Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Баркулаб БМ.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.07.2019
Размер:
92.16 Кб
Скачать

Цар Ілжэдзімітрый II

У 1607 годзе, у маі месяцы, пасля сёмай суботы, ішоў з Шклова і з Магілёва на Папову гару якісь Дзімітр Іванавіч. Тытулаваў сябе маскоўскім царом, які раней Маскву заваяваў і там ажаніўся.

Гэта быў Дзімітр Нагі, які раней працаваў у шклоўскага папа — дзетак грамаце навучаў, школку трымаў. Пазней ён пай-шоў у Магілёў. Там, у святара Фёдара Сасіновіча, нікольскага, у вёсцы таксама дзетак навучаў. Дзімітр Нагі меў гасподу ў Ма-гілёве, у Цярошкі, які заведвау праскурай пры царкве святога Міколы. Апранаўся надта бедна: кажух кепскі, шлык барано-вы. У тым і летам хадзіў.

А калі пачалі былі пазнаваць таго Дзімітра Нагага, ён ужо аж да Прапойска дайшоў, да вёскі Анісковіча Сідаровіча. Там, у Прапойску, яго злавілі. Нейкі час у вязніцы сядзеў. А потым, пан Рагоза, ураднік чачэрскі, паводле загада пана свайго, яго міласці Зяновіча, старасты чачэрскага, выпусціў таго Дзімітра Іванавіча на Папову Гару — за мяжу маскоўскую. Суправаджалі яго да мяжы слугі Зяновіча.

Калі прыбыў да Паповай Гары, там масква, па царскіх зна-ках і па лістах, якія ён рассылаў па замках, калі ўцякаў з Маск-вы, прызнала яго. Праз усе знакі пазналі яго — сапраўднага ўсходняга цара Дзімітра Іванавіча, яснае сонейка. Тут жа па-чалі радавацца. У шаты і каштоўнае адзенне апранулі яго.

Потым семсот коннікаў пад яго ўладу прыбыло.

Дзімітр Іванавіч пачаў лісты пісаць да Магілёва, Оршы, Мсціслаўля, Крычава, Менска, украінскіх замкаў, каб людзі рыцарскага стану прыязджалі да яго і за добрыя грошы найма-ліся на службу.

Неўзабаве ўяўны маскоўскі цар Дзімітр Нагі, узяў маскоўскі замак Старадуб.

Да яго пацягнуўся люд гуллівы, свавольны, накшталт само-га Дзімітра і яго малайцоў. Прыйшоў да яго якісь найміт з Мсціслаўля.

На той час царом у Маскве быў князь Андрэй Шуйскі.

Сабраўшы вялікае войска, Дзмітраш пачаў вайну з масквою і з князем Шуйскім.

Найбольш значныя маскоўскія баяры і масква прызнавалі яго за сапраўднага цара. Але многія ў Маскве, якія добра ве-далі папярэдняга цара Дзімітра Іванавіча, абвесцілі яго злодзе-ем і называлі яго — круцель. Масква напісала пра Дзімітра На-гага — цар-злодзей, Грыша Атрэпіч, растрыга.

Раптам аб'явіўся новы цар на Маскве, імем Нядзведка. Але той Нядзведка з шматлікім людам здаўся цару Андрэю Шуй-скаму.

Неўзабаве пад уладу цара Дзімітрыя пачалі прыбываць вялі-кія і моцныя войскі. Адсюль з Літвы — Руцкі з ротаю, Лісоўскі, Вялемаўскі, Сапега і іншых шмат. А з Нізу шматлюдныя роты: князь Вішнявецкі з ротаю і князь Ружынскі з ротаю. Таксама валынскія і падольскія зацныя паны з ротамі падйшлі. 3 Поль-шчы — пан Стадніцкі з вялікімі ротамі.

На Маскве ў той час Бог ведае што дзеелася. Месты і замкі былі зруйнаваныя. Пад сталіцай усё лета стаялі, шматкроць штурмавалі, але не ўзялі.

Шматлікія купцы неслі ў Маскву гарэлку, чым вялізную шкоду чынілі, хоць і купцы.

Усе жаўнеры і купцы, якія былі там на Маскве, неверагод-ныя рэчы пра цара Дзімітра распавядаюць: вельмі дзіўна сябе ў войску паводзіць, уначы не спіць, а толькі апранаецца ў пры-гожыя сукні.