- •Рэферат
- •Глава 1. Паходжанне сучаснай беларускай заалагічнай наменклатуры……………………………………..9
- •Глава 2. Спосабы ўтварэння беларускай заалагічнай наменклатуры………………………………………………………....16
- •Глава 3. Структурна-граматычная арганізацыя сучаснай заалагічнай наменклатуры……….....................36
- •Пералік умоўных абазначэнняў
- •Уводзіны
- •Глава 1. Паходжанне сучаснай беларускай заалагічнай наменклатуры
- •4. Найменні жывёл, запазычаныя беларускай мовай з іншых моў.
- •Глава 2. Спосабы ўтварэння беларускай заалагічнай наменклатуры
- •Лексіка-семантычныя спосаб утварэння номенаў
- •Метафарызацыя
- •Метанімізацыя
- •Марфалагічны спосаб утварэння заалагічных номенаў.
- •Глава 3. Структурна-граматычная арганізацыя сучаснай заалагічнай наменклатуры
- •3.1 Номены-словы
- •3.2 Номены-словазлучэнні
- •3.2.1 Двухкампанентныя намінацыі
- •3.2.2 Трох – і шматкампанентныя намінацыі
- •Заключэнне
- •Спіс выкарастаных крыніц
Метафарызацыя
Метафара – гэта перанос назвы з аднаго прадмета на іншыя на аснове падставе падабенства ў іх тых ці іншых адзнак – формы, колеру, якасці, функцыі, месца знаходжання, прычым гэтае падабенства можа быць не толькі вонкавым, але і ўнутраным (адчуванне, уражанне, ацэнка) [24].
У складзе заалагічнай наменклатуры, можна вылучыць наступныя тэматычныя группы канкрэтнай агульнаўжывальнай лексікі, схільныя да метафарызацыі:
1) Назвы (у тым ліку і размоўнага характару) пэўных асоб ці груп асоб: адмірал, багамол, барадач, бялянка, вусач, гаварушка, мечнік, наезнік, насач, павітуха, пільшчык, трубач;
2) Словы, якія абазначаюць прадметы побыту: апалонік, гарлачык;
3) назвы абутку, адзення, упрыгожвання, галаўных убораў: канаплянка, крылатка;
4) назвы прадуктаў харчавання: аўсянка.
Акрамя гэтага, у заалагічнай наменклатуры сустракаецца такая з’ява, калі ў межах адной тэрмінасістэмы адбываецца перанос назвы адной жывёлы на другую жывёлу ці птушку: бугай - 1. самец буйной рагатай жывёлы. 2. начная балотная птушка сямейства чапляў. [23, с.68].
У заалагічнай тэрміналогіі сустракаецца значная колькасць мнагазначных тэрмінаў, якія ўзніклі ў выніку метафарычнага пераносу назвы на падставе пэўнай агульнай прыкметы (прымет): бугай, бычкі, галец, конік, насарог, пішчухі, соўка.
Сустракаюцца і адзінкавыя агульнаўжывальныя (іншы раз і простамоўныя) словы, якія цяжка аб’яднаць у пэўную тэматычную групу: балацянік, зарніца [23, с.70].
Разгледзім тыповыя мадэлі ўтварэння заалагічных тэрмінаў на аснове метафарызацыі:
-
№
слова
першае значэнне
другое значэнне
аснова мнагазначнасці
1
адмірал
воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў ваенна-марскім флоце
вялікі дзённы матыль сямейства німфалід (на задніх крылах чырвоная палоска на вонкавым краі)
метафара
перанос паводле знешняга падабенства (колеру) і асацыяцыі
2
балацянік
пах, уласцівы балоту
прэснаводны малюск класа бруханогіх, які жыве ў спіральна закручаных ракавінах
метафара
перанос паводле месцазнаходжання
3
бамбардзір
салдацкі чын у артылерыйскіх часцях
жук сямейства жужаляў, які пры самаабароне мае здольнасць выкідваць з свайго цела едкую вадкасць
метафара
перанос паводле функцыі
4
бычок
памянш.-ласк. ад бык
род дробнай марской рыбы атрада акунепадобных
метафара
падабенства паводле знешняга выгляду
5
кардынал
вышэйшы пасля папы рэмскага духоўны сан у каталіцкай царкве, адзінкамі якога з’яўляюцца чырвоны капялюш, мантыя
пеўчая птушка з ярка-чырвоным колерам (колеру кардынальнай мантыі) пер’ем
метафара
перанос паводле знешняга падабенства (колеру)
6
конік
памян.-ласк. ад конь
(марскі) трапічная і субтрапічная марская рыбка, галава якой падобна на конскую
метафара
падабенства паводле знешняга выгляду
7
лоцман
асоба, якая праводзіць судны па фарватары
марская рыба сямейства стаўрыдывах, суправаджае караблі, акул, дэльфінаў на далёкія адлегласці
метафара
перанос паводле функцыі
8
нырэц
той, хто добра нырае
вадаплаўная птушка сямейства канычных, якая здабывае сабе корм, ныраючы пад ваду
метафара
перанос паводле функцыі
9
перавозчык
той, хто займаецца перавозам цераз раку, возера
птушка сямейства сяўцовыў з шарывата-бурай спінкай і белым брушкам (пералятае са свістам з берага на бераг над самай вадой)
метафара
перанос паводле функцыі
Такім чынам, пры метафаразацыі асноўным тыпам пераносу назваў у вылучаных прыкладах з’яўляецца перанос паводле падабенства знешняга выгляду: адмірал, бычок, кардынал, конік і перанос паводле функцый: бамбардзір, лоцман, нырэц, перавозчык. Менш прадуктыўны перанос паводле месцазнаходжання: балацянік.
Сярод сучаснай заалагічнай наменклатуры, асобна вылучаюць такія намінацыі, дзе два заалагічныя паняцці:
-
№
слова
першае значэнне
другое значэнне
аснова мнагазначнасці
1
вадалюб
расліна, якая спажывае многа вады, любіць расці ў вільготных мясцінах
вадзяны жук атрада цвёрдакрылых
метафара
перанос паводле месцазнаходжання
2
ваўнянак(і)
пласцінчаты грыб сямейства сыраежкавых з пушыстым падагнутым краем шапкі
сямейства начных матылёў (маюць густа апушчанае цела)
метафара
падабенства паводле знешняга выгляду
3
галец
невялічкая прэснаводная рыба сямейства ўюновых з тонкай скурай без лускі
рыба сямейства ласасёвых
метафара
падабенства паводле знешняга выгляду
4
зелянушка
птушка сямейства ўюрковых атрада вераб’іных
рыба са стракатай афарбоўкай – ярка-зялёнага колеру з сінімі і чырвонымі плямамі
метафара
перанос паводле знешняга падабенства (колеру)
5
паручайнік
род шматгадовых травяністых атрутных раслін сямейства парасонавых з белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка
птушка роду ўлітаў сямейства сяўцоў атрада сеўцападобных (жыве каля азёр, вадаёмаў)
метафара
перанос паводле месцазнаходжання
6
смярдзючка
расліна, якая вызначаецца вострым непрыемным пахам
невялікі драпежны звярок з каштоўным футрам, які выдзяляе смярдзючы рэзкі пах
метафара
перанос паводле функцыі
7
соўка
птушка сямейства сапраўдных соў
матылёк цёмнай афарбоўкі, вусені якога з’яўляюцца шкоднікамі сельскагаспадарчых культур і інш.
метафара
перанос паводле функцыі
Такім чынам, асноўным тыпам пераносу, які складаецца з двух заалагічных паняццяў, найбольш прадуктыўнымі сярод вылучаных прыкладаў, таксама выдзяляецца перанос паводле падабенства знешняга выгляду: ваўнянак(і), галец, зелянушка і перанос паводле функцый: смярдзючка, соўка. Менш прадуктыўны перанос паводле месцазнаходжання: паручайнік, вадалюб.
Таму, варта адзначыць, што часам і заалагічная наменклатура служыць асновай для метафарычнага пераносу.