебы ў гарадскiх вулiчных насаджэннях складае ў летнiя месяцы ўсяго 5 – 6 %, што ў тры разы нiжэй, чым у натуральных умовах, рэакцыя глебавага раствору ў асноўным слаба шчалачная i шчалачная (pH ад 6,5 да 8,5), назiраецца пераграванне верхняга 40-сантыметровага слоя глебы (да 23 – 24 °С), ушчыльненне глебы ў 1,8 – 2,0 разы вышэй, чым у натуральных умовах, змяшчаецца большая колькасць таксiчных рэчываў (свiнец, хлор i iнш.).

II. - …Ведаеце, як яно атрымалася… Мне так надакучыла без занятку ў горадзе, што ў любы бок скажы – паехала б. Я, ведаеце, з бацькам сваiм пасварылася… У тым годзе скончыла геафак ва ўнiверсiтэце… Мой тата паклапацiўся пра мяне… Раз’ехалiся мае сяброўкi, а я – у аспiрантуру. I засыпала замежную. Тады ён i пачаў мяне ўладкоўваць: i ў геалагiчнае ўпраўленне, i ў лабаранткi на нашу кафедру, i ў школу. Па-першае, ва ўпраўленне цi на кафедру – стаж трэба мець, а настаўнiкаў – чарга. Вы ж ведаеце, якая чарга настаўнiкаў у горадзе? Не-е… Раскажу калi. Многiя ж гарадскiя, што канчаюць, як я, у горадзе хочуць застацца. Ды калi i паедуць на вёску, то адбудуць два гады i зноў дадому. Дом цягне, вiдаць. А мяне з дому пацягнула, бо сутычка з татам выйшла. Знайшлося мне месца ў батанiчным садзе. Кветкi ўвосень састрыгала, а зiмой у цяплiцы адседжвалася. Цяплiчная я, выходзiць. Абрыдла. Я – сама ў аблана: хоць на раён, хоць за раён. Кажуць, цяпер нiчога няма, чакайце, паклiчам. I вось я, выходзiць, дачакалася. Паклiкалi. Тут у вас географ трэба, мне проста пашчасцiла. Але ж дом кiнуць, горад… Неяк так адразу… Вучылася, вучылася… Школа, студэнтка пасля… I раптам – усё мiгам знiкае, абрываецца. Боязна… А пажыла адно без занятку… Яно тады быў дзiцячы розум… (I. Пташнiкаў)

7. Размяркуйце пералiчаныя нiжэй сiтуацыйныя жанры паводле стыляў, у якiх гэтыя жанры ўвасабляюцца. Запоўнiце таблiцу.

С Т Ы Л Ь

Афiцыйна-

дзелавы

Навуковы

Публiцыстычны

Мастацкай

лiтаратуры

Гутарковы

Дарожныя нататкi, рэклама, лекцыя-гутарка настаўнiка, лiрычны верш, рэпартаж, дысертацыя, справаздача, мiжнароднае камюнiке, службовая характарыстыка, дыпламатычная нота, прамова на мiтынгу, манаграфiя, фельетон, вучоныя запiскi, паэма, крымiнальны кодэкс, дагавор, нарыс, аб’ява, судовы iск, тэлеiнтэрв’ю, палiтычны памфлет, вайсковая прысяга, рэцэнзiя на спектакль, тэлефонная размова, школьнае сачыненне.

У якiх з названых жанраў размоўныя сродкi складаюць аснову маўленчай тканiны? У якiх жанрах iх ужыванне факультатыўнае (могуць ужывацца, а могуць i не ўжывацца)? У якiх яны недапушчальныя?

8. Замянiце прыведзеныя сказы сiнтаксiчнымi канструкцыямi размоўна-гутарковага характару, робячы i неабходныя лексiчныя праўкi.

1. Дырэкцыя лiчыць патрэбным падтрымаць Пракаповiч у яе iмкненнi павысiць прафесiйную квалiфiкацыю. 2. У сувязi са зменай школьнага раскладу ннаведванне музея пераносiцца на аўторак. 3. Пры своечасовым забеспячэннi запаснымi часткамi завод можа павялiчыць выпуск трактараў без рэарганiзацыi вытворчасцi. 4. Хваробатворчае дзеянне мiкробаў i вiрусаў пасля кантакту з арганiзмам чалавека праяўляецца ў выглядзе характэрных сiмптомаў. 5. У мэтах прадухiлення псавання харчовых прадуктаў мiкраарганiзмамi прадугледжана апрацоўка iх кансервантамi.

Гл. таксама: Зразiкава, Губкiна 2010, с. 145 – 148; Плотнiкаў, Антанюк 2003, с. 585 – 626.

Лiтаратура:

Зразiкава, Губкiна 2010, с. 122 - 125; Ляшчынская 2001, с. 97 - 127; Ляшчынская 2003, с. 88 – 106; Cямешка 1996, с. 257 – 276; Плотнiкаў, Антанюк 2003, с. 93 – 97; Беларуская мова 1994, с. 61 – 62, 168 – 169, 337 – 338, 370 – 371, 443 – 444, 538 – 541, 541 – 543.

Тэма 5. навуковы стыль

Заняткi 9. Навуковы стыль, яго асноўныя рысы i моўныя сродкi

Мэты:

сфармiраваць уяўленне пра навуковы стыль як адзiн з функцыянальных стыляў беларускай мовы, моўную адметнасць кожнага з яго падстыляў;

сфармiраваць навыкi лiнгвiстычнага i лагiчнага мыслення, стылiстычнага аналiзу тэкстаў, дыферэнцыяцыi падстыляў навуковага стылю, перакладу з рускай мовы на беларускую;

выхоўваць культуру маўлення i мыслення, патрыятычную свядомасць.

Асноўныя тэрмiны: стыль i падстыль, уласна навуковы падстыль, навукова-вучэбны падстыль, навукова-папулярны падстыль, навукова-тэхнiчны падстыль.

Навуковы стыль выкарыстоўваецца ў сферы навукi, тэхнiкi, навучання. Гэта стыль навуковых прац, падручнiкаў i лекцый па навучальных дысцыплiнах. Асноўная функцыя навуковай мовы – доказны выклад навуковай iнфармацыi, дакладнае i строга лагiчнае выказванне думкi. Вызначальныя рысы стылю - абагульненасць i адцягненасць. У галiне лексiкi навуковы стыль характарызуецца шырокiм ужываннем навуковых i тэхнiчных тэрмiнаў, адназначных, нявобразных слоў. Амаль кожнае слова ў навуковым тэксце абазначае паняцце. У навуковым тэксце i канкрэтная лексiка служыць для абазначэння не адзiнкавага канкрэтнага прадмета, а роду адпаведных прадметаў, выражае агульнае паняцце.

Навуковаму стылю ўласцiва спецыфiчнае ўжыванне сродкаў марфалогii i сiнтаксiсу.

Абстрактныя i рэчыўныя назоўнiкi могуць набываць форму множнага лiку

матэматычныя велiчынi, машынныя алеi

Частыя назоўнiкi нiякага роду з абстрактным значэннем

высвятленне, размеркаванне, абпальванне

Звароты з аддзеяслоўнымi назоўнiкамi

рабiць уздзеянне, прывесцi да вываду

Нанiзванне роднага склону

выкарыстанне раслiнай вiльгацi мацярынскага клубня, дзейнасць зако-наў фармальнай логiкi

Для паказу ўласцiвасцей, прымет прадметаў i з’яў (а не дзеяння) замест прыметнiкаў ужываюцца дзеясловы цяперашняга часу з якасным значэннем

Вуглевадароды гараць на паветры, вылучаючы вя-лiкую колькасць цеплынi (г. зн. маюць уласцiвасць гарэць)

Перадача паслядоўнасцi з’яў, iх прычынна-вынiковай сувязi спалучэннямi з прыназоўнiкамi з прычыны, у сувязi, у вынiку i пад.

Пабочныя словы, якiя раскрываюць парадак думак i iх сувязь

па-першае, па-другое, та-кiм чынам, з аднаго боку

Дакладнасць, грунтоўнасць апiсання прадметаў i з’яў патрабуе выкарыстання ускладненых сказаў (з аднароднымi членамi, абагульняльнымi словамi, з дзеепрыметнымi i дзеепрыслоўнымi зваротамi), складаназалежных сказаў, прамога парадку слоў.

Паколькi спосаб выкладу ў навуковым тэксце iнфармацыйна-апавядальны, клiчных i пытальных сказаў у iм амаль няма.

Заданне.

Карыстаючыся пададзенай вышэй таблiцай, вызначыце характэрныя рысы навуковага стылю, якiя праяўляюцца ў лексiцы, марфалогii, сiнтаксiсе. Як вы лiчыце, да якой разнавiднасцi навуковага стылю (уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны, навукова-тэхнiчны) належыць тэкст?

1. Фразеалагiчная норма – гэта традыцыйнае, замацаванае моўнай практыкай, аднатыпнае i раўнацэннае ўжыванне фразеалагiзмаў, прынятае ў даны перыяд моўным калектывам i ўсвядомленае iм як правiльнае i ўзорнае. У паняцце фразеалагiчнай нормы ўваходзяць правiльнасць выбару фразеалагiзма, аптымальнасць яго прымянення з захаваннем уласцiвых яму асаблiвасцей. Моўная практыка замацавала за кожным фразеалагiзмам пэўнае значэнне цi значэннi, кампанентны склад, структурную арганiзацыю, лексiка-граматычную спалучальнасць са словамi ў сказе. Некаторыя фразеалагiзмы маюць рэлiктавыя кампаненты (напрыклад, напрамiлы бог), спецыфiчныя акцэнталагiчныя ўласцiвасцi (шапкамi закíдаць), своеасаблiвую арфаграфiю (збоку прыпёку) i пунктуацыю (то бокам то скокам), якiя не падтрымлiваюцца сiстэмнымi адносiнамi мовы (I.Я.Лепешаў).

2. 15 жнiўня 1863 года … камандуючым усiмi паўстанцкiмi ўзброенымi сiламi Гродзеншчыны … становiцца Валерый Урублеўскi.

Урублеўскi ўводзiць новую тактыку, фармiруе невялiкiя “выканаўчыя” атрады па 20 – 30 чалавек на чале з паваротлiвымi людзьмi i рассяляе iх з Глыбокага Кута, дзе быў у той час паўстанцкi лагер, у вёскi з iнструкцыяй разганяць царскую палiцыю, чытаць паўстанцкi манiфест, надзяляць сялян зямлёй, здзяйсняць волю рэвалюцыi. Iнструкцыя прадпiсвала чытаць манiфест па беларуску. У паўночную частку Ваўкавыскага павета адправiўся “Янка з-пад Гродна”, у паўднёвую – “Юзюк з Беластока”, у Шэрашаў – “Марэль”, у Белавежскую пушчу – “Галабурда”. У загадах, дзеяннях Урублеўскага пульсуе адна думка: галоўнае – сувязь з народам. Без яе гiбель. Ды i навошта паўстанне, калi няма спачування i падтрымкi народа?

Iмя няўлоўнага, таленавiтага паўстанцкага камандзiра Урублеўскага грымела па ўсёй Беларусi i Лiтве (Г.Кiсялёў).

3. Пры коўцы злiткаў працяжкай, як i пры пракатцы злiткаў, назiраюцца наступныя з’явы. У пачатковы момант апрацоўкi адбываецца заварка размешчаных у глыбiнi злiткаў газавых пузыроў, мiкрапор, некаторых долевых трэшчын i iншых няшчыльнасцей пры ўмове, калi iх паверхня не акiслена. У сувязi з гэтым адбываецца некаторае нязначнае павышэнне шчыльнасцi металу. Затым буйныя крышталiкi першай крышталiзацыi (дэндрыты), дробячыся, пачынаюць выцягвацца ў напрамку падаўжэння загатоўкi. Разам з iмi выцягваюцца зборы неметалiчных уключэнняў, якiя размясцiлiся пры крышталiзацыi па гранiцах дэндрытаў. Па меры выцягвання гэтыя зборы паступова прымаюць форму пасмаў i прыдаюць макраструктуры металу выгляд болей цi меней ярка выражанай валакнiстай будовы.

4. Птушкi як прагрэсiўная галiна рэптылiй, у адрозненне ад апошнiх, маюць значна больш высокi ўзровень развiцця нервовай сiстэмы i органаў пачуццяў, а значыць, i больш разнастайныя i складаныя прыстасавальныя паводзiны. Тэмпература цела высокая (да 42 i нават да 45 °С) i пастаянная, што звязана з iнтэнсiўным абменам рэчываў i больш дасканалай тэрмарэгуляцыяй.

Пер’е птушкi дыферэнцыравана ў залежнасцi ад прызначэння (покрыўнае, махавое, рулявое i г. д.). Разнастайнасць яго афарбоўк дасягаецца спалучэннем пiгментаў - лiпахромаў (чырвоны, жоўты, зялёны) i меланiнаў (чорны, буры, шэры) i асаблiвай мiкраскапiчнай будовы тканак пяра – iх аптычнай актыўнасцю.

Птушкi бяруць здабычу дзюбай, будова якой залежыць ад спосабу кармлення. Будова ног у многiм вызначаецца спосабам жыцця птушкi.

5. Маланка, гiганцкi электрычны разрад у атмасферы, якi звычайна праяўляецца яркай успышкай святла, што суправаджаецца громам. Найбольш часта ўзнiкаюць у кучава-дажджавых воблаках, пры гэтым М. могуць праходзiць у самiх воблаках цi бiць у зямлю (наземныя М.). Найбольш тыповая лiнейная М. – шматразовы iскравы разрад з разгалiнаваннямi, даўжыня ў сярэднiм 1 – 10 км, дыяметр некалькi сантыметраў, агульная працягласць парадку дзесятых доляў секунды. Звычайна М. утрымлiвае некалькi паўторных разрадаў, але iх лiк можа даходзiць да некалькiх дзясяткаў; працягласць шматкратнай М. iншы раз перавышае 1 с. Такiя М., названыя зацяжнымi, часта выклiкаюць пажары. Тэмпература канала пры галоўным разрадзе можа перавышаць 25000 °С. Асобы характар маюць плоская i шаравая М. Як лiнейная, так i шаравая М. могуць суправаджацца моцнымi разбурэннямi, быць прычынай гiбелi людзей.

Гл. таксама: Плотнiкаў, Антанюк 2003, с. 615 – 618.

Лiтаратура:

Зразiкава, Губкiна 2010, с. 125 – 128; Ляшчынская 2001, с. 127 – 169; Ляшчынская 2003, с. 130 – 139, 146 – 158; Беларуская мова 1994, с. 370 – 371.

Заняткi 10.

Паняцце аб падмове навук: матэматыкi, хiмii, эканомiкi, права i г. д. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю

Мэты:

сфармiраваць уяўленне пра навуковы стыль як адзiн з функцыянальных стыляў беларускай мовы, моўную адметнасць кожнага з яго падстыляў;

сфармiраваць навыкi лiнгвiстычнага i лагiчнага мыслення, стылiстычнага аналiзу тэкстаў, дыферэнцыяцыi падстыляў навуковага стылю; перакладу з рускай мовы на беларускую;

выхоўваць культуру маўлення i мыслення, патрыятычную свядомасць.

Асноўныя тэрмiны: стыль i падстыль, уласна навуковы падстыль, навукова-вучэбны падстыль, навукова-папулярны падстыль, навукова-тэхнiчны падстыль; водгук, рэцэнзiя, рэферат, рэзюмэ, тэзiсы.

Што аб’ядноўвае i што адрознiвае навуковы i афiцыйна-дзелавы стылi?

Падабенства

Адрозненне

1. Лагiчнасць, дакладнасць, паслядоўнасць

1. Большая ступень абстрактнасцi навуковага стылю

2. Першаснасць пiсьмовай формы ў адносiнах да вуснай (апошняя iснуе ў выглядзе дакладаў, паведамленняў на канферэнцыях, сiмпозiумах, семiнарах)

2. Глыбейшая iнтэлектуальнасць навуковага стылю

3. Неаднароднасць навуковага стылю. Навука падзяляецца на мноства дысцыплiн, кожная з якiх мае свае спецыфiчныя сродкi выражэння: вербальныя (лексiчныя, славесныя) i невербальныя (параграфiчныя, неславесныя). Таму ў межах навуковага стылю выдзяляюць падмовы (радыёфiзiкi, матэматыкi, электронiкi, эканомiкi), кожная з якiх уключае спецыфiчную тэрмiналогiю (рэальны слоўнiк), сiнтаксiчныя штампы (тэарэма даказана ў матэматыцы, меркаванне няправiльнае ў логiцы), невербальныя сродкi

У некаторых навуковых тэкстах вербальныя сродкi служаць асноўным спосабам афармлення думак (пераважная колькасць тэкстаў гуманiтарных дысцыплiн).

У iншых назiраецца спалучэнне вербальных i невербальных сродкаў, прычым у розных прапорцыях. Iнфармацыя ў тэкстах негуманiтарных дысцыплiн можа быць часам прадстаўлена невербальнымi сродкамi (таблiцы множання, дыяграмы, графiкi, атласы, тэхнiчныя схемы), а таксама выкарыстаннем элементаў iншых графiчных сiстэм побач з асноўнай. Напрыклад, у тэрмiнах фiзiкi i хiмii sp3-малекула, β-прамянi, цэзiй-137 побач з кiрылiцай ужываецца лацiнская i грэчаская графiка (sp, α), а таксама лiчбавыя абазначэннi (3, 137)

Вусная форма iснавання паведамленняў навуковага стылю ўяўляе сабой, як правiла, агучаны пiсьмовы тэкст, гэта значыць, служыць другаснай у адносiнах да пiсьма. Яна рэалiзуецца ў форме дакладаў, паведамленняў, лекцый, дыспутаў.

Навуковы стыль дыферэнцыруецца не толькi ў залежнасцi ад гуманiтарнай (негуманiтарнай) дысцыплiны, да якой належыць тэкст, але i ў дачыненнi да сферы прызначэння:

Разнавiднасцi

навуковага стылю

(падстылi)

Сфера рэалiзацыi

1. Уласна навуковы

Прызначаны для калег-спецыялiстаў (манаграфii, дысертацыi, навуковыя часопiсы, рэцэнзii, водзывы)

2. Навукова-вучэбны

Прызначаны для навучэнцаў (падручнiкi, дапаможнiкi)

3. Навукова-публiцыстычны (навукова-папулярны)

Прызначаны для распаўсюджвання ведаў сярод шырокага кола насельнiцтва (кнiгi, энцыклапедыi, артыкулы)

У залежнасцi ад асаблiвасцяў кожнага навуковага падстылю ў iм ужываюцца i розныя моўныя сродкi. У навукова-папулярнай лiтаратуры значна большае месца займаюць стылiстычныя фiгуры (параўнаннi, эўфемiзмы, пытальныя i клiчныя сказы). У навуковых дыскусiях (вуснае маўленне, дыялог або палiлог) эмацыянальны кампанент (у тым лiку пытальныя i клiчныя сказы) выкарыстоўваецца часцей, чым у дакладах (пiсьмовае маўленне, маналог).

Разнастайнымi з’яўляюцца жанры навуковай лiтаратуры (тэзiсы, анатацыя, рэферат, артыкул, манаграфiя, дысертацыйныя працы, зборнiкi, падручнiкi, вучэбныя дапаможнiкi, энцыклапедыi, слоўнiкi).

Некаторыя жанры вучэбна-навуковага падстылю:

Назва жанру

Адметнасцi жанру

Асноўныя элементы

жанру

Водгук

Аўтар дзелiцца сваiмi ўражаннямi (суб’ектыўнымi) аб навуковай працы, пры гэтым не ставячы мэты ўсебакова ахарактарызаваць яе змест i структуру; можна абмежавацца толькi тым, што найбольш усхвалявала аўтара, таму яго разважаннi павiнны быць пераканаўчымi

Iнфармацыйная i ацэначная часткi

Рэцэнзiя

Артыкул-даследаванне адлюстраванай рэчаiснасцi, у якiм ацэньваецца навуковы цi навукова-папулярны твор, разглядаюцца вартасцi i недахопы яго зместу i формы. Аўтар дае аб’ектыўную ацэнку навуковай працы, будуе сiстэму доказаў, абапiраецца на пераканаўчыя факты, што дазваляе зрабiць пэўныя вывады i заключэннi. У рэцэнзii прысутнiчае дэталёвы разбор першакрынiцы, яе квалiфiкаваны аналiз, бiблiяграфiчнае апiсанне, некаторую iнфармацыю аб змесце, праблематыцы, кампазiцыi тэксту

Выклад зместу i пазiцыi аўтара першакрынiцы, ацэначная частка

Анатацыя

Кароткая характарыстыка арыгiнала, якая перадае змест у выглядзе пералiку асноўных пытанняў. Выдзяляюць 3 вiды анатацыi:

1) iнфарматыўная або апiсальная (3 – 10 сказаў, 60 – 100 слоў);

2) iндыкатыўная (3 – 4 сказы, 30 – 40 слоў);

3) бiблiятэчная картка (1 – 2 сказы)

Вiд выдання; звесткi пра аўтара; тэматыка, пастаўленыя пытаннi i задачы; ацэнка ступенi падрабязнасцi выкладу; ацэнка навiзны работы; ацэнка формы выкладу; накiраванасць увагi аўтара; наяўнасць прыкладаў, iлюстрацыйнага матэрыялу; адметныя асаблiвасцi апошняга выдання (калi гэта кнiга); прызначэнне працы (на каго разлiчана)

Рэферат

Кароткi выклад галоўнага зместу навуковай працы. Мэта – выбраць са зместу першакрынiцы найбольш iстотную, новую праблемную iнфармацыю i даць яе ў новай сцiслай форме (максiмум знакаў – мiнiмум iнфармацыi). Адрознiваюць: iнфармацыйныя (рэфераты-канспекты) i iндыкатыўныя (рэфераты-рэзюмэ), манаграфiчныя i аглядныя; агульныя i спецыялiзаваныя

Уступ (кароткiя звесткi пра аўтара, агульная характарыстыка крынiцы); асноўная частка (апiсанне); заключэнне (вывады аўтара)

Заданне.

Да якой разнавiднасцi навуковага стылю (уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны, навукова-тэхнiчны) належыць тэкст?

1. Калiйная соль утварылася ў засоленных азёрах, лагунах i залiвах ва ўмовах гарачага клiмату пры моцным выпарэннi. У далёкiм геалагiчным мiнулым, прыкладна 310 – 320 мiльёнаў гадоў таму назад, у дэвонскi перыяд на велiзарнай тэрыторыi паўднёва-ўсходняй часткi Беларусi, якую геолагi называюць Прыпяцкiм прагiбам, iснавала мора з павышанай салёнасцю вады. Тэрыторыя Прыпяцкага прагiбу на працягу доўгага часу паступова апускалася, прагiналася. Утвораныя пласты солi падпалi пазней пад дзеянне розных прыродных з’яў (высокi цiск, падняццi i iнш.). Гэта прывяло да таго, што пласты солi набылi форму пакатых купалоў, якiя i захоўвалiся да цяперашняга часу ў нетрах Беларусi. Соль у нетрах Беларусi ўтварае велiзарнейшыя прамысловыя запасы i з’яўляецца каштоўнай сыравiнай для народнай гаспадаркi.

2. Стварыўшы каштоўнейшыя паклады, магутныя сiлы прыроды старанна прыкрылi iх ад чалавечага вока. Мора, якое час ад часу ўрывалася на Беларусь, зацягвала пласты солi пяскамi, глiнай, грознымi i непадатнымi плывунамi. А саму паверхню зацерушыла непадатнымi пяскамi i суглiнкамi.

Чалавек, аднак, аказаўся дужэйшым за магутную стыхiю… Стальныя калонкi турбабураў дабралiся да запаветнай кладоўкi прыроды, узнялi на паверхню дзiвосныя ружаватыя ўзоры яе запасаў.

3. Крапiва (Virtica), род адна- i шматгадовых травянiстых раслiн сям. крапiўных. Больш за 40 вiдаў, пашыраных ва ўмераных i трапiчных зонах абодвух паўшар’яў. У былым СССР 10 вiдаў, на Беларусi – 3.

Сцябло i лiсце ўкрыты жыгучымi валаскамi. Лiсце яйцападобнае, цэласнае цi лопасцевае, зубчастае па краi. Кветкi дробныя, непрыкметныя, зеленаватыя, у коласападобных суквеццях. Плод – арэшак. На Беларусi найбольш пашыраны К. жыгучка (V. urens), аднагадовая раслiна, выш. да 60 см, расце на агародах, палях, засмечаных месцах, i К. двухдомная (V. dioica), шматгадовая раслiна, выш. да 150 см, расце на вiльготных мясцiнах, на палях як пустазелле. К. – лекавая раслiна, мае дубiльныя рэчывы, вiтамiны А, С, К, карацiн, мурашыную кiслату. Маладую К. ужываюць у яду, на корм жывёле. З некаторых вiдаў атрымлiваюць валакно на вяроўкi i грубыя тканiны (Беларуская Энцыклапедыя).

4. Мала хто не ведае, што такое крапiва. У лесе, на дачным участку, ля платоў – усюды можна сутыкнуцца з гэтай раслiнай. Не паспееш азiрнуцца, як, быццам агнём, апячэ яна голую нагу цi руку. I доўга-доўга не праходзiць боль. Тым яна i знакамiтая? Не спяшайцеся.

Раслiна прыстасавалася быць у тундры, у сярэдняй паласе, у тропiках. Таму, напэўна, i з’явiлася такая колькасць вiдаў у сусветнай флоры – 50…

Самая распаўсюджаная – двухдомная. Яна любiць добра ўгноеныя глебы, вiльготныя цянiстыя мясцiны, чарназёмы. Штогод прыходзiцца назiраць зараснiкi крапiвы ўздоўж невялiкай рачулкi Пцiчы, што ў Мiнскiм раёне. Стаiць крапiўны вал, нiбы перадавы атрад абаронцаў малой ракi i яе багаццяў. Расце яна тут густая, высокая, з моцнымi чатырохграннымi стволiкамi, вялiкiм наборам лiсця. I стволiкi, i лiсце пакрыты тонкiмi валаскамi. Во гэтыя валаскi i прычыняюць нясцерпны боль.

Крапiва – адна з самых раннiх раслiн. Цвiце з мая па верасень. Восенню надземная частка крапiвы, як i большасцi раслiн, адмiрае. Затое караням зiма не страшная. Зацiхнуць пад снегам, а сонца прыгрэе – i выпусцяць яны першыя парасткi. Iм i замаразкi не перашкода. Варта ведаць аб тым, што крапiва – адна з карысных раслiн.

Ранняй вясной ёй няма роўных. Баршчы, салаты, дабаўкi ў другiя стравы – усё гэта дапамога збяднеламу на вiтамiны чалавечаму арганiзму.

I жывёлам яна добры корм. Крапiву даюць свiнням, свойскай птушцы, сушанае лiсце раслiны – вiтамiнная дабаўка вашым птушкам, а насенне – корм.

Калi вам спатрэбiцца жоўтая фарба, то яе можна атрымаць з каранёў крапiвы.

Гл. таксама: Зразiкава, Губкiна 2010, с. 154 – 156.

Лiтаратура:

Зразiкава, Губкiна 2010, с. 125 – 128; Ляшчынская 2001, с. 127 – 169; Ляшчынская 2003, с. 130 – 139, 146 – 158; Беларуская мова 1994, с. 370 – 371.

Заняткi 11. Кампазiцыя навуковага тэксту, яго афармленне

Мэты:

сфармiраваць уяўленне пра навуковы стыль як адзiн з функцыянальных стыляў беларускай мовы, моўную адметнасць кожнага з яго падстыляў; пра адметнасцi некаторых жанраў навуковага тэксту; сродкi арганiзацыi навуковага тэксту;

сфармiраваць навыкi лiнгвiстычнага i лагiчнага мыслення, стылiстычнага аналiзу навуковых тэкстаў, перакладу з рускай мовы на беларускую;

выхоўваць культуру маўлення i мыслення, патрыятычную свядомасць.

Асноўныя тэрмiны: тэкст-апавяданне, тэкст-азначэнне, тэкст-класiфiкацыя, тэкст-разважанне, тэкст-доказ; абзац, цытата.

Навуковыя працы афармляюцца па выпрацаваных стандартах, строга ўпарадкаваны i структурыраваны, часта суправаджаюцца рэзюмэ, анатацыямi, нярэдка рэцэнзуюцца i рэферыруюцца (манаграфiчныя выданнi), складаюць асноўны фонд бiблiятэк спецыяльных устаноў (ВНУ, акадэмiчныя iнстытуты i iнш.). З усiх стыляў лiтаратурнай мовы навуковы – найбольш мiжнародны паводле свайго характару, бо грунтуецца на невербальных сродках i на лексiцы iнтэрнацыянальнага паходжання.

З пункту гледжання спосабу выкладу iнфармацыi выдзяляюць тыпы навуковых тэкстаў:

Тэкст-апавяданне

Выкарыстоўваецца для перадачы iнфармацыi аб дзеяннях i з’явах, якiя развiваюцца ў храналагiчнай паслядоўнасцi. У навуковай лiтаратуры гэта бiблiяграфiчныя даведкi, тэксты аб гiсторыi навуковых адкрыццяў, тэксты з паслядоўнай зменай этапаў, стадый якой-н. з’явы

Тэкст-характарыстыка

Першы абзац у такiх тэкстах – азначэнне, першае слова кожнага наступнага абзаца называе падтэму. Гэта значыць, што кожная группа аднародных аб’ектаў мае свае спецыфiчныя аспекты разгляду, якiя адрознiваюцца ад iншых груп аднародных аб’ектаў. Дзеяслоў заўсёды ўжыты ў форме цяперашняга часу.

Тэкст-азначэнне

У такiх тэкстах азначаецца навуковае паняцце ў якой-небудзь галiне ведаў, прычым паняцце – гэта лагiчна аформленая агульная думка аб аб’екце, з’яве, iдэя аб чым-небудзь. У тэксце такога тыпу вызначаецца змест, напаўненне паняцця, калi маецца на ўвазе, што толькi аднаго азначэння недастаткова. Гэта тычыцца абстрактных паняццяў, якiя нельга ўявiць зрокава.

Тэкст-класiфiкацыя

Для такiх тэкстаў характэрна выдзяленне груп даследуемага класу аб’ектаў, а таксама вызначэнне прыкмет цi крытэрыяў, па якiх дадзеная класiфiкацыя складзена

Тэкст-разважанне, тэкст-доказ

Мэта такiх тэкстаў – перадача, дэманстрацыя працэсаў мыслення, перакананне ў праўдзiвасцi асобных палажэнняў тэорыi, абгрунтаванне навуковага пункту гледжання. Яны маюць адну схему пабудовы: пасылка (тэзiс) – аргументы – вывад.

Разважанне ў якасцi вываду можа выводзiць новае, чаго не было ў пасылцы

У доказе пацвярджаецца або адмаўляецца з дапамогай аргументаў заключэнне, якое вынесена ў якасцi вываду, гэта значыць, вывад паўтарае або адмаўляе тэзiс.

Асноўныя сродкi арганiзацыi навуковага тэксту:

Выкарыстанне разнастайных шрыфтоў

Садзейнiчае больш глыбокаму разуменню навуковага тэксту, уменню выдзяляць асноўнае, важнае i аддзяляць другаснае ў тэксце.

Тлустым шрыфтам звычайна выдзяляюць назвы параграфаў, раздзелаў;

тлустым курсiвам – тэарэмы, законы i iнш.;

звычайным курсiвам – аксiёмы, ключавыя фрагменты тэксту

Умоўна-вынiковы злучнiк калi - то

Шырокае ўжыванне злучнiка абумоўлена перавагай складаных сказаў (у прыватнасцi, пры доказе тэарэм)

Галоўныя часткi складаназалежных сказаў Дакажам, што…; Заўважым, што…; Дапусцiм, што… (такiя часткi называюць буферамi-актывiзатарамi)

Звязваюць наступныя сказы з папярэднiм кантэкстам i адначасова актывiзуюць увагу чытача на ўспрыняцце новай iнфармацыi

Нумарацыя (лiчбавая, лiтарная, пры дапамозе канструкцый тыпу па-першае, па-другое i г. д.)

Пры яе дапамозе адбываецца сувязь памiж абзацамi i сказамi. Пэўную ролю ў такiм прыёме арганiзацыi навуковага тэксту адыгрывае структурны паралелiзм (паралельная пабудова сказаў, абзацаў)

Канструкцыi ў выглядзе спасылак на часткi дадзенай работы цi iншых работ

З iх дапамогай часткi тэксту, якiя знаходзяцца на адлегласцi адна ад адной, паслядоўна ўлiваюцца ў агульную плынь думак аўтара. Спасылкi могуць паказваць не толькi на блiзкiя сувязi з папярэднiм кантэкстам, графiкам цi ўраўненнем на адной старонцы, а i на больш далёкiя сувязi: на фармулёўкi тэмы ва ўводзiнах, на доказы i аксiёмы папярэднiх раздзелаў

Цытаты

Служаць сродкам сувязi памiж адрэзкамi тэксту. З дапамогай цытат злучаюцца выказваннi розных аўтараў па адной i той жа праблеме. Цытаты служаць аргументацыяй разважанняў аўтара, якi вядзе дыялог з чытачом

Заданнi.

1. Вызначце тып навуковага тэксту з пункту гледжання спосабу выкладу iнфармацыi. Растлумачце прычыны i мэты выкарыстання розных шрыфтоў. Пакажыце, як пры афармленнi будуць выкарыстоўвацца iншыя сродкi арганiзацыi тэксту.

Дарожна-будаўнiчыя работы – комплекс работ па будаваннi аўтамабiльных дарог, пакрыццяў вулiц, плошчаў i iншых аб’ектаў дарожна-транспартнага прызначэння. Падзяляюцца на падрыхтоўчыя, асноўныя, дапаможныя i заключныя.

Падрыхтоўчыя работы – расчыстка дарожнай паласы, уладкаванне пад’ездаў, будаўнiчых пляцовак, часовых вытворчых i iншых збудаванняў; асноўныя работы - нарыхтоўчыя (здабыча ў кар’ерах i апрацоўка каменных i iншых дарожна-будаўнiчых матэрыялаў, выраб на спецыялiзаваных прадпрыемствах бетоннай сумесi, дарожных плiт, труб, маставых канструкцый i iнш.) i будаўнiча-мантажныя (узвядзенне землянога палатна, укладка дарожнага адзення, будаўнiцтва тунеляў, пуцеправодаў, мастоў, iнжынернае ўкладванне дарогi, устаноўка дарожных знакаў, агароджа i iнш.); дапаможныя работы – мантаж i дэмантаж тэхналагiчных установак, перанос лiнiй сувязi i iнш.; заключныя работы – рэкультывацыя зямель, лiквiдацыя часовых пабудоў, выдаленне будаўнiчых адыходаў i смецця. Адрознiваюць таксама лiнейныя работы (з раўнамерным размеркаваннем аб’ёмаў работ па трасе дарогi) i сканцэнтраваныя (напрыклад, будаўнiцтва транспартных развязак, мастоў, будынкаў); земляныя работы, бетонныя работы, грунтаўмацавальныя, гiдраiзаляцыйныя i iнш. Механiзацыя дарожна-будаўнiчых работ забяспечваецца выкарыстаннем агульнабудаўнiчых i дарожна-будаўнiчых машын.

2. Перакладзiце цытаты на беларускую мову i аформiце iх у выглядзе сказаў з простай i ўскоснай мовай.

Сейчас наше математическое образование медленно поворачивается от европейской системы к американской (Владимир Арнольд);

В 90-е годы вирусы стали “мутировать” – постоянно изменять свой программный код, пряча его к тому же в различных участках жесткого диска (Владимир Леонтьев).

3. Аформiце наступны тэкст пры дапамозе розных спосабаў нумарацыi.

У залежнасцi ад прызначэння будова нажнiц бывае рознай. Канторскiя нажнiцы, прызначаныя для рэзання паперы, маюць доўгае лязо i амаль такой жа даўжынi ручкi, паколькi для рэзання паперы не трэба вялiкай сiлы, а доўгiм лязом больш зручна рэзаць па прамой лiнii. Нажнiцы для рэзання лiставога металлу маюць ручкi значна даўжэйшыя за лязо, таму што сiла супрацiўлення металу вялiкая i для яе ўраўнаважання плячо сiлы прыходзiцца значна павялiчваць. Яшчэ большая рознiца памiж даўжынёй ручак i адлегласцю рэжучай часткi ад восi вярчэння ў кусачках, прызначаных для перакусвання дроту.

4. Замест кропак падбярыце патрэбныя выразы, прыведзеныя ў дадатку:

Тэарэма: … дзве перасякальныя прамыя адной плоскасцi адпаведна паралельныя дзвюм прамым другой плоскасцi, … гэтыя плоскасцi паралельныя.

Доказ: … дзве плоскасцi g i d. У плоскасцi g ляжаць перасякальныя ў пункце М прамыя а i b, а ў плоскасцi d – прамыя а´ i b´, прычым а||а´ i b||b´, … g||d. … па прыкмеце паралельнасцi прамой i плоскасцi а||d i b||d.

… плоскасцi g i d не паралельныя. Тады яны перасякаюцца на некаторай прамой с. Мы атрымалi што плоскасць g праходзiць праз прамую а, паралельную плоскасцi d, i перасякае гэту плоскасць па прамой с. … , што а||с.

… плоскасць g праходзiць праз прамую а, паралельную плоскасцi d. Таму b||с. …, паколькi па тэарэме аб параллельных прамых праз пункт М праходзiць толькi адна прамая, параллельная прамой с. …, наша дапушчэнне няправiльнае i g||d. Тэарэма даказана.

Дадатак: што; разгледзiм; дакажам; значыць; што; дапусцiм, што; тады; перш за ўсё адзначым; адсюль вынiкае; калi – то; такiм чынам; але гэта немагчыма; але.

5. Аформiце наступны тэкст неабходнымi знакамi прыпынку, нумарацыяй, шрыфтамi i скарочанымi напiсаннямi слоў. Дзе трэба, ужывайце вялiкую лiтару. Вызначце тып навуковага тэксту з пункту гледжання спосабу выкладу iнфармацыi.

Фiнансаванне iнвестыцыйных праектаў ажыццяўляецца рознымi формамi i спосабамi найбольш распаўсюджаны наступныя магчымыя крынiцы фiнансавання iнвестыцыйных праектаў бюджэтнае фiнансаванне якое ажыццяўляецца непасрэдна з бюджэту рознага ўзроўню рэспублiканскага, мясцовага шляхам фармiравання рознага роду iнвестыцыйных праграм фiнансаванне з цэнтралiзаваных iнвестыцыйных фондаў якiя ствараюцца галiновымi мiнiстэрствамi i ведамствамi акцыянернае фiнансаванне iнвестыцыйных праектаў заснаванае на доўгатэрмiновай арэндзе маёмасцi пры захаваннi права ўласнасцi за арэндадаўцам крэдытнае фiнансаванне за кошт крэдытаў дзяржаўных i камерцыйных банкаў замежных iнвестараў напрыклад Сусветнага банка Еўрапейскага банка рэканструкцыi i развiцця мiжнародных фондаў пенсiйных фондаў на зваротнай аснове замежны капiтал сродкi замежных юрыдычных i фiзiчных асоб у форме фiнансавання цi iншага ўдзелу ў статутным капiтале сумесных прадпрыемстваў цi iншых прамых укладанняў грашовых сродкаў.

6. Якiя сродкi арганiзацыi вы можаце выявiць у наступных тэкстах:

I. Калi да аднароднага стрыжня, замацаванага адным канцом, прыкласцi сiлу ўздоўж восi стрыжня ў напрамку ад гэтага канца, то стрыжань зведвае дэфармацыю расцяжэння.

II. Правiлы дзеянняў над дадатнымi i адмоўнымi лiкамi доўгi час разглядалiся толькi для выпадкаў складання i адымання. Напрыклад, iндыйскiя матэматыкi VII ст. так фармулявалi гэтыя правiлы: “Сума дзвюх маёмасцей ёсць маёмасць, сума двух даўгоў ёсць доўг, сума маёмасцi i доўгу роўная iх рознасцi”.

III. Сёння спецыялiсты выдзяляюць наступныя пяць спецыфiчных рыс iнтэрнэта як аднаго са СМI:

1) у большасцi выпадкаў пакупнiк з’яўляецца iнiцыятарам кантакту з арганiзацыяй;

2) пакупнiк сам шукае карысную для сябе iнфармацыю;

3) у арганiзацыi з’яўляецца магчымасць засяродзiць увагу пакупнiка пры праглядзе сайта;

4) у арганiзацыi з’яўляюцца шырокiя магчымасцi для збору iнфармацыi аб пакупнiках;

5) улiчваюцца iндывiдуальныя запыты пакупнiка, якiя прымаюцца ў разлiк пры будучых кантактах.

Лiтаратура:

Зразiкава, Губкiна 2010, с. 125 – 128; Ляшчынская 2001, с. 127 – 169; Ляшчынская 2003, с. 130 – 139, 146 – 158; Беларуская мова 1994, с. 370 – 371.

Тэма 6. афiцыйна-справавы стыль

Заняткi 12.

Афiцыйна-справавы стыль,

яго асноўныя рысы i моўныя сродкi

Мэты:

сфармiраваць уяўленне пра афiцыйна-справавы стыль як адзiн з функцыянальных стыляў беларускай мовы, моўную адметнасць кожнага з яго падстыляў;

сфармiраваць навыкi лiнгвiстычнага i лагiчнага мыслення, стылiстычнага аналiзу тэкстаў, дыферэнцыяцыi падстыляў афiцыйна-справавога стылю; перакладу з рускай мовы на беларускую; складання афiцыйна-дзелавых дакументаў;

выхоўваць культуру маўлення i мыслення, патрыятычную свядомасць.

Асноўныя тэрмiны: дыпламатычны падстыль, афiцыйна-канцылярскi падстыль, уласна заканадаўчы падстыль.

У штодзённым жыццi чалавек наладжвае афцыйныя адносiны з iншымi людзьмi, з дзяржаўнымi ўстановамi. Гэтыя адносiны рэгулююцца прававымi нормамi, якiя замацаваны ў законах, пастановах, правiлах i iншых дакументах, для якiх характэрны афiцыйна-справавы стыль. Тып тэксту ў афiцыйных дакументах – прадпiсанне, канстатацыя, сцвярджэнне.

Адметныя моўныя сродкi афiцыйна-справавога стылю:

Шырока ўжываюцца дзеясловы ў неазначальнай форме (iнфiнiтыве)

Павысiць эфектыўнасць мер па ахове прыроды. Шырэй укараняць малаадходныя i безадходныя тэхналагiчныя працэсы. Развiваць камбiнаваныя вытворчасцi

Пры iнфiнiтыве часта ўжываюцца словы неабходна, трэба, абавязаны, забараняецца, мець права i iнш.

Грамадзяне маюць права свабодна знаходзiцца ў лясах, збiраць дзiкарослыя плады, арэхi, грыбы, ягады i да т. п.; Грамадзяне абавязаны выконваць правiлы пажарнай бяспекi ў лясах, не дапускаць паломак i парубак дрэў i кустоў, пашкоджання лясных культур, засмечвання лясоў, разбурэння мурашнiкаў, гняздоўяў птушак i да т. п. (Лясны кодэкс)

Прадпiсальнае значэнне заканадаўчых тэкстаў часта перадаецца дзеясловамi цяперашняга часу. Гэтыя дзеясловы абазначаюць не дзеяннi, што адбываюцца ў момант гутаркi пра iх (такое значэнне цяперашняга часу), а сталыя дзеяннi, якiя нехта (асоба цi арганiзацыя) абавязаны, упаўнаважаны выконваць

Участковая выбарчая камiсiя: 1) складае спiсы выбаршчыкаў па ўчастку; 2) праводзiць азнаямленне выбаршчыкаў са спiсам выбаршчыкаў, прымае i разглядае заявы аб няправiльнасцях у спiсе

Неасабовы характар выказвання, таму дзеясловы звычайна не ўжываюцца ў форме першай асобы, за выключэннем загадаў, заяў, дакладных

Параўн.: Загадваю… (у загадзе); Прашу… (у заяве); Даводжу да ведама (у дакладной запiсцы)

Для афiцыйна-дзелавога стылю характэрна аб’ектыўнасць i супрацьпаказана эмацыянальнасць, суб’ектыўная ацэначнасць, гутарковасць. Таму ўжываюцца толькi стылiстычна нейтральныя словы без эмацыянальна-экспрэсiўных суфiксаў

Старшыня, госцi, дзецi, дачка (а не старшынька, госцейкi, дзеткi, дачушка)

Афiцыйнасць афарбоўкi (дасягаецца, напрыклад, пры абазначэннi асоб жаночага полу па iх прафесii назоўнiкамi мужчынскага роду)

Дырэктар Жызнеўская, дацэнт Лапiцкая, урач Зелянкова

Дакладнасць заканадаўчага тэксту, якая не дапускае iншага тлумачэння, забяспечваецца ўжываннем спецыяльных тэрмiнаў, адназначных i нявобразных нетэрмiналагiчных слоў

Заяўнiк, адказчык, кватэранаймальнiк, абвiнавачаны, пратакол, даведка, парадак дня, пастанова, рэзалюцыя

Вялiкая колькасць канцылярскiх штампаў – устойлiвых зваротаў, якiя паўтараюцца пры апiсаннi аднолькавых сiтуацый, абазначэннi пашыраных паняццяў

Дагаворныя бакi, даводжу да ведама, прыцягнуць да адказнасцi, перадаць у адпаведныя iнстанцыi, узяць на кантроль, за справаздачны перыяд

Заданнi.

1. Прачытаць наступныя дакументы i вызначыць асноўныя асаблiвасцi iх афармлення.