Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
18-2, 19, 20.docx
Скачиваний:
6
Добавлен:
03.08.2019
Размер:
23.22 Кб
Скачать

37. Тэмпературны рэжым паветра. Цеплаабмен паветра з навакольным асяроддзем. Награванне і ахаладжэнне паветра

Асноўнай крыніцай награвання атмасфернага паветра, асабліва яго ніжніх слаёў, з’яўляецца цяпло, якое паступае ад дзейнай паверхні Зямлі. Днём, калі радыяцыйны баланс дзейнай паверхні дадатны, паверхня сушы становіцца цяплей за паветра, і цяпло ад яе перадаецца паветру. Ноччу яна ў выніку эфектыўнага выпрамянення становіцца халадней за паветра і ахалоджвае прылеглы да яе слой атмасферы. Тэмпература паветра вызначаецца цеплаабменам паміж зямной паверхняй і атмасферай за кошт наступных працэсаў. Галоўны спосаб атрымання і страты цяпла атмасферай – турбулентны цеплаабман, які, невыпадкова, з’яўляецца адным з галоўных складальных чыннікаў цеплавога балансу сістэмы Зямля–атмасфера. За кошт віхравога хаатычнага руху асобных мас паветра ўзнікае вертыкальнае і гарызантальнае перамешванне паветра і інтэнсіўны перанос цяпла. Турбулентны цеплаабмен паміж зямной паверхняй і атмасферай у тысячы раз інтэнсіўней за малекулярны. Цеплавая канвекцыя – перанос мас паветра ў вертыкальным напрамку. Над больш нагрэтымі ўчасткамі паветра становіцца цяплей, а таму яно лягчэй навакольнага і паднімаецца, гэтым самым пераносіць цяпло ад дзейнай паверхні ў верхнія слаі трапасферы. Над сушай цеплавая канвекцыя ўзнікае днём, а над морам – ноччу і ў халодны перыяд года, калі водная паверхня цяплей прылеглых слаёў атмасферы. Цяпло ў атмасферу паступае пры агрэгатных пераўтварэннях вады, у працэсах выпарэнне–кандэнсацыя (сублімацыя) вадзяной пары. Пры выпарэнні вады затрачваецца цяпло, а пры кандэнсацыі ў атмасферы яно вылучаецца, якое награвае паветра, асабліва больш высокія слаі атмасферы, дзе ўтвараюцца воблакі.

38. Метады арганізацыі і правядзення мікракліматычных даследаванняў.

Распрацоўка методыкі і пра-вядзення палявых мікракліма-тычных назіранняў праходзіць праз некалькі этапаў:1. пастаноўка мэты і задач даследаванняў; 2. распрацоўка праграмы даследаванняў;3. падрыхтоўка буйнамаш-табнай картаграфічнай асновы аб’екта даследаванняў (тапа-графічнай, глебы і расліннасці, землеўладкавання, меліярацый-ных мерапрыемстваў) для выз-начэння мікракліматаўтвараль-ных фактараў і вылучэння эле ментарных геасістэм;4. падрыхтоўка метэаралагічных прыбораў;5. выбар пунктаў назірання і іх фізіка-геаграфічнае апісанне на мяс-цовасці;6. абсталяванне пунктаў мікракліматычных назіранняў метэаралагічнымі прыборамі;7. правядзенне назіранняў, іх першасная апрацоўка і крытычны аналіз, складанне табліц і вычэрчванне графікаў;8. аналіз вынікаў назірання, фізіка-матэматычнай мадэлі і мікраклі-матычнай карты, распрацоўка практычных рэкамендацый. У залежнасці ад мэт і задач палявыя мікракліматычныя назіранні праводзяцца па скарочанай, пашыранай і поўнай праграмах. Кожная з іх прадугледжвае розныя аб’ём, працягласць і частату назіранняў. Па скарочанай праграме праводзяцца маршрутныя назіранні за мінімальнымі тэмпературамі, даныя якіх дазваляюць ацаніць замаразканебяспечнасць тэрыторыі.Пашыраная праграма ўключае комплекс мікракліматычных назіранняў, якія даюць магчымасць устанавіць не толькі замаразка небяспечнасць, але і рэжым ветру, цеплавыя рэсурсы глебы і паветра, увільготненасць тэрыторыі. Мікракліматычныя назіранні, якія праводзяцца па поўнай праграме, дазваляюць стварыць дынаміка-функцыянальную мадэль геасістэмы, у якой забяспечваецца адпаведная інтэнсіўнасць прадукцыйнага працэсу раслінных арганізмаў. У аснову поўнай праграмы пакладзены комплекс мікракліматычных назіранняў, прадугледжаных пашыранай праграмай, якія дапоўнены актынаметрычнымі, цеплабалансавымі, аграметэарала-гічнымі, фітаметрычнымі паказчыкамі, а таксама вызначэннем гідра-цеплафізічных уласцівасцей глебы. Устаноўка метэаралагічных прыбораў і работа з імі, а таксама апрацоўка атрыманых даных пры мікракліматычных назіраннях ажыццяляецца ў адпаведнасці з «Настаўленнямі гідраметэаралагічным станцыям і пастам». Пры гэтым выкарыстоўваюцца разнастайныя метады кліматыч-нага і статыстычнага аналізу даных.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]