Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Баркулаб БМ.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
16.07.2019
Размер:
92.16 Кб
Скачать

Берасцейскі сінод 1596 года

Вось што дзеелася ў дзень прызначанага з'езду — 6 каст-рычніка, паводле старога календара, або 16 — паводле новага.

Святарства і рыцарства, паслы і паны сышліся на пасяджэн-не пад кіраўніцтвам яго міласці ваяводы кіеўскага ў доме пана Райскага. Адтуль паслалі да мітрапаліта дзвюх духоўных асо-баў і дзвюх свецкіх ад кола рыцарскага з паведамленнем, што ўжо з'ехаліся на сінод. Яны таксама прасілі прызначыць месца для правядзення неабходных перамоваў.

Мітрапаліт адказаў, што яшчэ не вызначыўся з месцам і ад-клаў вырашэнне пытання да заўтрашняга дня, на чацвер, 7 ка-стрычніка. Пазней ад яго імя ў саборнай мураванай царкве была прыбіта картка, дзе паведамлялася пра месца сустрэчы.

У той жа дзень мітрапаліту бьша накіравана духоўная позва ад айца Нікіфара, экзарха, якога прыслаў канстанцінопальскі патрыярх Гаўрыіл, з прапановай назаўтра наведаць яго і даць тлумачэнні ў тых справах. Але мітрапаліт і ўладыка, некім па-пярэджаныя, схаваліся ў гасподзе ксяндза біскупа луцкага.

У той жа дзень, у сераду, але крыху са спазненнем прыбыў да Берасця яго міласць ваявода трокскі. Неадкладна ён наведаў князя, ваяводу кіеўскага. Трокскі ваявода папрасіў князя не аб-ражаць паслоў яго каралеўскай міласці — пана канцлера і пана падскарбнага, якія меліся неўзабаве прыбыць на сінод.

Сінод пачалі ў той жа дзень. Духоўныя спачатку абралі марк шалка сінода, а затым заслухалі пасольствы з некалькіх паве-таў.

У чацвер, рана на світанку, засядалі князь, ваявода кіеўскі сынам — ваяводам валынскім у пана ваяводы трокскага. Гу тарка доўжылася болей за пяць гадзін, амаль да паўдня.

Нарэшце з'явіліся пан канцлер з падскарбіем, якія адразу накіраваліся да трокскага ваяводы, дзе і засталі князя. I зноўку нямала часу стравілі ў спрэчках. Да мітрапаліта накіравалі дэ-легацыю — шэсць духоўных асоб і шэсць паслоў з местаў, — з пісьмовай просьбай, каб ён не марнаваў часу і неадкладна су-стрэўся з імі для перамоваў. Яны таксама прапаноўвалі ўлады-каў-адшчапенцаў пазбавіць святарскага сану, ніскласці з духоў-ных пасадаў, калі яны будуць настойваць на старой веры і даб-раславенні патрыярха [...]

Князь [Астрожскі] сказаў прамову, у якой падкрэсліў, што сустракаўся з іх міласцямі, і адзначыў, што ўсё чыніць адкрыта і хацеў бы далей пры іх заставацца. Потым з плачам прамовіў:

  • Мы ўсе абражаны дзеяннямі тых здрайцаў нашых, якія ўсё тое заварылі, і тымі, хто ім дапамагае. Мы цярпліва зносім крыўды, пакладаючыся на Бога [...]

Праз невялікі час іх міласці каралеўскія паслы паведамілі, што хочуць быць у князя. I прыехаў пан ваявода трокскі, пан канцлер, пан падканцлер. Яны пайшлі ў пакой да князя. Іх ча-калі некалькі гадзін, да змяркання. Усе былі надта абражаныя, што там надта доўга перамаўляюцца, бо не ведалі, якія таем-ныя пагадненні прымаюць.

Нарэшце пастанавілі з'ехацца ў пятніцу, а 14 гадзіне, і за-вяршыць распачатую справу. Пасля чаго з грукатам і наракан-нямі раз'ехаліся. Сенатары маглі ўсё добра чуць, бо вокны вы-ходзілі на вуліцу, а людзі гаманілі надта гучна.

Назаўтра, у пятніцу, пан падскарбі прыслаў па мяне, каб прыбыў да яго. Сабраў у сябе і шмат іншых. Пачаў агітаваць за паяднанне, паведаміўшы, якуго карысць будзем мець ад згоды на ўсе часы. Але ад нас не дачакаўся станоўчага адказу, бо мы не хацелі быць такімі, як тыя адшчапенцы. Ён мне нагадаў:

  • Не мусіш гаварыць ад імя ваяводы смаленскага. Я на тое зазначыў:

  • Не ад яго міласці прыехаў, але сам па сабе. Потым паехалі да кола, да братоў сваіх [...]

У суботу зноў з'ехаліся да кола. Дэкрэт патрыярхаў і пра-кляцце мітрапаліта былі прачытаны па-руску, перакладзеныя з грэцкай мовы вельмі пекнымі і досыць жаласлівымі словамі.

Пан канцлер літоўскі ў той дзень звярнуўся з заклікам да віленскіх месцічаў, якія не хацелі прымаць згоды, каб наведалі яго. Ім сказаў, што яны будуць шкадаваць і мець вялікі клопат дзеля сваёй настырнасці. Аб пагрозах з яго боку месцічы паве-дамілі ў коле.

Наш пан маршалак указаў пану канцлеру, што паны Літву страцілі, аддалі яе Польшчы [...]

Таксама яго міласць князь, у скрусе, указаў пану канцлеру і пану падскарбію, каб яны не пагражалі яму імем караля, бо ён добра ведае свае абавязкі і надзейна служыць гаспадару. Няхай іх міласці пагражаюць яму ад свайго імя. Калі яны нешта ма-юць да яго, ён гатовы з імі спаткацца, дзе яны скажуць.

Потым прыслалі князя Шуйскага з нейкім ляшкам. Паве-дамілі, што прыходзяць да згоды ў касцёле, запрашаючы князя, калі ён пажадае. Князь адказаў, што прышле дэлегацыю. Былі абраны дзесяць чалаьек з кола рыцарскага, дзесяць асобаў ду-хоўных, дзесяць мяшчан і накіраваны, каб агучыць пратэста-цыі, калі будзе дазволена. 3 князем былі возныя і некалькі гене-ралаў. Калі яны прыехалі да касцёла, там іх да брамы гайдукі і слугі пана падскарбія і пана ваяводы трокскага нават не пусцілі. Яны з жалем вярнуліся назад. А тое здарылася ў суботу, пры канцы дня.

У той дзень валынскі князь, валыняне і падаляне мусілі спат-кацца з панам падскарбіем на абедзе. Але ім адмовілі, што іх надта абразіла.

Аніякія нашы нратэстацыі не былі прыняты ў замку.

Мітрапаліта і ўладыкаў гвалтам прымусілі прынесці пры-сягу. Яны, дзеля Бога, прасілі адкласці да сойма, але арцыбіс-куп львоўскі, біскуп луцкі і пан канцлер запэўнілі іх ласкаю караля і прывялі да прысягі. Там мітрапаліт з чатырма ўлады-камі прысягнулі на вернасць папу рымскаму, на новы калян-дар, на артыкул, што Святы Дух паходзіць ад Айца і ад Сына, а таксама — на адзінства касцёла.

У нядзелю езуіт Скарга ў саборнай царкве імшу служыў і казанне прамаўляў. А Пацей службу служыў у касцёле, каля Ражэйскага алтара. Ля праваслаўнага алтара, дзе рымлянін службу служыў, віно ператварылася ў брыдкую і смуродлівую кроў, якой той езуіт не мог спажыць. А ля рымскага алтара, у Пацея, віно ператварылася ў звычайную горкую ваду.

Там жа, у Берасці, сярод простых людзей знайшоўся чала-век, які пранікнёныя і мудрыя словы прамаўляў, бо на памяць ведаў усё Пісанне. Ён нагадваў, каб людзі сваёй веры моцна трымаліся.

Тых лотраў — мітрапаліта і ўладыкаў — больш не бачылі, бо іх рымляны не пусцілі.

А мы ў нядзельку ўсе раз'ехаліся, паставіўшы подпісы і пя-чаткі пад ушверсаламі, якія накіравалі да каралеўскай міласці.