Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конторольная работа История Беларусии Вариант1.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
38.61 Кб
Скачать

II. Усходнія славяне – асноўныя насельнікі Беларусі.

У выніку славяна – балцкага сінтэзу ў VIII – X стст. у Верхнім Падзвінні і Падняпроўі сфарміраваліся новыя ўсходнеславянскія этнічныя супольнасці, у культуры і мове якіх перапляліся славянскія і балцкія элементы. Гэта былі якасна новыя, прабеларускія ўтварэнні. Увабраўшы ў сваю культуру шэраг балцкіх элементаў, яны адрозніваліся спеціфічнымі рысамі славянскай культуры. На тэрыторыі Беларусі ўстойлівымі этнаграфічнымі аб’яднаннямі сталі крывічы – палачане, дрыгавічы, радзімічы, якія ўяўлялі сабой не плямёны, а склаўшыеся протанароднасці і адначасова пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні (протадзяржавы).  Крывічы – вялікае аб’яднанне плямён, якія жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Назву “крывічы” даследчыкі выводзяць па – рознаму: ад прозвішча старэйшага роду Крыў, ад слова “крэўныя” (блізкія па крыві), ад язычніцкага первасвяшчэнніка Крыва – Крывейтэ, ад перасечанай мясцовасці (крывізна). Працэсс фарміравання крывічоў – вынік асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходне – фінскіх плямён, паступова славянізаваных. У канцы I тыс. н.э. аб’яднанне крывічоў распалася на 3 групы: полацкую, смаленскую, пскоўскую. Для полацкіх крывічоў, ці палачан, як яны абазначаны ў пісьмовых крыніцах, характэрна культура доўгіх курганоў паўночнай Беларусі, у якой прысутнічае шмат этнаграфічных элементаў усходніх балтаў. Смаленскія крывічы вельмі блізкія да полацкіх па мове і культуры, таму ў этнаграфічных адносінах звычайна разглядаюцца як полацка – смаленская група плямён. У полацкіх крывічоў у VIII – IX стст. Узніклі ўмацаваныя паселішчы, на аснове якіх потым сфарміраваліся гарады. У “Аповесці мінулых часоў” крывічы названы пад 859 г. Яны плацілі даніну варагам. У 862 г. крывічы прагналі варагаў за мора, аднак потым запрасілі да сябе варажскіх князёў. Пад гэтым годам у летапісу ўпершыню ўпамінаецца Полацк, адзначаецца, што варагі ў ім прышлыя, а заснавалі горад крывічы. У X ст. на аснове племяннога княжання крывічоў склалася буйное Полацкае княства – самастойная дзяржава на тэрыторыі паўночнай Беларусі. Да яе належылі гарады: Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў, Менск, Ізяслаўль, Лагойск, Орша, Копысь, Барысаў. Насельніцтва Полацкай зямлі і прадстаўнікі мясцовай дынастыі князёў названы “крывічамі” ў летапісах пад 1127, 1129, 1140, 1162 гг. Адначасова ў старажытных летапісах ужываецца тэрмін “палачане”. Паводле тлумачэння летапісца, гэтая назва паходзіць ад ракі Палата – правага прытока Заходняй Дзвіны, ля вусця якога заснаваны Полацк. 

Дрыгавічы, як устаноўлена ў выніку археалагічных даследаванняў, займалі тэрыторыю на ўсходзе да Дняпра, на поўначы да лініі гарадоў Заслаўя, Лагойска, Барысава, паўднёвая іх мяжа знаходзілася крыху на поўдзень ад Прыпяці, а ў напрамку на захад мяжа пераходзіла Заходні Буг. Найбольш распаўсюджана думка, што назва “дрыгавічы” паходзіць ад слова “дрыгва” (балота), паколькі дрыгавічы былі жыхарамі сырой, балоцістай мясцовасці. Выказваюцца таксама меркаванні, што гэта найменне ўтварылася ад асабовага імя Драг ці Драгавіт. Летапісец называе дрыгавічоў сярод этнічных груп, якія мелі “сваё княжанне” яшчэ да ўзнікнення Кіеўскай Русі. Племянное княжанне дрыгавічоў доўгі час захоўвала незалежнасць. Але паўночныя раёны дрыгавіцкай тэрыторыі рана ўвайшлі ў склад Полацкай зямлі і пазней тут утварылася Менскае княства. У “Аповесці мінулых часоў” дрыгавічы згадваюцца пад 1116 годам, калі менскі князь Глеб “спустошыў быў дрыгавічоў”. У апошні раз дрыгавічы названы ў летапісе пад 1149 годам у сувязі з тым, што гарады “Слуцк, Клецк і ўсе дрыгавічы” часова апынуліся пад уладай чарнігаўскага князя. На тэрыторыі рассялення дрыгавічоў узніклі гарады Тураў, Пінск, Берасце, Слуцк, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Драгічын Надбужны, Капыль, Давыд – Гарадок, у канцы X ст. склалася Тураўскае княства. Паўднёва – ўсходняя частка земляў дрыгавічоў увайшла ў Кіеўскае княства. 

Радзімічы – усходнеславянскаяэтнічная супольнасць, землі якой размяшчаліся ў паўднёва – ўсходняй частцы сучаснай Беларусі (усход Гомельскай і Магілёўскай абласцей), а таксама ў заходніх раёнах Бранскай і паўднёва – заходніх раёнах Смаленскай абласцей. На тэрыторыю Беларусі, такім чынам, прыходзіцца больш паловы асноўных радзіміцкіх зямель. Як сказана ў летапісе, назва этнічнай супольнасці паходзіць ад імя Радзім, на чале з якім радзімічы прыйшлі з прапольскіх (ляшскіх) зямель. Папярэднікамі радзімічаў у Пасожжы былі носьбіты калочынскай археалагічнай культуры V – VIII стст. Амаль да канца X ст. радзімічы жылі самастойна і выплачвалі даніну спачатку хазарам, а потым Кіеву. У 984 годзе самастойнасці радзімічаў прыйшоў канец. У летапісах апавядаецца пра паход кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча, у выніку якога радзімічы былі разбіты на рацэ Пяшчань (у ваколіцах Слаўгарада). З XI ст. тэрыторыя радзімічаў была ў складзеЧарнігаўскага княства, з XII ст. яе паўночная частка знаходзілася пад уладай Смаленска. Да XII ст. адносяцца пісьмовыя звесткі аб гарадах на зямлі радзімічаў: Гомелі, Крычаве, Слаўгарадзе, Чачэрску. Апошні раз у летапісе радзімічы ўпамінаюцца пад 1169 годам.  Канчатковае завяршэнне асіміляцыі крывічамі – палачанамі, дрыгавічамі, радзімічамі ўсходне – балцкага насельніцтва адбывалася ва ўмовах фарміравання тэрыторыі Кіеўскай Русі, зараджэння феадальных адносін. Усходнія славяне з канца I тысячагоддзя знаходзіліся на ступені ўзнікнення класавых адносін, упраўляліся старэйшынамі, князямі. Іх галоўным заняткам было земляробства. Пры археалагічных раскопках атрыманы доказы існавання ворыўнага земляробства, выкарыстоўвання для апрацоўкі зямлі, сахі і рала. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі з’яўляліся жыта, проса, пшаніца, ячмень, лён, былі таксама вядомы бабы, гарох, чачавіца, рэпа. Важнае месца ў гаспадарцы ўсходніх славян займала жывёлагадоўля (развядзенне буйной і дробнай рагатай жывёлы, свіней, коней). Распаўсюджаны былі лясныя і рачныя промыслы (паляванне, бортніцтва, рыбная лоўля). Развіваліся рамёствы: ткацтва, ганчарства, будаўніцтва жылля і інш. Старажытныя светапогляды ўсходніх славян праяўляліся ў язачніцкіх рэлігійных вераваннях, светкаванні “дзядоў”, раданіцы, правядзенні абрадаў каляндарнага цыкла: гукання вясны, купалля, каляд. Многія з гэтых традыцый сталі прыкметнай рысай культуры беларускага этнасу.  У II палове XII – пачатку XIII ст. назіраецца ўтварэнне некалькіх групп зямель, унутры якіх зараджаліся эканамічныя і культурныя ўзаемасувязі і намецілася выдзяленне вялікарускай, украінскай і беларускай народнасці. У адной з гэтых груп кансалідаваліся Полацкая , Менская, Смаленская, Тураўская, Пінская, Гродзенская, Наваградская землі, дзе ствараліся этнічныя, гаспадарчыя, культурныя ўмовы для фарміравання беларускай народнасцей, складвалася беларуская мова. Такім чынам, у выніку нялёгкай спробы прааналізаваць пытанне аб фарміраванні беларускага этнасу можна зрабіць наступныя высновы: 

  1. Фарміраванне беларускага этнасу – гэта складаны, працяглы гістарычны працэс, наконт якога ў археолагаў і гісторыкаў няма адзінай думкі.

  2. На беларускі этнагенез аказала ўплыў стварэнне спрыяльнай для жыцця чалавека прыродна – кліматычнай зоны з багатымі зверам лясамі, паўнаводнымі рэкамі і азёрамі, родасховішчамі крэменю, што вабіла на гэтыя землі старажытныя плямёны.

  3. Беларускі этнас – гэта вынік складанага сінтэзу шматлікіх старажытнаеўрапейскіх, фіна – угорскіх, індаеўрапейскіх (у тым ліку балцкіх), славянскіх плямён, аб чым сведчаць разнастайныя археалагічныя знаходкі на тэрыторыі Беларусі, якія археолагі адносяць да розных археалагічных культур, а таксама шматлікія тапанімічныя назвы і даныя антрапалогіі.

  4. Аснову насельніцтва Беларусі ў VIII – XIII ст.ст. складалі ўсходнеславянскія аб’яднанні крывічоў – палачан, дрыгавічоў, радзімічаў, якія сталі этнічным ядром фарміравання беларускай народнасці