Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Баркулаб БМ.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.07.2019
Размер:
92.16 Кб
Скачать

Пакуты яўрэйкі Сціркі

У 1599 годзе, 27 мая, у сёмую суботу, апоўдні, у месце Бар-кулабаве, прыйшла да Баркулабаўскай царквы Сцірка — дачка яўрэйкі Мар'ямкі, баркулабаўскай арандаркі. Яна ўпала на ка-лені і слёзна прасіла баркулабаўскага святара Фёдара Філіпові-ча навярнуць яе ў хрысціянскую веру. Святар параіўся з панамі, баярамі, зямянамі, шляхтай і з ураднікам — панам Фёдарам Пляцінскім. Як высветлілася, Сцірка прагнула новай веры не дзеля замуства, не дзеля таго, каб выйсці замуж за хрысціяні-на, але праўдзіва, дзеля духоўнага поклічу.

Яўрэйка Сцірка, стоячы перад царквою, перад усімі выбіт-нымі панамі і перад хрысціянскім людам, горача прамаўляла:

— Панове мае, ужо даўно я прагну крыжа Хрыстова. Паўта-ра года таму я сама далучылася да Хрыста, прасіла з слязьмі Госпада Бога і чыніла святы крыж, кладучыся і прачынаючыся, просячы, каб дазволіў мне стаць хрысціянкаю. 3 невымоўнай прагай і вялікім жаданнем я імкнуся здабыць Хрыстову веру.

Назаўтра, у дзень Зыходжання Святога Духа, супольна з мноствам божага народа — панамі, шляхтай, пачцівымі людзь-мі, жонкамі і дзецьмі — Сцірку хрысцілі праз апусканне ў ван-ну. У святым хрышчэнні яна атрымала імя Алены.

У той дзень, перад хрышчэннем Сціркі, яе матка Мар'ямка прыходзіла да месца хрышчэння. Падагочы на калені, з крыкам і плачам, яна прасіла, каб не хрысцілі дачку, абяцаючы пры-несці падарункі і шчодрыя ўзнагароды.

Пазней некаторыя месцічы бачылі чараванне той Мар'ямкі, якое яна чыніла сваёй дачцэ паганскімі егіпецкімі чарамі. Калі яе завезлі ў Буйнічы, да іх міласцяў князёў, тая Мар'ямка за-лезла ў студзёную лазню, галаву адкрыла, валасы распусціла, печку раскідала і чароўныя паганскія словы прамаўляла, пра-клінала, абедзвюма рукамі назад ківала, ногі свае вязала. Шмат іншага зла тварыла, праклінала, каб дачка жывая не была.

Падзеі за 1600—1605 гады

Год 1600. Валынскія і літоўскія паны, а таксама запарожскія казакі, змовіўшыся між сабой, супольна валохаў памялі. Разбілі валоскае войска Мігаля, гармату адпялі. Ваявода мульцянскі разам з Мігалём уцяклі, ледзь не злавілі іх, гналі аж да муль-цянскай мяжы. Крыху ўсё супакоілася. Казакі за тое атрымалі лежу ў Кіеве. Гетманам быў Самуіл Кошка. Ляжалі ў Гомлі,

Рэчыцы, Рагачове і ў Баркулабаве, пакуль не дачакаліся новага рэйду.

У 1600 годзе, 8 жніўня, з панядзелка на аўторак пан Леў Сапега, канцлер Вялікага Княства Літоўскага, стараста магі-лёўскі, пан Галубіцкі, ураднік пячэрскі, і Ян Ражаноўскі Тра-бух прыбылі ў Магілёў.

У 1600 годзе, 18 верасня, у чацвер, пан Ян Варшаўскі, а так-сама яго міласць пан Леў Сапега, канцлер літоўскі, стараста магілёўскі, у якасці паслоў хадзілі на Маскву да ўсходняга мас-коўскага цара Барыса Гадунова. 3 імі было мноства княжычаў і паноў выбітных. Знаходзіліся ў Маскве 20 тыдняў. Падпісалі перамір'е на 20 год.

У той жа год, 7 кастрычніка, полацкі ўладыка за свае грахі і з Божага дазволу хварэў спачатку ў Полацку, а затым у Вільні лекі ўжываў. Едучы з Вільні, на дарозе Смаргонскай, ганебнай смерцю скончыў сваё жыццё. Як на пастырства праз дзірку за-лез, гэтак у дзірцы, на дарозе, жыццё жахліва скончыў.

У той жа год, восенню, 17 верасня, у аўторак, здарылася незвычайнае — з захаду прыйшоў да нас моцны і вялікі гром, якія грымеў па ўсіх баках. Бліскала маланка. А ўначы быў ма-роз і вецер. 1 эта Ьыло прадказанне падзей, пра якія ніжэй бу-дзеш чытаць за 1602 і 1603 гады. Вялікія пакуты і хваробы, голад і моцны неўраджай. Быў страшэнны мор, які спасціг лю-дзей, што спускаліся на Ніз. Каля чатырох тысяч мужчын, жан-чын і дзетак з голаду мусілі пайсці. Страшна было глядзець, як на вуліцах, на дарогах, па гумнах, у равах сабакі елі мёртвыя целы.

У 1601 годзе распачалася вялікая вайна ў Інфлянтах з кара-лём шведскім за Жыгімонта Трэцяга. У той жа год запарожскія казакі ў Швецыі былі, але нічога не дапамаглі, толькі вялікую шкоду гаспадару ўчынілі — слаўнае і багатае места Віцебск заваявалі, месцічаў пабілі, паннаў паплюгавілі, незлічоныя скар-бы пабралі.

У той 1601 год па Магілёўскай воласці выбранцаў выбіралі, гайдукоў да Інфлянтаў.

У 1601 годзе, за часамі караля Жыгімонта Трэцяга, мітрапа-літа Пацея-адшчапенца, сусветнага патрыярха кір Рафаіла, па-стаўлены на ўладыцтва Гедэон, які меў раней імя Мікалай, і той адшчапенец.

У 1601 годзе, 5 жніўня, памёр юр'еўскі святар, айцец Ціма-фей Алексіевіч. Выконваў іерэйскія абавязкі чатыры гады. Да яго парафіі належалі: паўместа, вёска Былевічы, Хадуцічы, Ліпаўка, Панькавічы, Навасёлкі, Трызніна слабада, Лежнева, Багданава слабада.

Год 1601 быў незвычайным. Галодныя людзі пачалі на хлеб жаць збожжа перад святам Адсячэння галавы Іаана Прадцечы. А ў копы пачалі жаць збожжа на святога Сімяона Стоўпніка. Зерне было яшчэ надта мяккім. Дажалі збожжа перад Пакро-вам за два тыдні, бо без перапынку ішлі дажджы на працягу 12 тыдняў. Яравыя пачалі саспяваць на святога Пятра, а праз два тыдні пачалі ўжо іх жаць. Але зялёнае яшчэ было. А потым, пасля святога Сімяона Стоўпніка, 4 кастрычніка, глыбокі снег выпаў. Усё, што было на палетках — збожжа, авёс, пшаніца, ячмень, гарох, боб — засыпала снегам і прынесла велізарную шкоду. Пацярпеў ураджай і пацярпелі людзі. Перад тым кошт збожжа быў сярэдні. Знак падзення ўраджаю — моцны во-сеньскі гром 1600 года, пасля свята Уздзвіжання крыжа.

У 1601 годзе ў Швецыю хадзілі чатыры тысячы запарожскіх казакаў. Над ші гетманам стаяў Самуіл Кошка. Самуіла там забші, а пахавалі ў Кіеве. Там, у Швецыі, казакі нічога добрага не ўчынілі. Аніякай дапамогі ні гетману. ні каралю казакі не аказалі, а толькі ўцяклі з Швецыі. Тут, на Русі, у Полацку вялі-кія шкоды нарабілі. Захапілі слаўнае места Віцебск, забралі шмат золата і срэбра, пачцівых людзей пазабівалі. Садомскія ўчынкі чынілі горш за злых непрыяцелеў і злых татар.

У той 1601 год, пасла 10 кастрычніка, цэлы тыдзень ня-спынны валіў моцны снег. Выпаў да паўголені. Таксама моц-ная завіруха гуляла. Пшашцу, ярыцу, авёс, грэчку, гарох і ўсю гародніну снегам пазамятала. Жалка і страшна было глядзець на плач і цяжкія ўздыханні ўбогіх і бедных хлебапашцаў.

Снег ляжаў два тыдні, аж да Дзімітравай суботы. Днепр так замёрз, што па ш ездзілі, як сярод зімы. Але потым, ласкай усеміласцівага Госпада Бога, снег растаў і рака Днепр зноў па-цякла.

Потым пачалі жаці-гараваці па снезе, у стужу. Як пачаліся вялікія маразы — агонь клалі, грэліся, аж страшна было гля-дзець на людскія пакуты. За дзень два-тры чалавекі нажыналі толькі снапоў 40 аўса, або ярыцы, бо ўсё палегла да зямлі.

Увесну бедныя людзі жалі-гаравалі ярыцу для ската. Самі гаспадары мусілі стравіць шмат збожжа статкамі ўвесну. Бо мак, гарох, бабы, проса, рэпа — усё наогул загінула. А хто абма-лаціў ярыцу — зерне толькі знак. А калі змеле, спячэ — дык у

печы спячэцца, а з лапаты ў печ не пакласці. 3 печы аж палоў-нікам даставалі. Збожжа было зусім неўмалотным. А калі муку жытную ў хлебе спякуць, то печанае цеста становіцца салодкім. А за скарынку хоць ложку кладзі, а ў печцы не пячэцца.

Увосень аралі глебу і сеялі збожжа. Каторыя старым зер-нем — тое няблага ўзышло, а каторыя новым — тыя не жалі. Дзве долі тых людзей было, каторыя аралі і каторыя — не сея-лі

А той гнеў Божы і непагадзь былі ад Мінска да Полацка, Віцебска, Оршы, Мсціслаўля, Прапойска, Рагачова, Магілёва, Любашанаў.

Потым у Рэчыцы, Лоеве, Кіеве, аж на Валынь, добры ўра-джай быў. Мноства людзей убогіх ад голаду на Ніз пайшлі — з жонкамі, дзецьмі, сем'ямі. Цяжка пра гэта апісаць, аж страшна было глядзець. 3 верху — з воласці Шклоўскай, з Друцка, Дуб-роўны, Круглага, Бабра, з-пад Віцебска, Полацка, Мінска і з многіх іншых краёў людзі ішлі.

У той год зіма была злая — вялізныя снягі і моцныя маразы. Людзям паадмарозіла каму наіу, каму пальцы, шшым — твар, вушы, нос, а некаторыя ад марозу памерлі.

А калі ўжо прыйшла вясна 1602 года — МЕіоства людзей з таго находу паўміралі. Па пяць, па трыццаць — у яму. Хворых, галодных, апухлых — вялікае мноства. Страх бачыць гнеў Гас-подні! Пры вялікіх местах памерлых паасобку хавалі, святары праводзілі. Тыя, што пайшлі на Ніз — усе там памерлі, мала хто застаўся. Паміралі паўсюль — па местах, на вуліцах, на дарогах, па лясах, на пустэчах, на раздарожжах, у пустых ха-тах, на гумнах. Бацька — сына, сын — матку, матка — дзяцей , муж — жонку, жонка — мужа пагублялі, па розных местах і вёсках разышліся. Адзін другога пакідалі, не ведаючы нічога пра блізкіх. Амаль усе памерлі.

А калі тыя хадакі — бацька з сынам, сын з бацькам, матка з дачкою, дачка з маткаю, брат з братам, сястра з сястрою, муж з жонкаю, — стоячы ля варот ці перад домам, хлеба прасілі, дык прамаўлялі горка і слёзна: «Матухна, зязюлюхна, качачка, па-нюшка, спадарьшя, сонейка, месячык, зорачка, дай кавалачак хлеба!» Тут жа, ля плота, будуць стаяць з ранку да абеду, да паўдня, гэткім чынам просячы. Іншы пад плотам і памрэ.

А калі варыва лрасілі, дык прамаўлялі такія словы: «Спада-рыня, перапёлачка, зорачка, зернейка, сонейка, дай дзіцятку лыжачку варыўца сырога!»

У той 1602 год куплялі збожжа чвэрць — 40 грошаў, пшані-цы чвэрць — 50 грошаў, аўса чвэрць — 38 грошаў, грэчкі чвэрць — 40 грошаў, гароху чвэрць — 40 грошаў, канопляў чвэрць — 50 грошаў, капусты кіслай вядро — 3 грошы, бочач-ка капусты кіслай — 24 грошы, ячменю чвэрць — 70 грошаў.

Вясна 1602 года, з ласкі Божай, пачалася добра. Да святога Юр'я пасеянае збожжа пачало з зямлі прабівацца і ўзыходзіць. Араць пачалі на Страсны тыдзень. Некаторыя да свята пасеялі крыху маку і пшаніцы. Але, у той жа год, на Страсным тыдні, у сераду, загрымеў вельмі грозны гром, з вялікім дажджом і бу-рай. Гэта быў нядобры і злы знак, бо на дзесятым тыдні таго 1602 года, у чацвер, быў моцны мароз. Што было квецені — усё памарозіў[...]

У 1603 годзе аб'явіліся запарожскія казакі на чале з гетма-нам Іванам Куцковічам. Пры ім было казацкага люду — 4 тыся-чы. Бралі прыстаўства з Баркулабаўскай і Шупеньскай валас-цей: грошаў — 50 коп, збожжа — 500 мер, ялавіц — паўтара-ста, кабаноў — 50, свінога сала — 100, прэснага мёду — 60 пудоў, масла — 10 пудоў, курэй — 500, сена — трыста вазоў.

У 1603 годзе Іван Куцка ў месцы Магілёве здаў гетманства, паколькі ў войску пачаліся свавольствы: хю што хоча — тое робіць. Ад яго каралеўскай міласці і паноў-рады прыязджаў камісар. Ён нагадваў і гразіў казакам, каб аніякага гвалту ў месце і па вёсках не чынілі. Адзін месціч прынёс да таго камісара на руках сваю шасцігадовую дзяўчынку — ледзьве жывую, згвал-таваную і змардаваную. Было горка і страшна глядзець. Усе людзі плакалі, маліліся Стваральніку, каб тых свавольнікаў па-караў вечнымі пакутамі.