
- •Месца і роля нацыянальнай песні ў свяце.
- •Трансфармацыя народнай песні ў свяце.
- •Асваенне народнай песні ў свяце рэжысёрам у розных тыпах фалькларызму.
- •Тыпы кіраўнікоў фальклорных калектываў.
- •Методыка адбру рэжысёрам музыкальнага фальклору да свята.
- •Прыёмы і метады вывучэння рэжысёрам народнага (мясцовага) фальклору.
- •Тэатралізацыя рэжысёрам музычнага фальклору ў свяце.
- •Падрыхтоўка рэжысёрам выступлення фальклорнага калектыву ў свяце.
- •Апрацоўка рэжысерам народнай песні ў свяце.
- •Захаванне рэжысерам народнай манеры спеваў у свяце.
- •Патрабаванні да падрыхтоўкі рэжысёра.
- •Методыка работы рэжысера з фальклорным дзіцячым калектывам.
- •Музыка у старажытным рымскім тэатры.
- •Музыка ў старажытным грэчаскім тэатры.
- •Сучасны тэатр. Музыка Беларусі.
- •Музыка ў тэатры Шэкспіра.
- •Аналіз вопыта работы рэжысёра Мейерхольда ў галіне тэатральнай музыкі.
- •Думкі рэжысёра Таўстаногава аб выкарыстанні музыкі ў спектаклі.
- •Арганізацыйныя аспекты правядзення свята “Тыдзень музыкі для дзяцей і юнацтва”.
- •28. Прынцыпы и метады падбору музыкі да свята.
- •Шумы і гукавыя эфекты ў свяце.
- •30. Музычная партытура свята, яе пабудова.
- •Асаблівасці дзіцячай музыкі.
- •Тры ступені эмацыянальнага жыцця вучняў.
- •1 Ступень. Малодшыя школьнікі. 1-4 клас.
- •2 Ступень. Падлеткі.
- •3 Ступень. Юнакі.
- •Тры этапы вывучэння рэжысёрам фальклорнай традыцыі.
Методыка работы рэжысера з фальклорным дзіцячым калектывам.
Можна вылучыць наступныя метады і прыёмы работы рэжысёра з фальклорным дзіцячым калектывам:
Стварэнне аргкамітэта пры правядзенні свята, у які неабходна ўключыць намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце, выкладчыкаў музыкі і выяўленчага накірунку, лепшых удзельнікаў бацькоўскага камітэта, актыўных вучняў розных класаў.
Ажыццяўленне індывідуальнага падыхода ў рабоце з рознымі катэгорыямі вучняў: малодшага, падрастковага і юнацкага ўзросту (малодшыя школьнікі ўспрымаюць мастацтва з пункту гледжання асацыятыўнага ўспрымання мастацтва (жаданне пераўвасобіцца ў іншыя персанажы, вобразы, фантастычныя выкананні разнастайных абрадавых дзей і інш. Падлеткі – для іх характэрна жаданне дзейнічаць у калектыве, праявіць свае здольнасці ў творчай рабоце, працуючы юнацкай аўдыторыяй трэба ведаць, што яны ўсё ацэньваюць.
Далучэнне да напісання сцэнарыя лепшых школьнікаў.
Дача індывідуальных заданняў розным вучням (распрацоўка рэкламы, запрашальных білетаў, падрыхтоўка касцюмаў, іншай бутафорыі, разучванне музычных твораў і інш.
Выкарыстанне СМІ пры падрыхтоўцы свята; пастаянны кантакт з бацькоўскім камітэтам.
Музыка у старажытным рымскім тэатры.
Вытокі рымскага тэатра і драмы ўзыходзяць, як і ў Грэцыі, да абрадавых гульняў, багатых карнавальнымі элементамі. Такім з'яўлялася свята Сатурнаміі ў гонар баства Сатурна. Асаблівасцю гэтага свята было пераварочванне звыклых грамадскіх адносін: паны на час свята станавіліся рабамі, а рабы - панамі.
Адным з вытокаў рымскага тэатра з’яўляюцца вясковыя святы збору ўраджаю, прысвечаныя заканчэнню жніва. На гэтых святах жанчыны спявалі песні, часам з’едлівага характара. Як і ў Грэцыі, звычайна перад гэтым выступалі 2 паўхары, якія абменіваліся жартамі на конт перахопу жыццевага характару ў сацыяльнай барацьбе паміж патрыцыямі і плебеямі.
Адным з ранніх відаў драматычных прадстаўленняў Рыма былі атэланы – таксама камічнага характару, у якіх удзельнічала моладзь. Персанажамі атэланы былі 4 камічных акцёры – Макк, Буккон, Папп, Доссел, у кожнага з іх была свая роля.
Роля хора ў рымскай трагедыі значна змяньшаецца ў параўнанні з грэчаскай трагедыяў. Большае развіццё ў Рыме атрымала камедыя, дзе вялікае месца займалі спевы і музыка.
Музыка ў старажытным грэчаскім тэатры.
Лепшая пара развіцця драмы ў Др.Грэцыі 6ст., да і 7ст., калі ўсталяваўся рабаўладальніцкі лад. Грэчаскія абрады былі звязаны з культамі богоў-пакравіцеляў земляробства – Дзіметры, яе дачкі Коры і Дзіоніса. Дзіоніс – бог творчых сіл прыроды, пазней стаў богам земляробства, а пазней – богам паэзіі і тэатра. Яго сімвалы – расліны, вінаградная лаза.
Вялікую ролю ў грэчаскай трагедыі займаў хор, які выступаў як дзеючая асоба. Паступова з хору вылучыўся акцёр, другі, затым трэці. Усе выступленні хору мелі назву. Уступная песня называлася пароз, далей ішлі эпісоды (дыялогі акцёраў) і стасімы (песні хору). Хор спяваў пад акампанемент флейты, песні хора суправаджаліся танцамі.
Акцёры павінны былі мець вакальныя навыкі, яны выконвалі арыі-маноды. Да вялікага майстэрства акцёры даводзілі дыкцыю – выразнасць голасу, мастацтва спеваў і танцаў. Грэчаская трагедыя развілася на хоры.
Дапамагчы зразумець эстэтыку грэчаскай трагедыі імкнуўся Арыстоцель (філосаф антычнасці, вучань Платона і выхавацель Александра Македонскага). У сваім трактаце “Паэтыка” Арыстоцель карыстаецца тэрмінам “катарсіс”(“ачышчэнне”).
Катарсіс – сілай мастацтва трагедыя павінна выклікаць у гледачоў пачуццё страха і спачування, даведзенага да аффекта. Пасля гэтага наступае эстэтычнае задавальненне.