Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
18-2, 19, 20.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
03.08.2019
Размер:
23.22 Кб
Скачать

39. Характарыстыкі тэмпературнага рэжыму. Тэмпературны рэжым расліннага покрыва. Цеплавыя рэсурсы. Сумы актыўных і эфектыўных тэмператур.

В суточном ходе температура воздуха меняется в зависимости от температуры поверхности земли, от нее нагревается и охлаждается. Минимум температуры наблюдается перед восходом солнца, максимум - в 14-15 часов. В агрометеорологии и климатологии обычно рассматривают средние показатели за многолетний период наблюдений. Средние температуры это среднее арифметическое из температур во все сроки наблюдений. На метеорологических станциях температуру воздуха измеряют 8 раз в сутки, по результатам определяют среднюю суточную. Средняя месячная температура - это среднее арифметическое суточных темпера-тур за все дни месяца. Средняя годовая - среднее арифметическое из средних суточных или средних месячных температур за весь год. Амплитуды суточных температур обусловлены степенью нагревания и охлаждения земной поверхности, что зависит прежде всего от облачности. В ясную погоду амплитуда значительно больше, чем в пасмурную. В годовом ходе температура воздуха меняется, так как все воздушные массы зимой холоднее, а летом теплее. Средние многолетние температуры летних месяцев выше, чем зимних. Амплитуда годовых температур рассчитывается по разности средних месячных температур самого теплого и самого холодного месяцев.

Абсалютная большасць раслін пачынае актыўна вегетаваць пасля ўстанаўлення сярэднесутачнай тэмпературы паветра ў 10 °C. Сумы сярэднесутачнай тэмпературы паветра вышэй за 10 °С называюцца актыўнымі сумамі тэмператур. Гэты паказчык сумарнай патрэбнасці раслін у цяпле быў уведзены яшчэ Рэамюрам (1734). Сумы тэмператур служаць паказчыкам забяспечанасці цяплом перыяда актыўнай вегетацыі сельскагаспадарчых культур. Яны складваюцца з сярэдніх сутачных тэмператур вышэй за 10°C. Адрозненні ў патрабаваннях да цяпла розных раслін вельмі вялікія. Напрыклад, познеспелыя сарты кукурузы патрабуюць цяпла амаль утрая больш, чым лён. У Беларусі сума тэмператур за перыяд актыўнай вегетацыі паступова памяншаецца ў напрамку з поўдня і паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад 2640 да 2010, гэта значыць, паміж паўднёвым захадам і паўночным усходам розніца складае больш за 600 оС. Сумы тэмператур маюць мікракліматычныя адрозненні. Яны залежаць ад характару падсцілачнай паверхні і змяняюцца істотна на невялікай адлегласці. Для выражэння патрабавальнасці раслін да цяпла выкарыстоўваюцца таксама сумы эфектыўных тэмператур. Гэта сумы сярэдніх сутачных тэмператур, адлічаных ад біялагічнага мінімума, пры якім развіваецца расліна дадзенай культуры. Напрыклад, пры падліках сум эфектыўных тэмператур вышэй за 10 °C (Σt≥10) ад сярэдняй сутачнай тэмпературы за кожны дзень адымаецца 10 °C і рэшткі сутачнай тэмпературы суміруюцца. Сумы эфектыўных тэмператур характаразуюць сумарную патрэбу да цяпла розных сартоў расліны. Калі для нейкай тэрыторыі сумы актыўных тэмператур аднолькавыя для ўсіх культур, то сумы эфектыўных тэмператур для розных культур розныя.

40. Мікракліматычныя карты, іх складанне і выкарыстанне ў сельскай гаспадарцы.

Мікракліматычнымі картамі называюць карты, на якіх падрабязна паказана размеркаванне метэаралагічных элементаў і з’яў у прыземным слоі паветра і верхнім слоі глебы, дзе фарміруюцца аднародныя мікракліматычныя ўмовы. Мікракліматычныя карты адрозніваюцца па сваім змесце і прызначэнні – для сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, рэкрэацыі і інш. Мікракліматычныя карты бываюць аналітычныя і сінтэтычныя. Аналітычныя карты адлюстроўваюць размеркаванне якога-небудзь аднаго мікракліматычнага паказчыка, напрыклад, мінімальных тэмператур, рэжыму ветру і тэмпературы, вільготнасці глебы. Сінтэтычныя мікракліматычныя карты паказваюць размеркаванне шэрагу ўзаемазвязаных характарыстык з улікам шматлікіх мікраклі-матаўтваральных фактараў. Такія карты складаюцца для абслугоўвання асобных гаспадарчых галін – сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, транспарту, рэкрэацыі і інш. На галіновых мікракліматычных картах прыведзены комплекс спецыфічных колькасных паказчыкаў, а таксама фактары, што іх абумоўліваюць. Сінтэтычныя карты адлюстроўваюць ландшафтныя ўмовы фарміравання мікраклімату. Для сельскай гаспадаркі буйнамаштабнае картаграфаванне мікраклімату праводзіцца на базе карт размеркавання прыродных фактараў, што выклікаюць мікракліматычную неаднароднасць агракліматычных рэсурсаў, а таксама на аснове колькасных характарыстык, атрыманых у час правядзення палявых назіранняў. Звесткі аб фактарах, якія ствараюць мікракліматычныя адрозненні, прыводзяць на буйнамаштабных картах (1 : 10 000) глебаў, землеўладка-вання, расліннасці і інш. Уплыў розных форм рэльефу на мікраклімат выяўляецца на базе тапаграфічнай карты або вакамернай здымкі мясцовасці. З дапамогай картаграфічнай асновы праводзіцца падзел тэрыторыі па ступені праяўлення кожнага мікракліматаўтваральнага фактару. Такім чынам ствараюцца асобныя карты размеркавання механічнага складу глебы, ступені яе ўвільгатнення, а таксама экспазіцыі і стромкасці схілаў. Шляхам сумяшчэння асобных карт, якія адлюстроўваюць ступень уздзеяння мікракліматаўтваральных фактараў, вылучаюцца элементарныя геасістэмы, у межах якіх фарміруюцца аднародныя мікраклі-матычныя ўмовы. Элементарныя геасістэмы, якія характарызуюцца колькаснымі паказчыкамі мікраклімату, называюцца мікракліматычнымі сістэмамі. Пад мікракліматычнай сістэмай разумеецца найпрасцейшая тэрытарыяльная адзінка, вылучаная па сумесным дзеянні прыродных фактараў, якія ствараюць аднародныя мікракліматычныя ўмовы, абумоўленыя аднолькавай інтэнсіўнасцю працэсаў цеплаабмену і вільгацезвароту ў сістэме «глеба – расліннасць – прыземны слой паветра».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]