Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Кантрольная работа па прадмету Гісторыя Беларусі Варыянт 11.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
73.73 Кб
Скачать

Кантрольная работа

па прадмету «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»

Варыянт 1

Студэнта груп:

Заданне 1. Размяркуйце словы па групах.

Агульнаўжывальныя

Абмежаванага ўжытку

Дыялектная лексiка

Спецыяльная лексiка

Жаргонная лексiка

плошча

нямашака

аптычны дыск

зубарыць

лета

дзiценак

санорны гук

стукач

школа

мiкраэлектронiка

фiлонiць

перадаваць

азон

гаспадарка

камп'ютэрны вiрус

шрыфт

Заданне 2.

Прывядзiце прыклад навуковага тэксту.

Выявiце: а) тыповыя лексiка-граматычныя сродкi арганiзацыi гэтага тэксту (абстрактныя назоўнiкi, назоўнiкi роднага склону, зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы, аддзеяслоўныя назоўнiкi); б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi.

Камп’ютар – машына для правядзення вылічэнняў. Першапачаткова ў англійскай мове гэтае слова абазначала чалавека, які праводзіў арыфметычныя вылічэнні з прыцягненнем ці без прыцягнення механічных прылад. Пры дапамозе вылічэнняў камп’ютар здольны апрацоўваць інфармацыю па загадзя вызначанаму алгарытму. Акрамя таго, большасць кампьютараў здольны захоўваць інфармацыю і ажыццяўляць пошук інфармацыі, выводзіць інфармацыю на розныя віды прылад выдавання інфармацыі.

Архітэктура камп’ютараў можа непасрэдна мадэляваць праблему, якая вырашаецца, максімальна блізка адлюстроўваючы фізічныя з’явы, якія даследуюцца. У большасці сучасных камп’ютараў праблема спачатку апісваецца ў матэматычных тэрмінах, пры гэтым уся неабходная інфармацыя падаецца ў дваічнай сістэме, пасля чаго дзеянні па яе апрацоўцы зводзяцца да выкарыстання простай алгебры логікі.

а) абстрактныя назоўнiкi: вылічэнняў, інфармацыю, алгарытму, сістэме;

назоўнiкi роднага склону: для правядзення вылічэнняў, з прыцягненнем ці без прыцягнення механічных прылад, віды прылад выдавання інфармацыі;

зваротныя дзеясловы: вырашаецца, даследуюцца, апісваецца, падаецца, зводзяцца;

неасабова-прэдыкатыўныя словы: здольны;

аддзеяслоўныя назоўнiкi: правядзення, прыцягненнем, вылічэнняў, выдавання, апрацоўцы.

б) тыповыя лексiка-сiнтаксiчныя канструкцыi: ужываюцца апавядальныя сказы; сказы з аднароднымі членамі (вылічэнні з прыцягненнем ці без прыцягнення механічных прылад; захоўваць інфармацыю і ажыццяўляць пошук інфармацыі, выводзіць інфармацыю); складаназалежныя сказы (Архітэктура камп’ютараў можа непасрэдна мадэляваць праблему, якая вырашаецца, максімальна блізка адлюстроўваючы фізічныя з’явы, якія даследуюцца); сродкі міжфразавай сувязі (пры дапамозе, акрамя таго); словазлучэнні-тэрміны (арыфметычныя вылічэнні, механічных прылад, пошук інфармацыі, ў дваічнай сістэме).

Заданне 3. Вызначце стыль тэксту пры дапамозе прыведзеных сказаў. Знайдзiце моўныя памылкi. Выпраўце iх.

Першапачатковы варыянт

Камп`ютэрны вiрус - гэта спецыяльна напiсаная невялiчкая па памерах праграма, якая можа "прыпiсваць" сябе да iншых праграм, а таксама дзень пры днi выконваць розныя непажаданыя дзеяннi на камп`ютэры. Бяда, калi такая праграма пачынае работу:

Выпраўлены варыянт

Камп’ютэрны вiрус - гэта спецыяльна напiсаная невялiчкая па памерах праграма, якая можа "прыпiсваць" сябе да iншых праграм, а таксама дзень пры днi выконваць розныя непажаданыя дзеяннi на камп’ютары. Калi такая праграма пачынае работу, яна перешкаджае нармальнаму функцыянаванню камп’ютара.

Стыль тэксту: навуковы стыль.