Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛОРУССКИЙ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
70.05 Кб
Скачать

21. Дакладнасць маўлення

Дакладнасць – гэта такая камунікатыўная якасць маўлення, якая прадугледжвае адпаведнасць яе сэнсавага боку рэчаіснасці і праяўляецца ва ўменні знаходзіць адэкватнае славеснае выражэнне паняцця.

Дакладнасць грунтуецца на ўменні: 1) правільна адлюстроўваць рэчаіснасць; 2) правільна выражаць думкі і афармляць іх пры дапамозе слоў. Вылучаюць два віды дакладнасці: прадметную і паняційную.

Паводле прадметнай дакладнасці павінны адпавядаць змест маўлення таму фрагменту рэчаіснасці, які ў маўленні адлюстроўваецца. У яе аснове ляжаць адносіны маўленне - рэчаіснасць. Таму звычайна падкрэсліваецца, што прадметная дакладнасць абапіраецца на глыбокае веданне носьбітам мовы ўласцівасцей і праяў прадмета ці з,явы, пра якія ён збіраецца расказаць. Парушэнне прадметнай дакладнасці можна разгледзець на прыкладзе. Рэпертуар ансамбля складаецца з польскіх, беларускіх, рускіх, украінскіх, велікодных песень. Аўтар, як відаць, не размяжоўвае нацыянальную і жанравую прыналежнасць твораў. Прадметная дакладнасць – гэта павага да чытача або слухача, і заснавана яна толькі на вялікіх ведах.

Разам з тым адной паняційнай дакладнасці недастаткова, паколькі трэба, каб змест адпавядаў той сістэме паняццяў, якая ў ёй абазначана. Інакш, важнай з,яўляецца і паняційная дакладнасць.

Паняційная дакладнасць абапіраецца на сувязь: слова – паняцце і заключаецца ў адпаведнасці семантыкі кампанентаў маўлення зместу і аб,ёму выражаемых імі паняццяў. Яна звязана з уменнем дакладна абазначаць словам узніклае ўяўленне, знаходзіць адзінае прыдатнае і правільнае слова.

Паняційная дакладнасць залежыць найперш ад умення правільна выбіраць словы і ўжываць іх з дакладнай семантыкай, з тымі значэннямі, якія замацаваны за імі ў сістэме літаратурнай мовы і зафіксаваны ў спецыяльнай даведачнай літаратуры.

Адшукаць патрэбнае слова не заўсёды проста. Часам гэта вельмі працаёмкі працэс. “Пошукі дакладнага, таго адзінага-адзінюсенькага слова, - піша Б.Сачанка ў аповесці “Не на той вуліцы”, - цяжкія, пакутлівыя. У слове ж не толькі сэнс, у ім – і колер, і гук; слова жывапісуе, нясе думку і музыку; слова – расхалоджвае і натхняе; яно – забаўка і зброя…” Шматлікія тэксталагічныя факты пацвярджаюць стараннасць пошукаў дакладнага слова многімі беларускімі пісьменнікамі. Прыкладам можа быць творчасць Яна Скрыгана. Амаль кожная новая рэдакцыя пэўнага твора ўтрымлівае змены. Апавяданне “На выстаўцы” (зб.”Сустрэчы” 1935) у зборніку “Свая аповесць” (1964) змешчана пад новай назвай “Абраза”. Новая назва больш дакладная. Ці яшчэ ў апавяданні “Подых вясны” першапачатковы варыянт (1930, 1932): “Калі ідзеш па такой дарозе – вялізная здаецца яна, а чалавек маленькім-маленькім робіцца, і думаецца: хоць простая, вытаптаная каляя, а зблудзіць ён у сваёй мізэрнасці”. У рэдакцыі 1956 года гэты ўрывак пададзены са зменамі: “Калі ідзеш па такой дарозе – вялізная здаецца яна, а чалавек маленькі-маленькі робіцца, і думаецца: колькі смеласці ў гэтага чалавека, каб гаспадарыць над светам”, якія на нашу думку дазволілі словам надаць іншую сэнсавую афарбоўку, дакладней сфармуляваць думку.

Такім чынам, паняційная дакладнасць – абавязковая ўмова стварэння пісьменнага выказвання.

Парушаць паняційную дакладнасць могуць:

  1. словы, ужытыя з неўласцівым ім значэннем;

  2. памылкова ўжытыя паронімы;

  3. неадпаведна выбраныя з сінанімічнага рада словы;

  4. невыразна размежаваныя разнастайныя значэнні полісемантаў, слоў-амонімаў.

Дакладнасць маўлення ў першую чаргу залежыць ад правільнага словаўжывання, ад выбару слова, якое максімальна адпавядае абазначаемаму ім прадмету ці з,яве рэальнай рэчаіснасці, зместу выказвання і яго мэтаваму прызначэнню. Так, у сказе: Галава фірмы пільна сочыць за чысцінёй у сваім офісе слова пільна ўжыта без уліку ўласцівага яму ў мове значэння засяроджана, напружана. Засяроджана, напружана (пільна) можна за кімсьці сачыць, на кагосьці паглядаць.

Пры выбары слова неабходна ўлічваць яго семантыку, стылістычныя канатацыі, пераважную сферу пашырэння ў мове, а таксама яго сінтагматычныя ўласцівасці.

Дакладнае словаўжыванне прадугледжвае веданне сістэмы лексічных значэнняў. Ужыванне слова не ў строгай адпаведнасці з тымі значэннямі, якія за ім замацаваліся ў сістэме літаратурнай мовы, вядзе да парушэння дакладнасці маўлення. Напрыклад, слова першачарговы ў літаратурнай мове мае значэнне “ той, што выконваецца ў першую чаргу, неадкладны”. У сказе Забяспечанасці медыцынскіх устаноў кваліфікаванымі кадрамі ўдзяляецца першачарговая ўвага прыведзенае слова ўжываецца не ў адпаведнасці з яго літаратурным значэннем ( варта было ужыць : асноўная, галоўная).

Найбольшыя цяжкасці ўзнікаюць пры выбары слова з шэрагу ў чымсьці блізкіх ці падобных лексем. Сюды трэба аднесці сінонімы і паронімы.

Абазначаючы адно і тое ж паняцце, сінонімы дазваляюць зрабіць разнастайным маўленне, пазбегнуць непатрэбнага паўтарэння слоў, надаць выказванню розную стылявую афарбоўку. Яшчэ ў маўленні сінонімы выконваюць функцыю ўдакладнення, садзейнічаюць больш поўнай і рознабаковай характарыстыцы таго, што адлюстроўваецца, дазваляюць выразіць самыя тонкія адценні думкі. У аповесці Я.Брыля “Апошняя сустрэча” чытаем: На памытай дажджамі і прычасанай барознамі раллі зноў вось празубліваецца ружавата-зялёная рунь ярыны. Такі яркі, сакавіты малюнак дапамагло стварыць слова празубліваецца замест дзеяслова прарастае.

Каб выбраць з сінанімічнага рада адзіна правільнае слова, трэба ўлічваць яго семантычныя і стылістычныя адценні. Параўнаем, напрыклад, дзеясловы ўцячы і рэціравацца. Яны не з,яўляюцца ўзаемазамяняльнымі. У сказе Ветэрынар залячыў рану на назе, пасля чаго жывёліна рэціравалася ў лес выкарыстанне дзеяслова рэціравалася не адпавядае не толькі патрабаванням дакладнасці, але і патрабаванням стылявой, кантэкстуальнай дарэчнасці.

Паронімы – словы, якія структурна , сваім знешнім афармленнем вельмі падобныя адно на другое (блізкія гучаннем), але маюць розныя значэнні.

Прыклады паронімаў:

забеспячэнне - забяспечанасць;

дзейны – дзейсны;

абагуліць – абагульніць;

давер – даверлівасць;

спадчына – спадчыннасць;

асобы – асобны;

бескарысны – бескарыслівы.

Пры выбары сугучных (як аднакарэнных, так і неаднакарэнных) слоў неабходна ўлічваць іх сэнсавыя адрозненні, характар лексічнай спалучальнасці, спосабы кіравання, функцыянальна-стылявую афарбоўку і выкарыстанне.

Дакладнае словаўжыванне прадугледжвае ўменне выразна размяжоўваць разнастайныя значэнні полісемантаў, слоў-амонімаў. Няправільнае ўжыванне шматзначных слоў і амонімаў вядзе да двухсэнсоўнасці выказвання, да недарэчных каламбураў, камізму. Напрыклад: Выступоўца прапанаваў перавыбраць Сасноўскага (выбраць на другі тэрмін ці замяніць яго кімсьці іншым).

Для выяўлення значэння шматзначнага слова ці амоніма патрэбен разгорнуты кантэкст. Лексема адабраць у спалучэнні адабраць кнігі не становіцца адназначнай. Прыведзенае вышэй выказванне можна дапоўніць словамі накшталт для чытання, для дзяцей (адабраў у сэнсе “выбраў”) ці ў дзяцей, вучняў (адабраў - “забраў”), або замяніць дзеяслоў адабраць сінанімічнымі словамі.