Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
статотчет.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
23.08.2019
Размер:
703.49 Кб
Скачать

Глава 2 парадак запаўнення раздзела і «агульныя звесткі», раздзела іі «звесткі аб колькасці дзяцей» I раздзела ііі «звесткі аб колькасці груп і дзяцей»

10. У раздзеле I:

табліцы 1 і 2 запаўняюцца на падставе існуючага рашэння раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якi ўстанавiў месца распалажэння дашкольнай установы і яе від;

у графах 1 і 2 табліцы 3 код органа кіравання і код формы ўласнасці паказваюцца на падставе дзеючага рашэння заснавальніка дашкольнай установы. Код органа кіравання паказваецца ў адпаведнасці з пералiкам органаў дзяржаўнай улады і кіравання згодна з дадаткам да дадзеных Указанняў.

11. У табліцы 10 раздзела II:

па радку 01 у графе 1 паказваецца колькасць дзяцей, якiя лічыліся ў спiсе дашкольнай установы на 5 верасня бягучага навучальнага года, незалежна ад таго, наведвалi яны ў гэты дзень дашкольную ўстанову цi не;

па радках 02–10 узрост дзяцей вызначаецца па ліку поўных гадоў на 5 верасня бягучага года;

сума даных па радках з 02 па 10 павінна быць роўнай даным па радку 01.

12. У табліцы 11 раздзела II:

па радках 20–22 паказваецца колькасць дзяцей, якія ахоплены аздараўленчымі мерапрыемствамі, якія былі арганізаваны ў справаздачным перыядзе ў адпаведнасці з рашэннямі (пастановамі, загадамі) раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта;

па радках 23–28 колькасць дзяцей, бацькі якіх вызвалены ад платы за харчаванне дзяцей поўнасцю ці аплачваюць 50 % яго кошту, паказваецца ў адпаведнасці з загадам па дашкольнай установе.

13. У табліцы 12 раздзела III:

колькасць груп i дзяцей у іх паказваецца па стану на 5 верасня бягучага навучальнага года;

па радку 03 да груп з паглыбленым напрамкам у рабоце адносяцца групы, арыентаваныя на фарміраванне пэўных здольнасцей дзяцей (групы з эстэтычным, тэатральным, мастацкiм ухiлам, паглыбленым вывучэннем замежнай мовы i гэтак далей);

па радку 12 да спецыяльных груп адносяцца групы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (парушэннямі мовы, слыху, зроку і гэтак далей), якія камплектуюцца па накіраванні органаў адукацыі, на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

па радку 20 да iнтэграваных груп адносяцца групы, у якіх разам са здаровымi дзецьмi выхоўваецца нязначная колькасць дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.

14. У табліцы 13 раздзела III:

радкі 24–26 запаўняюць дашкольныя ўстановы, пры якiх адкрыты пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

радок 27 запаўняюць дашкольныя ўстановы, у якiх няма пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, але ёсць дзецi, якiя наведваюць заняткi ў пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі пры iншых установах адукацыі (напрыклад: дзіцячы-сад – школа).

Глава 3 парадак запаўнення раздзела іv «звесткі аб наведванні дзецьмі дашкольнай установы ў справаздачным перыядзе» I раздзела V «звесткі аб колькасці выпадкаў захворванняў у дзяцей»

15. У табліцы 14 раздзела IV колькасць праведзеных i прапушчаных чалавека-дзён вызначаюць на падставе табеля ўлiку штодзённых наведванняў шляхам падліку колькасцi дзяцей, якiя адпаведна наведвалi або прапускалi дашкольную ўстанову, за кожны дзень справаздачнага перыяда.

Пры падлiчэнні колькасці праведзеных дзецьмі дзён у групах трэба ўлiчваць таксама тыя днi, у якiя дашкольная ўстанова працавала часткова (не з поўнай нагрузкай, частку дня). Незалежна ад працягласці знаходжання дзiцяцi ў дашкольнай установе на працягу сутак, яго наведванне ўлiчваюць як адзiн дзень. Адпаведна паказваюць колькасць прапушчаных дзён.

Сума даных па радках 03 i 04 павiнна быць роўнай даным па радку 02.

16. Па радку 05 табліцы 15 раздзела IV паказваецца колькасць усiх дзён у справаздачным перыядзе, у якія дашкольная ўстанова прымала дзяцей. У колькасць дзён работы не ўключаюць выхадныя, святочныя днi, нерабочыя днi ў летнi перыяд (калi дашкольная ўстанова закрыта на гэты перыяд), нерабочыя днi з прычыны капiтальнага рамонту, розных аварый i iншых тэхнiчных прычын.

Калi дашкольная ўстанова пачала працаваць пазней за 5 верасня мінулага года, тады колькасць дзён работы ў такой установе вызначаюць з дня першага прыёму дзяцей.

Сума даных па радках 01 і 02 у графе 1 табліцы 14 павінна быць роўнай даным па радку 05 табліцы 15, памножаным на даныя па радку 19 табліцы 17 раздзела V.

17. У табліцы 16 раздзела V паказваюцца ўсе выпадкi захворванняў, траўм i атручванняў, з прычыны якiх дзiця адсутнічала адзiн дзень i больш у дашкольнай установе ў справаздачным перыядзе.

Коды у графе Б адпавядаюць Международной статистической классификации болезней и проблем, связанных со здоровьем, X перагляду, прынятай ў 1989 годзе сорак трэццяй сесiяй Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя.

Па радках 19 і 20 табліцы 17 сярэднегадавая колькасць дзяцей вызначаецца шляхам падліку іх спiсачнай наяўнасцi на першы дзень кожнага месяца, пачынаючы з 1 кастрычніка мінулага года, i дзялення атрыманай сумы на колькасць адпрацаваных месяцаў.

Дашкольная ўстанова, закрытая на капітальны рамонт у справаздачным перыядзе, вызначае сярэднегадавую колькасць дзяцей за час яе работы ў справаздачным перыядзе да закрыцця.

ГЛАВА 4 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА VI «ЗВЕСТКІ АБ НОВЫХ ФОРМАХ АРГАНІЗАЦЫІ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ», РАЗДЗЕЛА VIII «ЗВЕСТКІ АБ НАВЕДВАННІ ДЗЕЦЬМІ ГРУП І КЛАСАЎ» I РАЗДЗЕЛА ІX «ЗВЕСТКІ АБ ДАДАТКОВЫХ АДУКАЦЫЙНЫХ ПАСЛУГАХ»

18. У раздзеле VI паказваюцца звесткі аб групах, якія часова працавалі ў дашкольнай установе ў справаздачным перыядзе з працягласцю работы ад 2 да 5 разоў у нядзелю і ад 2 да 7 гадзін у дзень з улікам пажаданняў бацькоў. Такія групы працуюць па гібкаму рэжыму і адкрываюцца ў дашкольнай установе для дзяцей, якія не наведвалі дашкольную ўстанову, для забеспячэння іх развіцця, своечасовай сацыялізацыі ў калектыве аднагодак і дарослых, а таксама для фарміравання асноў гатоўнасці да навучання ў школе. Групы вячэрнія і выхаднога дня працуюць для дзяцей, якія наведваюць дашкольную ўстанову на пастаяннай аснове і па гібкаму рэжыму.

Групы «сямейны дзіцячы сад (дзіцячы сад на даму)», «сезонная, гульнявая пляцоўка» могуць быць размешчаны ў асобных будынках (на даму), а таксама на базе ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

19. У раздзеле VIII паказваецца фактычная колькасць груп і класаў, якія працавалі ў розныя месяцы з 1 верасня мінулага года па 31 жніўня бягучага года, і колькасць дзяцей, якія іх наведвалі.

20. У раздзеле IХ паказваюцца ўсе адукацыйныя паслугі, у тым ліку і на бясплатнай аснове, якія былі арганізаваны ў дашкольнай установе ў справаздачным перыядзе.