Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Краткие ответы Ист Б.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
31.07.2019
Размер:
333.82 Кб
Скачать

64. Возвраўеніе в состав Беларуской сср восточных районов Беларусі.

Урад БССР прапанаваў свій праект стварэння адзінага эканамічнага раёна за кошт пашырэння тэрыторыі БССР і уключэння ў яе склад земляў з пераважна беларускім насельніцтвам. Практычнае ажыццяўленне гэтага праекта пачалося толькі пасля настойлівага патрабавання БССР. У снежні 1923 года прэзідыўм ЦВК СССР зацверзіў склад спецыяльнай камісіі, якая разглядала матэрыялы па кожным павеце аб мэтазгоднасці іх уваходжання ў склад Беларусі. Улічвалася перавага беларускага насельніцтва. У выніку першага ўзбуйнення БССР у склад рэспублікі былі вернуты: Віцебскі, Полацкі, Сеннінскі, Суражскі, Гарадоцкі, Дрысінскі, лепельскі, Оршанскі паветы Віцебскай губерніі. У складзе РСФСР засталіся Себежскі, Небельскі, Вележскі паветы. Былі вернуты Клімавіцкі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Магілёўскі, Чэрыкаўскі, Чавусскі паветы Гомельскай губерніі. У складзе РСФСР засталіся Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерніі. Таксама засталіся 18 валасцей Горыцкага і Мсціслаўскага паветаў смаленскай губерніі. У лютым 1924 года прэзідыўм УЦВК РСФСР зацвердзіў рашэнне камісіі аб змяненні граніц. Тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у 2 разы і стала складаць 110,5 тым. Км.кв. насельніцтва ўзрасло да 4,2 млн чалавек. Віцебская губернія была ліквідавана. У снежні 1926 года адюылося другое ўзбуйненне тэрыторыі БССР, у выніку якога ў склад рэспублікі былі вернуты рэчыцкі і гомельскі паветы, якія потым былі перайменаваны ў акругі. Гомельская губернія была ліквідавана. Тэрыторыя БССР склала 125,6 мтыс. Км.кв. насельніцтва – 5 млн. чал. 9 чэрвеня 1927 года былі ліквідаваны Барысаўская, Калінінская, Рэчыцкая, Слуцкая акругі. 26 ліпеня 1930 года – апошнія 6 акруг. На тэрыторыі БССР засталося толькі раённае дзяленне. 15 студзеня 1938 года ў рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне. Віцебская вобласць уключала 20 раёнаў, Гомельская – 14, Магілеўская – 21, Мінская – 20, Палесская – 15 раёнаў. У красавіку 1919 года Магілёўская губернія была пераўтворана ў Гомельскую.

65. Крімінальнае і крімінально-працэсуальнае право Беларуской сср в 1920-1930-я гг.

Да 1922 года, прымяняліся розныя нарматыўныя акты РСФСР: Кіруючыя пачаткі па крымінальнаму праву РСФСР (1919 год), дэкрэт СНК РСФСР “Аб барацьбе з дэзіртырствам” (1921 год) і інш.

КК РСФСР 1922 года - зваротную сілу, так як ЦВК распаўсюдзіў яго дзеянне на ўсе злачынствы. Не разгледжаныя да гэтага часу ў судовым парадку. Мэтай - абарона працоўных ад злачынстваў і грамадска небяспечных элементаў. КК 1922 года складаўся з агульнай і асабліввй частак. Усяго 227 артыкулаў. 56 з іх – агульная частка, у агульнай частцы гаварылася аб межах дзеяння КК, аб агульных асновах прымянення пакарання; устанаўліваліся меры і віды пакаранняў і іншыя меры сацыяльнай абароны, вызначаўся парадак адбывання пакарання. Асаблівая частка ўключала 8 глаў. За ўчыненне контррэвалюцыйных дзеянняў, бандытызм прадглуджвалася вышэйшая мера пакарання – расстрэл (часовая мера). За раскраданне сацыялістычнай уласнасці, за некаторыя гаспадарчыя, службовыя злачынствы прадугледжвалася пазбаўленне волі. Новыя віды пакаранняў - звальненне з пасады і выгнанне за межы рэспублікі на пэўны тэрмін ці бязтэрмінова. Крымінальная адказнасць наступала з 14 гадоў. У верасні 1922 года ў КК было ўнесена дапаўненне аб тым, што да асоб не дасягнуўшых у момант учынення злачынства 18 гадоў смяротная кара не прымянялася. У студзені 1923 года было ўнесена змяненне ў КК, якое на палову зніжала пакаранне асобам ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. На 1/3 – ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў. Смяротная кара да цяжарных жанчын забаранялася. 31 кастрычніка 1924 года былі прыняты “Асноўныя пачаткі крымінальнага заканадаўства СССР і саюзных рэспублік”. У сувязі з гэтым пачалася распрацоўка новага КК БССР, які быў уведзены ў дзеянне з 15 лістапада 1928 года. Асноўнай задачай закон лічыў судова-прававую абарону сацыялістычнай дзяржавы ад грамадска небяспечных учынкаў шляхам прымянення да права парушальнікаў мер сацыяльнага ўздзеяння. У кодэксе давалася азначэнне злачынства. Злачынства – усякае грамадскае небяспечнае дзеянне ці бяздзейнасць, накіраванае супраць асноў савецкага ладу ці правапарадку. Злачынствы падзяляліся на 2 катэгорыі: Накіраваныя супраць асноў савецкага ладу, Усе астатнія.

Меры сацыяльнай абароны па КК БССР 1928 года: Аб’яўленне ворагам працоўных з пазбаўленнем грамадзянства БССР ці іншай саюзнай рэспублікі і тым самым грамадзянства СССР з выгнаннем назаўседы з дзяржавы, Пазбаўленне волі са строгай ізаляцыяй, Пазбаўленне волі без строгай ізаляцыі, Прымусовыя работы без пазбаўлення волі, Поўнае або частковае пазбаўленне правоў, Выдаленне за межы саюза ССР на пэўны тэрмін,Ссылка і высылка, Звальненне з пасады з забаронай ці без забароны займаць тую ці іншую пасаду, Забарона займацца той ці іншай дзейнасцю або промыслам, Грамадскае ганьбаванне, Канфіскацыя ўсей ці часткі маёмасці, Штраф, Перасцярога (прымяненне растрэлу). студзені 1930 года - крымінальную адказнасць за злоснае невыкананне пастаноў і правіл, забяспечваючы паспяховую калектывізацыю сельскай гаспадаркі (пазбаўленне волі да 3 гадоў з высяленнем ці без высялення), за агітацыю і прапаганду, якая змяшчала заклікі да ўчынення злачынстваў, якія перашкаджалі правядзенню калектывізацыі сельскай гаспадаркі і г.д. Пастановай ЦВК СССР ад 8 чэрвеня 1934 года ў КК БССР быў уведзены новы склад злачынстваў – здрада радзімы (растрэл). Здрада радзімы: шпіянаж, выдачу ваеннай або дзяржаўнай тайны, пераход на бок ворага, уцекі ці перабёг за мяжу. 7 красавіка 1935 года ЦВК і СНК СССР устанавілі крымінальную адказнасць з 12-гадовага ўзросту за крадзеж, насілле, нанясенне цялесных пашкоджанняў, калецтва, забойства і спробу ўчынення злачынства. 2 кастрычніка 1937 года ЦВК СССР прыняў настанову аб павелічэнні тэрміну пазбаўлення волі за небяспечныя дзяржаўныя злачынствы з 10 да 25 гадоў. 1938-1940 - крымінальную адказнасць за грубае парушэнне дысцыпліны працы (прагулы, выпуск недабраякаснай прадукцыі і інш.), крымінальная адказнасць устанаўліваецца за самавольнае пакіданне рабочага месца (парушэнне вучэбнай дысцыпліны) Мера пакарання - папраўчыя работы і турэмнае зняволенне. КПК РСФСР пачаў дзейнічаць на тэрыторыі БССР з 15 ліпеня 1922 года. Складаўся з 6 раздзелаў, 32 глаў, 481 артыкула. Замацаваў наступныя прынцыпы крымінальнага працэсу: Галоснасць, Публічнасць, Права абвінавачанага на абарону, Нацыянальная мова судаводства, Удзел народных засядацеляў у разглядзе справы, Калегіяльнасць у разглядзе спраў і інш. Прынцыпы крымінальнага працэсу пазней значна парушаліся. 30 сакавіка 1923 года ЦВК БССР зацвердзіў і 15 красавіка ўвеў у дзеянне новы КПК БССР. КПК 23 года падрабязна рэгламентаваў падсуднасць і парадак вырашэння крымінальных спраў у вышэйшым судзе рэспублікі, у трыбуналах, удакладніў стадыі працэсу, пашырыў паўнамоцтвы органаў дазнання. У сувязі з прыняццем у 1924 годзе асноў крымінальнага судаводства саюза ССР і саюзных рэспублік, а таксама ў сувязі са зменамі ў судовай сістэма БССР, у КПК 1923 года былі ўнесены значныя змяненні і яго пачалі разглядаць, як КПК 1927 года. У КПК 1927 года гаварылася аб павышэнні ролі пракуратуры, аб змяненні мер стрымання (выключаўся залог, асабістае і маёмаснае паручыцельства, уводзілася паручыцельства грамадскае і інш.). Па КПК 27 года ўстанаўлівалася вядзенне крымінальных спраў на беларускай мове. У 1928-1929 гадах у тэроыі савецкага крымінальнага працэсу атрымалі распаўсюджванне ідэі спрашчэння і паскарэння крымінальнага судаводства і вызвалення яго ад усякіх фармальнасцей. Яны прывялі да таго, што суд атрымаў права скарачаць судовае следства, справу слухаць без удзелу пракурора і абароны, касацыйнае абскарджанне прыгавору і падача хадайніцтва аб памілаванні не дапускаліся. Рашэнне суда аб прымяненні вышэйшай меры пакарання прыводзілася ў выкананне неадкладна.