Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ ТЭАТРАЛЬНАЙ ДРАМАТУРГІІ (раздрукоўка).doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
15.08.2019
Размер:
156.67 Кб
Скачать

Барока і класіцызм у тэатральным мастацтве

Еўрапейскі тэатр у ХVІІ – першай палове ХVІІІ ст. развіваўся пад уплывам галоўных стыляў эпохі – класіцызму і барока.

Тэатр Англіі, Германіі, Італіі і Іспаніі ў ХVІІ ст. развіваўся пад уплывам стыля барока (“вычварны”, “дзіўны”). Барочны свет рухомы і варожы для людзей. Жыццё падманлівае, ці то сон, ці то ява. Чалавек страціў цэласнасць натуры, ён можа быць і добрым і злым адначасова і за сябе не адказваць, усё можа здарыцца ў любы момант. Ён – цацка ў руках лёсу. У барочным тэатры пануе выпадак, а не закон, як у класіцызме.

Тэатр эпохі Адраджэння павучаў, што чалавек насуперак усяму – цудоўны. У эпоху барока чалавек – жахлівы, аднак, можа быць, і велічны. Дзеючыя асобы тэатра барока былі яркімі і прыгожымі, аднак гэта д’ябальская, нечалавечая прыгажосць. Сцэнічная пляцоўка таксама была яскравая, фарбы павінны былі біць па вачах. І гэтыя “крывавыя трагедыі” былі вельмі відовішчнымі. Відовішчнасць – асноўны прынцып тэатра барока.

У іспанскім тэатры персанажы апантаныя імкненнем да адзінай мэты – задавальненне страсці, якая народжана раптоўна, без прычын. Дзеля гэтага яны падманываюць, пераапранаюцца, інтрыгуюць і г.д.

Ствараецца свой стыль барочнага сцэнічнага дзеяння: прадстаўленні адбываюцца на адкрытым паветры: у парках, садах, нават на вадзе, на плытах. Барочная сцэна імкнулася, каб публіка зразумела і каштоўнасць прыгожага, і яго зло.

Езуіцкі тэатр

У каталіцкіх краінах у сярэдзіне ХVІ ст. узнікае езуіцкі тэатр пры езуіцкіх калегіумах. У тэатры дзейнічаюць прынцыпы барока, аднак шкаляры вывучаюць і вопыт тэатра класіцызму, і спадчыну сярэднявечнага тэатра. У спектаклях задзейнічаны алегарычныя фігуры: Праўда і Багацце – яны нясуць выхаваўчую нагрузку. Пастаноўкам характэрны заблытаныя сюжэты, фантастычныя істоты, поўныя рыторыкі маналогі.

Класіцызм пачаўся ў Францыі – мастацтва абапіраецца на творчасць Арыстоцеля і Гарацыя. Асноўныя прынцыпы эстэтыкі класіцызму – высокароднасць прыроды. Галоўны герой – моцны, дзейсны, актыўны, які падпарадкоўвае асабістыя пачуцці розуму, нормам маралі.

Франсуа Д’Абіньяк вызначыў патрабаванні да ўзорнага театральнага спектакля класіцызму – трыадзінства:

    1. адзінства месца – падзеі павінны адбывацца ў адзінай прасторы – ніякіх зменаў дэкарацый не дазвалялася;

    2. адзінства часу – прыкладнае супадзенне працягласці спектакля і перыяда, у якім разгортваюцца падзеі п’есы (дзеянне не выходзіць за межы сутак);

    3. адзінства дзеяння – у п’есе павінна прысутнічаць адна сюжэтная лінія, не абцяжараная другаснымі эпізодамі, якая развіваецца паслядоўна ад завязкі да развязкі.

Задача драматурга – паказаць прыклад ідэальнага грамадзяніна. Характэрны – ідэя “палепшанай прыроды”, вобраз гонару, высакароднасці, рыцарскай доблесці, культ розуму, перамога абавязку над пачуццем.

У жанры трагедыі працавалі Пьер Карнель (“Сід”, “Гарацый”), Жан Расін (Андрамаха”, “Федра”); у жанры камедыі – Жан Батыст Мальер. Яго камедыі – найбольш дэмакратычны і жыццёва дакладны жанр эпохі класіцызму, ён стваральнік жанру “высокай камедыі” (“Дон Жуан, або каменны госць”, “Мізантроп”, “Мешчанін у шляхецтве”).

У ХVІІІ ст. класіцызм разглядаўся як састарэлы стыль, і ў пераадольванне класічных норм нарадзілася мастацтва Асветніцтва.