- •Вяртанне.
- •************************* Молитва 2
- •Развейваючы ілюзіі нашай дабрыні і святасці (казанне, 04.09.2011)
- •Распознавание духов
- •Правила распознавания духов
- •Сила Божага Слова (казанне, 10.07.11)
- •Славы маёй не аддам нікому (казанне, 26.06)
- •Дух кіруе тымі, хто дазваляе сабой кіраваць (пяцідзесятніца, 12.06)
- •Бязмерна Бог дае Духа любячым Яго (казанне, 29.05)
- •Пра сум, у якім няма бога, і пра здольнасць слухаць (казанне 08.05.11))
- •Сіла бога замест многіх слоў (казанне, 01.05)
- •Знайсці сваю гісторыю ў чытаннях начной пасхальнай літургіі
- •Бог глядзіць на сэрца - казанне 03.04
- •Госпадзе, навучы нас маліцца
- •Божае невядомае (казанне, 20.03.2011)
- •Зло добрым не бывае (казанне, 13.03)
- •Як выбіраць, калі выбару няма (казанне, 6.03)
- •Не супраціўляцца злу??? (казанне, 20.02)
- •Вялікая таямніца і сіла слова «хачу» (казанне, 13.02)
- •Казанне, 6 лютага
- •Ці бласлаўляе бог бездапаможнасць? (казанне, 30 студзеня)
- •Рыбалка для бога (23 студзеня)
- •Вера і пастаянства (2 звычайная нядзеля)
- •Хрост езуса як памазанне на місію
- •Віншаванні без тостаў і вялікіх прамоваў
- •Пра бога, які не гаворыць «проста і канкрэтна» (12 снежня)
- •Рабіце шляхі свае простымі (5 снежня)
- •Трываць у праўдзе перад сабой і царом (21 лістапада)
- •Ці варта ісці ў рай, калі там не жэняцца? (нядзеля, 7.11)
- •Пра праблемы, якія, на самой справе, не праблемы (нядзеля, 31.10)
- •Рабы альбо яго дзеці? (нядзеля, 17.10)
- •Бяда тым, хто не даводзіць справу да канца (28 нядзеля,10.10)
- •Боже Отче, прибегаю к Тебе, прося о даре видения. Позволь мне открыться на Тебя, Господи, и на Твое благотворное действие, открывающее дар духовного видения. Во имя Иисуса Христа. Аминь.
- •Як паверыць настолькі моцна, каб магчы пераносіць горы? (27 нядзеля)
- •Смяротныя гульні з абыякавасцю (26 нядзеля)
- •Як не змарнаваць свайго багацця (нядзеля, 19.09)
- •Зноў гэтае пакаянне…
- •О. Том форест, "о верности"
- •Каб слова сталася целам…
- •Гэта заезджанае слова “свабода”…
- •Госпадзе, няўжо толькі некаторыя збавяцца?
- •Сказ пра «несправядлівага» бога, які «паквапіўся» на маё дабро
- •Слова для евангелістаў...
- •Том форрест. О любви и эгоистах
- •Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды… дзе корань нашай бяды?
- •Слова пра білет у божае царства, які заваляўся ў маёй кішэні…
- •Пра месца пастыра і авечак
- •Прывілегіі вялікіх грэшнікаў і “пакрыўджаныя” праведнікі
- •Пачуць голас пастыра (казанне)
- •Боязь Божая (казанне)
- •Бог ведае калі і што нам трэба (казанне)
- •Як прасіць бога? (частка іі)
- •Як прасіць бога? (частка і)
- •"Нужда и голод в дальней стороне" (казанне)
- •Айцец Аляксандр Жарнасек.
Слова пра білет у божае царства, які заваляўся ў маёй кішэні…
Опубликовано: 16-07-2010, 16:49 Комментариев: (0)
Моисей сказал: если будешь слушать гласа Господа Бога твоего, соблюдая заповеди Его и постановления Его, написанные в сей книге закона, и если обратишься к Господу Богу твоему всем сердцем твоим и всею душею твоею. Ибо заповедь сия, которую я заповедую тебе сегодня, не недоступна для тебя и не далека; она не на небе, чтобы можно [было] говорить: "кто взошел бы для нас на небо и принес бы ее нам, и дал бы нам услышать ее, и мы исполнили бы ее?" и не за морем она, чтобы можно [было] говорить: "кто сходил бы для нас за море и принес бы ее нам, и дал бы нам услышать ее, и мы исполнили бы ее?" но весьма близко к тебе слово сие: [оно] в устах твоих и в сердце твоем, чтобы исполнять его (Второзакония 30,10-14). И вот, один законник встал и, искушая Его, сказал: Учитель! что мне делать, чтобы наследовать жизнь вечную? Он же сказал ему: в законе что написано? как читаешь? Он сказал в ответ: возлюби Господа Бога твоего всем сердцем твоим, и всею душею твоею, и всею крепостию твоею, и всем разумением твоим, и ближнего твоего, как самого себя. [Иисус] сказал ему: правильно ты отвечал; так поступай, и будешь жить. Но он, желая оправдать себя, сказал Иисусу: а кто мой ближний? На это сказал Иисус: некоторый человек шел из Иерусалима в Иерихон и попался разбойникам, которые сняли с него одежду, изранили его и ушли, оставив его едва живым. По случаю один священник шел тою дорогою и, увидев его, прошел мимо. Также и левит, быв на том месте, подошел, посмотрел и прошел мимо. Самарянин же некто, проезжая, нашел на него и, увидев его, сжалился и, подойдя, перевязал ему раны, возливая масло и вино; и, посадив его на своего осла, привез его в гостиницу и позаботился о нем; а на другой день, отъезжая, вынул два динария, дал содержателю гостиницы и сказал ему: позаботься о нем; и если издержишь что более, я, когда возвращусь, отдам тебе. Кто из этих троих, думаешь ты, был ближний попавшемуся разбойникам? Он сказал: оказавший ему милость. Тогда Иисус сказал ему: иди, и ты поступай так же (Луки 10,25-37). Аднаго разу, калі я прыйшоў на зону і ўбачыў, што зэкаў сабралася значна менш чым мінулым разам, я выказаў сваё лёгкае расчараванне, на што пачуў просты адказ: “Александр, братья не пришли, потому что осуетились в сердцах своих”. Так проста і ясна… Нешта падобнае было са мной у бліжэйшую суботу. Займаўся рознымі справамі, нібыта працаваў у інтэрнэце, нешта чытаў, а ў выніку аказалася, што змарнаваў шмат часу і не падрыхтаваў нядзельнага казання. Такім чынам я сам, падобна зэкам, осуетился. Позна вечарам, калі я быў злы на ўсіх і, перш за ўсё, на сябе, я казаў Богу: сам вінаваты, змарнаваў час, таму Слова на заўтра я не годны разумець, і калі не знайду што сказаць на казанні, то гэта будзе мне годнай карай. Перад сном я на хвілінку адкрыў Біблію, каб хаця б прачытаць на заўтра Евангелле і мець хоць якое ўяўленне пра тэкст. Евангельская гісторыя, здавалася б, вядомая, няма чаго дадаць, каментаваць, але раптам… Бог паказаў нюанс, які я ніколі не заўважаў і тэкст для мяне стаў вельмі жывым і канкрэтным. Чарговы раз Ён уразіў мяне і паказаў, што Слова Яго ЖЫВОЕ І ДЗЕЙСНАЕ не таму, што я гэтага годны, ці такі добры і разумны, а таму, што Ён любіць свой народ незалежна ад маёй праведнасці ці святасці. Як жа важна не рабіць Бога залежным ад нашага жыцця! Ён прыходзіць калі хоча і як хоча, а не па прычыне таго, што ты добра падрыхтаваўся і заслужыў на Яго прыход. Для мяне гэта была чарговая (ужо далёка не першая ) лекцыя пакоры. Таму пішу гэты тэкст нават не столькі, каб нешта растлумачыць, колькі, каб аддаць ЯМУ НАЛЕЖНУЮ СЛАВУ. Да Езуса падыходзіць кніжнік, гэта значыць чалавек, які добра ведае Закон Маісея, і пытаецца: што трэба зрабіць, каб трапіць у Божае Царства? Лука кажа, што ён выпрабоўваў Езуса. Справа ў тым, што габрэі мелі шмат рэлігійных правілаў і часта спрачаліся наконт таго, якое з гэтых правілаў самае галоўнае. У Евангеллі мы будзем сустракаць даволі шмат размоў на гэту тэму. Кніжнік, магчыма, хоча ўвесці Езуса ў гэтыя дыспуты і таму, калі Езус адказвае згодна з яго асабістымі перакананнямі, ён пачынае апраўдвацца за сваё пытанне (в. 29). Іх размова затрымліваецца на адным нюансе: каб увайсці ў Царства Божае, трэба палюбіць адзінага Бога і бліжняга, але, у адрозненні ад Бога, людзей шмат і ХТО З ІХ МОЙ БЛІЖНІ? Вось што Бог мне паказаў. Кніжнік шукае свайго бліжняга. Хто будзе нашым бліжнім? Той, хто нам нешта дае, хто для нас нейкім чынам выгадны. Гэта можа датычыць матэрыі і грошаў, а таксама нашых эмоцый (любімы чалавек, нехта з сям’і), поглядаў (палітыка, рэлігія, культура). Карацей, бліжні – гэта той, хто прыносіць нам нейкую там выгаду. І калі задумваемся пра тое, хто мой бліжні, а хто не, то пачынаем перабіраць гэтыя крытэрыі (матэрыялізм, пачуцці, патрыятызм, сям’я і г.д.). Езус жа прыпавесцю дае зусім іншы адказ. Атрымліваецца, што левіт і святар вырашылі, што гэты чалавек для іх не бліжні, а самаранін не думаў пра гэта ўвогуле! Ён сам захацеў стаць бліжнім для чалавека, які трапіў у бяду. Такім чынам, Езус вучыць, што мы не павінны думаць пра тое хто наш бліжні, але пра тое як я магу стаць бліжнім для некага. Калі ласка, заўважце гэтую розніцу. Езус і кніжнік, насамрэч, гавораць пра абсалютна розныя рэчы. Калі я гэта ўбачыў, то адчуў, што паміж іх мысленнем нібы прорва. Такое было ўражанне, што яны стаяць на розных скалах. Нібыта гавораць пра тое ж самае, а аказваецца, што зусім пра іншае. Вельмі прыгожа гэтую гісторыю паказвае адзін хрысціянскі мульцік. Там святар, праходзячы каля пабітага чалавека, сказаў: Божа, дапамажы гэтаму беднаму… і спакойна пайшоў далей. Якая іронія!!! Не ведаю, можа гэта розніца ў мысленні людзей Старога і Новага Запавету. Або людзей, у якіх жыве стары чалавек і тых, хто нарадзіўся нанова з вады і Духа Святога і стаў новым тварэннем. НЕ ШУКАЙ БЛІЖНІХ, А САМ ІМ СТАНЬСЯ – вось што Госпад мне адкрыў. У першым чытанні бачу моцную сувязь з фрагментам Евангелля: Ибо заповедь сия, которую я заповедую тебе сегодня, не недоступна для тебя и не далека; она не на небе, чтобы можно [было] говорить: "кто взошел бы для нас на небо и принес бы ее нам, и дал бы нам услышать ее, и мы исполнили бы ее?" и не за морем она, чтобы можно [было] говорить: "кто сходил бы для нас за море и принес бы ее нам, и дал бы нам услышать ее, и мы исполнили бы ее?" но весьма близко к тебе слово сие. ЯКІЯ СЛОВЫ!!! Каб быць верным навуцы Езуса, не трэба даказваць што было раней – яйка ці курыца, не трэба ламаць галаву, ці Дарвін са сваёй тэорыяй ад злога ці не, не трэба шукаць вінаватых у падзелах сярод хрысціянаў, не трэба валтузіцца з тэмай крыжовых паходаў, інквізіцый, т.зв. “кананічных тэрыторый праваслаўя” і г.д. Не ад гэтага залежыць наша збаўленне. Адзін з білетаў у рай знаходзіцца ў нашай кішэні і на ім напісана: СТАНЬ БЛІЖНІМ ДЛЯ ІНШАГА. Гэта запаведзь сапраўды не за гарамі і не за марамі. Мы кожны дзень каля яе праходзім. Кожны дзень маем магчымасць стаць для некага бліжнім – на працы, на вуліцы, у сям’і і г.д. І таму гэты білет заўсёды з намі. Толькі ён нейкі такі непрыкметны і заюзганы… На заканчэнне хачу падзяліцца адной гісторыяй. Аднаго разу я меў шмат абавязкаў і планаў. Карацей, суетился в сердцах. І тут прыйшла маладая жанчына і сказала, што ад рака памірае яе маці і яна хоча да споведзі. Нічога не зробіш. Святарскі абавязак кліча, а твае планы… Я без ніякай радасці, а скарэй нават з нейкім сумам у сэрцы, паехаў да жанчыны. Паспавядаў яе, намасціў і праз нейкі час яна памерла. Але ў той самы дзень Бог вярнуў мне радаць і паказаў адну важную рэч: гэта жанчына будзе мне вельмі ўдзячная там, у небе, а я знайшоў сабе заступніка. У бліжэйшыя дні мне прыйшлося падрыхтаваць да адыходу ў вечнасць яшчэ пару чалавек. Група “маіх заступнікаў” узрасла. Пасля некага пакарміў, некага падтрымаў словам, даў надзею… Магчыма, некалі Бог спытаецца ў мяне: Аляксандр, Я столькі табе даў магчымасцяў, столькі паказаў, навучыў, многія не ведаюць таго, што ты ведаеш, чаму ж ты займаешся непатрэбнымі рэчамі, чаму марнуеш час і хочаш быць падобным да некага, чаму ты Мне не ўсё аддаў? Веру, што ў гэтую хвіліну перад МАІМ ГОСПАДАМ стануць людзі, для якіх я некалі спрабаваў стацца бліжнім… Такім чынам, мы збіраем заступнікаў не толькі тут, на зямлі, але перш за ўсё ў небе. За маё служэнне людзі часам дзякавалі, а мне жартам хацелася сказаць: я не для вас гэта рабіў, а для сябе, а вы яшчэ не ведаеце, кім для мяне ў будучыні станецеся. Пасля такіх Божых урокаў мне нават часам здавалася, што я, магчыма, жыву не для таго, каб нешта тлумачыць, даказываць, вучыць, будаваць, а для таго, каб нехта атрымаў слова надзеі і больш мяне ніколі не ўбачыў, альбо атрымаў кавалак хлеба і мог парадавацца ці проста быць удзячным. Як жа адрозніваецца мысленне Бога ад нашага. Прызнаюся, нельга пра гэта думаць без хвалявання…