
- •Месца і роля нацыянальнай песні ў свяце.
- •Трансфармацыя народнай песні ў свяце.
- •Асваенне народнай песні ў свяце рэжысёрам у розных тыпах фалькларызму.
- •Тыпы кіраўнікоў фальклорных калектываў.
- •Методыка адбру рэжысёрам музыкальнага фальклору да свята.
- •Прыёмы і метады вывучэння рэжысёрам народнага (мясцовага) фальклору.
- •Тэатралізацыя рэжысёрам музычнага фальклору ў свяце.
- •Падрыхтоўка рэжысёрам выступлення фальклорнага калектыву ў свяце.
- •Апрацоўка рэжысерам народнай песні ў свяце.
- •Захаванне рэжысерам народнай манеры спеваў у свяце.
- •Патрабаванні да падрыхтоўкі рэжысёра.
- •Методыка работы рэжысера з фальклорным дзіцячым калектывам.
- •Музыка у старажытным рымскім тэатры.
- •Музыка ў старажытным грэчаскім тэатры.
- •Сучасны тэатр. Музыка Беларусі.
- •Музыка ў тэатры Шэкспіра.
- •Аналіз вопыта работы рэжысёра Мейерхольда ў галіне тэатральнай музыкі.
- •Думкі рэжысёра Таўстаногава аб выкарыстанні музыкі ў спектаклі.
- •Арганізацыйныя аспекты правядзення свята “Тыдзень музыкі для дзяцей і юнацтва”.
- •28. Прынцыпы и метады падбору музыкі да свята.
- •Шумы і гукавыя эфекты ў свяце.
- •30. Музычная партытура свята, яе пабудова.
- •Асаблівасці дзіцячай музыкі.
- •Тры ступені эмацыянальнага жыцця вучняў.
- •1 Ступень. Малодшыя школьнікі. 1-4 клас.
- •2 Ступень. Падлеткі.
- •3 Ступень. Юнакі.
- •Тры этапы вывучэння рэжысёрам фальклорнай традыцыі.
Сучасны тэатр. Музыка Беларусі.
Для сучаснага тэатра Беларусі музыка мае вялікае значэнне і выконвае натупныя функцыі:
Функцыя каментарыя.
Функцыя падтэксту.
Функцыя сэнсавай і эмацыянальнай нюансіроўкі.
“Мікраструктурнасць” музычнах пабудоў (кароткая музычная фраза на адзіны пасаж, акорд, своеасаблівыя клічнікі, пытальнікі, шматкроп’і.
Выкарыстанне магнітафонных запісаў.
Выкарыстанне музыкі, якая гучыць на радыё, экране тэлебачання, кінаэкране
Выкарыстанее сінтэзатара.
Музыка ў тэатры Шэкспіра.
Важнейшым этапам у гісторыі тэатральнай музыкі з'яўляецца англійскі тэатр 16ст. Шэкспіра. Шэкспір рабіў у п'есах рэмаркі, якімі рэкамендаваў выкананне песень, балад, танцаў, фанфар і г.д.
Многія музычныя эпізоды яго трагедыі выконваюць важнейшую драматургічную функцыю (песні Афеліі і Дэздэмоны, пахавальныя маршы ў “Гамлеце” і інш.).
Для тэатра гэтага часу характэрны многія спецыяльныя музычна-сцэнічныя эфекты, а таксама набор музычных інструментаў у залежнасці ад сцэнічнай сітуацыі: у пралогах і эпілогах пры выхадзе высокіх асоб гучалі фанфары, пры з’яўленні ангелаў, прывідаў і іншых звышнатуральных сіл – трубы, у выяўнічых сцэнах – барабан, у пастуховых – габой, у любоўных – флейта, у пахавальных шэсцях – трамбон, лірычныя песні – лютняй.
У тэатры “Глобус” апрача музыкі, прадугледжанай аўтарам, гучалі ўступы, антракты, часам тэкст агучваўся на фоне музыкі (меладрама).
Аналіз вопыта работы рэжысёра Мейерхольда ў галіне тэатральнай музыкі.
У спектаклях Мейерхольда было шмат музыкі, але не гэта вызначала іх музыкальнасьць. Увесь сэнс у тым, что Мейерхольд разглядаў партытуру спектакля як кампазіцыю, пабудаваную па законах музыкі.
Мейерхольд казаў: “Слухаючы сімфонію, не забывайце пра тэатр”.
Кампазіцыйная пабудова музычных твораў можа дапамагчы нам знайсці якія-небудзь кампазіцыйныя прынцыпы работы над спектаклем.
Мейехольд, зыходзячы з канцэпцыі пабудовы спектакля па законах музыкі, кожны акт п’есы Дзюма “Дама с камеліямі” (5 актаў) раздзяліў на часткі і ўнутры кожнай часткі даў музычнае вызначэнне. Частка 1 – “после гранде-опера и прогулки по ft”, “анданте”, “алегра-грацыозо”.
Думкі рэжысёра Таўстаногава аб выкарыстанні музыкі ў спектаклі.
На думку рэжысёра Таўстаногава, музыка ў спектаклі дасягае найбольшага эффекта ў кантрасце з дзеяннем. Задача рэжысёра пры гэтым заключаецца ў тым, каб вызначыць, з кім ці з чым кантрасціруе музыка (герой вясёлы, а музыка сумная, сцэнічнае афармленне змрочнае, цьмянае, а музыка вяселая).
Арганізацыйныя аспекты правядзення свята “Тыдзень музыкі для дзяцей і юнацтва”.
Тыдзень музыкі (ТМ) для дзяцей задуманы як музычнае свята, якое павінна праводзіцца ў час веснавых школьных канікул. Яго падрыхтоўкай займаецца спецыяльна створаны аргкамітэт. Вядучую ролю ў яго рабоце выконвае рэжысёр. Яго членамі з’яўляюцца: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце школы, выкладчыкі музычных школ, вучылішч, адказныя за шэфскую дапамогу, члены бацькоўскага камітэта, лепшыя вучні і інш.
На пасяджэннях агркамітэта распрацоўваюцца планы, праграмы канцэртаў, сцэнарыі музычных вечароў, тэматыка лекцый і канцэртаў.
Гэта свята складаецца з двух частак.
Выступленні перад школьнікамі дзеячоў мастацтваў (кампазітараў, паэтаў, музыкантаў, выканаўцаў, спевакоў) а таксама выкладчыкаў і студэнтаў Акадэміі музыкі, БДУКіМ, вучняў музычных вучылішч, працуюць выставы, праводзяцца вечары, фестывалі, ажыццяўляецца прагляд музычных кінастужак.
Выступленні саміх школьнікаў: агляды, канцэрты, музычныя конкурсы, алімпіяды, віктарыны і інш.
Вельмі важна, каб рэжысёр выступаў на гэтым свяце не толькі арганізатарам усім мерапрыемстваў, але і як лектар, вядучы музычных праграм, тлумачальнік зместу музычных твораў, праводзіў бы бяседы пра музычныя творы, якія праслухоўваюцца, пра іх стваральнікаў (кампазітараў, паэтаў) і г.д.