Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 2 Бел землі ў 9 -12 ст..doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
220.67 Кб
Скачать

Полацкае княства-зямля.

Летапісец паведамляе, што першапачатковым насельніцтвам у Полацку былі крывічы. У іх існавала сваё старажытнае «княжанне», якое, відаць, узнікла ў VIII ст. Племянное княжанне крывічоў-палачан стала гістарычным ядром Полацкага княства, ці «зямлі»

У Х – XI стст. Полацкае княства займала ўсю Паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Наўгародскай зямлёй, на ўсходзе – са Смаленскім княствам, на поўдні – з Тураўскім княствам, на захадзе – з землямі лета-літоўскіх плямён. Улада Полацка распаўсюджвалася таксама на гарады Герцыке і Кукенойс, якія знаходзіліся ў ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны і былі фарпостамі Полацкага княства ў Прыбалтыцы.

Полацкая зямля – адно з буйнейшых княстваў ва Усходняй Еўропе ў перыяд сярэдневякоўя.

Полацк і яго воласць упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 862 г. Першым гістарычна вядомым князем у Полацку каля 980 г. быў Рагвалод. Яго выключнае незалежнае становішча сярод іншых князёў летапісец падкрэслівае словамі: «трымаў і валодаў і княжыў Полотьскую землю».

Наўгародскаму князю Уладзіміру Святаславічу, які змагаўся са сваім братам Яраполкам за ўладу ў Кіеве, удалося захапіць Полацк. Рагвалод і два яго сыны былі забіты, яго дачка Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра. Праз некалькі гадоў яна зрабіла замах на жыццё Уладзіміра і была выслана з Кіева разам з сынам Ізяславам у сваю «вотчыну» – Полацкую зямлю, дзе ў 985 г. быў заснаваны горад Ізяслаўль(Заслаўе) . У 984 г. Уладзімір зрабіў паспяховы паход супраць яцвягаў у прымусіў іх плаціць даніну.

Ізяслаў быў князем у Полацку да 1001 г., затым княжылі Брачыслаў (1003 – 1044 гг.), Усяслаў (1044 – 1101 гг.), шматлікія яго сыны і ўнукі. У 1021г. Брачыслаў захапіў Вялікі Ноўгарад, пасля чаго адбылася бітва на р. Судаміры з войскам Яраслава Мудрага. Пасля гэтай бітвы Яраслаў перадаў Брачыславу Віцебск і Усвяты.

Пры князю Усяславу Брачыславічу (Чарадзею) Полацкае княства дасягнула найбольшай магутнасці і стала галоўным канкурэнтам Кіева. У 1060 г. ён прымаў удзел у паспяховым паходзе сыноў Яраслава – Ізяслава, Святаслава і Усевалада супраць качэўнікаў-торкаў. Але ў 1065 г. Усяслаў напаў на Пскоў, а ў 1066 г. – захапіў Ноўгарад. У сакавіку 1067 г. паміж войскам Полацка і Кіева адбылася крывавая бітва на Нямізе,дзе ўпершыню ўпамінаецца Менск. Летам 1067 г. пад Оршай, пасля парушэння клятвы Яраславічамі пад-час перамоваў, Усяслаў Полацкі быў зняволены і змешчаны ў поруб у Кіеве, а затым ён у 1068 г. быў вызвалены паўстаўшым народам з турмы і абвешчаны вялікім князем кіеўскім. Праз 7 месяцаў Усяслаў вярнуўся ў Полацк, а яго крыўдзіцель – старэйшы сын Яраслава Мудрага – Ізяслаў – заняў прастол у Кіеве.

Усяславу не ўдалося замацавацца князем у Полацку. Княжыць тут стаў сын Ізяслава Кіеўскага – Мсціслаў, які хутка памёр. Кіеўскі князь Ізяслаў Яраславіч пасылае ў Полацк свайго другога сына – Святаполка. Замест таго каб змагацца за Полацк, Усяслаў у 1069 г. набірае войска з асяроддзя фінскага племені «водзь», якое жыло на беразе Фінскага заліва, і выступае супраць Ноўгарада. Хутка сабранае войска было разгромлена наўгародцамі на рацэ Гзень. Усяслаў трапіў у палон, але быў адпушчаны наўгародцамі «бога радзі», як сказана ў летапісе. Гісторыкі мяркуюць, што паміж Ноўгарадам і Усяславам была заключана дамова, згодна з якой полацкі князь браў абавязак не напа-даць больш на Ноўгарад, і гэта абяцанне ён выканаў.

У 1071 г. Усяслаў Чарадзей знянацку з'явіўся пад Полацкам і выгнаў Святаполка з горада. Адбываюцца зноў сутычкі Усяслава з паўднёварускімі князямі. Уладзімір Манамах разам са сваім бацькам хадзіў на Полацк вясной 1077 г., але пацярпеў няўдачу. Праз год паход быў паўтораны. На гэты раз саюзнікамі Манамаха сталі качэўнікі-полаўцы. Усяслаў не застаўся ў даўгу. Ён у 1078 г. напаў на Смаленск і спаліў яго. Тады Уладзімір Манамах яшчэ раз жорстка спустошыў Полацкую зямлю «ад Лукомля да Лагожска» і разрабаваў Друцк (цяпер гарадзішча ў Талачынскім раёне). А ў 1084 г. ён захапіў і разбурыў Менск. У апошнія гады свайго жыцця Усяслаў больш не нападаў на суседнія землі. Іншыя князі таксама не трывожылі яго.