Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Баркулаб БМ.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.07.2019
Размер:
92.16 Кб
Скачать

Цар Ілжэдзімітрый I

У 1605 годзе, у краі Нізовым, а дакладней, пры двары кня-зёўВішнявецкіх, знайшоўся нейкі «царэвіч»—Дзімітр Іванавіч. Будучы пры двары іх міласцяў радных паноў, ён сабраў вяліз-нае войска з нізоўскага люду і запарожскіх казакаў, а таксама мноства праваслаўнага люду. 3 імі пайшоў на маскоўскі горад Старадуб і ўзяў яго.

Лісты па ўсёй маскве разаслаў, называючы сябе царом мас-коўскім — Дзімітрам Іванавічам, якога Гадун хацеў падлеткам звесці са свету. Паведамляў, што замест яго было забіта іншае малое дзіцятка, а ён таемна быў вывезены па Украіну і вырата-ваны.

Цяжка апісаць падрабязна жыццё і пакуты таго Дзімітра Іва-навіча, яго быццё, звычаі і ўчынкі, дзіўныя і жаласлівыя пры-годы. Яго гісторыя дэталёва перададзена ў іншых летапісцаў.

Праз нейкі час той Дзімітр Іванавіч, узяўшы Старадуб і Маскву, з царства свайго маскоўскага Гадуна сагнаў і сам сеў. Куды Гадун падзеўся — невядома.

Масква пазнала Дзімітра Іванавіча па даўніх царскіх зна-ках, і ён быў каранаваны на царскі маскоўскі пасад замест бацькі свайго Івана. Але, хоць і каранавалі яго, маскоўскія баяры не не мелі між сабой добрай і супольнай згоды. Адна масква пры-мала яго за цара, а другая — не прымала. Паміж імі паўсталі вялікая нязгода і моцныя сваркі. I дужа дзіўныя рэчы пра «цара» шапталі. Хітра, мудра, скрытна, цішком раіліся, аб чым ніжэй пачуеце.

1606 год, з ласкі Божай, быў удалы, ва ўсім добры. Не такі, як папярэдні, мокры, калі жыта было вельмі кепскім (пра кош-ты раней пісаў), паводкі былі частыя, сена не хапала для стат-ка. Гэты, з ласкі Божай, быў здаровы для людзей.

У той 1606 год Дзімітр Іванавіч, будучы каранаваным ца-ром на Маскве, не параіўшыся і не папытаўшыся сыноў ба-ярскіх. але толькі ў адпаведнасці з сваёй воляй і сваімі планамі, паслаў у Польшчу сватоў і замовіў сабе зацную панну, дачку ваяводы сандамірскага. Тыя паслы ўгаварылі панну і прывезлі яе ў Маскву разам з самім ваяводам сандамірскім. 3 імі прыбы-ло мноства добрых і славутых паноў, шляхетных паішаў і па-ненак.

У той 1606 год згулялі вяселле ў Маскве, на якім прысутні-чала мноства літвы, русі, палякаў і валынцаў, каля сямі тысяч выбранцаў, апранутых у дарагія шаты, у золаце і срэбры, у да-рапх камянях і жэмчугу. Розум чалавечы не можа ахапіць той роскашы!

Праз некалькі дзён або тыдняў масква, сабраўшыся і змо-віўшыся міжсобку, уначы грозна ўдарыла на палац самога цара. Яны атакавалі Дзшітра Іванавіча і ўвесь почат яго — літву, русь, палякаў і пана сандамірскага. Тады забілі мноства людзей з почату Дзшітра Іванавіча — зацных паноў, люду служылага рыцарскага, прывабных паннаў і паненак. Апошніх так моцна сільнічалі і га^ньбілі, як толькі магла дазволіць іх злая фантазія.

Дзе падзеўся сам цар Дзімітр Іванавіч — невядома. Адны распавядалі, ён — забіты. Іншыя — жывы ўцёк. Самога ваяво-ду сандамірскага і дачку яго не згубілі, а пасадзілі ў вязніцу.

А з тых паноў, якіх не забілі, садралі дарагія шаты, забралі іх зброю, голых ды босых — выгналі за мяжу.

Гэта была адплата ім за літоўскі здзек і польскае насмяянне. Бо цар Дзімітр збудаваў дзеля волі жонкі сваёй касцёл у Маск-ве, а праваслаўныя цэрквы ганьбілі, папоў маскоўскіх знева-жалі, абражалі іх. Масква ўспрыняла іх учынкі як вялікую крыў-ду і знявагу, не пажадала мець веры ляхавіцянскай у царстве сваім. Таму іх пабілі, памардавалі і з царства свайго Маскоў-скага прэч выгналі. А сабе на царства царом памазалі Шуй-скага.