
- •1. Узнікненне і асаблівасці развіцця бел мовы, тэрміналогіі (16-17 ст)
- •2. Ноывая бел мова. Аснойныя этапы развіцця тэрміналогіі
- •Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •3. Агульнаужывальная і спецыядьная лексіка. Адзінкі спец лексікі
- •4. Тэрмін . Яго прыметы
- •1)Дакаднасць.
- •2)Адназначнасць.
- •3)Кароткасць.
- •Спецыфічныя рысы тэрмінаў
- •5. Наменклатурныя назвы. Віды наменклатурных сістэм. Крытэрыі матывацыі номенаў
- •6. Беларуская анамастыка. Антрапонім. Тапонім
- •7. Асноўныя прыемы тэрмінатворчасці
- •8. Інтэрнацыянальныя кампаненты у беларускай тэрміналогіі
- •9. Структурная і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
- •10. Назоўнік – галоўны сродак выражэння тэрмініруемых паняццяў
- •11. Пераклад с рус на бел. Віды, узроўні перакладу
- •12. Тыпы трансфармацый пры перакладзе. Выкарыстанне дзеепрыметнікаў-тэрмінаў у бел мове
- •13. Галоўные кампаненты культуры маўлення
- •21. Дакладнасць маўлення
- •22. Лагічнасць маўлення. Дакладная словаўжыванне, правільны парадак слоў, выбар сінтаксічнай канструкцыі, сродкаў лагічнай і сінтаксічнай сувязі паміж часткамі выказвання
- •23. Чысціня маўлення
- •24. Разнастайнасць
- •25. Выразнасць маўлення
- •26. Дарэчнасць
11. Пераклад с рус на бел. Віды, узроўні перакладу
I узровень - пераклад на узроўне фанем. Перакладаюцца уласныя імёны и рэаліі. (Воробей - Варабей, воробей - верабей).
II узровень - пераклад на узроуні марфем (марфема - знаёмая частка слова)(полез-н-ый - карыс-н-ы, ликвид-иров-а-ть - ліквід-ав-а-ць)
III узровень - пераклад на узроуні слоў (найбольш лёгкі, але не заусёды магчыма).
IV - пераклад на узроуні словазлучэнняў. На гэтым узроўні часцей перакладаюцца устойлівыя фразеалагічныя словазлучэнні.
V - пераклад на узроуне сказаў. На гэтым узроўні перакладаюцца сказы, якія з'яуляюцца па сваім значэнні ідэяматычнымі (прыказкі, прымаукі, крылатыя выразы).(Учиться всегда пригодится - Вучыся і навука паможа).
VI - пераклад не слова у слова, а трэба высказаць асноуную думку.
VII - пераклад на узроуні тэкста (пры перакладзе вершау)
12. Тыпы трансфармацый пры перакладзе. Выкарыстанне дзеепрыметнікаў-тэрмінаў у бел мове
Неадпаведнасць лада беларускай мовы спецыфіцы іншых моу вядзе да неабходнасці граматычных, лексічных трансфармацый.
4 тыпа змен ці трансфармацый:
1. Перастаноука (пры пераводзе парадак слоу мяняецца).
2. Замена (пры пераводзе слова замяняецца другім).
3. Дабауленне.
4. Пропуск.
Рускія тэрміны, якія перадаюцца дзеяпрыметнікамі незалежнага стану, цяперашняга часу і абазначаюць утваральнік дзеяння, мэтазгодна перадаваць дзеепрыметнікамі з суфіксамі -уч, -юч, -ач, -яч. (управляющий сигнал - кіруючы сігнал). Пры перакладзе тэрмінау дзеепрыметнікау, якія утрымліваюць паняцце, аб назначэнні аб'екта могуць выкарыстацца яшчэ і прыметнікі з суфіксом -льн. (замыкающий контакт - замыкальны кантакт). Зваротныя формы дзеепрыметнікау наогул не характэрны для суаснай беларускай мовы і пры перакладзе рускіх тэрмінау, выражаюцца зваротнымі формамі дзеепрыметнікау цяперашняга часу на -ущ, -ющ любога стану. Для перакладу дзеепрыметнага зварота формай прошлага часу выкарыстоўваюць апісальны зварот (атом распавшийся - атам які распауся). Зрэдку замест апісальнага звароту выкарыстоўваюць прыметнікавыя формы з суфіксамі -н, -ан, -л.
13. Галоўные кампаненты культуры маўлення
У паляпшэнні камунікатыўнай функцыі мовы актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення – правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, выразнасць і багацце (разнастайнасць).
14 – 20 ПРАВІЛЬНАСЦЬ МАЎЛЕННЯ Пад нормай мы разумеем выпрацаваныя грамадствам і пісьмова замацаваныя ў адпаведных даведніках, слоўніках, граматыках правілы, арыентуючыся на якія, мы вучымся пісаць без памылак, правільна ўжываць пры маўленні тыя ці іншыя словы і іх формы, пісьменна будаваць словазлучэнні і сказы.
У сістэму нормаў літаратурнай мовы ўваходзяць:
- арфаэпічныя і акцэнталагічныя нормы (замацоўваюць правільнае вымаўленне гукаў і правільную пастаноўку націску);
- арфаграфічныя нормы (забяспечваюць правільнасць перадачы вуснай мовы на пісьме адпаведна пэўным правілам);
- лексічныя нормы (прадугледжваюць ужыванне слоў ва ўласцівых ім значэннях і правільнае сэнсавае іх спалучэнне);
- граматычныя нормы (замацоўваюць правільнае ўжыванне формаў слоў і дакладную пабудову сказаў);
- стылістычныя нормы (вызначаюць правільнасць падбору моўных сродкаў у адпаведнасці з пэўным стылем);
- пунктуацыйныя нормы (забяспечваюць правільнасць пастаноўкі знакаў прыпынку).
Правільнасць маўлення заснавана на прытрымліванні літаратурных норм пры ўжыванні мовы. Яны выпрацаваны на працягу стагоддзяў і замацаваны ў аўтарытэтных граматыках і слоўніках (пераважна акадэмічных). Літаратурная норма забяспечвае сацыяльнае адзінства мовы, узаемаразуменне паміж усімі носьбітамі ўсіх разнавіднасцей мовы (дыялекты, жаргоны і інш.). Сучаснай беларускай літаратурнай мове ўласцівы
арфаэпічныя,
акцэнталагічныя,
арфаграфічныя,
лексічныя,
словаўтваральныя,
марфалагічныя,
сінтаксічныя,
пунктуацыйныя,
фразеалагічныя,
стылістычныя нормы.
Арфаэпічныя нормы – гэта правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў, гукавых спалучэнняў, правілы інтанацыі.( Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова.Эканамічная лексіка. – Мн., 2009. С. 27 – 30).
Інтанацыя (лац. іntonare – гучна вымаўляць) – гэта сукупнасць фанетычных сродкаў, якія служаць для афармлення фразы ці яе частак як адзінага цэлага. Такімі сродкамі з,яўляюцца: 1) мелодыка – змяненне (павышэнне ці паніжэнне ) тону голасу; 2) інтэнсіўнасць (гучнасць, сіла) голасу; 3) тэмбр (афарбоўка) голасу; 4) тэмп маўлення; 5) пэўнае размяшчэнне паўз (перапынкаў гучання). Інтанацыя ёсць у кожным выказванні. З яе дапамогай маўленне падзяляецца на пэўныя часткі, яна служыць для выражэння эмацыянальнага стану гаворачага, яго адносін да прадмета гаворкі і суразмоўцы.
Багацце інтанацыйных магчымасцей кожнай мовы невычарпальнае.
Інтанацыя, як і артыкуляцыйная база мовы, засвойваецца з маленства, і чалавек у сваім штодзённым жыцці карыстаецца ёю інтуітыўна.
Акцэнталагічныя нормы – гэта сістэма націску у сучаснай беларускай мове.( Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. -Мн., 2009. С. 38 – 40).
Арфаграфічныя нормы – гэта правілы перадачы гукаў і іх спалучэнняў, увогуле вуснай мовы на пісьме, пры дапамозе сродкаў пісьмовага маўлення.
Правапіс у беларускай мове заснаваны на фанетычным і марфалагічным (фанематычным) прынцыпах.
Фанетычны прынцып патрабуе адпаведнасці напісання гучанню.
Марфалагічны прынцып патрабуе аднастайнай перадачы марфем незалежна ад іх вымаўлення. (Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. - Мн., 2009. С. 43 – 47).
Лексічныя нормы замацаваны пераважна ў тлумачальных слоўніках, падручніках і дапаможніках па беларускай лексікалогіі. Яны рэгламентуюць выбар пэўнага слова для вызначанага кантэксту.
Лексічныя нормы найхутчэй архаізуюцца, паколькі адлюстроўваюць рухомасць мовы, змены ў слоўнікавым складзе.
Словаўтваральныя нормы патрабуюць правільнага падзелу слоў на значымыя часткі (карані, афіксы), ведання спосабаў і законаў беларускай мовы , паводле якіх утвараюцца новыя словы.
Словаўтваральная спецыфіка праяўляецца на марфемным узроўні. Так напрыклад, у рускай мове вельмі прадуктыўным з,яўляецца суфікс тель ( слушатель, зритель, выключатель, обозреватель).У беларускай мове выкарыстоўваюцца іншыя суфіксы для ўтварэння назоўнікаў (слухач, глядач, выключальнік, аглядальнік).
Суфіксальнае афармленне запазычаных дзеясловаў (звычайна тэрміналагічных) у беларускай мове мае свае асаблівасці. Менш актыўна, у параўнанні з рускай мовай, выкарыстоўваецца фармант ір, што абумоўлена гістарычнымі абставінамі, рознымі ўплывамі, неаднастайнымі шляхамі запазычвання. Даўно запазычаныя дзеясловы са сферы бытавой, грамадска-палітычнай лексікі ўжываюцца без ір (цытаваць, фатаграфаваць, дэкламаваць, баставаць, прапагандаваць). Фармант ір у структуры дзеяслова становіцца абавязковым, калі без узгаданага суфікса губляецца фармальная і семантычная акрэсленасць (шакіраваць, бравіраваць, лабіраваць, лавіраваць, мусіраваць), узнікае аманімічнасць (буксіраваць – буксаваць, візіраваць – візаваць, будзіраваць – будаваць, камандзіраваць – камандаваць, парыраваць – параваць, фарміраваць – фармаваць, апаніраваць - апанаваць), дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне (манціраваць, аксідзіраваць, дэкаціраваць, зандзіраваць), дзеяслоў утвораны ад нязменнага запазычанага назоўніка ( гафрэ – гафрыраваць , плісэ - плісіраваць), ад назоўніка з суфіксам ер, ёр, ор ( суфлёр – суфліраваць, дырыжор - дырыжыраваць).
Марфалагічныя нормы - гэта правілы формаўтварэння і словазмянення ў галіне самастойных часцін мовы ( назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, дзеясловаў, прыслоўяў). Для захавання марфалагічных норм як у вусным, так і ў пісьмовым маўленні неабходна засвоіць родавую прыналежнасць некаторых назоўнікаў ( з прычыны білінгвізму), ведаць правапіс склонавых канчаткаў, спецыфіку ўтварэння ступеняў параўнання прыметнікаў, асаблівасці скланення лічэбнікаў, спражэнне дзеясловаў і інш.
Сінтаксічныя нормы вызначаюць межы спалучальнасці слоў, рэгулююць правільнае спалучэнне слоў у словазлучэнні і сказе. ( Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. - Мн., 2009. С. 125 – 127 ).
Пунктуацыйныя нормы патрабуюць правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце.
Фразеалагічныя нормы патрабуюць аднатыпнага і раўнацэннага ўжывання фразеалагізмаў , прынятага ў дадзены перыяд моўным калектывам і ўсвядомленага ім як правільнае і ўзорнае. Гэта правільнасць выбару фразеалагічнай адзінкі, аптымальнасць яе прымянення з захаваннем спецыфічных уласцівасцей: своеасаблівай акцэнтуацыі (узяцца ў бокі, шапкамі закідаць), арфаграфіі (збоку прыпёку), пунктуацыі (ні ўзад ні ўперад, то скокам то бокам), спалучальнасці кампанентаў (чын чынаром, свіння свіннёю, лежма ляжаць) і г.д.
Стылістычныя нормы рэгулююць ужыванне моўных сродкаў з функцыянальна-стылістычнай і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, а таксама нейтральных сродкаў у адпаведнасці са зместам, мэтай выказвання, умовамі маўленчых зносін і г.д. ( Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009. С. 118 - 122).