Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.04.2019
Размер:
95.23 Кб
Скачать
  1. Падрыхтоўка рэжысёрам выступлення фальклорнага калектыву ў свяце.

Для падрыхтоўкі вытуплення калектыву неабходна ўлічваць сувязь мастацкіх і пазамастацкіх функцый фальклору. Размова ідзе аб выкарыстанні ў свяце этнаграфізма (прадметы, рэчы хатняга ўжытку), якія існуюць у жыцці сучаснага чалавека.

Рэжысеру неабходна:

  • Пазнаёміцца з местам выступлення фальклорнага калектыву (плошча, вуліца, лес). Пажадана правесці рэпетыцыю.

  • Правядзенне рэпетыцыі з удзелам гледачоў;

  • Стварэнне натуральнага асяроддзя на сцэне з выкарыстаннем сцэнаграфіі і прыкладнога мастацтва;

  • Пры неабходнасці, прадстаўленне ўдзельнікаў калектыва.

  1. Апрацоўка рэжысерам народнай песні ў свяце.

Рэжысёр можа і абавязаны займацца апрацоўкай фальклорнага матэрыяла:

  • Скарачэнне тэксту песень, у якіх шмат куплетаў і дзеянне разгортваецца марудна;

  • Замена асобных слоў, строф;

  • Выкарыстанне інструментаў суправаджэння, якія вызначаюцца танцавальнасцю;

Удакладненне сэнсавых націскаў, выпрацоўка дыкцыі.

  1. Захаванне рэжысерам народнай манеры спеваў у свяце.

Народная манера спеаваў уключае наступныя віды:

  • Аднагалосыя

  • Антыфонныя

  • Дыяфонныя

  • Спевы “з пералівамі”

  • Спевы “з падводкай”

  • Галасныя спевы

  • Двухгалосыя

  • Трохгалосыя

  • Чатырохгалосыя.

Трэба адзначыць, што музычная адукацыя на Беларусі арыентуецца на заходнееўрапейскую ці русскую манеру выканання з іх раздзяленнем галасоў на сапрана і альты, тэнары і басы. У жывым бытаванні беларусаў такая манера спеваў не існуе. Рэжысер абавязан пры правядзенні народнага свята імкнуцца ўвасобіць у ім сапраўдную манеру спеваў, вызначаную вышэй. Асаблівай увагі патрабуюць спевы аднагалосыя. Гэта манера спеваў характэрна для выкання песень абрадавых, якія як, як правіла, аднагалосыя і неабходна імкнуцца захаваць іх у свяце ў першазданнай чысціні.

Трэба ведаць, што народныя хоры, асабліва гарадскія, у сваёй творчасці арыентуюцца на класічную акадэмічную манеру спеваў. Зразумела, што сустракаюцца народныя хоры, якія спяваюць у мясцовай рэгіянальнай манеры выканання (Клецк, Маладзечна).

Пры неабходнсці рэысер можа пазнаеміцца ў навукоовай літаратуры з манерай выканання народных хораў Беларусі. Напрыклад, у Энцыклапедыі культуры Беларусі.

  1. Патрабаванні да падрыхтоўкі рэжысёра.

Можна вызначыць наступныя патрабаванні для падрыхтоўкі рэжысёра:

  • Паважлівыя адносіны да ўдзельнікаў творчых калектываў;

  • Уменне выслухоўваць і ўлічваць думку кожнага ўдзельніка і кіраўніка па розных пытаннях творчай дзейнасці калектыву.

  • Прымяненне розных форм і метадаў выхаваўчай работы, абапіраючыся на індывідуальны падыход у адносінах з дзецьмі.

  • Прынцыповасць і цвёрдасць.

  • Спалучэнне метаду ў кіраванні калектывам з грамадскай думкай, апора на аактаў пры прыняцці рашэння.

  • Сумленнасць, прыстойнасць у адносінах з людзьмі.

Агульна-культурная падрыхтоўка рэжысёра ўключае:

  • Глыбока разбірацца ў з’явах мастацка-эстэтычнай культуры.

  • Веданне айчыннай і замежнай літаратуры, найбольш выдатных твораў кампазітараў і г.д.

  • Умець абмяркоўваць, аналізаваць з людзмі з’явы мастацкага жыцця ў нас і за мяжой.

  • Даваць аргументацыю сцэнічным з’явам мастацкай культуры.

  • Разумець і адчуваць прыгожае ў людзях, прыродзе, з’явах.

  • Быць прыкладам асабістай культуры для людзей.

Псіхолага-педагагічны спектр рэжысёра ўключае:

  • Веды псіхалагічнага развіцця асобы, уменне іх прымяняць, выкарыстоўваючы індывідуальны метад у рабоце.

  • Ведаць псіхолага-педагагічных заканамернасцяў, фарміраванне культурна-пазнавальнай дзейнасці розных азроставых груп людзей;

  • Уменне і гатоўнасць выкарыстоўваць навучальна-выхаваўчы працэс.

  • Уменне аналізаваць педагагічныя з’явы і працэсы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]