Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
План семінарскіх заняткаў ГДПБ.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
136.7 Кб
Скачать

План семінарскіх заняткаў па дысцыплне “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” на 2011 – 2012 навучальны год

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ДЛЯ ПАДРЫХТОЎКІ ДА СЕМІНАРСКІХ ЗАНЯТКАЎ

Семінарскія заняткі ўяўляюць сабой форму групавых заняткаў па вучэбнай дысцыпліне, асноўнай мэтай якіх з'яўляецца абмеркаванне навучэнцамі праблемных пытанняў дысцыпліны і паўтарэнне таго, матэрыялу, што быў пройдзены.

Планы семінарскіх заняткаў складзены ў адпаведнасці з праграмай курса гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Яны дазваляюць навучэнцам выявіць свае веды па найбольш складаным тэмам курса і накіраваны на заахвочванне студэнтаў да самастойнай працы, замацаванне і праверку ведаў атрыманных на лекцыях і пры самастойнай працы. Добрая падрыхтоўка да семінарскіх заняткаў дае трывалае авалоданне ведамі па гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

На семінарскіх занятках паглыблена вывучаюцца найбольш важныя і складаныя пытанні, робяцца вывады аб развіцці дзяржавы і права, робіцца аналіз гістарычных падзей і крыніц права, канкрэтызуюцца некаторыя палажэнні, якія былі дадзены на лекцыях. Студэнты набываюць навыкі выступлення перад аудыторыяй, вядзення дыскусіі, абароны свайго пункту гледжання.

Падрыхтоўку да семінарскага занятка неабходна пачынаць з вывучэння лекцыйнага і вучэбнага матэрыяла па пэўнай тэме (па падручнікам і навучальным дапаможнікам).

Работа з крыніцамі (граматы, судзебнікі, Статуты, Канстытуцыі і кодэксы) з’яўляецца неабходнай умовай авалодання ведамі па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Пэўныя цяжкасці можа выклікаць тое, што шмат старажытных крыніц права выдадзены на старабеларускай мове. Для разумення такіх тэкстаў патрабуюцца кансультацыі з выкладчыкам. Абавязковым з'яўляецца таксама вывучэнне рэкамендаванай літаратуры. Навучэнец павінен самастойна шукаць неабходны дадатковы матэрыял у перыядычных выданнях (“Веснік БДУ”, “Судовы веснік”, Беларускі гістарычны часопіс”, “Юстыцыя Беларусі” і г.д.).

Семінарскія заняткі павінны насіць творчы характар, таму выкладчык самастойна выбірае форму іх правядзення. Пры запланаванным ці стыхійным дыспуце навучэнцы павінны самастойна шукаць адказы на спрэчныя пытанні. Выкладчык толькі накіроўвае дыскусію ў неабходнае рэчышча. Калі ж усе навучэнцы не знайшлі правільнага адказу, ён завяршае спрэчку і дае тлумачэнні.

Навучэнцам рэкамендуецца весці кароткі канспект па складанных пытаннях пры падрыхтоўцы да практычных заняткаў.

1 семестр

Занятак 1.

Тэма 1. Прадмет і задачы навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Гістарыяграфія навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Аб паходжанні назвы “Беларусь”.

1. Прадмет і задачы гiсторыi дзяржавы i права Беларусi.

2. Характэрныя рысы, асаблівасці і тэндэнцыі ў развіцці гiсторыi дзяржавы i права Беларусi.

3. Паходжанне назвы «Беларусь».

4. Перыядызацыя гiсторыi дзяржавы i права Беларусi.

5. Гiстарыяграфiя навукi гiсторыi дзяржавы i права Беларусi.

Занятак 2.

Тэма 2. Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў перыяд усталявання дзяржаўнасці ўсходніх славян.

  1. Усталяванне дзяржаўнасці на Беларусі. Старажытныя дзяржавы-княства. Іх грамадскі і палітычны лад.

  2. Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў перыяд усталявання дзяржаўнасці ўсходніх славян. Старажытныя беларускія дзяржавы - княствы (Полацкае, Тураўскае і іншыя).

  3. Асноўныя рысы старажытнага звычаёвага права.

  4. Старажытнае дагаворнае права (Дагаворы 1229, 1263,1323, 1341).