Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конторольная работа История Беларусии Вариант1.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
38.61 Кб
Скачать

II. Асноўныя перыяды этнічнай гісторыі Беларусі.

Вывучэнне розных літаратутных крыніц па гісторыі Беларусі прыводзіць да высновы аб адсутнасці дакладнай перыядызацыі фарміравання беларускага этнасу. У выніку самастойнага аналізу маючыхся матэрыялаў у этнічнай гісторыі старажытнай Беларусі можна выдзеліць наступныя перыяды: 

  1. Мусьцьерскі (неандэртальскі) – 100 – 35 тыс. гадоў таму назад.

  2. Краманьёнскі – 35 – 15 тыс. гадоў назад. 

  3. Познеледавіковы – 15 – 14 тыс. гадоў назад – 8500 – 8300 гадоў да н.э. 

  4. Мезалітычны (перыяд стварэння першага аўтахоннага насельніцтва) – 8500 – 4500 гадоў да н.э. 

  5. Неалітычны (перыяд фарміравання першых этнічных супольнасцей, ці даіндаеўрапейскі) – 4500 – каля 2000 гадоў да н.э. 

  6. Індаеўрапейскі – 2000 – 700 гадоў да н.э. 

  7. Балцкі – 700 гадоў да н.э. – VIII ст. н.э. 

  8. Славянскі (перыяд балта – славянскага сінтэзу і прабеларускіх ўтварэнняў) – VI – XIII стст. 

Трэба адзначыць, што 5 пачатковых перыядаў складаюць вялізную па працягласці часу эпоху засялення тэрыторыі Беларусі старажытнаеўрапейскімі плямёнамі, у выніку якой пачалі стварацца першыя этнічныя супольнасці. Паколькі асноўныя падзеі этнагенэзу гэтай эпохі намі ўжо разгледжаны, засяродзім увагу на характарыстыцы трох апошніх перыядаў. 

З пачатку бронзавагу веку тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў арэал культур шнуравой керамікі, што адбылося ў выніку магутнай хвалі рассялення індаеўрапейскіх плямён, якія выраблялі баявыя сякеры і шнуравую кераміку. На працягу доўгага часу адбывалася змешванне індаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам. У выніку светлавокія і русавалосыя мясцовыя жыхары генетычна асімілявалі прышэльцаў. Адначасова перамагла больш развітая індаеўрапейская мова, прыстасаваная да новых форм гаспадаркі і грамадскага ладу.  У раннім жалезным веку на тэрыторыі, Беларусі знаходзілася некалькі вялікіх груп плямён са сваімі асобнымі прыкметамі матэрыяльнай культуры і рытуалам пахавання. Паўднёвую Беларусь засялялі плямёны мілаградскай і паморскай культур, пазней на іх месцы склалася зарубінецкая культура. У сярэдняй і паўночнай частцы рэспублікі была пашырана культура штрыхаванай керамікі і днепра – дзвінская. Пытанне аб генезісе гэтых культур не мае адназначнага вырашэння. Аднак большасць вучоных лічаць мілаградскую культуру балцкай, а паморскую – культурай ранніх славян. Зарубінецкая культура прыцягвае ўвагу даследчыкаў у сувязі з загадкавай яе роляй у этнічнай гісторыі Ўсходняй Еўропы. Адны даследчыкі лічаць зарубінецкія плямёны продкамі славянскага насельніцтва Падняпроўя, другія – плямёнамі з асобным дыялектам, які займаў прамежкавае палажэнне паміж славянскай мовай і заходне – балцкімі гаворкамі, паводле трэцяй думкі гэта культура мае рысы гала – германскага паходжання. Этнічная прыналежнасць плямён культуры штрыхаванай керамікі звязваецца аднымі вучонымі з усходне – літоўскімі плямёнамі, іншыя лічаць, што яна належала усходне – балцкім плямёнам, якія зніклі, не пакінуўшы пасля сябе назвы. Ва ўсіх гістарычных крыніцах адзначаецца адзіная думка аб прыналежнасці плямён днепра – дзвінскай культуры да балта – моўнага насельніцтва. Пры раскопках гарадзішчаў на крайняй поўначы Беларусі знойдзены рэшткі тэкстыльнай керамікі, якая належала плямёнам дзякаўскай культуры, што сведчыць аб наяўнасці змешанага насельніцтва з балтаў і фіна – уграў. Не выпадкова і назвы некаторых рэк і азёр на Віцебшчыне належаць да тыповай прыбалтыйска – фінскай тапаніміі. Навогул, даныя гідранімікі паслужылі адным з аргументаў для вываду, што на тэрыторыі Беларусі прыкладна да сярэдзіны I тысячагоддзя нашай эры і яшчэ пазней жылі балтамоўныя плямёны. 

У гістарычнай літаратуры ёсць звесткі пра тое, што ў сярэдзіне I тыс. н.э. на грунце ранейшых лакальных культур склалася адзіная балцкая культура, якая ў навуцы атрымала назву банцараўскай. Але паколькі этнічны склад насельніцтва V – VIII стст. у цэнтральнай і паўночнай Беларусі канчаткова не вызначаны, гэта дае падставу некаторым даследчыкам меркаваць, што ў фарміраванні банцараўскай культуры ўдзельнічалі таксама славянскія плямёны, якія ў гэты час пачалі з’яўляцца на балцкіх землях.Застаецца нявырашаным і пытанне аб этнічнай прыналежнасці калочынскай культуры, якая распаўсюдзілася ў трэцяй чвэрці I тысячагоддзя на тэрыторыі гомельска – магілёўскага парэчча Дняпра і Сожа, вярхоўях Сулы, Сейма, басейна ніжняй Прыпяці. Шэраг даследчыкаў уключае яе ў балцкі этна – культурны масіў, іншыя гавораць аб славянскім характары калочынскіх помнікаў, трэція лічаць гэтую культуру вынікам балта – славянскага сінтэзу. Гэтая думка дае падставу меркаваць аб тым, што ў VI – VIII стст. асноўную тэрыторыю Беларусі займалі плямёны ўсходніх і дняпроўскіх балтаў, у асяроддзе якіх усё больш пранікалі славяне. Масавае засяленне беларускіз зямель славянскімі плямёнамі пачалося на рубяжы VI – VII стст., аб чым сведчаць помнікі славянскай культуры, знойдзеныя ў паўднёвай частцы Беларусі. Першапачаткова балты і славяне жылі побач, аднак паступова пачалі змешвацца паміж сабой, у выніку чаго сфарміраваўся антрапалагічны тып, які спалучаў балта – славянскія рысы. Абагульненне вялікага матэрыялу археалагічных раскопак, даных антрапалагічнай, лінгвістычнай, этнаграфічнай навук прывяло вучоных да стварэння тэорыі субстратнага паходжання беларусаў, сутнасць якой заключаецца ў тым, што ў выніку славянізацыі балцкага насельніцтва намецілася аддзяленне часткі ўсходнеславянскіх плямён і станаўленне на працягу VIII – XIII стст. беларускага этнасу. У складаным этнагенетычным працэсе на тэрыторыі Беларусі ў II палове I тысячагоддзя н.э. гісторыкі выдзяляюць 3 стадыі. Да першай адносяцца археалагічныя помнікі банцараўскай культуры і культуры доўгіх курганоў паўночнай Беларусі VI –VII стст. Другая стадыя датуецца VIII – IX стст. і характарызуецца больш інтэнсіўным пранікненнем славян у асяроддзе мясцовых плямён. Трэцяя стадыя адносіцца да X – XI стст., калі моцна павялічваецца колькасць усходнеславянскага насельніцтва, узнікаюць гарады, славяне становяцца асноўным насельніцтвам краю.