Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Агульнакаф. нав. дасл. каф. реж.праздников - 20....doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
463.36 Кб
Скачать

1.3. “ Піратэхнічныя дзеі, шоў, феерверкі краін сусвету ў

сярэдзіне ХХ – пачатку ХХI стагоддзя “.

Феерверкі народаў сусвету сёння развіваюцца ў розных накірунках.

Вялікую цікавасць выклікае ў сучасных піратэхнікаў захаванне італьянскімі майстрамі піратэхнічных машын мінулых стагоддзяў.

Так, у Рыме з незапамятных часоў дагэтуль на саборы св. Анжэлы ў час святаў наладжваюць “ Млын “ – піратэхнічнае устройства, з якога выпускаюць ракеты, а з вяршыні сабора сыпле піратэхнічны дождж.

Дагэтуль у Фларэнцыі захавана піратэхнічная спаруда “ Брундэллонэ “, якая была створана ў 1765 годзе. Гэтая трохпавярховая, двадцацімятровая машына, упрыгожаная кветкавымі гірляндамі, піратэхнічнымі вяртушкамі і ракетамі, на пасху едзе наперадзе шэсця, якое накіроўваецца да сабора св.Марыі. Калі на плошчы каля сабора пачынаецца святая месса і ў момант “ Глорыі “ папяровая галубка з сакральным агнём перасячэ прастору, накіроўваючыся да алтара, аб”яўляючы тым самым уваскрэшэнне Хрыста, з”яўляецца дым і “ Брундэллонэ” пачынае вывяргаць “ вясёлыя агні “.

У Балоніі апоўначы апошняга дня старога года па старадаўняй традыцыі запальваецца “ касцёр старасці “. Сімвалам гэтага свята з”яўляецца стары чалавек з белай варонай і вялізарнай тутунёвай трубкай ( зробленай з пап”е-машэ і саломы), з якой вылятаюць феерверкі. Задача агню – знішчыць у адзін момант усе няўдачы, сумненні, хваляванні і катастрофы старога году. Агонь спальвае старое і нараджае надзею на лепшае з дапамогай яскравых слядоў чырвоных, жоўтых, зялёных і рукжовых камет, вогнена-іскрыстых шароў з дрыготкім эфектам святла, са свістам сігнальных ракет і выбухамі каляровых бомб.

У невялікім мястэчку Рырантрансонэ з 1862 г. штогод ў першую нядзелю пасля пасхі праводзіцца свята, на якім у піратэхнічным спектакле галоўнай дзеючай асобай з”яўляецца “ Вогнены Конь “ – адна з найбольш буйных піратэхнічных машын Італіі. Каркас каня зроблены з жалеза і дрэва. Уся фігура насычана вяртушкамі, фантанамі, ракетамі, рымскімі свечкамі, вадападамі. З кожным рухам “ каня” выкідваецца піратэхнічны выраб. У двадцатым стагоддзі вогненага каня шырока выкарыстоўвалі ў цырках як адзін з найцікавейшых нумароў. У 1996 г. тэхнічна абноўлены конь быў прадстаўлены выдатным піратэхнікам Марыа Лукашы ў Вероне на “ Ярмарку коней”.

Кожны год напярэдадні вясны па ўсяму свету пракатваецца яскравая хваля карнавалаў. Але ні адзін з усіх вядомых карнавалаў сусвету не параўнуецца з венецыянскім ні па старажытнасці, ні па размаху, ні па выкарыстанню піратэхнічных сродкаў. У 1998 г., як і ў іншыя гады, кульмінацыяй карнавала Венецыі было пірашоу, якое складалася з пантамімы, музыкі і феерверкаў. У пачатку шоу пад гукі тамбураў і выбухі феерверкаў змагаліся з быкамі натрэніраваныя сабакі, а затым на сцэну высыпалі акрабаты, шуты і жанглёры з рознымі піратэхнічнымі вырабамі. Каля сцэны былі ўсталяваны каляровыя фантаны і вогненыя калёсы з форсаў.На задніку з фанеры была зроблена вялізная тэатральная маска, якая асвятлялася контурнымі свечкамі. Наперадзе маскі – надпіс “ Карнавал 1998” з электрагірлянды.Запальваецца піратэхнічны касцёр, затым маска з надпісам, сімвалізуючы спальванне карнавала, фінал завершыў пышны феерверк.

У г. Рыме 4 кастрычніка 2003 г. ў час гарадскога свята на штучным водасховішчы было наладжана піратэхнічнае шоу “ За мір “. На вадзе былі размешчаны тры сцэны, на кожнай з якіх стаяў белы раяль. Прадстаўленне пачыналася пад музыку Вівальдзі, у час якой промні рознакаляровых пражэктараў у рытм музыкі стваралі на вадзе розныя светлацені.На фоне музыкі адбываўся танец з факеламі ( танцоры былі размешчаны на зямлі і ў паветры ). Наступны нумар пачынаўся з асвятлення трох белых раяляў на вадзе, на кожным з якіх знаходзілася балярына. Каля сцэн запальваліся рознакаляровыя фантаны, а ў фінале танца – вакол сцэны. Пасля антракта - салюта з рознакаляровых зорак у небе з”яўляўся верталёт, які нёс парасон у выглядзе вялізнай зоркі. Калі верталёт наблізіўся да глядачоў, парасон закрываўся і ўсе маглі пабачыць Мэры Попінс, якая выконвала танец у паветры. У фінале сундучок Мэры Попінс раскрываўся і з яго высыпаліся рознакаляровыя піразорачкі, з якіх было складзена слова “ Мір “. Знікала Мэры Попінс, а на вадзе прачынаўся нумар вадзяных феерверкаў у суправаджэнні музыкі і пражэктарных промняў. Пасля гэтага на абодвух берагах водасховішча і ў паветры пачынаўся харэаграфічны нумар апранутых у белае танцораў, якія былі асветлены пражэктарамі. У канцы нумара на водасховішчы запальваліся піратэхнічныя кастры і чырвоныя пражэктары, што пераўтварыла хвалі возера ў чароўную чырвань.У фінале шоў адбываўся нумар паветраных і вадзяных феерверкаў, а з сабора св. Духа на ўзвышшы водасховішча ўніз падаў вогнены дожджд. Над водасховішчам высвечваліся вялізарныя літары, якія контурнымі свечкамі выпісвалі слова

“ Мір “ і ў неба ўзляталі тры фінальныя ракеты.

На Захадзе Еўропы і на амерыканскім кантыненце ў 60-90-я гады назіралася тэндэнцыя развіцця феерверкаў забаўляльна-рэкрэатыўнага характару і асаблівую папулярнасць набылі музычныя піратэхнічныя шоў, радзімай якіх у 1960 годзе стаў г. Канны.

Вялікую папулярнасць набылі падобныя шоў у Італіі, якія адбываліся на стадыёнах. Працягваючы Канскую традыцыю ілюстратыўнага, вобразна-сімвалічнага, кантрапунктнага ці паралельна-асацыятыўнага адлюстравання тэматыкі святаў у піратэхнічных дзеях, італьянскія рэжысёры знайшлі цікавы фінал шоў, які заўсёды чакаўся глядачамі і выклікаў шмат эмоцый. Як сведчаць відавочны, ў час прадстаўлення апошняга нумара на стадыёне выключалася святло. Ў поўнай цемры, літаральна над галовамі глядачоў па канату ляцела ракета. Прайшоўшы круг па стадыёну, ракета накіроўвалась да цэнтральнай пляцоўкі, дзе пасля яе ўдару ў шчыт запальвалася слова “ЧАО” і пачыналіся развітальныя залпы салюта. Гэтае новаўвядзенне італьянцаў зрабілі вельмі ўражваючым фінал музычна-піратэхнічнага шоу, што з’яўлялася дадатковым момантам зацікаўленасці гледачоў да прагляду дзеі і прыносіла, урэшце, значныя прыбыткі.

Амерыканцы надалі музычна-піратэхнічнаму шоу вялікі размах. У 1987 годзе ў г. Таронта (Канада) кампанія “Бенсан і Хеджэс” наладзіла пастаноўку пад назвай “Сімфонія агню” і з тых часоў гэты фестываль стаў адным з самых прэстыжных на Захадзе. Ён праводзіцца ўлетку кожны год і на яго запрашаюцца звычайна музычна-піратэхнічныя групы з Канады, Кітая, Італіі, Францыі, Іспаніі. У гэтых шоу, дзе пад спевы вядомых рок-зорак з кожнай з запрошаных краін майстры феерверкаў Азіі, Еўропы і Амерыкі дэманструюць сваю творчасць, можна пабачыць на фоне неба піратэхнічныя серцы і вееры, вялізарныя зоркі, зарады бурштынавага, белага, жоўтага, чырвонага, зялёнага і сіняга колераў. Ёсць ракеты, замацаваныя да насіцеля-маторчыка, ёсць ствараючыя эфект фантана, калоссяў, травы, “зорнага пылу”. Цэлы год рыхтуюцца каманды да такога конкурснага выступлення, распрацоўваючы нумары, піратэхнічныя вырабы і саставы. Шоу звычайна праводзіцца ў форме парада піратэхнічных каманд, у якім кожная ўвасабляе свой нумар. Камандуе парадам дызайнер, які прымае на сябе функцыі рэжысёра-арганізатара, музычнага кіраўніка (падбірае музыку, адпавядаемую разрывам) і прадзюсэра.

Святочныя карнавалы Лацінскай Амерыкі, асабліва на Кубе і ў Бразіліі, вызначаліся шырокім ужываннем светавых эфектаў. Рознакаляровымі электралямпачкамі ў гэтыя дні ілюмінаваліся карнізы дамоў, контуры караблеў і дрэвы. У вячэрні час карнавальныя працэсіі суправаджаліся факельным агнём, выстраламі петард, хлапушак, рознакаляровых ракет. Кожная машына шэсця мела сваё індывідуальнае асвятленне, часта піратэхнічнага характэра.

У Кітае самадзейная піратэхнічная творчасць у 70-х-90-х гадах XXст. дасягнула небывалых памераў. Сотні тысяч кітайскіх аматараў феерверкаў займаліся падрыхтоўкай піратэхнічных вырабаў і наладжвалі “вогненыя дзеі”. Але ў 1993 г. урад КНР выдаў загад аб забароне ўжывання петард і хлапушак, ад якіх з прычыны няўмелага карыстання штогод гінулі каля 500 чалавек. З гэтага часу дзяржава ўзяла на сябе кантроль за падобнымі шоу. Апошні раз феерверк па-кітайску адбыўся ў кастрычніку гэтага ж года ў Шанхае на самміце форума Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва. Каб уразіць уяўленя лідэраў двух дзесяткаў дзяржаў, арганізатары страцілі больш двух мільёнаў даляраў. Вогненае прадстаўленне на касмічныя тэмы з улікам кітайскай спецыфікі — “лятаючыя драконы” на фоне шыкоўных “хрызантэм” — прыдумала і здзейсніла каманда з 60 чалавек, прадстаўляючая вядомейшую кампанію па ўстройству феерверкаў — “Груччы”. У час гэтага касмічнага феерверка ў паветра разрываліся “талерачкі”, вогненыя “планеты”, узнікалі “кветкі” і падалі “вадаспады”. Гэта было ашаламляльнае відовішча, якое на доўгі час зацягло дымам навакольныя шанхайскія кварталы. Адметнасцю гэтага феерверка было тое, што ён здзяйсняўся з дахаў дамоў. Паветраная піратэхнічная дзея стала сапраўдным зорным палётам творчай думкі, якая выклікала агульнае захапленне.

У Расіі вялікую ролю ў папулярызацыі феерверачных прадстаўленняў, пачынаючы з 90-х гадоў, іграюцьрозныя фестывалі, ў прыватнасці, фестываль феерверкаў “Праметэй”,які праводзіцца ў Цэнтральным парку культуры і адпачынку імя М.Горкага ў г. Масква. Знчнае месца ў распаўсюжванні феерверкаў належыць прадпрыемствам,якія вырабляюць і пастаянна рэкламіруюць сваю прадукцыю, а такасама арганізацыі, якія займаюцца іх рэалізацыяй, такія як АА “ Піра – Рос”, якая з’яўляецца найбольш буйным пастаўшчыком гэтай прадукцыі.