Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
287960.rtf
Скачиваний:
18
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
799.17 Кб
Скачать

§ 1. Правапіс галосных о, э – а (ы)

Літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам: размова, сэрца. Не пад націскам о, э пераходзяць у а: горы – гара, рэкі – рака.

Ненаціскное о захоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-го-го, а таксам ў канцы іншамоўных слоў пасля галоснай: трыо, сальфеджыо, Антоніо, Ватэрлоо, але: радыё, аўдыё, відэа.

Ненаціскное э захоўваецца:

а) у першай частцы складаных слоў: рэдказубы, шэравокі, шэсцьсот;

б) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, пераасэнсаванне, нонсэнс;

в) у пачатку іншамоўных слоў: эвалюцыя, экскурсія, экзамен, энцыклапедыя, экалогія, Эстонія, Эфіопія;

г) у сярэдзіне запазычаных слоў неславянскага паходжання пасля зацвярдзелых, а таксама цвёрдых [д], [т]: жэтон, рэвізія, джэнтэльмен, шніцэль, чэмпіён, рэзюмэ, дэлегат, тэлефон.

У даўно запазычаных словах э перайшло ў а, а ў некаторых словах – у ы:

характар

брызент

літаратура

інжынер

сакратар

цырымонія

адрас

канцылярыя

бухгалтар

рысора

майстар

почырк

рамонт

чыгун

водар

дрызіна

сакрэт

дырыжор

лодар

арышт

У некаторых словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: гром – грыме́ць, бровы – брыво́, кроў – крыва́вы, глотка – глыта́ць, блохі – блыха́, плот – плытаго́н.

марыва, зарыва, горыч, яблык, почырк, трывога, рызіна

§ 2. Правапіс галосных е, ё, я

Літара ё пішацца толькі пад націскам: сёмы, вясёлы, галлё. На месцы е, ё ў першым складзе перад націскам пішацца я: снег – снягі, смех – смяяцца, сёстры – сястра, лёд – лядок.

Ненаціскное е не пераходзіць у я:

а) у словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворных ад іх;

б) у словах іншамоўнага паходжання: калектыў, легенда, генерал, медаль, сезон, герой, перон, Германія, Херсон, Еўропа, Аргенціна.

У даўно запазычаных словах е перайшло ў я: дзяжурны, каляндар, янот, яфрэйтар, ялейны.

Нязменна пішацца каранёвае я: свята – святкаваць, цяжкі – цяжкаваты, мяккі – мяккаваты, месяц, завязь, лямантаваць, сувязь, пояс, Прыпяць, памяць, цягнікі, тысяча, выгляд, ядавіты, языкаты.

Ад слоў з каранёвым е(я) неабходна адрозніваць словы, дзе ў корані пішацца і: вільгаць – вільготны, свіст – свіснуць, свісцець, свістаць; сівы, сівізна, пасівеў; сірата, сірочы, хвіліна, мілагучны і інш.

У некаторых каранях адбываецца чаргаванне е – і: цвет – цвісці, усмешка – усміхацца, кветка – квітнець, памерці – памірае, ветлівы – вітацца, блеск (бляск) – бліскавіца, слепнуць (асляпіць) – сліпучы.

У прыназоўніку без і часціцы не літара е пішацца нязменна: не ве́даў, не бы́ць, не хаце́ў, не чыта́ць, без канца́, без со́раму. Калі ж не і без становяцца прыстаўкамі, яны падпарадкоўваюцца агульным правілам: няёмка, нязна́чны, непрыхі́льны, бязме́жны, бязлю́дны, бездапамо́жны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]