Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 33. Культурнае будаўніцтва БССР у 20 - 30-я гады XXст..doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
111.62 Кб
Скачать

Адказ на 2-е пытанне

У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае і музычнае мастацтва. У пачатку 20-х гадоў у перыяд вострай класавай барацьбы на тэатр ускладалася важнейшая ідэалагічная місія ідэйнага выхавання народа, фарміравання яго сацыялістычнага светапогляду.

Вялікай падзеяй у культурным жыцці было адкрыцце 14 верасня 1920 г. Беларускага дзяржаўнага тэатра(БДТ). Спачатку белакурскаму калектыву даводзілася дзяліць сцэну з рускай і яўрэйскай трупамі. Першым паставілі спектакль “Рысь” паводле Э. Ажэшка. Гэта была больш сур’езная, удумлівая работа акцераў, пастаноўка была намнога вышэй тых работ, якія глядач мог бачыць на сцэне Першага таварытсва. Заканамерным быў зварот БДТ спачатку да драматургіі Я. Купалы. Асноўныя тэндэнцыі “Паўлінкі” – паказ новай, маладой сілы ў Беларусі – найбольш поўна выяўлена ў вобразах Сарокі і Паўлінкі. Нягледзячы на карэнныя сацыяльныя пераўтварэнні, перажыткі старога яшчэ існавалі, яны заміналі сцвярджэнню новага, савецкага ўкладу жыцця. Акцерам не хаплала сцэнічнага вопыту, пачуцця ансамблю, спектаклі ішлі ў “дзяжурных” дэкарацыях. Выканаўцы ішлі па шляху прымітыўнага камекавання, акарыкатурвання персанажаў, што прыводзіла да страты жыццевай праўды. Гэта бачна ў вобразе Адольфа Быкаўскага, створанага Ф. Ждановічам.

Становішчам тэатра быў занепакоены ўрад БССР, таму у верасні 1921 г. яму даецца годнасць акадэмічнага, што павышала адказнасці дзеячаў сцэны. У Маскве адрклылася Студыя гэтага тэатра, бо нармальная праца яе ў Мінску была немагчымай з-за недахопу педагагічных кадраў.

Характэрнай рысай творчасці тэатральных калектываў у гэты перыяд было імкненне да абнаўлення, а часам і карэннай ломкі традыцыйных метадаў работы. Е. Міровіч зрабіў пералом ў жыцці БДТ, ен пачаў ісці па новаму шляху. Гэта бачна на прыкладзе пастаноўкі “Жраца Тарквінія”. Музыка Малько да трагедыі, ігра артыстаў (асабліва Крыловіча і Ржэцкай), праўдзівыя думкі аўтара, мастацкія задуманая і выяўленая пастаноўка рэжысера – усе гэта разам сатрасала душу гледачоў.

Тэатры пачынаюць выязджаць за межы БССР, у жніўні 1923 г. БДТ упершыню выехаў у Маскву для ўдзелу ў паказе дасягненняў тэатральнага мастацтва рэспублікі. Рэжысеры звяртаюцца да творчасці замежных класікаў. У 1924-25 гг. БДТ ставіць Ж. Мальера і П. Кальдэрона. Была паказана п’еса Ж. Мальера “Мешчаніні у дваранах”. У пошуках новага выкарыстоўваецца прыем асучаснівання класікі, знаходзяцца моманты ў камедыі для высмейвання сучаснага мяшчанства, выкарыстоўваюцца выразы з бытавога ўжытку мінчан.

Вызначальнай рысай развіцця тэатральнага мастацтва на тэрыторыі Заходняй Беларусі была яго грамадска-палітычная мэтанакіраванасць. Шматлікій аматарскія гурткі дзейнічалі ва ўмовах пастаяннага ўціску з боку польскіх буржуазных улад. У 1923 годзе закрылі беларускі тэатральны гурток і арыштавалі яго кіраўніка Л. Родзевіча. Але Л. Родзевіч і М. Красінскі ствараюць тэтральную студыю і называюць яе Беларускай драматычнай майстроўняй. Яны імкнуцца праўдзіва паказаць жыцце беларускага селяніна, раскрыць праўду пра гора і пакуты, пра надзею на лепшае жыцце, што бачна ў інсцэніроўкі аповесці Э. Ажэшка “У зімовы вечар”, п’есы Я. Купалы “Раскіданае гняздо”, апавядання У. Караленкі “Лес шуміць”. Працы майстроўні перашкаджалі недахоп сцэнічных твораў і матэрыальных сродкаў.

З сярэдзіны 20-х гадоў у жыцці савецкага сцэнічнага мастацтва адбываюцца значныя перамены. Паяўленне такіх п’ес, як “Шторм” У. Біль-Белацаркоўскага, “Любоў Яравая” К. Транева, “Разлом” Б. Лаўранева, і пастановак іх вызначыла новы этап у развіцці ўсяго савецкага тэатральнага мастацтва. Следам за МХАТам, Малым тэатрам і іншымі вядучымі тэатрамі творчыя калектывы краіны рашуча бяруцца за ўвасабленне на сцэнічных падмостках гераічных падзей рэвалюцыі, грамадзянскай выйны і мірнага будаўніцтва. Значнай падзеяй у культурным жыцці з’явілася адкрыцце ў Віцебску Другога Беларускага дзяржаўнага тэатра (1926).

К 1927-1928 гг. супярэчнасці розных творчых канцэпцый дасягнулі сваей кульмінацыі. Перадавая тэатральная крытыка дапамагла сцвярджэнню ў тэатры высокаідэйнага рэалістычнага мастацтва. Вялікае значэнне для развіцця тэатра мела рэзалюцыя Сакратарыята ЦК КП(б)Б аб задачах партыі ў галіне тэатральнай палітыкі (18 жніўня 1927 г.). Адзначаючы ролю тэатра ў агульнай сістэме культурнага будаўніцтва БССР, партыя паставіла перад ім шэраг задач і ў першую чаргу ў галіне рэпертуару.

У 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук БССР, што мела вялікае значэнне для далейшага разгортвання навукова-даследчай работы. У 1930г. адкрылася Беларуская студыя оперы і балета, на аснове якой пазней стварыўся Беларускі дзяржаўны тэарт оперы і балета. У 1932 г. Вандроўны тэатр под кураўніцтвам У. Галубка рэарганізаваны ў Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр.

Далей на развіццё тэатральнага мастацтва паўплавала пастанова ЦК ВКП(б) “Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый” (1932). З гэтага часу адкрылася шырокая прастора для дзейнасці ўсіх майстроў мастацтва, якія стаялі на платформе Савецкай улады. Пачалі работу Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1932), Беларускі дзяржаўны тэарт оперы і балета (1933), Тэатр музычнай камедыі і Беларуская дзяржаўная філармонія (1937). Працягвала актыўна расці і ўдасканальвацца беларуская драматургія. Тэатры наладжвалі больш цесную сувязь з пісьменнікамі. З п’есамі на сучасныя, гісторыка-рэвалюцыйныя і фальклорныя тэмы выступілі Я. Колас, К. Крапіва, К. Чорны, З. Бядуля, Э. Самуйленак і інш.

У другой палавіне 30-х гадоў узніклі новыя драматычныя калектывы – калгасна-саўнасныя тэатры ў Слуцку, Полацку, Рагачове, Бабруйску, Лепелі, і г.д. Створаны Рускі драматычны тэатр і Тэатр юнага гледача ў Мінску, тэарты рабочай моладзі ў Мінску, Гомелі і Віцебску. Усяго ў БССР працавала 14 тэатрыў. Аб высокім узроўні тэатральнага мастацтва Беларусі таго часу яскрава сведчыў паспяховы ўдзел БДТ-1 у дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 г. У тэатрах рэспублікі скалаліся свае творчыя калектывы. З іх асяроддзя вылучыўся цэлы шэраг таленавітых артыстаў: у БДТ-1 – У. Крыловіч, У. Уладамірскі, Г. Глебаў, Б. Платонаў, Л. Ржэцкая, Ф. Ждановіч, Г. Грыгоніс, В. Галіна; у БДТ-2 – П. Малчанаў, А. Ільінскі, Р. Кашэльнікава, М. Звездачотаў, Ц. Сяргейчык; у Рускім драматычным тэатры – Дз. Арлоў і інш.

20- стагоддзе – час фарміравання і развіцця нацыянальнай кампазітарскай школы, з’яўлення буйных музычных устаноў, у тым ліку першай вышэйшай музычнай установы – Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1932 г.). Узнікалі новыя аркестравыя, харавыя, вакальна-інструментальныя калектывы.

У працэсе развіцця музычнага мастацтва назіралася асваенне на нацыянальнай глебе традыцыйных, у тым ліку буйнамаштабных, музычных жанраў (сімфоніі, оперы, балеты, кантаты і араторыі, і інш.), зварот да новых відаў і форм музычнага мастацтва, уваход у сусветны музычны працэс. Творчасць нашых выканаўцаў усе часцей выходзіла за мяжы рэспублікі. Стымуляванню музычнага жыцця садзейнічала стварэнне прыватных музычных школ, гарадскіх аркестравых і харавых калектываў. Вялікая роля ў выхаванні густаў належала дзейнасці оперна-драматычных антрэпрыз.

Пераважная большасць першых буйных кампазітараў Беларусі былі ўраджэнцамі Пецярбурга ці выхаванцамі яго музычных устаноў: М. Аладаў, В. Залатароў, М. Чуркін. Асноўнымі кірункамі кампазітарскай творчасці 1920-х гадоў была камерна-вакальная лірыка, харавая і сольная песня, апрацоўка народнай песні; шлях станаўлення праходзіла інструментальная музыка.

Асноўныя прафесійныя формы музычнага тэатра развіваліся на Беларусі ў 20-я гады, але асабліва актывізаваліся ў 30-я гады з адкрыццем Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. Напачатку ў ім ставіліся класічныя рускія і замежныя оперы. Першымі пошукавымі творамі ў оперным жанры сталі опера М. Чуркіна “Вызваленне працы” (1922) і опера М. Аладава “Тарас на Парнасе” (1928). У пачатку 1930-х М. Равенскі пачаў пісаць оперу “Браніслава” паводле аднайменнай паэмы У. Дубоўкі, яна была канфіскавана і свету не ўбачыла.

У 30-я г. тэматыка музычнага тэатра вызначалася пэўнай ідэалагічнай накіраванасцю, тэповым для тагачаснага савецкага тэатра героіка-рэвалюцыйным зместам. Драматургія музычнага тэатра абапіралася на масавую песню і фальклор. У ліку першых нацыянальных опер, пастаўленых на тэатральнай сцэне, былі “Міхась Падгорны” Я. Цікоцкага, “Дрыгва” А . Багатырова, “Кветка шчасця” А. Туранкова; першых беларускіх балетаў – “Салавей” М. Крошнера (усе пастаўлены ў 1939 г.). Стылістыку беларускага сімфанізму фарміравала фальклорная аснова, цытатная ці апасродкаваная, разам з традыцыйнымі прынцыпамі рускай сімфанічнай музыкі. Засвойваліся новыя музычныя жанры – вакальна-сімфанічная паэма (М. Аладаў), інструментальны канцэрт (А. Клумаў, Г. Столаў), з’явіліся сімфоніі М. Шчаглова, В. Залатарова (“Беларусь”, 1934), кантанта А. Багатырова, П. Падкавырава.

Перыяд 1921-1925 гг. у гісторыі беларускага тэатральнага мастацтва знамянальны стварэннем першых дзяржаўных тэатраў, якія сканцэнтравалі лепшыя кадры нацыянальнай сцэны. У гэты перыяд закладаліся нацыянальная школа акцерскага і рэжыссерскага мастацтва, асновы тэатральнай асветы. Тэатр у Беларусі развіваўся ў агульным рэчышчы дзейнасці шматнацыянальнага тэатра краіны, арыентаваўся на лепшыя рэалістычныя традыцыі рускага сцэнічнага мастацтва. Вялікае значэнне для развіцця тэатра мелі рэзалюцыі і пастановы ЦК ВКП(б). Поспехі беларускіх тэатраў у 30-я гады былі дасягнуты не адразу. Вульгарна –сацыялагічныя, фармалістычныя тэндэнцыі, якія часам выяўляліся ў творчасці абодвух вядучых беларускіх калектываў, на працягу некаторага часу перашкаджалі пленнай дзейнасці. Рашучае пераадоленне іх адбывалася на падставе метаду сацыялістычнага рэалізму, заснаваным на праўдзівым, гістарычна-канкрэтным адлюстраванні рэчаіснасці ў яе рэвалюцыйным развіцці.

У 20-х гадах былі дасягнуты поспехі ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў. У гэты складаліся ўмовы і рабіліся першыя крокі для стварэння прафесійнага тэатра, оперы і балета, нараджаліся першыя творы прафесійных кампазітараў. Развіццю музычнага мастацтва ў 30-я гады спрыяла адкрыцце кансерваторыі, тэатра оперы і балета.