Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Урок М. Багдановіч.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
113.66 Кб
Скачать

УРОК НА ТЭМУ

“Што зрабіць мне, каб кветкі не звялі?…”

Мэта: Знаёмства з асобай і творчай спадчынай паэта, вытокамі і адметнацямі лірыкі, развіццё навыкаў маналагічных выказванняў, грамадзянскае выхаванне.

Абстваляванне: мультымедыйная прэзентацыя; кніжная выстава “Геній зямлі беларускай”,партрэт М. Багдановіча, кветкі (васількі, рамонкі, ружы).

Эпіграф:

…І застаўся ты ў нашых душах,

Хоць навекі знік у палях,

Вечна светлы і вечна дужы,

Вечна юны, як наша зямля.

ХОД УРОКА.

  1. Уступнае слова настаўніка

9 снежня - святкаванне 120-гадовага юбілею Максіма Багдановіча. Але год, што ідзе па зямлі, ужо абвясціў набліжэнне нашага нацыянальнага свята. Узыходзіць, вабіць да сябе з новай сілай зорка Багдановіча.

Паглядзіце на літаратурны небасхіл. Якое дзівоснае сузор’е з юбілеяў тытанаў беларускай культуры ззяе на ім цяпер.

Першымі ярка загарэліся зоркі двух Францішкаў – Скарыны і Багушэвіча.

У гэтым годзе духоўнае жыццё нашае зямелькі асвеціць зорка Максіма Багдановіча.

А ў наступным – Янка Купала і Якуб Колас наблізяцца да нас з глыбіні 130-годдзя.

Святло далёкіх зорак доўгі час ідзе да зямлян і пасля таго, як самі зоркі перастаюць існаваць. Гэтаксама доўга не згасае сярод людзей святое святло дабрыні, любові і прыгажосці. Яго запальваюць у сваіх сэрцах самаахвярныя людзі. Згараючы асвятляюць яны сцежку да святлв тым, хто ідзе за імі этым цярністым шляхам.

Так доўжыцца эстафета святла.

Так не згасае агонь духа.

… Амаль штораз, калі ўскідваю вочы ад зямной мітусні ў таемнае зорнае неба, - шукаю на ім Венеру, Максімаву зорку, і хочацца напяваць паэтавы радкі. Поўніцца ціхай радасцю сэрца – гэта ж мы, беларусы, маем такую зорку ў Сусвеце. Радасна, бо на нашай зямлі ўзышла зорка Багдановіча – а свеціць ён усім людзям, як Венера.

1-шы вядучы. Уcе, хто асабiста ведаў Maкciмa Багдановiча, успамiнаюць яго як надтапрыгожага чалавека: высокага юнака з правiльнымi рысамi твару, з хвалiстай прычоскай буйных каштанавых валасоў , з адухоўленымi вачамi, якiя то здавалiся цемна-блакiтнымi, то загаралiся карычневымi iскаркамi, і тады станавiлiся карымi, задуменнымi. І кажуць, што нiводная з дайшоушых да нас фатаграфiй нават блiзка не перадае абаяльнасцi гэтага чалавека.

2 -гi вядучы. Ен пражыў усяго 25 гадоў, але плёну гэтага жыцця, кароткага и яркага, як блiскавiца, суджана тое даўгалецце, якiм лёс надзяляе ўсе сапраўды таленавiтае на зямлi.

(Гучыць мелодыя раманса «Зорка Венера».Пад ціхую музыку пачынаюць чытаць)

)

2-я вучаніца:

Я не ўсе, што хацела, сказала,

У нашых сэрцах жывеш ты, павер.

I каханне, што знаў гэтак мала,

У цябе вельмi многа цяпер

2-я: I твае чарадзейныя словы

Даказалi даўно ўсяму свету,

Як пяшчотна гучыць наша мова

У сапраудных вялiкiх паэтаў.

1-я:Беларусы табой ганарацца,

Тут iмя твае дорага ўсiм

I так хораша нам называцца

Землякамi тваiмi, Максiм.

1-шы вядучы.

Класiк беларускай лiтаратуры Максiм Багдановiч нарадзiўся 9 снежня 1891 года ў горадзе Мiнску ў сям’i педагога, вучонага-этнографа.

4 кастрычнiка 1896 года памiрае мацi будучага паэта. Праз месяц бацька назаўседы пакiдае Беларусь i пасяляецца ў Нiжнiм Ноўгарадзе, а затым у Яраслаўлi. Хлопчыку было ў гэты час пяць гадоў.

2-гi вядучы. Кнiгi ў бiблiятэцы бацькi сталi той крынiцай, што жывiла ўяўленнi Максiма пра далекую радзiму. I яшчэ характар, пра якi бацька сказаў: «У працы быў настойлiвы i ўпарты. Захоплены якойсьцi мэтай, ён цвёрда i няўхiльна iмкнуўся да яе здзяйснення…З той жа ўпартасцю ен адносiўся i да вывучэння беларускай мовы i да напiсання вершаў на ей…»

1-шы вядучы. Сувязь з далёкай Беларуссю будзiла ў Максiма вялiкае пачуццё радасцi. Вось як успамiнае пра гэта старэйшы беларускi пiсьменнiк Васiль Гарбацэвiч: «1916 год. Яраслаўль. Наш Mінскі настаўнiцкi iнстытут у вынiку эвакуацыi апынуўся у вялiкiм горадзе на Волзе. Аднойчы прыйшлi мы, беларусы, абедаць у студэнцкую сталовую. Селi за стол. Нашу ўвагу прыцягнуў да сябе малады чалавек у форме лiцэiста, якi пазiраў у акно, глыбока запусцiўшы пальцы ў пышныя валасы. Калi да яго даляцела беларуская гаворка, ён рэзка павярнуўся у наш бок, потым падбег да стала. Вочы ў яго загарэлiся.

  • Адкуль вы?

Мы адказалi. Колькi ў яго было радасцi, уздыму! Ен нас лiтаральна засыпаў пытаннямi: «Цi прыляцелi ўжо да нас гракi?» (Быў пачатак вясны.) «А дзе сабе гнёзды вiюць буслы?» «Якiя першыя кветкi на Беларусi?» i iнш. Ен вельмi захапiўся словам “пралеска”. Усё шаптаў яго, а потым нечакана запытаў: «Яна блакiтная?»

  • А чаму вам так здаецца? — запытаў я.

  • Iнакш быць не можа, бо чыстаму блакiтнаму веснавому небу зямля павiнна нарадзiць адпаведны падарунак,— з нейкiм натхненнем тлумачыў лiцэiст.

Потым ён пaпpaсiў прабачэння, што перашкодзiў нам абедаць, зноў адышоў да акна... У студэнта Яраслаускага iнстытута, якi быў нашым суседам за сталом, мы запыталi, цi не ведае ён, хто гэты лiцэiст. Той паглядзеу на нас, пакiваў галавою i з дакорам сказау:

  • Калi я не памыляюся, вы — беларусы... Дык вы павiнны ведаць, што гэта паэт Максiм Багдановiч».

Выконваецца раманс «На чужыне» (верш М. Багдановiча, муз. А. Бага- тырова). Калi няма магчымасцi яго выканаць, чытаецца верш.

2-гi вядучы. Першым друкаваным творам 16-гадовага юнака стала казка «Музыка» — твор аб нeўмipyчасцi народнага мастацтва, аб вернасцi мастака свайму народу.

Інсцэнiроўка паводле казкi «Музыка». Гэта можна зрабiць прыкладна так. На сцэне — розныя фрагменты з жыцця. У адным яе баку, напрыклад, групка жней за працай; у другiм — за сталом п'юцъ багацеi, пасярэдзiне стаiць некалькi мужчын з сякерамi i косамi, непадалёку ад ix жанчына калыша дзiця i г. д.

1-шы вядучы (чытае). Жыў на свеце музыка. Многа хадзiў ён па зямлi ды ўсё граў на скрыпцы (на сцэну выходзiць скрыпач, iграе народную мелодыю на выбар). I плакала ў яго руках скрыпка, i такая была ў яго граннi нуда, што аж за сэрца хапала... (Музыка працягвае iграць сумную мелодыю.)

  1. я жняя. Як жаласна ты, хлопча, граеш, аж плакаць хочацца.

  2. я жняя. Доля наша такая, што толькi плакаць i застаецца.

2-гi вядучы. А бывала яшчэ й так, што музыка быццам вырастаў у вачах людзей i тады граў моцна, гучна (гучыцъ другая мелодыя): гудзяць струны, звонiць рымка, бас, як гром, гудзiць i грозна будзiць ад сну i клiча ён народ. I людзi падымалi апушчаныя галовы, i гневам вялiкiм блiшчалi ix вочы.

  1. шы мужчына. Досыць мы цярпелi крыўды.

  2. гi мужчына. Пакуль мы не дапаможам самi сабе, вунь тыя (паказвае на багатых) нам не дапамогуць.

1-шы вядучы. Тады бляднелi i траслicя, як у лiхаманцы, i хавалiся ад страху, як тыя гадзюкi, усе крыудзiцелi народу. Многа ix хацела купiць у музыкi скрыпку яго, але ён не прадаў яе нiкому.

  1. шы багацёй. Ад яго музыкi мне аж холадна зрабiлася.

  2. гi багацей. Гэй, музыка, прадай нам скрыпку!

2-гi вядучы. Але прыйшоу час i музыкi не стала: злыя i моцныя людзi кiнулi яго ў турму (пад гэтыя словы багацеi хапаюцъ музыку i выштурхоуваюць за сцэну), i тым скончылася жыццё яго... I тыя, што загубiлi музыку, узялi яго скрыпку i пaчaлi caмi iгpaць на ёй народу. («Багацей» iграе перад жанчынамi.)

  1. я жняя. Добра граеце — ды ўсё не тое!

  2. я жняя. Не, так, як у музыкi, у вас не атрымоўваецца.

1-шы вядучы. I нiхто не мог растлумачыць, чаму ад грання музыкi так моцна бiлася сэрца бедакоў. Нiхто не ведаў, што музыка ўсю душу сваю клау ў iгpy. Душа яго знала ўсё тое гора, што бачыў ён па людзях; гэта гора грала на скрыпцы...

Прайшло шмат гадоў з таго часу. Скрыпка разбiлася. Але памяць аб музыку не згiнула з iм разам. I памiж таго народу, катораму ён калiсь граў, выйдуць дзесяткi новых музыкаў i граннем cваiм будуць будзiць людзей к свету, праўдзе, брацтву i свабодзе...

2-гi вядучы. I сам Maкciм Багдановiч, як той музыка, на берагах далёкай Волгi, пачаў складаць натхнёныя гiмны Беларусi, апяваў хараство яе прыроды, прыгажосць яе народа.

Выходзяць два чытачы i выканаўца раманса (спявак пасярэдзiне). Чытачы выконваюць верш М. Багдановiча «Добрай ночы, зара-заранiца!..» i «Прывет табе, жыццё на волi» (пацiху выходзяць . Спявак выконвае (або гучыцъ музыка романс «Над возерам» (верш М. Багдановiча, муз. Я. Дзягцярыка).

  1. шы вядучы. Тэма прыроды — адна з вядучых у лiрыцы Maксіма Бaгдaнoвiчa. Шчыра радаваўся паэт прыгажосцi роднага краю — красе веснавога цвiцення, непаўторнаcцi летняга вечара, вячэрняму пейзажу, зiмовай дорогi...

Чытаюцца вершы Багдановiча «Па-над белым пухам вiшняў» i «Цёплы вечар», «Зiмой», «Завiруха», «Напiлося сонца», «Астры», «Вечар».

2-гi вядучы У 1911 годзе Макciм Багдановiч упершыню наведаў Беларусь. Два месяцы працягвалася знаёмства з радзiмай. I малады паэт шчыра расказаў пра народнае гора ў cвaix пранiкненых вершах.

Выконваецца верш М Багдановiча «Краю мой родны як выкляты богам».

1шы вядучы. Максiм Багдановiч адкрываў для сябе Беларусь не толькi як край народнага гора, але i як краiну, якая нарадзiла Францiшка Скарыну, якая за усю Заходнюю Еўропу npaславiла сябе слуцкiмi паясамi.

2гi вядучы. Незабыўнае уражанне зрабiлi на Багдановiча cлyцкiя паясы — розныя по вырабе, арнаменце і афарбоўцы. Пасля наведвання Вiленскага музея, дзе ен iх убачыў, перад вачыма стаялi дзiвосныя ўзоры,а фантазiя малявала вобразы прыгонных прыгажунь ткачых. I вось ужо, як тая рачная плынь Biлii, ля якой у задуменнi прыпынiўся паэт, палiлicя радкi.

Хор выконвае песню “Слуцкія ткачыxi” (верш М. Багдановіча, муз. М. Мацісона).

1-шы вядучы. У гэтае ж лета паэт упершыню пабыў на беларускiм вясковым вяселлi. Яго прыемна ўpaзiла багацце вясельна-абрадавай паэзii, яе глыбокi нацыянальны каларыт.

Школьны танцавальны ансамбль выконвае «Лявонiху», «Янку».

2-гi вядучы. М. Багдановіч казаў гаспадару, у доме якога гасцяваў: «Я ўдзячны вам, што вы мяне паклiкалi з сабой на вяселле. Мне было вельмi цiкава, вельмi.. Я ж нiкoлi не быў так блiзкa сярод cвaix, беларусаў...»

1-шы вядучы. I з гэтага часу яго, як птушку з далёкага выраю, пацягнула на радзiму. «Вось толькi скончу гэты пракляты лiцэй,— пicaў Багдановiч беларускiм сябрам,— i зараз жа паеду на Беларусь, дадому. Годзе ўжо бадзяцца па свеце. I нiякая ciлa мяне тут не ўтрымае» .

2-гi вядучы. Паэта зачаравалi, зaxaпiлi ў палон народныя пecнi. Ix матывы гучаць у мнoгix творах М. Багдановiча, як, напрыклад, у паэме «Мушка-зелянушка i камарык — насаты тварык».

Інсцэнiроука ўрыўка з паэмы.

1-шы чытальнiк.

Захicталася сасонка баравая,

Затужыла дзяўчынанька маладая,

Жартаўлiвая пяюшка-сакатушка,

А па iмeнi — мушка-зелянушка:

Мушка.

«Ой, чаму ж ды не судзiлася мне долi,

Што мяне i не сваталi нiколi?

А пасагу пра багатага я маю:

Куст шыпшыны ад краю i да краю,

Шчэлка у яблынi — пры ветры каб хавацца,

Лiст альховы — на ночкупакрывацца,

Ды да краю поўны мёдам кацялiшча

3 жалудзёвай вялiзнай скарлупiшчы».

2-гi чытальнiк.

Як пачуу тыя жаласцi камарык —

Паскрабаў i насочак ён i тварык.

Камарык (да гэтага часу ён цiхенька сядзеу у другiм канцы сцэны).

«А чаму бы мне ды з ёй не пажанiцца.

Пэўна, пойдзе, каб болей не журыцца.

Хоць насаценькi я, шэры, хударлявы,

Дык у скоках затое жа рухавы...»

3- чытальнiк.

I схапiўся камарочак npыбiрацца,

Каб ля мушкi-пяюшкi ўвiхацца.

(Камарык нейкi час завiхаецца вакол мушкi, затым яны «разлятаюцца» ў розныя бакi за кулiсы. Праз хвiлiну на сцэне за сталом — Камарык, хрушчы, бацькi мушкi. «Залятае» мушка.)

1-шы чытальнiк.

Прыляцела мушка дахаты,-

Аж у яе камарык насаты.

Сватоўя-хрушчы ўссядаюць,

3 бацькам-маткай штось размауляюць:

Xрушч.

«Мы — стральцы, шукаем кунiцу,

Не кунiцу, але дзявiцу».

2-гi чытальнiк.

Гаманiлi болей гадзiны

Ды гавораць так да дзяучыны:

Xрушч.

«Цi да смаку наш госць багаты?»

Мушка.

«Запытайцеся ў мамы i таты».

3-цi чытальнiк.

Тут гарэлкай усё змацавалi,

А пасля i заручын даждалi.

Браў жанiх ад мушкi-дзяўчыны

Дарагi ручнiк з павучыны,

Што яна на траўцы сцялiла

I на ясным сонцы бялiла.

У нядзелю будзе вяселле.

Захадзiў камар, як з пахмелля...

(Камар пачынае танцаваць, да яго падключаюцца ўсе астатнiя.)

1-шы вядучы. Згулялi вяселле, а хутка камарыку давялося i патужыць.

Выконваецца песня «Нявесела камару» (тэкст М. Багдановiча, муз. А. Туранкова).

2-гi вядучы. А хто не ведае цудоунай, дауно ужо народнай песнi «Зорка Венера» на верш М. Багдановiчa?! (Гучыць «Зорка Венера».)

1-шы вядучы. Хвалююць нас вершы М. Багдановiча аб родным кpai, аб сэнсе чалавечага жыцця — найвялiкшага дару прыроды. Калi бярэш гэты дар,— вучыць паэт,— патрэбна быць вартымi яго.

Чытаюцца вершы «Маладыя гады» i «Жывеш не вечна, чалавек...».

2-гi вядучы. Аднойчы ў дом, дзе размясцiлiсяя эвакуiраваныя iнстытуты, прыйшоў малады чалавек у лiцэйскай форме. У гэты вечар ставiўся канцэрт сiламi студэнтаў. Лiцэiст знайшоў месца з краю, у апошнiх радах, сеў, уважлiва сачыў за сцэнай. Затым устаў са свайго месца i пайшоў за кулiсы, «А можна мне прачытаць некалькі вершаў?» — спытаў ён канферансье. «Калi ласка». Maксiм выйшаў на сцэну (пад гэтыя словы на сцэну выходзiць чытач у форме лiцэiста). На яго глядзелi некалькi соцень студэнтаў трох iнстытутаў. У знямелай цiшынi загучаў яго ўсхваляваны голас. (Чытаецца верш М. Багдановiча «Пагоня».)

1-шы вядучы. Паэт верыў у блiзкае абнаўленне свету. Ахоплены рэвалюцыйным прадчуваннем, ён прароча пicaў:

Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацiстага яснага дня.

Паглядзi, як усход разгараецца,

Сколькi ў хмарках залётных агня.

Беларусь, твой народ дачакаецца..:

2-гi вядучы. Багдановiчу не суджана было дачакацца «залацiстага, яснага дня». Ен памёр 25 мая 1917 года ў Ялце, куды мiнскiя сябры адправiлi яго на лячэнне. Адзiным суцяшэннем яму ў апошнiя днi быў зборнiк вершаў «Вянок» як сведчанне таго, што жыццё пражыта не дарэмна. Пра яго пicaў паэт у cваiм апошнiм вершы:

У краіне светлай, дзе я ўмipaю,

У белым доме ля сiняй бухты,

Я не самотны, я кнiгу маю

З друкарнi пана Марцiна Кухты.

Украше светлай, дзе я умiраю...

На сцэну выходзяцъ два вучнi i тры вучанiцы.

1-шы вучань.

Калi памiраюць паэты,

Што нi перад кiм не гнуцца,—

У чалавецтва прасветы

На усе вякi застаюцца.

2-гi вучань.

I нi пры чым тут гены,

Што правяць жыццём i светам,

Паэтам няма замены,

Няма замены паэтам!

А. Грачанiкаў. Максiму Багдановiчу

1-я вучанiца.

Хто нашу зямельку адновiць, верне яе блакiту бязмеры?

Глядзiць у вочы Maкciм Багдановiч вачамi 3opкi Венеры.

2-я вучанiца.

Хто нашу мову замовiць ад вуснаў злых, нечытэльнай паперы?

Глядзiць у вочы Maкciм Багдановiч з надзеяй зоркi Венеры.

3-я вучанiца.

Хто нашы душы заслонiць? У душы дзяцей хто ўкладзе крыху веры?

Гарыць высока Maкciм Багдановiч ясным агнём зоркi Венеры.

Д. Бiчэль-3агнетава. Ракуцёўшчына. 21 мая, 1987 г.

За сцэнай пачынае гучацъ цiхая мелодыя раманса «Зорка Венера».