
- •4. Абрадавыя стравы вялікай,багатай,галоднай куцці.
- •7. Хрысціянскія калядныя дзеі.
- •13. Калядныя варожбы.
- •14 Абрад “Калядаванне”, яго структура і сімволіка дзеі.
- •15. ГенэзісКаляд і этымалогія назвы.
- •22. Беларускі кірмаш. Агульная характарыстыка.
- •23.Грамадскія звычаі беларусаў ( бонда, талака, вячоркі ).
- •29 . Этымалогія назвы і сутнасць абраду дажынак.
- •31. Традыцыi народнага застолля. Этыкет паволдзiн за сталом.
- •32. Сёмуха (агульная характарыстыка)
- •33. Вогненные дзеi беларускага Купалля.
- •День инженерных войск в Беларуси
- •День сотрудников военных комиссариатов
- •День защитников Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь23 февраля
- •День милиции в Беларуси
- •День войск противовоздушной обороны Беларуси
- •День пограничника
- •День десантника
- •День танкистов в Беларуси
- •День таможенника Беларуси
- •День сотрудника органов государственной безопасности в Беларуси
- •Специфика работы спортивного режиссера
- •Особенности постановки массовых сцен
- •Заключение
13. Калядныя варожбы.
2 тыпа: 1- індывідуальныя (люстэрка, волава, на Бел. вельмі распаўсюджаны); 2-калектыўныя ( варожбы вытлумачэнні, дзе па пэўнаму знаку вытлумачвалі сэнс.)
Галоўныя пытанні варожбаў шлюбнай накіраванасці:
П1: “дзе суджаны?” (кідалі башмачок; слухалі адкуль брэшуць сабакі; хлопцы бралі чорнага ката, пускалі на перакрыжаванні дарог і глядзелі куды той паляціць) П2 “ці буду ў пары?” (абдымалі плот ; бралі не гледзячы жменю трэсак, ці дроў і лічылі парныя ці не) П3 “як будзе ў замужжы” (пазначалі лучын і чыя лепей гарыць глядзелі) П3 “хто раней замуж выйдзе” (сыпалі зерне, выпускалі пеўня і глядзелі, чыё хучэй склюе; пяклі здобу, клалі на ганку, чыю першую з’ядуць і г.д.) П5 “які будзе муж?” (качаліся у снезе пасля лазні на раніцу гдядзелі ці роўныя лініі, калі не, то муж будзе дрэнны) П6 “як імя суджанага” (аддавалі блін 1 сустрэчнаму і пыталі яго імя) П7 “прафесія мужа” П8 “характар” (кідалі камень ў калодзеж, калі ціха ішоў на дно, то спакойны; ставілі стакан вады на падаконнік на раніцу глядзелі, каля цэлы, то не будзе піць, калі пусты-п’яніца)
Варожбы на жыццё: 1цягнулі салому і па ёй меркавалі; 2 клалі сала на падаконнік, калі на раніцу з’елі, страціц цнатлівасць да замужжа; 3В. на пярсцёнак у жыце(залатое-багатай будзе, срэбнае-муж просты, калі нічога, не выйдзе замуж)
Варожбв на ураджайі надвор’е (цягнулі з-пад абруса сена, каб дазнацца які лён будзе, калі 1 дзень К. быў ясны-неўраджйны год )
14 Абрад “Калядаванне”, яго структура і сімволіка дзеі.
Калядаванне на Б. праходзіла як правіла з 2 дня К. Абрад “калядавання” займае цэнтральнае месца ў К. святочным цыкле. Моладзь збіралася групкамі, перапраналася і рабіла абход двароў з зоркай і абрадавымі песнямі. Калі гаспадар даваў дазвол, то калядоўшчыкі спявалі пад вокнамі, ці заходзілі у хату. Спачатку спявалі велічальна-віншавальныя песні гаспадару і гаспадыне, затым членам сям’і, звычайна дзяўчыне на выданне і хлопцу. Калядоўшчыкі тут выступаюць ў ролі заклінацеляў на добры ўраджай і багатае жыццё Гаспадары шчодра адорвалі іх.
Ваджэнне “Казы”
Цэнтральным персанажам каляднага гурта была “каза” раней, яе як быццам шанавалі за здольнасць узмацняць урадлівасць зямлі, смерць казы і яе уваскрашэнне, сімвалізуе адраджэнне зямлі ад зімняга сну. Таксама ў гурце былі Пачынальнік або Шчынальнік (запявала) ,“дзед”, ( музыкі (скрыпка), цыган, мядзьведзь, цыганкі (перапранутыя хлопцы), механоша, бусел, жораў і г.д.. Удзельнікі гурта ў розных мясцовасцях маглі мяняцца, і уключалісяі новыя персанажы.
Калядоўшчыкі не хадзілі да тых людзей, у каго былі малыя дзеці, у каго хтосці нядаўна памёр, людзей якіх хацелі абразіць.
15. ГенэзісКаляд і этымалогія назвы.
Этымалогія назвы Каляд:
Кантамараў- трактаваў, як “кола” ; Гусцінскі прымаў “ладо”, “купало”, “колядо” за назвы языч. багоў. Салаўёў—Кола Лады ; Бяссонаў—Калода ; Карскі, як лац. Календа—назва першых 5 дён кожнага месяца. На тэрыторыі Бел. “калядой” лічылі заробак, які атрымоўваў рабочы (ежа).
К. абрад нарадзіўся ў эпоху патрыярхату. Святкаванне К. прымеркавана, да руху сонца. Пачатак святкавання К. быў звяз. з зімовым сонцастаяннем( час нараджэння бога сонца Мітры. М.Ф.Шпілеўскі). Пасля прыняцця у 998 г. хрысціянства, царква прымеркавала да К. нараджэнне І.Х. і зрабіла свае новаувядзенні (змена к. зоркі з 8на 6 (зорка давіда), змян. Песні, новыя персанажы К. гурта- валхвы, з’явілася у свят. Структуры К. батлейка) У 17-18 ст. К. змяшч. У сабе як рысы традыц. народн. культуры, яле яны трапілі пад істотную мадыфікацыю, страцілі свае рэтуальна-магічныя прызначэнні. У 18 ст. у К. пачын. пранікаць свецкія матывы, узнікла плынь атэізму, а ў К. абраднасці узніклі такія персанажы, як чорт, поп, смерць, афіцэр і барыня. У час адмены прыгоннага права, пазней, з’явіліся персанажы: купец, гандляры, цыган з канём, цыганкі.
У 19-20 ст. К. захоўв. У сабе напласт. гіст. перыядаў. І былі шырока распаўсюдж. на тэрыторыі Бел. Новыя тэндэнцыі ў святкаванні К. пач. З’яўляцца у 1917г., усе каляндарныя св. былі прызнаны СНК (дэкрэт аб новым савецкім календары Грэгарыянскім) “царкоўн. абрад. забабонамі…”. У 1920г. узніклі “чырвоныя”, або “камсамольскія” К.—антырэлігійныя. Гады ВАВ скарацілі святкаванне К. на Б. У 1950-60гг. пачалося адраджэнне К. і развіццё новай абраднасці.
16.
Калядныя ігрышча (напрыклад “жаньцьба цярэшкі”- учаснікі дарослая не жанатая моладзь і спадары хаты, у якой адбывалася ігрышча.
Пад такой назвай вядома гульня хлопцаў і дзяўчат, якая ўяляе вяселле некалькі пар.. Месцам жа гульні звычайна бывае карчма, таму што няма недахопу ў моладзі і яшчэ больш таму, што па несціпламу характару гэтай гульні ні адзін сямейны дом не згадзіўся б дапусціць яе да сябе, большасць сялян грэбуюць ёю.
Калі ігрышча ў самым разгары, карчмар, які ужо даўно з нецярпеннем наглядаў надакучыўшыя яму скокі моладзі, нечакана ўскрыквае: “Што ўсё скокі ды скокі! Валей бы “Цярэшку жанілі” . І адразу па карчме праносіцца шумны гул: “Будуць Цярэшку жаніць! Будуць Цярэшку жаніць!”. Пачуўшы такія словы, пажылыя людзі адразу знікаюць у асобных памяшканнях карчмы, прадстаўляючы пакой для моладзі, якою з таго моманту пачынаюць кіраваць выбраныя карчмаром “бацька з маткаю”. Снуючы паміж маладых людзей , яны падгаворваюць іх хутчэй выбіраць сабе “жонку” альбо “мужыка” па свайму густу. Стараючыся ў гэтым выпадку ўздзейнічаць больш на хлопцаў, таму што дзяўчаты часта адмаўляюцца ўдзельнічаць ў складанні пар, выказваючы жаданне застацца тут толькі ў якасці гледача...
Кожны з хлопцаў або захоплівае сілаю намечаную ім дзяўчыну, або падыходзіць да яе і любоўна надзявае ёй на галаву сваю шапку. Калі дзяўчына згодна прыняць удзел у гульні і быць у пары іменна з ім, то яна застаецца ў шапцы і ў такім выглядзе пара падыходзіць да “бацькі з маткаю”, атрымліваюць ад іх благаслаўленне і ўладкоўваюцца за стол па ўказцы бацькоў. У адваротным выпадку дзяўчына скідае надзетую шапку і ўцякае ад хлопца. Пры настойлівасці апошняга яе ўрэшце рэшт пасадзяць у пару сілаю, прычым справа не абыходзіцца без барацьбы, віскату і лаянкі.
Кожную пару пасаджаную за стол “бацька з маткай” благаслаўляюць прыблізна такімі славамі: “Дай Бог вам шчасця і нішчасця, харошую долю ў волю, уцечкі на печкі дзеткі ў клеткі”. Але калі на “бацьку з маткай” надыдзе моцная жартаўлівасць, то пасля звычайнага благаслаўлення яны дадаюць “Беражы, зяцёк, нашу дачушку, йяна у нас адна, - ні бедна, ты ж цяпер узяў яе і спі з дачкою”. Пасля такога роду благаслаўлення ... музыкі спяваюць адну з наступных песень:
У “Жаніцьбе Цярэшкі” звычайна ўдзельнічае да дзесяці пар і болей маладых людзей. Хлопцы са свайго боку стараюцца выхваліцца адзін перад адным, і часта гульня завяршаецца шумным разгулам: абдымкам,пацалункам, жартам усякага роду няма канца. Калі якой-небудзь дзяўчыне выпадае вяртацца да хаты без знаёмых і суседак, то новы “муж” абавязаны правесці сваю “жонку”.
17.
“Жаніцба Цярэшкі”,”Варажба” –выцягвалі з шапкі(зелкі, сена,пярсценак і г.д)
“Ледзяны слуп”-дастаць прыз
“Воранаўскі чыгун”
“Ката пячы”
“Яшчар”
“Як хадзіў наш казел”
“Вішанька”
“Шкута”-наше колечко
Все что связано с варажбой-абрадавыя,остальное пазаабрадавыя.Не опісываю,все эті ігры знаете
Танцы:
“Таўкачыкі”
“Полечка”
“танец з казою”
“Лявоніха”
“Кракавяк”
18
Ва ўсіх славянскіх народаў самым вяселым было свята Масленіца(Масленка, Сырная седміца, Запусты). На Беларусі Масленіца не такая разгульная, як у Расіі, але таксама даволі вяселая.
Масленіцу святкавалася ў апошні тыдзень перад Вялікім пастом. Гэта першае веснавое свята, якое завяршае зіму і ўслаўляе прыход вясны, сонца і цяпла. Масленіца святкавалася на працягу тыдня і называлася „шырокай”. Яна была цесна звязана з праваслаўнай абраднасцю — праз гэты тыдзень елі малочныя прадукты, бліны, аладкі. Яшчэ тыдзень паней паводле царкоўных законаў трэба было развітацца з мясам.
Назва свята. У гэты перыяд у весках идзе пагалощны ацел и акот жывелы. Таму на сялянскімсвяточным стале галоўнае месца займаюць малочныя прадукты: сыр, масла, заквашаныя бліны, якія ўжываліся з маслам. У народзе казалі "Масла на стале - Масленіца на дварэ".
Даследчыкі лічаць, што Масленіца адзначалася ў гонар бога Вялеса, які з'яўляўся ахоўнікам жывелы. Вялес на працягу года зберагаў статак, надаваў яму сілу, клапаціўся пра павелічэнне, таму свята Сырнай седміцы было ўрачыстай падзякай богу-ахоўніку. З прыняццем хрысціянства адным з цэнтральных момантаў свята стаў чацвер на масленічным тыдні, у які ўшаноўваўся святы Уласій як прадаўжальнік язычкага Велеса.
Яна была цесна звязана з праваслаўнай абраднасцю — на гэтым тыдні елі малочныя прадукты, бліны, аладкі. Яшчэ тыдзень раней паводле царкоўных законаў трэба было развітацца з мясам.
Назва свята. У гэты перыяд у весках ацёл и акот жывёлы. Таму на сялянскім святочным стале галоўнае месца займаюць малочныя прадукты: сыр, масла, заквашаныя бліны, якія ўжываліся з маслам. У народзе казалі "Масла на стале - Масленіца на дварэ".
Па-першае, на масленіцу ўжо нельга ёсць мясную ежу. Мясаед (перыяд, які адлучае зімовы, Калядны пост ад вясновага, Вялікага) падыходзіць да канца, і нядзеля напярэдадні масленіцы апыняецца апошнім днём, калі дазваляецца есці мяса. Вось чаму гэты дзень атрымаў у народзе назву "Мясныя запускі". На масленіцу можна есці малочныя прадукты і рыбу. Аднак асноўнай стравай на масленіцу з'яўляюцца, як вядома, бліны, якія пякуць кожны дзень з панядзелку, але асабліва шмат - з чацвярга па нядзелю. Гэты час завецца шырокай масленіцай. Другое правіла, пра якое не варта забываць, складаецца ў тым, што ежа на Масленіцу становіцца найважнейшым абрадным сімвалам. Вось чаму ў народзе казалі, што пад час Масленіцы трэба ёсць гэтулькі раз, колькі сабака махне хвастом ці колькі разоў пракаркае варона. У адрозненне ад шматлікіх іншых святаў на Масленіцу не толькі ядуць у хаце, у сям'і, але і часта ходзяць у госці і запрашаюць госцяў да сябе...
21. Батлейка
Беларускi народны тэатр батлейка з’яўляецца адным са старажытных відаў беларускага мастацтва. Назва батлейка (Bethleem) паходзiць ад горада Вiфлеем, дзе, згодна бiблейскай легендзе, нарадзiўся Iсус Хрыстос1. Пра сувязь паходжання батлейкi з бiблейскай тэмай сведчаць кананiчныя сюжэты пастаноўкi "Цар Iрад". Іншыя варыянты назвы гэтага старажытнага тэатра — вяртэп (лялечнае прадстаўленне), батлеемка, астмейка цi жлоб. Канструкцыйным правобразам батлейкi была панарама-скрыня невялiкага памеру з нерухомымi лялькамi. Аб’яднанне панарамы з прынцыпам "ажыўлення" лялек прывяло да ўзнiкнення ў Заходняй Еўропе ў XV ст. тэатра батлеечнага тыпу. Для лялечнага беларускага тэатра характэрны тыя ж элементы, што i для заходне-еўрапейскага тэатра эпохi сярэднявечча. Батлейка як жанр мастацтва сваiм рэпертуарам адлюстроўвае сацыяльныя i рэлiгiйныя працэсы, а таксама культурныя патрэбы людзей. Па-першае, гэта праяўляецца ў сцэнаграфii, таму што сярэдневяковыя мiстэрыi былi ўласцiвы для рэпертуару батлейкi. Па-другое, характэрнай асаблiвасцю рэпертуару батлейкi было тое, што ён падзяляўся на "высокi" жанр — рэлігійная тэматыка — i "нiзкi" — сатырычныя сцэнкі з народнага жыцця. У адпаведнасці з гэтым будавалася канструкцыйная аснова батлейкі — падзел скрынi на "неба" i "зямлю": "рай" знаходзіўся з левага боку верхняга яруса, а "пекла" з правага боку нiжняга. "Пекла" паказваецца ў выглядзе галавы д’ябла. З цягам часу ў большасцi батлеечных скрынь замест галавы д’ябла уваход у пекла сімвалізуюць дзверы з правага боку ў ніжнім ярусе2.З канца ХIХ—пачатку ХХ стст. адным з папулярных вiдаў мастацтва i сцэнiчнай творчасцi Беларусi была народная драма, што адбілася на рэпертуары батлейкi. На яго паўплывалі руская народная драма i раёк. У сваю чаргу батлейка ўздзейнiчала на фармiраванне рускага вяртэпнага тэатра, асаблiва ў Наўгародскай губернi. У пачатку ХХ ст. у Беларусi з’яўляецца асобны тып батлейкi, якi быў блiзкi да "жывой газеты" i хутка рэагаваў на мясцовыя падзеі. Такiя батлейкi iснавалi на Случчыне i ў Докшыцах — тэатр Патупчыка. У тэкстах прадстаўленняў батлейкi адзначанага перыяду адсутнiчае пралог драмы. Адзiнае, што застаецца ў тэксце, якiм карыстаўся ў гэты час Мацей Барашка, што даваў спектаклi ў мястэчку Мiр, гэта зварот жаўнера да публiкi, у якім ён вiншаваў усiх з Ражаством. Батлеечны спектакль пачатку ХХ ст. не меў пралога, але ён не парываў сувязей з калядаваннем, пра што сведчаць вiншаваннi ў пачатку прадстаўлення i развiтальная песня. Пэўную цікавасць уяўляе арыгінальны драматычны твор «Батлейка» Ф.Аляхновіча, напісаны ў 1915 г. У ім адчуваецца ўплыў гiстарычнай драмы. Большасць герояў гэтай батлейкi гiстарычныя асобы: Iрад Вялiкi, яго сястра Саламея i г. д. "Батлейка" Ф.Аляхновiча, нягледзячы на пэўную стылiзацыю пад батлейку, уяўляе сабой фiласофскую алегорыю. Бiблейскi сюжэт — толькi форма гэтага твора. Своеасаблiвасцю стылю драматурга з’яўляецца сiмволiка i знакавасць. Кожны герой, паказаны як знак, сiмвал. Першая частка прадстаўлення была бiблейска-мiстэрыяльная. Пачынаюць яе два анёлы, якiя выходзяць насустрач адзiн аднаму, пасля гэтага разгортваецца сцэна "Нараджэнне Хрыста". Памiж першай i другой сцэнамi ладзiлiся пралогi, якiя захоўвалі непасрэдную сувязь са святам Ражаства. Другая частка батлеечнага спектакля складалася з жартаў і камедыйных сцэнак. У iх знаходзілі свой адбітак палiтычныя i грамадскія падзеі. Па характару дзеяння ўсе сцэнкі другой часткi падзяляюцца на тры вiды. У адных героi не размаўляюць ад свайго iмя і з’яўляюцца iлюстрацыяй да песнi цi пачынаюць танцаваць пад музыку. У другіх сцэнках маналог займае большае месца, у iм персанажы раскрываюць свае камiчныя рысы. Да трэцяга, самага распаўсюджанага віду адносяцца сцэнкi-дыялогi. Не ўсе сюжэты батлейкi раўназначныя, бо некаторыя з iх з’яўляюцца бытавымі замалёўкамi, а другія прадстаўляюць сабой танец, але большасць з іх мае выразную сацыяльную накіраванасць. Адной з такiх папулярных батлеечных сцэнак, якая прыйшла ад скамарохаў, была сцэнка "Антон з казой i Антонiха". У ёй батлеечнiкi шырока выкарыстоўвалi "ваджэнне бадлiвай казы", якая спявала i жартавала. Другая палова ХIХ і пачатак ХХ ст. з’яўляюцца перыядам станаўлення беларускай тэатральнай традыцыi. Вывучэнне беларускай батлейкi ў гiстарычным развiццi паказала, што ў дадзены перыяд яна была неад’емнай часткай духоўнай культуры беларусаў. Што тычыцца лялек беларускай батлейкi i iх касцюмаў, то можна адзначыць, што яны таксама падзяляюцца на некалькі тыпаў. Аналiзуючы апiсаннi i фотаздымкі, якiя знаходзяцца ў архiвах i музеях Беларусi, можна скласцi ўяўленне пра выгляд i канструкцыю батлеечных лялек. Апiсаннi персанажаў Ельнiнскага вяртэпа дапамагаюць акрэслiць адзiныя рысы, якiя характэрны для герояў беларускай батлейкi. Выгляд лялькi (фiгура, форма галавы, кiсцi рук, а таксама касцюм) адпавядаў вобразу героя.