Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси КР темма №17.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
103.42 Кб
Скачать

Тэма 17. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы XVIII ст. – 50-я гг. XIX ст. Крызіс прыгоннага ладу План

  1. Чым вызначаліся асаблівасці развіцця дваранскай зямельнай уласнасці і сялянскай гаспадаркі ў Беларусі з канца ХVIII ст. і да сярэдзіны XIX ст.?

  2. Прааналізуйце спробы рэфармавання сельскай гаспадаркі Беларусі ў 30–50-я гг. XIX ст.

  3. Ахарактарызуйце эканамічнае і сацыяльнае становішча гарадоў Беларусі ў першай палове XIX ст.

  1. Чым вызначаліся асаблівасці развіцця дваранскай зямельнай уласнасці і сялянскай гаспадаркі ў Беларусі з канца хviii ст. І да сярэдзіны XIX ст.?

Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793 і 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам каля 3 млн чалавек адышлі да Расійскай імперыі.

3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Якія перамены ва ўнутраным жыцці Беларусі адбыліся са зменай яе дзяржаўнай прыналежнасці?

Расійскі ўрад адразу ажыццявіў шэраг мер па ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях. Для аховы новых заходніх межаў будаваліся крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове і іншых месцах.

На беларускія землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У сувязі з гэтым у 1796 г. праведзена адміністрацыйная рэформа. На тэрыторыі Беларусі былі створаны губерні: Беларуская (у яе склад увайшлі Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы) з губернскім горадам Віцебскам і насельніцтвам каля 1,5 млн чалавек; Мінская з губернскім горадам Мінскам і насельніцтвам каля 800 тыс. чалавек; Літоўская (у яе ўвайшлі існаваўшыя Слонімская і Віленская губерні) з губернскім горадам Вільняй і насельніцтвам каля 1,6 млн чалавек.

У 1801 г. у выніку ўдасканальвання адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня была разбіта на Магілёўскую і Віцебскую, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства; Літоўская губерня — на Гродзенскую і Віленскую, якія разам з Мінскай склалі Літоўскае генерал-губернатарства.

Складаная ўнутрыпалітычная абстаноўка ў беларускіх, украінскіх і літоўскіх губернях прымусіла расійскае кіраўніцтва шукаць шляхі ўмацавання тут сваіх пазіцый. Пры гэтым даводзілася лічыцца з гістарычнымі адрозненнямі ў характары і ўзроўні развіцця феадальных адносін у Расіі і яе заходніх губернях. Хаця аснова эканамічнага ладу -феадальная ўласнасць на землю — была і там і там аднолькавая. Цэнтральная ўлада ва унітарнай дзяржаве не пакідала шмат функцый феадалам, замацоўвала за сабой права суда і кант-ролю за ўзроўнем феадальнага прыгнёту сялян.

На Беларусі раней склалася дваранская манаполія на зямлю. Яна зафіксавана ў Статутах ВКЛ ужо ў XVI ст. У Расіі дваранская манаполія зацверджана толькі ў сярэдзіне XVIII ст. пасля ліквідацыі ў 1754 г. сістэмы недваранскага землеўладання.

Феадальная зямельная ўласнасць на Беларусі раней страціла сваю залежнасць ад нясення ваеннай службы. 3 пачатку XVIII ст. "паспалітае рушэнне", удзел у якім лічыўся неабходнай умовай для валодання шляхтай землямі, ужо не склікалася. У Расіі ж толькі маніфест Пятра III у 1762 г. вызваліў дваранства ад абавязковага нясення дзяржаўнай службы.

Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання. Расія не ведала такой сацыяльнай групы землеўладальнікаў, як дробная шляхта. Адносны працэнт феадальных уласнікаў быў там значна ніжэйшы, чым у заходніх губернях. У Расіі збяднелыя памешчыкі гублялі свае правы і прывілеі і служылі ў якасці дзяржаўных чыноўнікаў. На Беларусі ж збяднелая шляхта паводле прававога статуса не адрознівалася ад магнатаў.

Розніца ў прававым становішчы дваранства ў Расіі і заходніх губернях была вялікая ўвогуле. У Рэчы Паспалітай, шляхта мела вялікія правы, а ўлада караля была занадта слабой. Ен быў пазбаўлены заканадаўчых паўнамоцтваў і з'яўляўся ўсяго толькі вярхоўнай выканаўчай уладай. Дзейнасць вышэйшага заканадаўчага органа ў краіне — сейма была паралізавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі Шляхта мела правы на канфедэрацыі (вайсковыя саюзы для абароны сваіх правоў) і мела магчымасць законна падымаць бунт (рокаш) супраць караля. Гэты палітычны плюралізм і прывёў да практычнай некіруемасці дзяржаўнага жыцця Рэчы Паспалітай.

На беларускія губерні была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Уніфікаваліся розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва: уводзіўся падушны падатак і земскі збор. Аднак, улічваючы запушчаны стан беларускіх зямель (выяўлены ў час перапісу насельніцтва пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў усё насельніцтва ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На працягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацелыпчыкамі.

Што датычыцца заканадаўства, то расійскі ўрад стараўся паказаць, што не мае намеру замахвацца на прававыя нормы, здаўна ўстаноўленыя на тэрыторыі заходніх губерняў. Асноўным заканадаўчым кодэксам аж да 1840 г. заставаўся Статут ВКЛ 1588 г. Мясцовая ж адміністрацыя стваралася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

Як бачна, на першым часе ўрад у беларускіх і іншых далучаных ( губернях імкнуўся падладкоўвацца пад шляхту ды іншыя слаі насельніцтва, спрабаваў мякка зняпь апазіцыйныя настроі. Аднак рост незадаволенасці значнай часткі шляхты каталіцкага веравызнання і каталіцкага духавенства прымусіў царызм дзейнічаць больш актыўна. Першым крокам у гэтым напрамку з'явілася ўвядзенне на Беларусі землеўладання расійскага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду. Асноўная частка дзяржаўных зямель разам з сялянамі была раздадзена Кацярынай II у Заходняй Беларусі расійскім дваранам ды чыноўнікам. 3 750 тыс. чалавек мужчынскага полу, якія пражывалі на далучаных землях, 140 тыс. перайшло да расійскіх памешчыкаў і дзяржаўных чыноўнікаў. Усяго на далучанай да Расіі тэрыторыі Беларусі з 1772 па 1796 г. Кацярына II перадала расійскім дваранам 150 550 душ. Павел I на працягу 1796 — 1801 гг. аддаў 51 памешчыку яшчэ каля 28 тыс. сялянскіх душ мужчынскага полу. У 1773 — 1795 гг. ва ўсходняй частцы Беларусі (Магілёўская і Віцебская губерні) атрымалі ва ўласнасць буйныя маёнткі 85 расійскіх памешчыкаў. У Мінскай губерні ў гэты ж час было падаравана розным асобам 42 290 душ мужчынскага полу, у Гродзенскай — 33 052, у Віленскай — 5319.

У выніку гэтых дараванняў удзельная вага расійскіх памешчыкаў у сярэдзіне XIX ст. склала на Беларусі 1 %, а плошча іх землеўладання — 21,7 % (2,1 млн дзесяцін прыватнай зямельнай уласнасці).

Пасля 1801 г. раздача маёнткаў на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне была спынена ўрадам Аляксандра I з-за ўзросшага супраціўлення пераводу дзяржаўных сялян у памешчыцкія з боку саміх сялян.

Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі царызму ў далучаных губернях, з'яўлялася паступовае абмежаванне правоў мясцовага дваранства. Да апазіцыйна настроенай шляхты быў выкарыстаны такі сродак, як канфіскацыя маёнткаў за ўдзел у антыўрадавай дзейнасці. У Рэчы Паспалітай пакаранні за палітычныя злачынствы ў выглядзе выгнання з краіны і канфіскацыі маёмасці таксама дапускаліся. Але прымяняліся яны толькі ў выключных выпадках да кіраўнікоў мяцяжоў, а не да радавых удзельнікаў. Прычым, як правіла, вінаваты каяўся і атрымліваў памілаванне. Такі лёс спасціг буйнейшага магната Кароля Радзівіла, які двойчы падымаў зброю супраць караля, але абодва разы дабіваўся зняцця секвестру і вяртання сваіх уладанняў. У Расіі ж канфіскацыі па матывах здрады самадзержцу шырока ўжываліся. Змены асоб на прастоле ў выніку частых палацавых пераваротаў у XVIII ст. суправаджаліся буйнымі канфіскацыямі маёнткаў у набліжаных да папярэдняга цара. Гэтыя маёнткі дараваліся асобам з акружэння новага самадзержца. Удзельнікі змовы, якая прывяла да ўлады Кацярыну П, атрымалі 18 тыс. прыгонных. Былі прыменены канфіскацыі і ў дачыненні да апазіцыйнай шляхты Беларусі і Літвы.

Канфіскацыі праводзіліся неаднойчы. У 1773 - 1775 гг. Яны - былі накіраваны супраць тых магнатаў і шляхціцаў, што пасля далучэння не захацелі прынесці прысягу расійскаму манарху.

Наступная хваля канфіскацый мела месца ў 1830 — 1831 гг. У выніку яе на Беларусі канфіскаваны 62 маёнткі ў 51 уладальніка. 30-я гады XIX ст. сталі пераломнымі ў царскай палітыцы ў дачыненні да заходніх губерняў: яна прыняла болып жорсткі характар. На гэта паўплывалі дзве прычыны: рост апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў, а таксама працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкага ладу, які перарастаў у яго крызіс.

У другім дзесяцігоддзі XIX ст. на Беларусі, як і ў іншых заходніх губернях, значна ўзмацніўся грамадска-палітычны рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй.