Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
287960.rtf
Скачиваний:
19
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
799.17 Кб
Скачать

§ 15. Правапіс некаторых прыназоўнікаў, злучнікаў I часціц

15.1 Правапic некаторых прыназоўнікаў

Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пiшуцца праз злучок: з-за хаты, з-пад Оршы, па-за школай, па-над лугам.

Незалежна ад вымаўлення пішацца прыназоўнік з (прыназоўніка с у беларускай мове няма): зліваўся з шолахам лесу, з шапаценнем травы.

15.2 Правапіс некаторых злучнікаў

Складаны злучнік таму што пішацца ў два словы. Вытворныя злучнікі затое, прычым, прытым пішуцца разам. Іх трэба адрозніваць ад прыназоўніка з займеннікам. Займеннікі з'яўляюцца членамі сказа, пасля ix звычайна ўжываецца назоўнік, на які ўказвае займеннік: На дварэ было цёмна, затое яснымі былі думкі ў чалавека. У гэтым сказе затое – злучнік, яго можна замяніць злучнікамі але, аднак, толькі: На дварэ было цёмна, але (аднак, только) яснымі былі думкі ў чалавека. У сказе Дзецям было крыўдна за тое, што ix рана разбудзілі тое — займеннік, ужыты ў значэнні назоўніка, выконвае функцыю дапаўнення: крыўдна (за што?) за тое.

15.3 Правапіс некаторых часціц

Часціца -сьці (-сь) з займеннікамі i прыслоўямі пішацца разам: штосьці, штось, чыйсьці, якісьці, дзесьці, кудысь.

Часціцы абы-, -небудзь з займеннікамі i прыслоўямі пішуцца праз злучок: абы-які, абы-куды (параўнайце: абы сказаў, абы зрабіў, абы чысты, абыякавы), калі-небудзь, што-небудзь. Але: хто ж небудзь, абы ў каго.

Часціцы б (бы), ж (жа) пішуцца асобна: спявала б, спяваў бы; прынесла ж, прынёс жа.

Часціца -такі пішацца праз злучок, калі стаіць пасля слоў, да якіх адносіцца: усё-такі, так-такі (параўнайце: такі сказаў, такі зрабіў). Але: усё ж такі.

Часціца што пішацца асобна ў спалучэннях толькі што, амаль што, пакуль што (параўнайце з прыслоўямі штодзень, штомесяц).

§ 16. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары

3 вялікай літары пішуцца:

1. Першае слова ў складаных назвах:

а) свят i знамянальных дат: Першае мая, Дзень незалежнасці, Дзень танкіста, Новы год; 1 Мая, 8 Сакавіка;

б) гістарычных падзей і дакументаў: Брэсцкі мір, Парыжская камуна; Люблінская унія;

в) геаграфічных аб'ектаў: Віцебская вобласць, Miнcкi раён (а таксама Брэстчына, Полаччына, Случчына i пад.);

г) міністэрстваў, навучальных i дзяржаўуных устаноў, прадпрыемстваў: Міністэрства адукацыі, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Мінскі аўтамабільны завод, Акадэмія навук;

д) словы Дом, Палац у назвах тыпу: Палац моладзі, Дом афіцэраў, Дом урада, Дом-музей Адама Міцкевіча. Але: дом адпачынку, дом-інтэрнат.

  1. Назвы гістарычных эпох: эпоха Адраджэння, Рэнесанс, Сярэднявечча.

  2. Агульныя назоўнікі, якія набываюць значэнне ўласнай назвы: Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына.

Вялікая Айчынная вайна, Вялікае княства Літоўскае

4. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад ўласных імёнаў (не з суфіксам -ск-): Mixacёў сын, Купалава паэма, Марысін сябар, Брылёва апавяданне.

Параўнайце:

мележаўская хроніка Мележава хроніка;

купалаўскі стыль Купалава паэма.

Увага! Прыметнікі з -ск- пішуцца з вялікай літары, калі яны ўваходзяць у склад назваў, адпаведных назвам са словамі імя, памяці: Коласаўская стыпендыя (стыпендыя імя Коласа), Скарынаўскія чытанні (чытанні памяці Скарыны).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]