Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
659068_8E078_shpory_po_etnografii_mifologii_fol...doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
233.47 Кб
Скачать
  1. Вадзянік. Іх віды.

Вадзянік - дух падводнага гаспадарства, існуе у кожным вадаёме: возеры, рацэ, лужыне, якая не высыхае, калодзежы.

Сярод Вадзянікоў бываюць Вірнікі і Ціхоні: вірнікі жывуць у рухомай вадзе, а ціхоні — у стаячай: у азёрах і ставах.

Выгляд – стары сярэдняга узросту, з доўгай барадою, і перапонкамі між пальцамі. У забагненых азёрах мог уяўляць гарбатага і барадатага старога з нагамі і хвастом, як у каровы.

Агрэсіўны да людзей, мог забраць таго хто купаецца апоўначы і апоўдні, на Купаллле ці Іллю, мог тапіць чаўны. Але мог быць удзячны чалавеку (калі чалавек укіне яго з сушы у ваду), спрыяе таму чалавеку ў рыбалцы.

Абярэгі – попел, свіст, хлеб з мукі, смолатай на купалле: з’еўшы яго, чалавек не мог патануць.

Жонкі вадзяніка – русалкі, якія нараджаюць “вадзянёнкаў”. Напярэдадні Вадохрышча вадзянікі просілі ці кралі сані у людзей, каб выратаваць “вадзянёнкаў” ад гібелі у хрышчонай вадзе.

Здольны ператварыцца ў любую рыбіну.

Два Вадзянікі - рачны і калодзежны, якія жывуць побач, перамаўляюцца, але ніколі не бачацца. Людзі карыстаюцца гэтым для знішчэння і, злучыўшы канаваю два вадаёмы, зводзяць двух Вадзянікоў, а тыя забіваюць адзін аднаго. Іх можна выжываць свістам. Не пераносяць яны і попелу, які сыплюць раніцай у ваду.

  1. Лесавік – гаспадар лесу.

Лесавік – гаспадар лесу і звяроў. Кожны лясны масіў мае свайго лесавіка. Ён – брат хатніка і палявіка. У Юр’еў дзень выконвае ролю пастуха для ваўкоў. Можа павялічвацца і памяньшацца у памерах. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага (у рост дрэва) старога з белым, як бяроста, тварам, вялікімі вачамі, у звярынай скуры. Можа дапамагчы чалавеку, а можа пазбавіць дабычы і напалохаць.Верылі, што можа паказаць грыбныя і ягадныя мясціны, нагнаць у бок паляўнічага звяроў і птушак, альбо прымусіць чалавека доўга блукаць. Каб задобрыць лясуна, на скрыжаванні лясных сцежак або на пянёк клалі хлеб з соллю.

Можна вывернуць адзенне, бо ў яго самога – усё навыварат, або яго рассмяшыць. Баіцца ён ліпавага палена, агню.

ЛЕСАВІК мае чалавечы воблік, але ён вострагаловы, з блакітнай крывёю. Акрамя таго, калі ён сустракаецца ў выглядзе звычайнага чалавека, кума ці свата, неабходна звярнуць увагу, ці адкідвае ён цень: нячысцікі ценю не маюць і не пакідаюць слядоў.

  1. Духі, звязаныя з хатаю і сядзібаю беларуса – дамавікі, хлеўнікі, лазнікі, еўнікі.

Дамавік – дух хаты, з'яўляецца абярэгам агменю - калі гаспадары пераязджаюць на новае месца, каб перавезці з сабой дамавіка, трэба захапіць вуголля з печкі. Выгляд: дзядок з сівай барадой. Жыве у запечным куце, пад печкай. Ён дапамагае добрым гаспадарам і вельмі не любіць сварак, п'янства, гучнай гаманы, люстэркаў, масак. Незадаволены дамавік можа помсціць - сысці з хаты, пашкодзіць ў гаспадарцы (асабліва жывёле), давесці каго да смерці.

Хлеўнік –сядзібны дух, жыве у хляве, назірае за скацінаю. Пры сімпатыі да гаспадароў і калі яяму па густу масць жывелы, ён чысціць, песціць скаціну, носіць ваду, кладзе паболей корму. Не любіць свінней і казлоў. Калі завядзецца ліхі хлеўнік, які губіць скаціну, можна пазбавіцца забітай сарокай, канаплянай пугай з вузелкамі – трэба пасцёбваць і прыгаварываць словы “пайшла хіра на вецер!”.

Лазнік –гаспадар лазні. Жыве за печчу ці пад полкам.Падобны на Вадзяніка. Злосны. Карае тых, хто мыецца пасля поўначы ці захаду сонца (бо сам любіць мыцца у гэты час). Калі хто мыецца позна,ён кідае у яго камяні з печкі, палохае храпам. Як задобрыць-прынесці хлеб-соль, пакінуць яму ваду і венік.

Еўнік-сядзібны дух, жыве у печы. Сваяк Лазніка і Дамавіка. Выгляд – чалавекападобны, у чорнай ад дыму вопратцы, з пылаючымі як вуголлі вачыма. Глядзіць каб правільна палілася печ, сушыліся снапы. У ваколіцах вёскі звычайна стаялі асеці, ці сушні (еўні,гумны). Сушні часта гарэлі. Гэта прыпісвалі шкоднаму духу.Ёсць адзін спосаб: вывернуць кажух навыварат, узяць качаргу і сцерагчы яго ў ноч пад свята Агафона-гуменніка (22 жніўня). Можа пагібнуць ад маланкі.