Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кантрольная работа.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
14.09.2019
Размер:
158.72 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гісторыі Беларусі новага і навейшага часу

Мірашнічэнка Анатоль Анатолевіч

ПАРТЫЗАНСКІ РУХ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

ПАДЧАС ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

Кантрольная работа студэнта 3 курса завочнай формы навучання

Спецыяльнасць: Дакументазнаўства (па накірунках)

Навуковы кіраўнік: ст. выкладчык Г.І. Маскевіч

____________________

(подпіс)

“___”_________2012 г.

Мінск, 2012

Змест:

  1. Уводзіны……………………………………………………………………………3

  2. Глава 1: Страты немцаў і эфектоўнасць дзеянняў партызан…………..………..5

  3. Глава 2: Маштабы партызанскай барацьбы……………………………….........11

  4. Заключэнне. ………………………………………………………………...…….18

  5. Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………….…19

Уводзіны.

Гісторыя партызанскага руху на Беларусі падчас Вялікай Айчыннай Вайны ў наш час з'яўляецца праблемнай і актуальнай тэмай. Нягледзячы на вялікую колькасць літаратуры, выдадзенай беларускімі, савецкімі і расійскімі гісторыкамі па асобных перыядах і аспектах дадзенай тэмы, актуальнымі застаецца пытанне эфектыўнасці партызанскіх дзеянняў, іх каардынацыі а таксама адносінаў мясцовага насельніцтва да савецкіх партызанаў.

Вялікі інтарэс выклікае разыходжанне у рапартах савецкіх партызанскіхх кіраўнікоў і нямецкіх архіўных дакументах у колькасці страт нямецкіх войскаў. Актуальнай таксама з’яўляецца праблема стаўлення савецкіх уладаў да насельніцтва акупаваных тэрыторый.

Такім чынам, мэтай дадзенай кантрольнай работы з'яўляецца паглыбленне і канкрэтызацыя ведаў па гісторыі развіцця і дзейнасці партызанскіх фармаванняў падчас Вялікай Айчыннай Вайны, а таксама усебаковы і аб’ектыўны разгляд гэтай з’явы.

Задачамі дадзенай працы з'яўляецца параўнальны аналіз развіцця, арганізацыі і дзейнасці партызанскіх фармаванняў, іх эфектоўнасці, арганізацыі і кіраўніцтва.

Зыходзячы з мэты і задач курсавой працы была вызначана яе структура.

Першая глава апісвае страты нямецкіх войскаў на акупаванай тэрыторыі. У ей падаюцца розныя дадзеныя і лічбы савецкіх і іншых гісторыкаў і праводзіцца іх параўнальны аналіз. Таксама разглядаецца дзейнасць партызанскіх фармаванняў іншых краін-удзельніц Другой Сусветнай Вайны, структура кіравання савецкімі атрадамі і кампетэнтнасць іх кіраўніцтва, а таксама апісваецца сістэма аховы нямецкага тылу. Пры напісанні першай главы выкарыстоўваліся кнігі Юры Туронка “Беларусь пад нямецкай акупацыяй”1 і “Мадэрная гісторыя Беларусі”.2 Да таго ж у ёй разглядаецца ход партызанскай аперацыі “рэйкавая вайна”, а таксама дзеянні немцай па ахове эшэлонаў і чыгуначнага палатна падчас яе правядзення. Пры напісанні дадзенай главы аўтарам выкарыстоўваліся такія працы як: Баярскі В.І. “Партизаны и армия: история утерянных возможностей”3, Кузнецоў І.Н. “Партизанское движение: правда и мифы. // «Белорусская деловая газета», № 44 ад 24.06. 2005.4, Меленцін Ф. “Бронированный кулак вермахта”5.

У другой главе робіцца спроба вызначыць сапраўдную колькасць партызан, а таксама людзей якія супрацоўнічалі з Верммахтам. Таксама разглядаецца пытанне адносінаў мясцовага насельніцтва да немцаў і да савецкай улады, а таксама робіцца спроба вызначыць масштабы партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Пры напісанні гэтай главы выкарыстоўваліся наступныя кнігі і артыкулы: Ўільямсан Г. “СС – инструмент террора”6, Калінін П.З. “Партизанская республика”7, Лялькоў І. “Настроения населения БССР перед войной. // «Деды», вып. 1, с. 109.”8

І нарэшце, у шостай главе ідзе гаворка аб стаўленні савецкага кіраўніцтва да насельніцтва акпаваных тэрыторый, а таксама аб спосабах іх уцягвання у партызанскую барацьбу. Пры напісанні гэтай главы выкарыстоўваліася кніга В.І.Баярскага. “Цитаты. Сочинения”.

Вывучэнне ўсяго комплексу пытанняў дазволіць прааналізаваць развіццё і функцыянаванне партызамнскага руху на Беларусі падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Высветліць рэальны эффект ад партызанскіх дзянняў, эфектоўнасць кіраўніцтва партызанскім рухам і мэты якія пераслдевалі кіраўнікі ЦШПР, а таксама стаўденне насельніцтва акупаваных тэрыторый да партызанаў і акупантаў.