Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа ГЭ всеобщая 2012.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
18.09.2019
Размер:
812.03 Кб
Скачать

Ссср у 1941-1991 гг.

СССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Уплыў вайны на савецкае грамадства. Палітыка ў адносінах да рэпатрыіраваных грамадзян і былых ваеннапалонных.

Тэрытарыяльныя змяненні СССР. Узмацненне таталітарнага рэжыму. Барацьба за ўладу. “Ленінградская справа”. Пастановы ЦК ВКП(б) па пытаннях літаратуры і мастацтва. Барацьба з “касмапалітызмам”. Стан народнай гаспадаркі СССР пасля вайны. Перавод эканомікі на мірныя рэйкі. Распрацоўка і прыняцце чацвёртага пяцігадовага плана. Дасягненне даваеннага ўзроўню прамысловай вытворчасці.

Калектывізацыя ў заходніх абласцях Украіны, рэспубліках Прыбалтыкі. Эканамічнае становішча калгасаў. Адносіны дзяржавы да калгасаў. “Сталінскі план пераўтварэння прыроды”. Адмена картачнай сістэмы. Грашовая рэформа.

XIX з’езд ВКП(б). Смерць Сталіна. Крах Берыі. Змяненні ў палітычным кіраўніцтве краіны. Пачатак рэабілітацыі незаконна рэпрэсіраваных грамадзян. Новыя падыходы да народнагаспадарчых праблем. Праграмы далейшага ўздыму сельскай гаспадаркі. Асваенне цалінны: дасягненні і пралікі.

Узрастанне аўтарытэту СССР на міжнароднай арэне і яго роля ў рашэнні міжнародных пытанняў. Утварэнне сусветнай сацыялістычнай сістэмы. Халодная вайна. Ліквідацыя атамнай манаполіі ЗША. СССР і Усходняя Еўропа. Савет Эканамічнай Узаемадапамогі. Зварот да адлігі ў міжнародных адносінах. Стварэнне Арганізацыі Варшаўскага Дагавора. Устанаўленне дыпламатычных адносін з ФРГ.

Савецкае грамадства ў канцы 1950-х – пачатку 1960-х гг. Пошукі шляхоў аднаўлення савецкага грамадства. XX з’езд КПСС. Супярэчнасці пачатковай дэсталінізацыі. Чэрвеньскі пленум ЦК КПСС 1957 г.: барацьба за ўладу і ўмацаванне пазіцый М.С. Хрушчова.

Умацаванне эканамічнага патэнцыялу Савецкага Саюза. Дасягненні навукова-тэхнічнага развіцця. Поспехі ў ракетабудаванні і асваенні космасу. Рэформы кіравання народнай гаспадаркай. Збоі ў выкананні шостага пяцігадовага плана. Сямігадовы план – спробы радыкальнага паскарэння ў развіцці краіны.

Становішча ў сельскай гаспадрцы. Рашэнне аб продажы сельска-гаспадарчай тэхнікі калгасам. “Кукурузная эпапея”. Нарастанне цяжкасцей у аграрным сектары,

Палітычнае жьщцё савецкага грамадства. Новая Праграма КПСС. Тэндэнцыі і супярэчнасці культурнага жыцця краіны. Ажыўленне ў мастацкай культуры. Узмацненне кантролю партапарата за дзейнасцю інтэлігенцыі. Валюнтарызм. Рэфарматарская ліхаманка 1962–1964 гг.

СССР і падзеі ў Венгрыі 1956 г. Абвастрэнне сітуацыі ў Польшчы. Савецка-кітайскі канфлікт. Складанасці знешнепалітычных адносін з Албаніяй і Югаславіяй. СССР і праблема раззбраення. Савецка-амерыканскія адносіны. Берлінскае пытанне.

Маскоўскі дагавор аб забароне ядзерных выпрабаванняў у атмасферы, космасе і пад вадой. Карыбскі крызіс 1962 г. Блізкаўсходні крызіс 1956 г.

СССР у сярэдзіне 1960-х – пачатку 1980-х гг. Тэндэнцыі і супярэчнасці сацыяльна-эканамічнага развіцця. Паскарэнне гаспадарчага росту. Скарачэнне рэформы ў пачатку 1970-х гадоў.Крызіс камандна-адміністрацыйных метадаў па кіраўніцтву народнай гаспадаркай. Адсутнасць стымулаў да якаснай высокапрадукцыйнай працы. Нявыкарыстаныя магчымасці навукова-тэхнічнага прагрэсу.

Аграрная праграма сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС. Нарастанне застойных з’яў у эканоміцы. Харчовай праблемы. Экстэнсіўны характар народнай гаспадаркі. Абвастрэнне экалагічных праблем. Адметнасці палітычнага і духоўнага жыцця краіны. Канстытуцыя 1977 г. Л.І. Брэжнеў. Прапаганда развітога сацыялізму. Дысідэнцкі рух. А. Сахараў. Супярэчнасці палітыкі Ю.У. Андропава. К.У. Чарненка: кансервацыя застою.

Праграма міру: дэкларацыі і рэчаіснасць. Дасягненне ваенна-стратэгічнага парытэту з ЗША і яго цана. Дагавор ФРГ з СССР, Польшчай, ГДР і Чэхаславакіяй аб асновах узаемаадносін. Гандлёва-эканамічныя сувязі СССР з капіталістычнымі краінамі. СССР і краіны сацыялізму. Пазіцыя СССР па ліквідацыі ачагоў напружанасці ў розных рэгіёнах свету Увядзенне войск у Афганістан і яго вынікі. Абвастрэнне міжнароднай напружанасці ў канцы 1970-х – пачатку 1980-х гадоў.

СССР на этапе перабудовы. Палітычнае жыццё грамадства. Неабходнасць перабудовы. М.С. Гарбачоў. Красавіцкі паварот. Цяжкасці і праблемы перабудовы. Галоснасць.

XIX партканферэнцыя. З’езды народных дэпутатаў. Увод інстытута прэзідэнства. Выбары 1990 г. Б.М. Ельцын, Г.Х. Папоў. А.А. Сабчак. Палітычнае банкруцтва КПСС. Фарміраванне розных грамадска-палітычных груповак і рухаў у Расіі і на Украіне. Шматпартыйнасць. XXVIII з’езд КПСС. Характэрныя рысы культурнага жыцця.

Новыя з’явы ў эканамічным, сацыяльным і духоўным жыцці. Глыбокі крызіс у гаспадарцы. Абвастрэнне харчовай праблемы.

Новае палітычнае мысленне ў міжнароднай палітыцы. Галоўныя арыенціры знешняй палітыкі СССР. Прызнанне прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей у барацьбе за прадухіленне ядзернай пагрозы. Адносіны СССР да падзей ва Усходняй Еўропе. Савецка-амерыканскія адносіны.

Распад СССР. Рэвалюцыя суверэнітэтаў. Становішча ў Расіі і на Украіне. Падзеі 19–21 жніўня 1990 г. і іх вынікі. Утварэнне СНД. Распад СССР як унітарнай дзяржавы.

Расія і Украіна ў 1990-я гг. – пачатку ХХI ст. Урад Я.Ц. Гайдара і пачатак стварэння рынкавай гаспадаркі Расіі. Прыватызацыя. Б.М. Ельцын. Супрацьстаянне заканадаўчай і выканаўчай улад. Урад B.C. Чарнамырдзіна. Прэзідэнцкі указ аб роспуску Вярхоўнага Савета. Кастрычніцкія падзеі 1993 г. у Маскве. Выбары ў Дзяржаўную Думу і рэферэндум па канстытуцыі 12 снежня 1993 г. Новая расстаноўка палітычных сіл Расіі. Міжнацыянальныя канфлікты на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Падзеі на Паўночньш Каўказе. Прэзідэнцкія выбары 1996, 2000 і 2004 гг. У.У. Пуцін. Знешняя палітыка Расіі.

Абвастрэнне эканамічнай сітуацыі на Украіне. Л.М. Краўчук. Спробы ўкраінскага ўрада захаваць дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі. Асаблівасці сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Заходніх і Усходніх абласцях Украіны. Сітуацыя ў Крыму. Парламенцкія выбары (сакавік 1994 г.) і новая расстаноўка палітычных сіл у Вярхоўным Савеце. Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары. Л.П. Кучма. Курс на правядзенне рынкавых рэформ. Грашовая рэформа на Украіне. Прыняцце парламентам новай канстытуцыі (жнівень 1996 г.). Расійска-ўкраінскія эканамічныя і палітычныя супярэчнасці. Праблема ядзернай зброі. Праблема Чарнаморскага флоту. Пашырэнне міжнародных сувязей Украіны. “Аранжавая рэвалюцыя”. В.А. Юшчанка. В.Ф. Януковіч.